• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Лячу бардзей дахаты, ці не задраў ён маёй каровы? He, цэла, дзякаваць Богу, ходзе па гародчыку. Я ў хату шусць. «Жонка,— кажу,— мядзведзь за малым не задраў твайго Юзука!» Калі жонкі і ў хаце няма, дзеці спяць, сучка ляжыць пад сталом, смалякі гараць на прыпечку, і бульба прэе. Што за прычына? Я туды, я сюды — няма жонкі; ці не павесілася, думаю, са злосці, што мяне няма, а яна тыкі злая. Калі пачакаўшы трохі, і яна ідзець у хату — уся мокрая, а дрыжыць, як лісток.
    «Жонка,— кажу,— мядзведзь за малым не задраў твайго Юзука».
    «А Божа ж мой, Божа, гэта,— кажа,— пэўне, той самы і мяне, спаткаўшы, хацеў задраць; як зароў, дык аж я ў балота па шыю ўляцела».
    «Гдзе ж ты,— кажу,— яго спаткала?»
    «На чортавай пералазцы (так завецца тая вываратня); ішла цябе спатыкаць ці з двара дахаты клікаць».
    «А я,— кажу,— ішоў дахаты і на той пералазцы спаткаў мядзведзя і спалохаў яго, дык ён у ручай зваліўся».
    «А можа, то я была?»
    «Вот,— кажу,— я бы цябе не пазнаў? To мядзведзь быў, пэўне. Вот ты дык, можа, мяне спаткала, а не мядзведзя».
    «Але? Нябось,— кажа,— я добра прыгледзелася: і морда яго, і хвост кароценькі, і зароў як трэба, аж засмярдзела».
    «А бадай цябе пярун спаліў! Давай, баба, бялізну змяніць!»
    Ну, так і будзе — нячыстая сіла, думаю, нас абое ў медзвядзёў перакінула, а мы самі і не ведалі, бо і чаго ж мне па-мядзведжаму раўці і ўсё рабіць, як мядзведзь са страху?..
    Дык і хто яго ведае, ці відзеў я мядзведзя, ці не відзеў.
    АЛЬГЕРД АБУХОВІЧ
    (1840—1898)
    Здараецца часам так, што творчая асоба ацэньваецца не толькі сваімі творамі, але і грамадзянскім учынкам, выбарам сэнсу жыцця, якое найчасцей служыць высокім прыкладам для ўсіх астатніх, хто толькі пачынае разумець такія паняцці, як народ, духоўнасць, культура, вера. Усё трагічнае жыццё напаўзабытага беларускага пісьменніка Альгерда Абуховіча (псеўданім Граф Бандынелі)—яскравы доказ такой аксіёмы. Давайце ўважліва ўчытаемся ў нататкі сучасніка Абуховіча, яго вучня, пісьменніка і грамадскага дзеяча Язэпа Дылы:
    «...У 1893—1894 годзе я быў вучнем трэцяга класа Слуцкай гімназіі, мой бацька, вярнуўшыся са службы, папярэдзіў маю маці, што вечарам у нас будзе госць.
    — Ты, пэўна, чула пра пана Абуховіча? Паны лічаць яго дзіваком, бо ён адрокся ад маёнтка і сям'і і жыве на свой уласны заробак, знаецца з простымі людзьмі і нават піша вершы на простай мове, мове мужыкоў і рамеснікаў. Ен праз сваіх знаёмых гімназістаў даведаўся, што нашы хлопцы абодва вучацца ў гімназіі, і прыйшоў да мяне ў кантору, каб са мною пазнаёміцца, і вельмі мяке і цябе хваліў за тое, што мы так дбаем пра навучанне сваіх
    дзяцей... Я запрасіў да нас гэтага прыяцеля працоўнага народа, добрага і прыязнага людзям чалавека.
    А вечарам таго дня мы слухалі яго, Альгерда Абуховіча, вершы на беларускай мове, пераважна байкі. У іх пісьменнік умела, у трапных выразах і словах высмейваў паноў і падпанкаў, заможных сялян і фанабэрыстых шляхцюкоў, ксяндзоў і царскіх «чынадралаў»...
    Помніцца, што яшчэ разы са два Альгерд Абуховіч быў наведвальнікам нашай сям'і, і кожны раз пасля слухання яго баек, сатыры і вершаў мацнела ў мяне любоў да роднай мовы, і я ўжо не са слязьмі ў душы, а з гнеўнай упэўненасцю абараняў сваю родную мову, называючы тых, хто ставіўся з пагардай да яе, здраднікамі свайго народа.
    Абуховіч вельмі добра валодаў французскай, італьянскай, англійскай і нямецкай мовамі. Лёгка чытаў на іспанскай мове.
