• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Да 50-годдзя з дня смерці М. В. Гогаля ён выступае з вершам, але сапраўднае творчае жыццё пачалося пазней. У газеце «Наша ніва» быў апублікаваны яго першы верш на беларускай мове «На берагах Дзвіны». Гэты верш вельмі спадабаўся Янку Купалу, і ён просіць маладога паэта прыслаць звесткі пра сябе і новыя вершы.
    Знайсці дарогу ў літаратуру вельмі дапамагла Янку Журбе падтрымка Янкі Купалы, з якім яны сустрэліся ў рэдакцыі газеты «Наша ніва». 3 гэтага часу пачынае ён друкавацца ў «Нашай ніве», а таксама ў часопісах «Маладая Беларусь» і «Лучынка».
    У час імперыялістычнай вайны паэт эвакуіруецца ў Сімбірскую губерню.
    У 1921 г. паэт вярнуўся на радзіму. Працаваў у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР, быў настаўнікам, інспектарам сацыяльнага выхавання, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы АН БССР.
    У 1934 г. Я. Журба па стану здароўя пакідае педагагічную працу. У гэты час ён жыў недалёка ад Полацка, у вёсцы Ніжняя Баравая і ў меру сіл займаўся літаратурнай працай.
    Творы, напісаныя ў дарэвалюцыйны час, увайшлі ў зборнік вершаў «Заранкі», які быў выдадзены ў 1924 г.
    Перад вайной Я. Журба падрыхтаваў да друку два зборнікі вершаў «Раніца» і «Шляхі перамогі». Але, на вялікі жаль, рукапісы не захаваліся. У пасляваенныя гады выйшлі зборнікі: «Выбраныя творы», «Ясныя шляхі», «Светлыя дні», «Вершы», кніжкі для дзяцей «Ластаўкі» і «Сонечная раніца».
    ПЕРАД СВЯТАМ
    Зімовы дзень пагасаў. Сцюдзёнае сонца хавалася за борам. Прашчальныя касыя прамені яго гарэлі крывавым агнём на засыпаных снегам стрэхах будынкаў, на белым дашчатым пералазе і, пралязаючы праз дзверы адчыненай клеці, адліваліся мядзяна-чырвонымі плямамі на бярвеннай сцяне.
    Марознае паветра было сухое і спакойнае. Зверху, з лёгкіх пушыстых хмарак, сыпаліся рэдкія крупінкі падобнай да манны шэрашы.
    — To як жа, дзядзька!.. Ужо ты павінен даць веры, што, каб не нуда, не пайшоў бы да цябе прасіць,— казаў Андрэй, малады русавалосы селянін.— Сапраўды не пайшоў бы, але схарчаваліся мы вельмі. Ужо аб нас з бабай няма што гаварыць, але дзеткі скігляць не еўшы, вось што...
    Сямён, валасны старшына, таўсты, сярэдняга росту чалавек, усыпаўшы з мяшка ў дзежку мукі, струсіў яго, павесіў на засек і ўзяўся ў бокі.
    — Я гэта, братка, і без цябе ведаю, без нуды да мяне не ходзяць, асабліва радня,— насмешліва згадзіўся ён.— Толькі быццам я такі багатыр, каб раздаваць сваё дабро ўсялякаму, хто спаткаецца? Ты думаеш, у мяне нат ведама якія скарбы. He, братка,— толькі тое, што бачыш: больш нічога няма.
    Андрэй пры гэтых словах зірнуў на поўныя збожжа засекі, апусціў галаву і цяжка ўздыхнуў.
    — Дзякаваць Богу маеш,— ціха азваўся ён.— Сям’я твая невялікая: ты ды цётка Аўдоцця — не лішне шмат губ, не тое, што мая сям’я: сам дзесят!.. А вось каб ты мне
    памог, век памятаваў бы на тваё дабро. Прыйдзе час, упраўлюся ўлетку і ўсё аддам з гарой. Свята ж цяпер прыйшло.
    — Ну, гэта, хлопча, мы чувалі. Святы не я, бач зрабіў,— нахмурыўся Сямён.— Я ў святах не прычасны. Гэта божая справа,— няхай Бог і падае.
    — Калі ты дасі, усё адно як ад Бога прыму...— пачаў ізноў пляменнік, але не скончыў: жаль здушыў яго сэрца: дзядзька не хацеў зважаць на яго нуду.
    Андрэй адвярнуўся і зірнуў на запарошаны снегам падворак.
    Сонца ўжо закацілася; але заходны край неба плыў, як водбліск далёкага бяздымнага пажару. Ад бору па палёх пацягнуўся доўгі шэры цень.
    Старшына яшчэ троху пакапаўся ў кутку клеці, шукаючы чагось, крэкнуў і пайшоў да дзвярэй.
    — Пара, хлопец, дахаты. Скора ўжо і зорку спатыкаць,— прамовіў ён.
    Дзядзька з пляменнікам выйшлі з клеці.
