Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
— Усё, дзякаваць Богу, урадзіла: і зерняткі ёсь, і агуркі ёсь, а бульба, браце, як вырасце, жаднага смаку не мае, хоць вон выкінь. Вазьмі вось, спрабуй!
Закаштаваў колькі бульбін, хоць, можа, і грэх, але я памысліў, што Ігнат ад старасці смак згубіў. Але, не хочучы дзеду гумар псаваць, згадзіўся з ім і кажу: «Праўда, бацька, праўда: смаку няма, гэта ўжо не бульба, калі ядлоўцам аддае. Вось трэба, каб маёй закаштаваў, то пэўне і на насенне ўзяў бы!» I, далёка не адкладаючы.
прашу дзеда к сабе, а сам пры гэтым мыслю, трэба старому выкінуць шутку і накарміць яго ж уласнай бульбай.
Якраз перад тым, калі дзед меўся быць, я папрасіў у яго жонкі свежанакапанай бульбы, абчысціў яе і зварыў.
Прысунуўся дзед. Селі за стол. Звараную бульбу з гарачым парам, у вялізнай місцы, са скваркамі ўставілі перад намі на стол. Чарку дзед, чарку я, і ну, за бульбу. Дзед яшчэ і не пробаваў, а ўжо кажа:
— Зразу чуваць, што бульба не раўня маёй, глянуць, душа радуецца, а здаецца, зямля адна, праца тая самая, а хвальш такі ёсь.
I не паспелі добра агледзецца, як бульбы анізвання не асталося ў місцы.
Як толькі сабраўся дзед адыходзіць і пачаў дзякаваць за частунак, я і кажу:
— He варта, дзядзька, за сваё добрае дзякаваць, гэта каб еў маю бульбу, ну, то тады ўжо так, а як хватыгаваўся над сваёй, толькі ў маёй хаце, то не варта.
Дзед з дзіву вылупіў вочы.
I як я ні тлумачыў, а ўсё ж ткі веры не даваў. Але, нарэшце, адходзячы дамоў, паківаў галавой і засмяяўся, кажучы:
— Праўда, суседзе, чужое заўсягды здаецца смачней за сваё.
СМЕРЦЬ СТАРЦА
Прыгнуўшы худую спіну і апіраючыся на плячо правадыра, крок за крокам ішоў каля яго стары, абвешаны накрыж торбамі.
Адна нага, абутая ў непамерна вялікі дзіравы бот, ляніва пасоўвалася за дзераўлянай клюкай. Даўгая cieaa барада, як у таго спагаднага дзеда, аб каторым шмат гамоняць дзеці ў часе Калядаў, была асаблівай прыкрасай яго прыгожага твару. Няведама, чым былі даўней багаты вочы, на месцы каторых засталіся цяпер толькі дзве ўваліўшыеся ямкі.
Ніхто не ведаў, адкуль і кім быў гэты дзядок, і некаму гэтым было цікавіцца: даў лусту хлеба, і мінай, дзед, далей. Праўда, спыталіся, скуль ён і дзе так акалечыўся, але стары, паказаўшы на згрышпанелы крыжык, што вісеў на сярмяжцы, махнуў толькі рукой.
Маленькі жвавы правадыр ні на крок не адступаў ад дзеда і штохвіліны спаглядаў на яго збялеўшы твар, як бы жадаючы згадаць наперад кожную думку старца.
Ведучы дарогай, абмінаў карчы і каляінкі, а як прыходзілася заходзіць у хату, то пільна аглядаўся на парогі і вушакі, каб дзе часам не зачапіўся дзядуля. Мусіць-то, вельмі дораг быў унуку гэты старац, калі так шчыра даглядаў яго.
Вось неяк у зімовы дзень дзед з хлопцам з самага рання хадзілі па хатах жабраваць. Мінуўшы апошнюю хатку і атрымаўшы ад старца-бабыля кавалак хлеба, выйшлі з вёскі, пацягнуліся дарогай удаль і скрыліся за крутым паваротам.
Поле бялела ад снегу; лес сінеў удалі, зліваючыся вярхамі сваімі з колерам неба. Увокал было ціха, толькі знекуль чутно было выццё сабакі.
Дзед моўчкі кратаўся, закідаў наперад доўгі кій, а за ім ледзь падцягваў цяжка абутую нагу правадыр, дробна ступаючы, квапна ўглядаўся на лес, быццам жадаў прабіць цемру, каб бардзей угледзець вёску. Ведаў добра, што не сілы дзеда цягацца па хатах, але што зробіш — не лезці ж жывым у яму.