    На працягу некалькіх гадоў свайго знаёмства з пісьменнікам я меў магчымасць паслухаць пераклады Абуховіча з «Фауста» Гётэ, з «Разбойнікаў» Шылера, некаторых вершаў Віктора Гюго, Байрана, Дантэ. Уражанне ад пачутага ў мяне было моцнае.
    Трэба таксама зазначыць, што ў Абуховіча былі пераклады з твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі.
    Альгерд Абуховіч быў сынам заможнага землеўласніка на Случчыне. Разам з Казімірам Аколавым ён прымаў удзел у паўстанні 1863 года. Пасля адбыцця кары і вяртання ў ся/л'ю ён паставіў пытанне, каб зямлю аддалі былым прыгонным — сялянам. Супраць Альгерда Абуховіча ўзнялася яго сям’я, родная сястра, што замужам была за Ёдкам, таксама і іншая радня. Паколькі Альгерд Абуховіч быў цвёрдым у сваім рашэнні, яму, пасля вострых спрэчак, прыгразілі абвяшчэннем яго вар'ятам. У тыя часы такія справы не былі навіною, і царская адміністрацыя падтрымлівала тых, хто хацеў уціхамірыць падобных бунтароў супраць «асноў грамадскага жыцця». Тады Альгерд Абуховіч выбраў са сваёй бібліятэкі самыя любімыя кнігі і пакінуў родны дом».
    Вось такі ён быў—Альгерд Абуховіч. Для некага, ачарсцвелага душою, без роду і племені, ён быў «дзіваком»; для такіх, як Язэп Дыла, для нас, ён—сумленны працаўнік літаратуры, пачынальнік першай хвалі адраджэння, энцыклапедыст. Прыйшоў час, і мы з пакаяннем вяртаем памяць яшчэ аб адным таленавітым сыне Беларусі. Яшчэ дадамо. Альгерд Якаў Абуховіч-Бандынелі нара-
    дзіўся ў радавітай шляхецкай сям'і. У 1852 г. бацькі аддалі Ольдзю ў Слуцкую гімназію, але ўжо ў 1856 г. малады Альгерд едзе вучыцца ў Еўропу. За сем гадоў вучобы ў Жэневе, Парыжы ён стаў усебакова адукаваным чалавекам. Яшчэ ў гімназіі спрабаваў займацца літаратурнаю працаю. Публікацыі пры яго жыцці пакуль не выяўлены. Яго знакамітыя, таленавітыя байкі пачалі публікаваць у беларускім друку недзе ад 1915 г. Пакуль не адшукана і творчая спадчына байкапісца. Цяжкі быў жыццёвы і творчы лёс гэтага чалавека, але ж, моцны духам, ён адолеў перашкоды і сваёй сціплаю працаю прынёс гонар беларускай літаратуры.
    Памёр Альгерд Абуховіч у Слуцкай багадзельні.
    ВОЎК I ЛІСІЦА
    «На табе, нябожа, Што мне нягожа».
    Раз папалася лісіцы
    Ажно тры злавіць курыцы. Падушыла; дзве з іх з’ела, Трэццю скрыла. Сама села — Як па працы — пад стажком. Воўк галодны йшоў нішком. А што з кумою быў знаём, To такую рэч павёў: — Ах, сястрыца,— кажа кум,— Я ад рання браў на вум, Каб што-кольвек мне пад’есці, А тут на злосць негдзе ўлезці. Падхапіў бы я хоць птушку... Да авец падходзіў збочку, Ды пастух чупрыну чэша, I сабака прытым брэша,— Падступіцца няма складу!.. Дай ты, кумка, яку раду!
    — Ох, мой куме даражэнькі! To ж стог сена цалюсенькі. Еж, як хочаш,— не шкадую, Хоць апошнім, ды частую!
    — Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры I пацягся без вячэры.
    СУД
    Там, дзе пушча, за прасёлкам, Калісь ліс жыў з шэрым воўкам I, як весць людская кажа, Жыло згодна племя ўража, Ды да часу.
    Хутка сварка там пайшла Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка, Дайшло дзела да суда
    Можа, праўда, можа, не,— Адвакаты — два сабакі на судзе Кожны брэша, на праціўніка вядзе А суддзёю быў глушэц, Ен разумны ці глупец, Тое трудна разгадаць, Адно толькі, як чуваць, Што рашыў ён дзела так: Выгнаць з суду ўсіх сабак, А воўк з лісам плоцяць штраф Воўк — бо хлусіць ён напрасна, Ліс — бо злодзей.
    Гэта ясна: Круцялёў чым разбіраць, Лепш абодвух пакараць.
