Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння

Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
У літаральным перакладзе слова «філамат» азначае «аматар слова». Яшчэ яны сябе называлі «філарэтамі» — аматарамі мудрасці, прамяністымі. У памяці наступных пакаленняў паняцце «філамат» звычайна ўвасаблялася ў вобразе рамантычнага юнака, прагнага да навукі, палымянага патрыёта Айчыны, пасля — выгнанніка, пакутніка за свае высокія ідэалы. У зараджэнне, станаўленне новай беларускай літаратуры творчая дзейнасць філаматаў унесла значны ўклад.
Пасля вяртання на Беларусь у 1833 г. Ян Чачот, за-
рабляючы на жыццё, працуе ў розных месцах — сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскага канала ў Лепелі, бібліятэкарам у графа Храптовіча ў Шчорсах. Увесь гэты час Чачот збірае беларускія народныя песні і прыказкі, складае слоўнік, займаецца апісаннем фанетычных асаблівасцей беларускай мовы, яе асноўных граматычных нормаў. у 1837—1846 гг. у Вільні выдае шэсць тамоў складзенай ім кнігі «Вясковыя песні з-пад Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі і ідыёмы». Гэта было першае па часе выданне беларускага фальклору. У кнізе ён змяшчае і каля 40 уласных твораў, стылізаваных пад народныя песні. У сваіх вершах ён выказвае шчырую любоў да мужыка, зычыць яму шчасця, дае дыдактычныя парады, навучаючы жыццю. Відавочна, што цікавасць Яна Чачота да беларускай мовы, да вуснай народнай творчасці, уся яго дзейнасць як вучонага-этнографа абумоўлена чуйным клопатам аб сацыяльных нізах грамадства, перш за ўсё — аб прыгонных сялянах, марай аб іх чалавечым жыцці, дабрабыце, культуры.
Памёр Ян Чачот у беднасці ў Друскеніках і пахаваны ў вёсцы Ротніца.
ф
А мая ж ты кветачка,
А мая ж ты птушачка,
А мая ты зоранька,
А мая ты дзеванька,
Што ж мне, беднаму, рабіць, Штоб з табою век свой жыць?
Калі будзеш гараваць, Айца, матку шанаваць, У свята да цэрквы хадзіць, Па карчомках не блудзіць, Мяне верненька любіць, Век свой будзем разам жыць.
Поле, поле шырокае, Неба, неба глыбокае! Божа, ты наш вечны пане! Прымі ад нас павітанне!
Уся зямля слонцам ззяе, 3 ясным небам размаўляе, Што ўсё гэта тваім дарам, Што ты света гаспадарам.
3 ясным небам і зямлёю, Чолам мы перад табою!
3 чыстым сэрцам і душою, Чолам мы перад табою!
Благаславі твае дзеткі, Працу нашу і палеткі, Благаславі ўсе людзі, Няхай усім добра будзе!
* * *
Калі ў зямлю зерне кінеш, Нясе табе зёран ста;
Як зарыеш ў зямлю грошы, Грошы табе паесць ржа.
Чаму ж багач гаршчок грошы
У сыру зямлю закапаў?
Штоб паела ржа чырвонцы, Гаршчок грошай штоб прапаў.
Хто ведае, што смерць нясе:
Ці гарачка, ці пярун?
Як не скажаш, то не найдзе Грошай тваіх сын-пястун.
Лепш бы купіць солі, мыла, Нарогаў, сярпоў і кос, I штоб сынок для прадажы Ўсюды па сёлах павёз.
Меў бы і ты заработак, Ўсё б дома было ў нас;
He ждалі б мы кварты солі, Нім пройдзе жыдом шабас.
He ржавелі бы чырвонцы, Чорт не браў бы іх у зямлі;
He быў бы ты бедны з грошмі, Hi бедны без грошай мы.
IГНАТ ЛЕГАТОВІЧ (1796—1867)
Ігнат Легатовіч нарадзіўся на Гродзеншчыне ў вёсцы Малая Капліца. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта ў 1817 г. дваццаць два гады працаваў настаўнікам лацінскай мовы ў Мінскай гімназіі, затым — наглядчыкам павятовых вучылішчаў на Віцебшчыне. Апошнія два дзесяцігоддзі, страціўшы зрок, зноў жыў у Мінску. Вядома, што I. Легатовіч сябраваў з В. I. ДунінымМарцінкевічам. Пісаў па-польску папулярныя ў свой час эпіграмы на дваран і чыноўнікаў, афарызмы, якія ўвайшлі ў кнігі «Эпіграмы» (1848) і «Апафтэгмы» (1854). У 1838 г. ён даслаў у альманах «Баян» пад назвай «Песенька на беларускай гаворцы» верш «Скажы, вяльможны пане...» па жанру і зместу блізкі да ананімных беларускіх гутарак першай паловы XIX ст. За публікацыю гэтага верша з непрыхаванай пагрозай прыгоннікам-панам цэнзура канфіскавала альманах, а выдаўцоў яго прыцягнула да адказнасці.
