Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Аднае гэтак ночы, калі ў дварэ ўсе крэпка спалі, спаў і сам баярын Віт, спала і красная яго дачка. Чуе гэта Віт праз сон зычны голас: «Віце, Віце! Устань і выстралі!» Віт прахапіўся, аж нідзе нічога не чуваць. Ен ізноў стаў засыпаць ды ізноў чуе: «Віце, Віце! Устань і выстралі!» Ен і на гэты раз прахапіўшыся і нідзе нічога не бачачы і не чуючы,— стаў драмаць ды зноў чуе: «Віце, Віце! Устань і выстралі!» Тагды ён ужо мусіў устаць і, узяўшы стрэльбу, выйшаў на перамёт і бачыць, што шведы ўжо гаспадараць у яго на дварэ. Ен, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся, і, як трымаў стрэльбу, так і выстраліў на вецер, а сам пабег у пакоі дачку будзіць. Толькі пабудзіў,— чуюць на дварэ якісь голас падняўся. А калі яны выйшлі паглядзець, бачаць— шведы ў вялікай замешцы хочуць з двара ўцячы ды, не папаўшы ў вароты, ціснуцца на платы, душацца, калечацца, а каторым і ўдалося з двара выбрацца, тыя, чуваць, ратунку крычаць, папаўшы ў балота або ў рэчку. Так да раніцы ніводнага з тых шведаў жывога не засталося, бо, паслепшы воляю божаю ад Вітавага стрэлу, усе пагінулі, каторыя ў дварэ падушыліся, каторыя
ў рэчцы і балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў.
Вот на тую памяць, што Бог яго ад шведскай рукі захаваў, паставіў ён сярод сваііго двара цэркву мураваную і вельмі яе ўкрасіў.
Жывуць так Віт з сваёю дачкою, краснаю паннаю, ізноў у дастатку і супакоі. Адно нячыстая сіла не дрэмле, і пакусы вялікую сілу маюць. I ўпаў наш баярын у вялікі грэх, так што зямля нават здрыганулася. I аступіўся той узгорак, на каторым двор стаяў, і рынуліся мураваныя палацы і пахавалі пад сабою грэшнага баярына. Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свету разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота пагрузаць і аднае ночы саўсім затануў. Толькі на тым мейсцы, дзе цэрква стаяла, людзі распяцце знайшлі. Потым паставілі на тым мейсцы цэркаў дзераўляную і тое распяцце ў ёй паставілі. I праславілася тое распяцце цудамі рознымі, і ўсякі год на Ўздзвіжанне збіраецца там шмат багамольцаў з усіх канцоў нашае зямлі. Завецца тое мейсца Вітаўка, або Вітавец. Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.
ПРЫЛУКІ
He летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было.
У адным месцы абапал Птыча-рэкі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць. На той гарэ, што па правым беразе, стаяў двор знатнага баярына, іменем Яраслаў.
Дый красен жа той двор быў, увесь у садах, будынкі ўсе спраўныя былі, а ўвакруг тынам белым абведзены; ад двара дый да шляху былі прысады ліповыя.
Быў дзень ясны, харошы, ведама, як у пачатку лета бывае, калі яшчэ лугі зіхацяць кветкамі, птушкі заліваюцца рознымі галасамі, рыба ў рэчцы раз у раз плюхае, разганяючы шырока вакорыну, пчолы і ўсякія мошкі ды казяўкі цэлымі раямі завіхаюцца каля кветак. Дзе ні глянь — усюды жыццё кіпіць, а сам пазіраеш на ўсё гэта неяк радасна.
I вот па прысадах тых, у прыятным прахалодзе, любуючыся прыродаю і самі сабою, прахаджваліся малады баярын Яраслаў са сваёю паняю, маладою жаною, краснаю Люблянаю. Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела, і на ўзмыленым кані паявіўся ўвесь запылены
княжы ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і што князь прыказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы, паспяшаць.
Баярын рад чыну даказаць, сабе славы прыдбаць: хутка сабраў сваю дружыну і паехаў.
Спачатку баярын слаў часта ганцоў да любай жонкі, а далей — ні ганцоў, ні самога штось не чутно стала. I затужыла вельмі красна пані Любляна — усё выходзіць на шлях ды ўдаль пазірае, ды ўсё дармо.