    СТАРШЫНА
    Хоць які парадак дай, Адно тое, братка, знай, Што крутнёю ўсё пакруціш I найлепшэ збаламуціш.
    Льва-манарха воўк прасіў, Каб вайтом яго зрабіў.
    Бо авечкі скрозь ў бязладдзі, Шкодзяць вельмі ў панскім садзе Ды і самі прападаюць, Бо, як жыць, яны не знаюць.
    I ліса за ім прасіла
    (Яе жонка льва любіла).
    Воўк з лісіцаю звязаўся
    I, як можна, так стараўся: Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі, Дзе гасцінца падаткнулі
    І\аб дабіцца да медалі, 1 плацілі, і прасілі, і стагналі... Леў гаворыць: — Ходзяць толкі, Што авец з’ядаюць воўкі.
    I сазваць сказаў народ На звярыны вольны сход, Паспытаць усіх звярат: Воўк ці добры, ці ён гад? Чыны важны ўсе прыйшлі, Ўсё начальства тут было, Ды прычыны не знайшлі, Зла аб воўку не чутно: Пад судом ён, бач, не быў I з начальствам добра жыў, Дык медаль пан войт надзеў На авечы цэлы хлеў.
    А авечкі што сказалі? — Іх на сход зусім не звалі, А ўпісана ў пратаколе, НІто «авечкам дана воля».
    ЯНКА ЛУЧЫНА (1851—1897]
    Пачынаць любую справу цяжка, асабліва літаратурную. Іван Люцыянавіч Неслухоўскі (псеўданім Янка Лучына) жыў у другой палове мінулага стагоддзя ў Расійскай імперыі. Паэт піша свае творы на польскай, рускай і беларускай мовах. Ен быў зроднены з моваю народа свайго і, дзякуючы ёй, сцвердзіў сябе як асоба, як паэт. У тыя часы літаратарам, беларусам па паходжанню, можна было выдаць свае кніжкі сціплым накладам у двух гарадах — Кракаве і Санкт-Пецярбургу. Кракаў быў за межамі царскай Расіі. Прагрэсіўная руская газета «Мннскмй лпсток», трэба аддаць ёй належнае, друкавала, акрамя рускамоўных твораў, і беларускія вершы.
    Ян Неслухоўскі нарадзіўся ў Мінску. Род ягоны імяніты. Дзяды яго былі ваяводамі, суддзямі, мелі маёнткі ў Пінскім павеце. Сям'я Неслухоўскіх жыла ва ўласным доме. Выдатна ў сям'і калежскага асэсара выхоўвалі дзяцей. Чатырнаццацігадовы Ян паступіў у Мінскую гімназію адразу ў трэці клас, скончыў яе ў 1870 г. у ліку лепшых вучняў і падаўся ў Пецярбург ва універсітэт. Паступіў, але матэматыка не вабіла яго, пайшоў вучыцца на інжынера.
    Вучыўся, адзін час працаваў на чыгунцы аж у Тыфлісе, затым вярнуўся ў Мінск, нечакана захварэў, уладкаваўся ў тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі і пачаў пісаць вершы. Раней ён рыфмаваў словы толькі ў лістах да сяброў, а ў 1886 г. дэбютаваў вершам «Не радм славы мль расчета».
    Якая ўсё ж існуе нябачаная, магутная сувязь і роднасць славянскіх культур! Прыехалі ў Мінск артысты з Украіны. Артысты падалі прыклад нацыянальнага самавызначэння. Янка Лучына цяпер будзе толькі на роднай мове абуджаць сацыяльную і нацыянальную свядомасць. I зажыло зноў беларускае слова, выведзенае на людзі паэтам, і вершы нараджаліся шчырыя, натуральныя, і паўсталі ў яго вершах думы і надзеі мужн.ых, цярплівых і сціплых беларусаў. Ахвотна друкуюць яго вершы польскія штотыднёвікі «Жыццё», «Край», «Польскі голас» і іншыя. Ці не ўпершыню Я. Лучына і Ф. Багушэвіч вывелі ў сваіх вершах вобраз мужыка-беларуса, стан яго душы, побыт, гаворку. Гэта адкрыццё простага чалавека не пазбаўляла вершы лірызму і эмацыянальнасці.
    Пасля смерці'Я. Лучыны руплівыя нашчадкі і прыхільнікі яго паэзіі выдалі ў Пецярбургу кнігу вершаў «Вязанка». Па сённяшніх мерках паэт напісаў небагата, але ці ж колькасцю вымяраецца паэзія! Я. Лучына бьгў асветнікам, не даў памерці роднай мове, умацаваў духоўнасць народа і надзейна перадаў эстафету таленавітым паслядоўнікам. За гэта яму наша пашана і падзяка.