• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Нарадзіўся Антон Іванавіч Лявіцкі — такое сапраўднае імя Ядвігіна Ш.— у мястэчку Добасна Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сям’і ўпраўляючага.
    У дзевяць гадоў Антось пайшоў у прыватную школу, якую арганізавала дачка Дуніна-Марцінкевіча. Пасля яе заканчэння нейкі час вучыўся на медыцынскім факультэце ў Маскоўскім універсітэце, але скончыць яго не давялося. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Ядвігін Ш. быў выключаны з універсітэта. Тады ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта і стаў працаваць у мястэчку Радашковічы.
    Літаратурную дзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме, дзе ён пераклаў на беларускую мову апавяданне У. Гаршына «Сігнал». Пачатак літаратурнай дзейнасці Ядвігіна Ш. часта звязваюць з гэтым перыядам, але ж актыўны ўдзел пісьменніка ў развіцці беларускай літара-
    туры пачаўся толькі ў 1906 г., калі ён упершыню выступіў з апавяданнем на беларускай мове «Суд». 3 гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам першых легальных беларускіх газет «Наша доля» і «Наша ніва».
    На працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці Ядвігін Ш. адчуваў моцны ўплыў народнай творчасці. Першыя апавяданні пісьменніка часта прадстаўлялі сабою проста літаратурную апрацоўку народных паданняў, казак, анекдотаў («Важная фіга», «Хлеб», «Суд», «Вяселле» і інш.).
    Большасць апавяданняў Ядвігіна Ш. маюць алегарычны характар. Часта яго называюць байкапісцам.
    Ядвігін Ш. актыўна ўдзельнічаў у грамадскім і палітычным жыцці, выступаў на старонках перыядычнага друку па праблемах беларускага нацыянальнага адраджэння. У сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа.
    Цяжка хворы, Ядвігін Ш. выехаў у Вільню, а праз два гады памёр ад сухотаў.
    ШЧАСЛІВАЯ
    He першына: калі шанцуе, то і Халімон танцуе, а іншаму: куды ні кінь, усюды клін. Вось гэткія кліны скрозь спатыкаў на сваім жыцці Юрка Сухавей. Вёска вялікая, зямля ўдалася, усе жывуць дастатна, багата, адзін Юрка канец з канцом чуць-чуць звяжа. I каб-то сям’ёй праз лад ужо абсыпаўся, ці там гультаём такім ужо ўдаўся, або, не тут кажучы, да чортава зелля ласым быў,— ані думаць! А тым часам, як ні завіхаўся, як ні кідаўся Сухавей,— усюды спудлуе*. Нажыве парсюка карміць — не есць; купіць карову — прычэпіцца нейкае ліха — капыты задзярэ; конь — на роўнай дарозе ўлегцы — нагу зломе... але гэта што! Мо Юрка купляць не ўмее, мо даглядаць, абхадзіцца з жывёлай не складзен — хай і так. Чаму ж, калі ваўкарэзіна барана з поля сцягне — то пэўна Юркі; каршун курыцу дзярэ — толькі Юркі; сабака ашалеў — ну, значыцца, Юркі; жарабё ў студні ўтапілася — і не пытай — ІОркі! Усё Юрку не ўдавалася, а найгорш не ўдалася яму, паміж намі кажучы, жонка — Тадора. Апісваць яе вам не буду: хто такую жонку мае — той сам ведае, а хто не мае — хай жыве (Тадор хапае на свеце) — вось і будзе ведаць... Мусіць-то, не дарма казалі суседзі аб Сухавею, што дзве пілы ў хаце: адной — сам дровы рэжа, а другая — яго самога пілуе... А найгорш пілавала свайго мужыка Тадора за беднасць у хаце. А як тут было разбага-
    цець Сухавею пры гэткім яго шчасці? Добра і то, што галоднымі не сядзелі. Добра каму, але не для Тадоры. Хай бы лепш прыгаладаць, абы грошы ў запасе былі, багатырамі звацца.
    Тым часам гады мінаюць, а багацця як няма, так няма. Што тут рабіць? Вось і надумалася Тадора выправіць свайго да знахара па раду: мо з вачэй ім гэтак вядзецца. Доўга скроб патыліцу Юрка, але такі паехаў. На трэці дзень ледзь вярнуўся Сухавей, і то ўночы, Тадора і не чула (нашто Богу грашыць: паспаць любіла смачна), як увайшоў ён у хату, як доўга капашыўся, пакуль не ўзлез на палок і таксама смачна і моцна не захроп.
