• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Тоўстая кабета, падзякаваўшы, ідзе сабе дадому.
    За ёю ў хату ўваходзіць маладая салдатка з пісьмом у руках і просіць дзядзьку, каб барджэй прачытаў яго.
    Дзядзька ледзьве-ледзьве разбірае пісьмо па складах. Жонка, схіліўшыся над ім, слухае і паціху плача, бо яе мужык-салдат у пісьме жаліцца, што цяжка служыць у чужой старане, што здароўе надта благое...
    Дачытаўшы пісьмо да канца, Раман, звярнуўшы яго, аддае салдатцы; тая хавае яго за пазуху,— пасля, выцершы хустачкаю заплаканыя вочы, кажа:
    -	Я яшчэ да цябе, дзядзюхна, маю просьбу: будзь ласкаў, скажы, ці можна будзе ў аўторак на той нядзелі, што прыйдзе, сушыць сена: якая на гэты дзень выпадае пагода?
    Кульгавы дзядзька дастае з паліцы старую запэцканую ў сажу кніжку і, развярнуўшы яе, доўга разглядае там нейкія стоўбікі, лічбы і надрукаваныя кружочкі і паўкружочкі; после, абярнуўшыся да кабеты, кажа:
    -	У панядзелак на тым тыдні, што будзе, месяц мае рушыць з поўдня. Якая будзе пагода ў панядзелак, гэтакая будзе пагода і ў аўторак. Калі ў панядзелак не будзе дажджу — у аўторак смела ідзі растрасаць капіны сена.
    Кабета дзякуе і ідзе дадому.
    Вечарамі кожнае свята мужчыны з усяго сяла збіраюцца да Рамана галіцца, стрыгчыся, a то і так пабалагурыць а тым ды а сім.
    Гэтак і праходзіла ўсё Раманава жыццё: буднямі ён рабіў бёрды, шыў чаравікі, набіваў вёдры, кляпаў косы. а ў свята чытаў салдацкія пісьмы, памагаў суседзям у іх гаспадарскіх рахунках, абвяшчаў наперад пагоду, галіў і стрыг мужчын,— адным словам, кульгавы дзядзька дзеля бедных вясковых гаспадароў быў залаты чалавек.
    Але, працуючы на людзеіі і дзень і ноч як у будні, так і ў свята, Раман усё ж такі не меў добрага заработку; і ў хаце яго не тое, што якой акрасы, часта не было нават і чорнага хлеба, і ўся яго сям’я не раз галадала. Дзе ж тут што зарабіць, калі да яго ішлі адны бедакі, ці галышы, як іх называюць у Беларусі пад Слонімам. Зробіць, бывала, кульгавы дзядзька бярдо або сшые боты, і яму за гэта дасць паўзлотку, многа — злоты, a то і проста — кусок хлеба; а другі і гэтага не дасць, а, узяўшы падпаху работу, толькі скажа:
    — He гневайся, майстраньку, па восені, можа, Бог дасць, будуць лішнія медзякі, то ўжо тады і заплачу табе...
    — Нічога, братка, памірымся... Калі не заплаціш ты, то Бог заплаціць,— адказваў кульгавы.
    Аднак прыходзіла і адходзіла восень, за ёю паўзла маразлівая зіма, а медзякоў лішніх ні ў каго не было, і PaMany за работу ніхто не плаціў...
    Часта да Рамана заязджалі жабракі з Палесся і падбухторвалі яго, каб ён з імі ехаў жабраваць.
    — Як паедзеш з намі жабраваць,— гаварылі яны яму,— то азалоцішся. На Палессі будзеш у кірмашны дзень збіраць не менш, як рублёў дзесяць або і два-
    наццаць, бо там надта людзі добрыя і жаласлівыя.
    He, браткі,— адказваў ім Раман,— гэтага не будзе, каб я пайшоў жабраваць... Хоць адняў у мяне Бог ногі, але даў моцныя і да ўсяго здольныя рукі. Пакуль буду жыць, датуль буду працаваць і Бога хваліць!
    I жабракі, не дабіўшыся нічога, з вялікім сорамам ад’язджалі дадому.
    От ужо і састарыўся Раман. Зніклі сілы; работа з рук валіцца, стаў часта хварэць; а после і зусім занядужаў Ляжыць кульгавы дзядзька ў лахмоцці на запеку і цяжка стогне. Твар пазелянеў, вочы патухлі і ўваліліся; сам ледзьве-ледзьве дыша. Сабралася каля хворага ўся сям’я,— плачуць...