СКАЖЫ, ВЯЛЬМОЖНЫ ПАНЕ...
— Скажы, вяльможны пане, Што ў нашым будзе стане? Бо мне нешта казалі, Што вы няслушна давалі У марцы подушнэго?
— А тобе, хлопе, цо до тэго?
— Праўда, што вы панамі Пакуль жывіцё над намі... Але што з таго будзе, Калі станем на судзе?
He скажаш, пане, тэго: «Цо тобе, хлопе, до тэго?..»
ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ (1808—1884)
В. Дунін-Марцінкевіч сваёй творчасцю на беларускай мове пэўным чынам абагульняе развіццё айчыннай літаратуры XIX ст. Ен з'яўляецца першым у новай беларускай літаратуры пісьменнікам, творчасць якога вылучаецца
шырынёй ахопу істотных з'яў рэчаіснасці, разнастайнасцю ў жанравых адносінах, узнімае здабыткі паэтычнага фальклору да літаратурнага мастацкага ўзроўню. Ен прызнаны першым класікам новай беларускай літаратуры.
Нарадзіўся В. Дунін-Марцінкевіч у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні ў сям'і збяднелага шляхціца, дробнага арандатара. Скончыў Бабруйскую павятовую школу, вучыўся на медыцынскім факультэце — паводле супярэчлівых звестак — ці то Віленскага, ці то Пецярбургскага універсітэта. Яго навучанне там спыніла хвароба. У 30-я гады працаваў чыноўнікам у розных мінскіх установах. 3 1840 г. яго пастаянным месцам жыхарства становіцца фальварак Люцінка ля Івянца. Але да паўстання 1863 г. ён часта жыве ў Мінску, дзе бярэ самы актыўны ўдзел у беларускім літаратурным, грамадска-культурным руху, будучы гарачым прыхільнікам нацыянальнай ідэі. У гэты час аб’ездзіў усю Беларусь. У 1864 г. трапляе ў Мінскую турму і знаходзіцца ў ёй пад следствам больш года. 3-за адсутнасці доказных улік арганізацыі паўстання на Міншчыне В. Дуніна-Марцінкевіча з астрога адпраўляюць у Люцінку пад строп жандарскі нагляд з забаронай выезду, а яго старэйшую дачку Караліну высылаюць у Сібір. Пахаваны В. ДунінМарцінкевіч каля вёскі Падневічы паблізу шляху з Івянца ў Мінск.
Пры жыцці В. Дуніна-Марцінкевіча былі надрукаваны на беларускай мове чатыры вершаваныя зборнікі «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны», «Цікавішся? Прачытай!», «Беларускі Дудар» (1855—1857 гг.). Многія яго творы ўпершыню ўбачылі свет толькі пасля 1917 г., а шмат з іх дасюль не адшуканы.
Самым раннім творам, дзе пісьменнікам быў створаны першы значны вобраз прыгоннага селяніна Навума Прыгаворкі з выразным нацыянальна адметным характарам, з'яўляецца лібрэта оперы «Сельская ідылія» (1846), напісанае для арганізаванага В. Дуніным-Марцінкевічам беларускага тэатра музычнай камедыі, у якім ён быў і драматургам, і кампазітарам, і рэжысёрам, і акцёрам, і спеваком.
У 50-я гады В. Дунін-Марцінкевіч напісаў шмат вершаваных аповесцей, якія маюць жанравыя рысы як паэм, так і эпічных твораў. Найбольш значнымі з іх па зместу, па глыбіні адлюстравання важнейшых бакоў
тагачаснага жыцця Беларусі і яе гісторыі з'яўляюцца «Гапон», «Вечарніцы» (1855), «Купала» (1856), «Травіца брат-сястрыца», «Шчароўскія дажынкі», «Быліцы. Расказы Навума» (1857).