Прайшло лета, настала зіма, а любага Яраслава як няма, так і няма. Прыйшла ізноў вясна. Выйшла раз красна Любляна ў канец прысад і як толькі на шлях зірнула, так дужа і зрадзела: бачыць, коціць дружына, а наперад любы вараным канём едзе. Ды нядоўга яе радасць была, бо, як той пад’ехаў бліжэй, пазнала, што гэта другі.
Той пад’ехаў, сукланіўся, а яна і думае: «Можа, ён што пра майго ведае?..» Просіць яго к сабе ў харомы спачыць трохі. Той рад, прыстае, ідзе за ёю ў святліцу. Яна, яго за стол пасадзіўшы, гукнула на слугі, сказала прынесці піва, мёду і ўсялякай стравы; стала яго частаваці і яго пытаці пра мужа любага. Той, пагадаўшы, так ёй павядае: «Не хочацца мне табе, красна пані, жалю задаваці, ды мушу... Вото ж бачыш, твой муж, а мой друг сардэчны, быў цяжка ў баі ранены і, уміраючы, кажа мне так: «Слухай, дружа! У мяне е жонка, дужа красная пані, а ты яшчэ не жанаты, так успакой мяне перад смерцю, бо мне скора канец,— пакляніся заступіці ёй маё месца!» Што ж я меў рабіць? Мусіў прысягнуць і цяпер ад прысягі адступіціся мне нельга... Так пані няхай мя выбачыць і будзе прыхільна!»
Тая тое як учула, давай плакаць, галасіць і слухаць яго не хоча.
Плакала яна дзень, плакала другі, а на трэці і падумала: «I чаго я гэтак плачу?.. Што я тым памагу?. Адно лічка сваё красна папсоваю...» —і на чацвёрты дзень гутарку з ім прыязну павяла, а на пяты — так і жартаваць сталі, а далей і пабраліся.
Прайшло ізноў лета, прайшла зіма, а за зімою — вясна, а за вясною і лета настала. Сядзяць гэта той прыезджы баярын з краснаю Люблянаю, як галубкі ў парачцы, і сабою цешацца ды любуюцца. Ажно разам Любляна як крыкне і, хапіўшыся за сэрца, абамлела. Той — зірк: ба чыць — перад ім Яраслаў стаіць...
Хапіліся спярша за шаблі, а далей Яраслаў адумаў
шыся, кажа: «Адзін з нас павінен умерці, дык няхай Бог судзіць каму. Вазьмі ты сабе лук і сагайдак з стрэламі і ідзі на гару за рэчку, а я вазьму сабе і стану на гэтай raps, і будзем страляцца».
Як сказаў, так і ўчынілі: выпусцілі па страле — нічога, выпусцілі па другой — нічога, а па трэцяй як выпусцілі, так абодва аж асунуліся, як два падкошаныя каласочкі.
Тое месца з тых пор «Прылукамі» стала звацца. I цяпер там стаяць мураваныя харомы і ліповыя прысады, і жыве там пан дужа багаты, толькі той пан цяперашні не наш, а прыйшлы з памор’я, але дабраваты сабе.
НАВАСАДСКАЕ ЗАМЧЫШЧА
Над рэчкаю, над Слаўкаю, недалёка святога месца Студзянца, дзе з-пад дарогі на гары вада цудоўная выліваецца і спадае ў яр глыбокі, а ярам у Слаўку цячэ, а Слаўка па каменнях шапоча,— стаіць княскае гарадзішча.
Высокія берагі Слаўкі парасталі ўсякім лесам: раслі там і дубы магучыя, і светлыя ясені, і клёны, і альшыны, і асіны, і бярэзіны касатыя, і бразгаліны касцястыя, і чаромхі пахучыя,— ды многа ўсяго было.
Над усім гэтым западала ночка цёмная. Неба было засуплена чорнымі хмарамі, а вецер сярдзіты раз-паразу зрываўся і з шумам і свістам пралятаў над гарамі, над лясамі і над тым гарадзішчам, маўляў, штось нядобрае павяшчаў.
Усе ў гарадзішчы ў тым спалі. Спалі і ў месце, што ляжала ў кліну між Слаўкай і Ус-рэкай. Адна толькі душа ў гарадзішчы не спіць: паволі ўсё ходзіць і, знаць, думу цяжкую думае, бо аж пот на белым лобе выступае перлістымі кроплямі.