    Раман раскрыў вочы, глянуў на радню і кажа:
    Выбачайце, мае саколічкі, можа каго абідзеў . Я ўжо паміраю. Бывайце здаровы... Там, пад запекам, у кутку закапаны чатыры злоты; я іх прыгатаваў на пахаванне Злоты аддасцё Адаму, каб зрабіў труну; два злоты бацюшцы за адпяванне, а злоты падзяліце паміж жабра камі, каб памянулі маю грэшную душу...
    Сказаўшы гэта, Раман цяжка ўздыхнуў і навекі закрыў свае вочы
    НА НАДВОРКУ I Ў ХАЦІ
    Жонка разаслала на надворку радно* і рассыпала на ём жыта, каб прасушылася перад узмолам. Як адно яна адышла ад радна, зараз з загумення прыляцело на жыта два вараббя: адзін малады, жвавы і спрытны, а другі стары, вахлаты з крывымі перабітымі нагамі.
    Малады сеў на жыта і, падскокваючы, пачаў кляваць зярнята, а стары стаяў каля радна і сумна глядзеў на свайго таварыша, як той коўтаў смашную страву Хацеў і ён клюнуць зярнятко, але нахіліўся на крывых нагах і трашкі не ўпаў
    Малады варабей, наеўшыся жыта, абярнуўся да старо го, нешто джыўкнуў яму і стаў зноў кляваць жыта. Набіў шы зярнятамі поўную дзюбку, ён падскочыў і сеў проці старога вараббя. Стары прысеў і шыроко раззявіў свой роцік, а малады падняў голаў і пачаў кідаць із свае дзюбкі ў рот старому зярняты.
    Як адно стары наеўся, абодва вараббя падняліся і джыўкнуўшы вясёло, паляцелі зноў у загумення.
    У хаці на запеку ў пасцелі сядзела падслепаватая бабуся і ела з міскі крупнік. Рукі яе дрыжалі ад старасці, і яна аблівала крупнікам сяннік і радно, якімі ўкрывалася
    Сынавая, угледзеўшы гэто, падышла да старое і закрыч ал a:
    — Зноў запэцкала ўсю пасцель, сляпая сава. . Толькі і работы, што за табою даглядай кожны дзень. 1 калі ўжэ цябе спрутак возьме, дармаедка...
    Аблаяўшы старую, сынавая вырвала з яе рук міску з крупнікам і паставіла на палічку. Бабуся сядзела галодная і горка плакала...
    ЮРКО I БУСЕЛ
    Звіў бусел на Юркавым гумне гняздо. Бусліха нанесла яец і выседзела дзяцей. Як адно буслянята вылупіліся з яец, бусліха паляцела на балото шукаць ім смачнае стравы. На балоці над бусліхаю страслася бяда: нейкі дрэнны хлопчык, падкраўшыся, разбіў ёй каменем голаў, і яна лішылася жыцця. Буслянята асталіся сіратамі.
    Бацько іх, стары бусел, пабедаваў трошкі, пагараваў і ўзяўся гадаваць сваіх дзяцей: ён кожны дзень па некалькі разоў лятаў на балото, збіраў, што знаходзіў там лепшайшаго дзеля стравы, і адносіў у гняздо сваім дзеткам. Буслянята ў дабрэ раслі, паўнелі і ўчыліся лятаць пад даглядам свайго бацька. Падросшы, яны пачалі самі сабе здабываць яду.
    Зараз пасля Усплення буслэ сталі збірацца на адлёт у вырай. На ўзгорку, недалечко ад Юркавага гумна, зляцелася іх мо штук з дваццаць. От і стары бусел зняўся з Юркаваго гумна і паляцеў з сваімі сынамі да таварышоў. Прыляцеўшы да гурту, ён спусціўся на зямлю і заклекатаў, быдто гаворачы:
    — Паглядзеце, браткі, якіх я вам маладцоў прыставіў.
    Буслэ, падняўшы голавы, клёкатам радасна прывіталі маладых таварышоў. На другі дзень старыя і маладыя буслэ зняліся і гуртком паляцелі ў вырай...
    На Тройцу ўмерла Юркава жонка і аставіла асірацелымі двох хлопчыкаў: Зыдарка пяці гадочкаў і Гарасімка трох гадкоў. Хлопчыкі хадзілі голыя і галодныя, бо бацько іх штодзень зранку да поўначы сядзеў у карчме, лайдачыў, а на дзяцей сваіх не звяртаў ніякое ўвагі. Як галодныя дзеці прасілі хлеба, Юрко крычаў:
    — Гдзе я вазьму вам хлеба, гіцлі,— мне самому нечага жраць... Ідзеце жабраваць, шчаняты!..