У паслярэформенныя гады пісьменнік стварае, бадай што, найбольш сталыя ў ідэйна-мастацкіх адносінах творы: фарс-вадэвілі «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты» (1870). У першым, які стаў хрэстаматыйным творам беларускай літаратуры, ён канчаткова пазбаўляецца сваіх ідэалізаваных поглядаў на шляхту і з'едліва выкрывае і высмейвае яе невуцтва і напышлівую амбіцыёзнасць разам з характэрнымі рысамі дзяржаўнага ладу царскай Расіі. У «Залётах» В. Дунін-Марцінкевіч малюе яскравы вобраз новага гаспадара жыцця, які выйшаў з былога прыгоннага сялянства і ўсё больш рашуча адсоўвае на задні план шляхту. П'еса набывае пэўную актуальнасць і надзённасць у цяперашні час, калі ў краіне ўсталёўваюцца рыначныя эканамічныя адносіны.
3 А Л Ё Т Ы Фарс-вадэвіль у адным акце (Скарочана)
A С О Б Ы:
Ян Пачціўскі, маршалак
Аляксандр Сакальнінкі, суддзя
Адэля, яго дачка, 18-ці гадоў
Адольфак, сын Сакальніцкага, 12-ці гадоў
Станіслаў Зацнеўскі, малады памешчык
Антон Сабковіч, арандатар
Д а м і ц э л я, яго сястра
П я т р у к, парабак
Гапон Б а р ы ч к a, сел я н і н
К у л і н а, яго жонка
М а р ы с я, іх дачка
М о р д к а, жыд-цесля
К л ю ч в о й т
Дзея адбываецца спачатку ў кватэры Сабковіча, далей — у лесе перад сялібай Барычкі, на заканчэнне — у доме Сакальніцкага.
Сцэна 1
Сцэна прадстаўляе невялічкі пакой, у каторым направа — два акны, налева і прост — дзверы. 3 левай стараны — стол, на каторым Д ам іцэл я прасуе хустачку для брата, С а б к о в і ч, зусім ужо апрануты і толькі без фрака, каторы вісіць на крэсле,— падкручваецца і ўзіраецца ў туалетавае люстэрка, а пасля бразгае грашыма ў кішэні і спявае.
Сабковіч і Даміцэля
№ 1
С а б к о в і ч. Маю грошы, маю я;
Мне ніхто тут не раўня;
Прад маёй машонкай поўнай Гнецца роўны і няроўны.
Як ганяў скаціну ў лес, Кожны чуць не з фігай лез, А як стаў багат сягоння, Б’юць паклон мне на паклоне.
(Гаворыць.)
Дык што ж... ці ж я не прыгожы хлапец? (Круціцца па пак.оі.) Паўзірайся, сястрыца... Цяперака, як прычаплю паўпэруку, мая Адэльця напэўна з радасцю пойдзе за мяне... дык што ж...
Даміцэля. Ці не паспяшаўся, мой даражэнькі, называць яе сваёю,— не будзь такім пэўным, каб не ашукацца...
Сабковіч. Дык што ж... або я не маю грошай?
Д а м і ц э л я. Мне здаецца, з дзяўчынай добрага роду і багатай на ўсё трэба мець яшчэ нешта, апроч грошай.
С а б к о в і ч. Цікавасць! Дык што ж... чаго ж гэта яшчэ патрэбна?
Д а м і ц э л я. Перш-наперш, мой даражэнькі, кавалер, што заляцаецца да паненкі, павінен быць таго самага стану, як і яна; — калі ж ён з ніжэйшага стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонага і разумнага,— інакш той стан, да каторага належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мезальянс, і адгаворыць не толькі бацькоў, але і паненку, калі б ты нават ёй і падабаўся. Другое,— трэба, каб кавалер быў адукаваны, калі не лепш за паненку, дык і не горш, гэта дзеля таго, каб ёй не было сорамна за свайго мужа. Трэцяе, і самае важнае,— каб той, што заляцаецца, меў добрую славу ў людзей; а ты, мой брацейка,— даруй, што праўду скажу,— не можаш пахваліцца ні першым, ні другім, ні трэцім.
Сабковіч. Дык што ж... цікавасць... Адным словам разаб’ю ўсе твае наймудрэйшыя довады: маю грошы,— a грошы цяперака для ўсіх станаў надта ласая рэч. (Стукаючы па кішэні, пяе.)
№ 2
Грошы ўсім кусочак ласы, Хоць хто мае іх даволі, Ўсё ж к ім прэ, як да каўбасы, Калі ўбача ў каго болей.
Вось ліхвяр, што кублы мае Поўны золатам набіты, Блізкіх, дальшых абірае, Век працэнтамі не сыты.