    — Дзядзенька, хоць бы крошку жытца! — паспрабаваў яшчэ прасіць Андрэй.— У кожнага хрышчонага штосьці ладзяць к святу; хоць і позна, але як-небудзь зладзіла б і мая гаспадыня. Памажы, дзядзенька, дзеля Бога!
    — Ну ты, хлопец, з Богам да мяне не лезь! — сярдзіта крыкнуў старшына.— Калі ў мяне просіш, дык вось я сказаў табе, што не дам; а калі ў Бога просіш, дык на вось, сабяры ды вары,— жыта будзе важнае.— Пры гэтым старшына паказаў рукой на крупінкі падаючай з неба шэрашы.
    Павярнуўшы злосна ключ у замку, Сямён пайшоў дахаты, не зважаючы на стаяўшага без шапкі Андрэя. Апошнія балючыя словы разанулі яго па сэрцы. Ен доўга не мог апамятацца. Твар яго быў скрыўлены горам і беднасцю. Ен усё яшчэ стаяў на адным месцы. Шэраш гусцела; на русавую галаву Андрэя садзіліся адна за адной і таялі дзіўнай формы сняжынкі.
    Андрэй нічога не адказаў на апошнія словы старшыны, глынуў слязу, апусціў галаву і ціха пацягнуўся дамоў
    Дома яго ждала галодная сям’я.
    — Гарчыка жыта не даў... Што ж мы будзем рабіць цяпер? — пачаў жаліцца Андрэй сваёй жонцы.— У кожнага хрышчонага будуць з зоркай вячэраць, а мы і ў свята галадаць будзем. Вось табе і Каляды!..
    Галодныя абдзёртыя дзеці плакалі на печы. Хліпала
    матка, апёршыся аб печ, каля стала сядзеў, апусціўшы нізка галаву, Андрэй.
    Гэтак спатыкалі галодныя людзі нараджэнне Хрыстова.
    ДА РОДНАЙ КРАІНЫ
    Я цвёрда, шчыра веру, Я веру ўсёй душой.
    Што ўстанеш ты з няволі, Край родны, мілы мой.
    Табе, мой краю родны, Жыццё ўсё аддаю, Свае і песні-думы, I ўсю любоў маю.
    Ў табе мая уцеха, Жыццё маё з табой, Мая надзея й радасць, Край родны, любы .мой.
    Я веру ўсёй душою, Што вечна будзеш жыць, Што ворагі ўсе згінуць,— Нам сонца заблішчыць!
    УСХОД СОНЦА
    Ужо золак заззяў, Святло льецца ў прастор.
    I ачнуўся ад сну — Ціха шэпчацца бор.
    Як кудзеля, туман Яшчэ вісне ў палях, I струменіць-плыве Ад лугоў свежы пах.
    Загарэўся агнём Край усходні нябёс, I ляцяць на зямлю Іскры сонечных кос.
    I здаецца — ўвесь свет Шчырым сонцам сагрэт.
    Сонцу рада зямля — Шле усмешку-прывет.
    Прашумеў вецярок
    Па кустах лазняка —
    I іскрыцца-гарыць Залатая рака.
    А ўгары — небасхіл
    1 пяе і звініць...
    Узніміся, душа!
    Ў даль твой спеў хай ляціць.
    АДРАДЗІЛАСЯ ПРЫРОДА
    Адрадзілася прырода;
    Зноў надзеі агарнулі, I мае калішні жальбы Дзесь далёка патанулі.
    Адрадзілася прырода, Запяялі ў небе птушкі.
    I з душы маёй ізноўку Льюцца песні-весялушкі.
    Луг шырокі каля рэчкі Ўсё пышнее, зелянее;
    3 траўкі ўжо зірнулі кветкі Лес шумлівы ўсё цямнее.
    Сёння з сошкаю араты На палеткі каля гаю 3 песняй выехаў на працу I вясну-красу вітае.
    Адрадзілася прырода...
    Хай і край мой ачуняе, К жыццю новаму васкрэсне, Здзекаў, глуму хай не знае.
    Веру, родная краіна:
    Возьмеш верх над цемрай злою, Ворагі твае ўсе згінуць, Сонца ўзыдзе над табою!
    ЗА АЙЧЫНУ
    3 вялікай журбою і з болем сардэчным Хачу сваю скаргу спісаць
    3 душы, што ў сумоце і ў цяжкай пакуце, Каб люты пажар з яе зняць.
    Чаму мяне сціснулі смутныя думы, Чаму яны сэрца шчымяць? —
    У нашай старонцы нам шкодныя злыдні, Бы тыя вужакі, сіпяць.
    Як жалкі і брыдкі, ўсе ворагі злыя, Вы роднаму люду майму!
    Усіх вас заядлых я ведаю добра, Збурыліся знаю чаму.
    Вам шкодзяць свабодныя нашы парывы; Вы хочаце сціснуць людзей...
    Але не здушыць вам, гадзюкам, ніколі Нязломных працоўных грудзей!