    Без догляду дзеці не маглі доўга жыць: Зыдарка ўпаў у рэчку і ўтапіўся, а Гарасімка памёр з голаду. Хавалі хлопчыкаў чужыя людзі, а бацько ляжаў у карчме п’яны.
    БЧОЛЫ
    Пайшлі ў вуллю непарадкі, He слухаюць бчолы маткі. — Трэба матку нам прагнаці I новы жыццю ўклад даці; Тако ж труцняў цэлу роту Трэба выгнаць на работу, Годзі ім салодка спаці, Хай мяды ляцяць збіраці. Гэдак бчолы ўсе крычалі I з’яднаўшысь бунтавалі. Матка збітая упала, Захварэла дый сканала; Труцні ў поле паўляталі I там з голаду прапалі. Бчолы, што ў рабоці млелі, Цяпер у вуллю сядзелі, Урад вольны закладалі, Новых радчых выбіралі.
    Ішлі сгірэчкі і гамоны, Вулей стаў быдто шалёны. Адзін кажэ: «Гэдак будзе!» Другі крычыць: «Не, не будзе!» Справа гук: «Давайце матку!» Злева: «Выгнаць іх дзеля парадку!» Калоцяцца, спрачаюцца, А работы чураюцца.
    Прайшло лето — німа ладу, Hi прыплоду, ні ураду.
    Мёды зсяклі, сатэ спрэлі, Бчолы ў зіму пакалелі... Наіірадвесну вулей пусцеў, Толькі чарвяк у вуглу сядзеў.
    СТАРЫ УЛАС (1865 — 1939)
    Нарадзіўся Стары Улас (сапраўднае прозвішча Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі) у Валожыне. Застаўшыся круглым сіратою, спачатку гадаваўся пад апекаю цёткі, а калі падрос, пайшоў у памочнікі да кухара графа Тышкевіча. Працавіты хлопец, праз некаторы час ужо выконваў
    работу кухара, потым быў аб'ездчыкам, а ва ўзросце трыццаці гадоў стаў ляснічым.
    Аб'язджаючы абшары Налібоцкай пушчы, назіраючы за прыродай у розныя поры года, Сівы-Сівіцкі не мог не захапляцца роднымі краявідамі, якія цешылі сэрца, натхнялі на творчасць. Таму шматлікія яго вершы прысвечаны роднай прыродзе, яе прыгажосці. Тэматыку для вершаў давала таксама штодзённая праца ляснічага, назіранні за жыццём звяроў і птушак, збіранне вуснай народнай творчасці. Усё гэта ўплывала на моўнае багацце вершаў Старога Уласа.
    У 1914 г. ён быў пераведзены на службу пад Ашмяны, потым жыў нейкі час у Вільні, працаваў у Сужанах Віленскага павета. Запаветная мара прыдбаць зямлю споўнілася ў 1934 г., калі за службу Стары Улас атрымаў ад графа Тышкевіча кавалак зямлі ў Шашэльгішках таго ж павета. Але нядоўга працаваў ён на ўласнай зямлі — у 1939 г. паэт памёр ад запалення лёгкіх. Пахаваны на Сужанскіх могілках.
    3 1909 г. Стары Улас пачынае друкавацца ў «Нашай ніве». Ен — паэт эпічнага складу. Кожны яго верш — вынік назіральнасці, нейкай падзеі альбо здарэння. У сваіх вершах Стары Улас сцвярджаў маральныя прынцыпы чалавека-працаўніка, гулларыстычна высмейваў заганныя людскія звычкі — п'янства, гультайства, хабарніцтва, казнакрадства. Цікавыя яго разважанні на адвечную тэму— бацькі і дзеці — у вгршы «3 кутка праўды». Калісьці, разважае паэт, у маладосці бацькі былі такімі ж, як і іх дзеці, a можа, нават і горшымі, таму бацькам трэба не наракаць на дзяцей, а памагаць ім. Некаторыя вершы паэт складаў на аснове народных легенд, паданняў. Яго ў першую чаргу цікавіла маральная падаснова легендарных падзей.
    У 1909 г. Стары Улас друкуе паэму «Год беларуса» — вельмі адметны твор у дарэвалюцыйнай беларускай паэзіі. Асноўныя дзеючыя асобы ў паэме — беларускі селянін і беларуская прырода. Паэма напісана народнай мовай і насычана тыповай народнай вобразнасцю.
    HE СПАНАТРЫЎ*
    Як чутно, дык гэтак, мусі, Ў нас на цэлай Беларусі Кожны двор і кожна хата Mae прыказак багата
    Ў кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеля.
    А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты He ліхой бываюць мэты, Іх прыкмеціць толькі штука, А там — кожнаму навука...