Увайшлі ў лес. Векавыя сосны ў белым убранні прыглядаліся з вышыні на гэтых мізэрных людзей. Вялікія вываратні, як засланкі, распусціўшы на дарогу карэнні, чапляліся за ногі.
— Мусіць-то, вялікі лес? — спытаўся старац.
— А не саўсім — вунь прагалінка відаць,— адказаў хлопец.
— Ну дык пойдзем, дзіцятка, бо чую, што ногі надта прыстаюць.
Хлопчык заварушыўся. Ідучы *між тоўстых сосен, ён лічыў дрэвы ў той думцы, што яны хутчэй кончацца, а за імі будзе відаць вёска. Лес парадзеў. Дарога наперадзе накрыж разыходзілася.
— Крыжовая дарога,— адазваўся хлопец.
— А то добра, дзеткі: крыху спачнем ды памалюся, бо нейкі цяжар на сэрцы чую,— сказаў дзед.
Хлопчык ведаў, як маліўся дзед. Зараз дастаў кантычку* з торбы і пачаў голасна вымаўляць слова за словам, пазіраючы то на крыж, то на дзеда: дзед, апёршыся пасінеўшымі пальцамі на плячо правадыра, сціх. Шаптаў сляпы малітву.
— Пойдзем ужо, дзеткі, здаецца, снег цярушыць,— сказаў урэшце дзед.
За лесам у лагчыне, як плямінка, ледзь-ледзь адзначалася вёска. Снег сыпаў штораз гусцей. Неба крыху засінелася спярша, а пасля зразу зацягнула нібы цёмным
туманам. Вецер завыў, зашумеў бор, вёска і дарога раптам счэзлі. Снег, быццам вырваўшыся з няволі, гнаўся, як шалёны, па полі, збіваючы з ног і старца, і правадыра.
— Ой, дужа дрэннае надвор’е, і сам не ведаю, куды кінуцца,— адазваўся дрыжачым голасам хлопчык.
— Нічагуткі,— прашамкаў дзед, атрасаючы з барады снег,— зараз супакоіцца; вёска ж — сам казаў — недалёчка. Шкада, што з лесу выйшлі, але што ж зробіш, тут пэўне і хвойкі нідзе не ўгледзіш.
— Нічога не відаць, толькі пень перад намі,— адказаў хлопец і заплакаў.
— He плач, сынку, не плач, я сяду пры пні,— супакойваў дзед хлопца і, нашчупаўшы кіем пень, прысеў.
— Дзядулёк, я чую, сабакі брэшуць, можа, скранёмся? — прасіў хлопчык.
— He, родненькі, не, не змагу: ногі мае саўсім акасцянелі,— хіба крыху пачакаўшы.
— Ну, то я хоць адзін пабягу, мо каго напаткаю: прывяду — памогуць, выратуюць,— прынадзейваў хлопчык.
— Бяжы, дзеткі, бяжы, толькі не заблудзіся, бо дарогі пэўна ані слядзінкі,— перадасцерагаў старац.
Хлапец рвануўся ўбок і што маючы сілы пусціўся па занярушанай снегам дарозе. Бегучы і валяючыся ад сілы ветру, ён штораз аглядаўся, дзе пакінуў дзеда, то зноў зварочваўся к вёсцы, каторая ўжо сумна паказвалася з-пад вялікіх сувеяў. Сілы яго, здавалася, не толькі не ўбывалі, а яшчэ прыбывалі. Але вось урэшце і вёска. Уляцеўшы ў першую хату, ён толькі дух перавёў і з усёй сілы закрычаў: «Ратуйце!!! Дзядулёк у полі змёрзне!»
— ІІІто ты, хлопча! Дзе? Дзе? Які дзядулёк? — пасыпаліся пытанні перапужаных хатніх.
— Там! Там! За вёскай... У лагчынцы... пры пні,— чуць змяняючы дух, растлумачваў хлопец.
Заварушыліся, загудзелі ў хаце, як у вуллі: хто кінуўся каня запрагаць, хто апранацца, хто яшчэ дапытваў хлопца.
Ускорасці ёмкі буланы конік прымчаў двух мужчын і хлопца ў лагчынку.
Там пры пні, паўзавеяны снегам, сядзеў, стуліўшыся, дзядуля. Мужчыны кінуліся разгортваць снег, а хлопчык, прытуліўшыся да старога, хукаў яму ў твар і то крычаў, то быццам прасіў:
— Дзядулёк! Ачніся! Ачніся, мой даражэнькі! Дзяду-
ля! Гэта я, твой Васілёк, ачніся, залаценькі мой! — I, кінуўшыся перад ім на калені, заплакаў.