А хто гэта ходзіць, як не княжна, слаўная красою і багацтвамі сваімі? I ростам высока і ліцом красна, хоць не так-то ўжо і малада. I грудзі яе поўныя высока падымаюцца, і вочы карыя аж у цемнаце свецяцца, а буйныя косы вецер па воздусе трэпле.
Ходзіць княжна гордаю ступою, ды на сэрцы яе, знаць, невясёла, бо ўсё то рукі заламае, то вяла іх апусціць, то ўздыхне цяжка, як канаючы, то аберуч галаву сцісне; то, быццам на штось адважыўшыся, вочы падыме і ўдаль смялей гляне і заходзіць байчэйшаю ступою, а праз момант ізноў яе сэрца зойдзецца, і рукі павіснуць, і вочы затуманяцца, і ногі як бы падкашывацца стануць Ды
вось яна канцом на штось адважылася. Пайшла хуткаю ступою ў гарадзішча, чэлядзь сваю будзіць, усе багацтвы свае прыказвае збіраці і што дарожшае, то ў скрыню каваную кладзе, а што меней вартае, тое чэлядзі раздае. Сабраўшы ўсё і спакаваўшы, скрыню зачыніла на тры замкі, а ключы на залаты паясок нанізала і туга ім падпяразалася. Тады, сеўшы на скрыню, горка заплакала:
— Няма ў мяне ні шчасця, ні долі, ні вернага друга, няма мне з кім дзяліцца ні сваею красою, ні каханнем, ні багацтвам вялікім, а маладосць мая ўцякае, лічка маё бела пажаўцела, грудкі мае поўныя сталі вянуць, вочкі карыя — ліняці, буйныя косы— выпадаці, а сэрца маё стала заміраці... Няхай жа, калі так, я згіну і ўсё са мной: і думкі мае, і каханне маё, і жаданне, і краса, і багацтвы мае, бо так сіратліва жыці не пад сілу мне!..
I загадала сваім служкам прывязаці сябе да скрыні і кінуць у студню дужа глыбокую і поўну вады, што ў тым гарадзішчы на дварэ была. Загудзела, зараўла навальніца з неба з громам, з градам, з пярунамі ды маланкамі, а прайшла навальніца, і краснай княжны не стала... Кінулі яе верныя служкі ў студню глыбокую, і апусцела зараз тое гарадзішча, а после і саўсім яго не стала. Толькі гара з валам ды студняй, поўнай камення, тое месца азначае. Скора вораг люты сюды найшоў, людзей павыразаў, хаты з зямлёю зраўнаваў, a roe месца, дзе места было, людзі Рэзанамі празвалі.
Каму ж з таго месца Бог судзіў жывым астацца, тыя трохі аддаль на гары, над крыніцамі, пабудаваліся насупроціў таго ж гарадзішча і Студзянца і празвалі сваё новае селішча «Навасадамі».
Ветры буйныя загулялі — Іскры нашы заблішчалі, Штораз болей разжыгалісь, Красным светам распалялісь. Яшчэ вецер падыхае — Ў іскры полымца шыбае Вогненнымі язычкамі, Розных кветаў аганькамі. У кастры ахаладалым I быллём ўжо зарасталым Язычкі замігаталі, Па паленнях заскакалі
I y купачкі збягаюць —
Свет навокал раскідаюць, Хутка вецер зноў зайграе Увесь касцёр запылае, Свет над намі засіяе, Шчасце ў хату завітае!
НАШ СЫМБОЛЬ
Адважна, брацця, наперад ідзеце
Цвёрдай і правай ступою!
Кожнаму смела ў вочы глядзеце, Праўду нясеце з сабою!
За родну краіну, звычай і мову,
За гонар груддзю ставайце!
Да будзьце верныя сваему слову,
3 праўдай заўсюды трывайце’
Тады вы усякую зможаце сілу, Ворагам прыйдзе скаранне!
Правым дасць Бог наградачку мілу, Шчасце і радасць настане!
ЯДВІПН ш.
(1868—1922)
Жыццёвы шлях Ядвігіна Ш. выпаў на пералом двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Складаным было яго жыццё, і нялёгкай была яго творчая біяграфія.