    Ліюцца ўжо промні світання-збавення,
    I хутка загіне цямрадзь.
    He зломіце вольнае наша імкненне;
    Мы будзем аб волі спяваць!
    У КУПАЛЬСКУЮ НОЧ
    Гэй, паліце агні —
    Час ў дарогу ўжо нам!
    Пойдзем мы па таемныя кветкі.
    Захаванае шчасце
    Здабудзем мы там;
    Нас праславяць удзячныя дзеткі.
    Дык жа пойдзем хутчэй
    Грамадою у бор!
    Скарб жаданы мы там адшукаем
    Нам дарога ясней,
    Бо блішчыць святло зор; Перашкоды мы ўсе там зламаем.
    Запылала здалёк
    Нам зарніцай святло, Больш не ўбачым мы цяжкага здзеку
    Мы жадаем, каб шчасце Хутчэй к нам прыйшло, Бо мы ў цемры марнеем адвеку.
    3 цвёрдай верай ідзём Агняцветы ірваць, Хоць у пушчы вужакі і гады.
    Перашкоды наўкол
    Нам тут ладзіць іх раць...
    Гэй, смялей! не баімся мы здрады! Вунь, як зоркі, ўжо кветкі Блішчаць у кустах,
    I праменні ляцяць залатыя...
    Бляск магутнага сонца Разліўся ў палях
    Нашы сілы жывіць маладыя!
    ЯК ЛЮБЛЮ Я ЦЯБЕ, БЕЛАРУСЬ!
    Як люблю я цябе, Беларусь ты мая, I як дорага мне Ўся прыгожасць твая!
    Вось я полем іду Летняй цёплай парой.
    Я любуюся тут Нашай роднай красой.
    Ў небе скрозь ясната, Няма воблачка ў ім. Вабіць душу маю Даль блакітам сваім.
    Палымнее усход — Нібы ўспыхнуў пажар.
    Сонцу гімны звіняць;
    Колькі ў гімнах тых чар!
    Я у пушчу прыйшоў, Эх, які ж тут прастор!
    Як далёка крутом Лес шацёр распасцёр!
    Тут бярозкі стаяць Беласнежнай сям’ёй;
    Упрыгожаны дол Аксамітам-травой.
    А за лесам ізноў — Сенажаці, палі.
    Тут чакаюць зярна Скібы свежай раллі.
    Ужо вечар прыйшоў 3 цішынёю сваёй — I заснуў ціхім сном Лес вячэрняй парой.
    У абдымках смугі Задрамалі кусты; На зялёным галлі Ўжо не шэпчуць лісты.
    Вунь дыміцца рака, Сціхлі скрозь галасы, I упалі ў траву Дыямэнты расы.
    Усю прыгожасць тваю, Беларусь ты мая, I тваю яснату, Эх, люблю ж моцна я!
    Я вітаю цябе, Край радзімы ты мой: Ты ўжо скінуў навек Гнёт нядолі ліхой.
    Як жа радасна мне Твой прастор аглядаць, Шчырым сэрцам цябе 3 жыццём новым вітаць.
    УЛАДЗІСЛАЎ ГАЛУБОК (1882—1937J
    Нарадзіўся Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям'і рабочага-чыгуначніка. Неўзабаве сям'я будучага
    драматурга перабралася на сталае жыхарства ў Мінск. Тут Галубок пачынае вучобу ў царкоўнапрыходскай школе. Працягвае сваю адукацыю Уладзіслаў у гарадскім вучылішчы. Аднак з-за трагічнай смерці бацькі скончыць вучобу хлопчыку не давялося, і ён ідзе працаваць. Увесь гэты час яго не пакідала надзея атрымаць адукацыю. Юнак настойліва рыхтуецца і экстэрнам здае экзамены за поўны курс гарадскога вучылішча. Акрамя гэтага, Галубок імкнецца далучыцца яшчэ і да мастацкай вучобы. Кола жыццёвых інтарэсаў маладога Галубка было надзвычай шырокім. Таму цяжка сказаць, куды б выкіравалася жыццёвая дарога Галубка, калі б ён не далучыўся да беларускага нацыянальнага культурна-асветніцкага руху. Вядомы беларускі пісьменнік Альберт Паўловіч увёў яго ў культурна-творчы асяродак, які склаўся вакол газеты «Наша ніва». Тут Уладзіслаў Галубок знаёміцца з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Змітраком Бядулем і іншымі пісьменнікамі. Г алубок становіцца актыўным аўтарам «Нашай нівы». Пачынаючы з 1908 г., у газеце пастаянна з'яўляюцца яго апавяданні, вершы, допісы.
    Неўзабаве прыйшло прызнанне: напачатку стагоддзя Галубок ужо лічыўся адным з самых здольных і плённых беларускіх празаікаў. Яго апавяданні рэгулярна з'яўляліся ў «Нашай ніве», «Маладой Беларусі», «Беларусі».