    Назаўтра, як толькі накінулася з пытаннямі на мужыка Тадора, ён і прызнаўся, што ўся віна ў няшчасці з дабыткам яго — Юркі (так знахар яму і сказаў).
    А віна вось у чым. Нябожчык бацька пакінуў замазаны гаршчочак з грашыма, а ён крыўся з ім дагэтуль нерад жонкай, дык Бог за тое, відаць, і кару насылаў на яго дабро. I, збедзіўшыся, нясмела аддаў Юрка той гаршчочак жонцы.
    Тадора, першы раз трэснуўшы кулаком мужа з радасці (тыя кулакі, што бывалі — заўсёды ў злосці) і схапіўшы ў дрыжачыя свае рукі скарб, стала трэсці ім каля вуха: там і звінела, і шуршэла; былі, відаць, і пабразгачы, былі, мусіць-то, і паперкі.
    Як кот з салам, лётала Юрчыха з гаршчком, каб дзе лепш яго захаваць; урэшце ўпхнула яго сабе пад сяннік.
    3 гэтага часу, хоць, праўду кажучы, гаспадарка таксама не ладзілася, але жыць стала спакайней. Тадора моўчкі соўгалася па хаце, не лезла больш у вочы мужыку, Юрка ажно павесялеў.
    He раз, бывала, дагаварваўся, усміхаючыся, Юрка да таго гаршчочка, каб як пажывіцца падмогі на гаспадарку, але Тадора слухаць не хацела; не хацела нават адпячатаць і палічыць сваё багацце. Вы.ме гаршчок, патрасе яго, прыслухваючыся, каля свайго вуха, патрасе ім каля вуха Юркі дый зноў, запхнуўшы пад сяннік, радасная, шчаслівая клалася на пасцель, цешучыся, як гэты скарб муляў яе бакі.
    Але, ці то гаршчок гэты такі цвёрды быў, ці то думкі неспакойныя, а цэласць скарбу дакучалі Тадоры, а мо адно і друтое, толькі сон зусім прапаў у яе. Прапаў спярша сон, а пасля прапала і ахвота да яды. Стала Тадора ў вачах бялець, сохнуць. Раілі суседкі Тадоры ўдацца да знахара, але яна і слухаць не хацела. He жалела Юрчыха
    апошняй двузлоткі на знахара, каб разбагацець, але цяпер хоць бы і сабе — ні за што не згадзілася б надпачаць скарбу.
    Дый нашто ёй лячыцца, калі ёй нічога не баліць. Галава толькі круціцца, іншым разам млосна крыху робіцца,— дык не дзіва: не спіць, зусім не спіць. Вось каб хоць разок заснула, як даўней спала: моцна, смачна, і ўсё б было добра...
    I Тадора заснула, моцна заснула: навекі, а па яе высахшым, збялеўшым твары відаць было, што ўмірала радасная, шчаслівая — умірала багатая.
    А Юрка, дастаўшы яшчэ з-пад цёплага цела жонкі гаршчок, выйшаў на двор і бразнуў ім аб камень. Адтуль пасыпаліся брудныя паперкі газецін і бляшаныя гузікі..
    ВАСІЛЬКІ
    Васількі закрасавалі... He, не закрасавалі!
    Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. He закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? He ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..
    У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...
    А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран*; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб,— тады толькі ўспомніш, што гэта — ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...
    ДЗЕД ЗАВАЛА
    (Урывак з паэмы)
    Жоўтага пясочку — Ды і таго мала — Меў наш дзед па бацьку; Зваўся ён Завала.
    Ліхая хацінка
    Саломаю крыта, Ліхая адрынка Ды адно карыта;
    3 крадзенага лесу Лава, стол у хаце, Міска і дзве лыжкі — Вось і ўсё багацце! Праўда, у аборы, Як каза, кароўка 3 голаду рыкала. Звалася Чарноўка. Сваёй гаспадаркі He любіў Завала, Так і з ёй карысці Меў саўсім ён мала.
    3 стрэльбачкай на плечах Ды у зубах з люлькай Кожны дзень спаткацца Маглі б вы з дзядулькай Саўсім яшчэ цёмна,— Так не раз бывала, Дзед ужо у лесе — Яшчэ пушча спала...