Ледзь-ледзь заварушыліся пасінеўшыя вусны старога дзеда, цяжка паднялася дрыжачая рука яго і апошні раз пагладзіла галоўку малога Васілька...
ЯНКА КУПАЛА
(1882—1942)
Іван Дамінікавіч Луцэвіч — такое сапраўднае імя народнага песняра — нарадзіўся ў фальварку (на хутары) Вязынка, што на Маладзечаншчыне. Яго бацька, беззямельны шляхціч, вымушаны быў арандаваць зямлю ў памешчыкаў. Так і пераязджалі Луцэвічы з аднаго месца на другое ў пошуках арэнды і лепшага жыцця. Аднак пошукі гэтыя былі марныя: сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. Янка быў старэйшым сынам, і яму найбольш прыходзілася памагаць бацьку па гаспадарцы. А яго вабілі кніжкі, ён хацеў вучыцца. За адну зіму скончыў Бяларуцкае двухкласнае вучылішча. Але тут адна за адной на сям'ю пасыпаліся беды: памёр бацька, затым брат і адначасова дзве сястры. Тут ужо было не да вучобы. Працаваў Янка вандроўным настаўнікам, перапісчыкам у следчага, чорнарабочым, памочнікам вінакура на броварах. Такая работа не магла задаволіць паэтычную натуру юнака, які ўжо складаў вершы. I тут яму пашчасціла ўладкавацца ў рэдакцыю «Нашай нівы», затым ён паступіў на агульнаадукацыйныя курсы ў Пецярбургу.
Першы яго верш «Мужык» пад псеўданімам Я. Купала быў надрукаваны ў 1905 г., а праз тры гады выйшаў зборнік паэзіі «Жалейка», куды ўвайшлі лірычныя вершы і паэма «Адплата кахання». Аўтарскі эпіграф вызначае лейтматыў усяго зборніка:
Грай, мая жалейка, Пей, як салавейка! Апявай нядолю, Апявай няволю, I грымі свабодна, Шго жыве край родны!
Дый не толькі ў гэтым зборніку паэт «апяваў» нядолю і няволю беларускага селяніна. 3 болем расказвае ён пра бяспраўнае і гаротнае жыццё простага чалавека і ў пазнейшых творах. Аднак купалаўскі герой не толькі скар-
дзіцца на свой няшчасны лёс, ён стараецца здабыць лепшую долю, ганарыцца сваёй сілай і здольнасцю:
Затрымаю ваду,
Цёмны бор павалю, А як з сошкай пайду — Увесь свет накармлюі
Многія вершы Я. Купалы прасякнуты глыбокім патрыятызмам («Ворагам беларушчыны», «Родная мова», «Маладая Беларусь»). Ен імкнецца абудзіць нацыянальную свядомасць працоўнага люду, заклікае да барацьбы за незалежнасць, сцвярджае яго права «людзьмі звацца». Паэт услаўляе чалавека-змагара, нязломнага абаронцу свайго народа. Так, з вялікай любоўю малюе ён вобразы Бандароўны з аднайменнай паэмы і гусляра з паэмы «Курган».
Шырока выкарыстоўваючы фальклор у сваёй творчасці, Я. Купала заклікае шанаваць багатую і самабытную беларускую народную культуру, якую стагоддзямі не прызнаюць, топчуць і ганьбуюць. Вось, да прыкладу, радкі з верша «Забытая скрыпка»:
Я пакажу ўсе вам чары —
Чары ўсе неба, зямлі,— Шчасця другога пажары, Дзе б вы сагрэцца маглі!
I далей музьіка заклікае:
Гэй жа, за мною, са мною!
К сонейку шлях пакажу!..
Любоўю да сваёй старонкі напоўнена яго багатая пейзажная лірыка, дзе паэт раскрывае магутную сілу і прыгажосць роднай прыроды.
Творы нашага геніяльнага паэта, драматурга і публіцыста, класіка беларускай літаратуры любяць чытаць і завучваюць на памяць не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Многія яго паэтычныя творы пакладзены на музыку, драматычныя не сходзяць са сцэн тэатраў, паводле многіх зняты мастацкія і дакументальныя фільмы, пастаўлены тэлеспектаклі, шмат якія яго творы інсцэніраваны і часта гучаць па радыё.
Усю творчую спадчыну Я. Купалы можна назваць летапісам жыцця беларускага народа.
Чытайма ж гэты летапіс!
ЗА СВАБОДУ СВАЮ...
За свабоду сваю Ўсёй душой пастаю;
У агонь, у ваду Я за ёю пайду.
Лепей сам сябе дам Пахаваці людзям, Як свабоду хаваць, Злыбядзе аддаваць.