    Гэтакага лесу Нам ужо не бачыць, Бо каморнік штодня 3 жыдам яго значаць, На шнуры лес рэжуць, Нумары стаўляюць... Колькі пнёў у лесе Яны пасчытаюць?!
    I от з таго часу, Як лічыць пачалі, Звер і птушкі нават — Тыя замаўчалі...
    I не дзіва, брацця: Цяпер наш Рыгорка Кожны пень абліча 3 любога прыгорка. ...Казаў: спала пушча. Толькі дзед Завала, Як у сад знаёмы, Цягне там, бывала. Пакуль пройдзе выган Ды шнурамі поле. Моліцца і боскай Аддаецца волі;
    А як толькі ступіць
    На край лесу цёмны,— Гоц праз пні, калодьі, Як той непрытомны! Бо у пушчы сцежак, Hi дарог не будзе; Хто не знае лесу, Той, як бач, заблудзе! Hi Завале сцежак, Hi дарог не трэба. Стрэльбачку на плечы, Люльку, кусок хлеба... Тут сасна-таўстуха, Дуб зараз пузаты, Там — часаў з павалы Упорку да хаты; Скора будуць ёлкі Тры зараз зламаны, Далей — корч рагаты, Добра дзеду знаны: Дзесяць год мінула — Пахаваў старуху, Калядамі потым Тут забіў маруху*. За карчом жа скора Будзе там палянка,— Некалі стаяла Тут чыясь зямлянка; Драбняк за палянкай Цягне яшчэ з гоні, Тут, загнуўшы летась, З’елі ваўкі коні. Потым бор высокі — Сасна ў сасонку!.. Слухаў дзед Завала... У адну старонку: Нібы нехта шэпча, Нібы хтось смяецца, Нібы сціха плача — Так усё здаецца... Дзед на гэты шэпты, Крадучыся ціха, Стаў бліжэй падходзіць — He баіцца ліха!
    Выйшаў на паляну Стары дзед Завала,
    Туды-сюды глянуў — Чуць тады світала; Праз палянку рэчка Бяжыць, шуміць, плача, Дзед па пнёх праз рэчку На другі бок скача; А там пень дубовы Ростам з чалавека — Выпалена сэрца, Стаіць, як калека.
    У дзюпле рассеўшысь, Як у сваёй хаце, Стаў вымаць дзядуля Тут сваё багацце: Порах, шрот, пістоны I кавалак хлеба, Стрэльбачку паставіў, Глянуў ён на неба: Там — высока недзе — Хмаркі, як каточкі, To як вол лабаты Або нібы бочкі... Змяняюцца хмаркі: To з іх лось рагаты, To з іх птах вялікі, To шнурамі хаты.. А ужо і пушча Стала прабуджацца,— Некамусь ды трэба Першым адазвацца Аж тут калі плёхне У віры пры рэчцы: Шчупаку паснедаць Нехта пападзецца! Потым на балоце На сасне-старушцы Глушэц заіграўся, Як смалой на пужцы Хіба што глухі ён, Бо, каб прыслухаўся, Сваёй песні пэўне Сам бы застыдаўся! Гэтакую песню Першы дрозд-спявака Прыняў за знявагу
    Свайго брата-птаха: На шчыт елкі сеўшы, Стаў свістаць, смяяцца, Што той песняй можа 3 салаўём раўняцца Цецярук хоць свата.м Глушцовым лічыўся, Але з стыду, злосці I ён расхадзіўся: Шыкнуў ды стаў лаяць Як мага ён свата,— He меў ён ляпшога Да лаянкі хвата.
    Гаспадар у лесе — Дзяцел наш насаты He любіў, каб сварка Выхадзіла з хаты. Як абухам, грукнуў У сухую елку Каб’ усцішыць сварку, Каб не было згелку*, Памачніцы-жоўны Тут жа затрашчэлі,— Дзятлаву каманду, Відаць, зразумелі. I, як макам сеяў, Так прыціхла пушча, Толькі рэха.м недзе Адазвалась гушча.. Доўга дзяцел слухаў, Наставіўшы вуха,— Зляцеў пасля ў кузню 1 стаў каваць глуха. Як бы на каманду Пушча заіграла.
    Песні, шум і гоман,— Слухаў дзед Завала.. Павіднела лепей Ужо на паляне,— Змерыўся дзед вокам, Стрэльба дзе дастане; Рука затраслася, Як у нэль ён змерыў, Але б яшчэ трапіў У добрага звера.