Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Даміцэля. Праўда. У цяперашніх цяжкіх часах шмат паненак, заплюшчыўшы вочы, пайшло бы за багаццем, але шчасця і дабра ад гэтага няма чаго і спадзявацца: усё жыццё ваша атруцілася б сваркамі ды калатнёй. Панна Адэля не такая. Каб меў нават багацце Крэза, і тады б яе да сябе не прынадзіў; яна шукае чагосьці іншага, большага за золата.
Сабковіч. Цікавасць!.. Дык што ж.. чаго ж гэта?..
Даміцэля. Я табе ўжо казала аб гэтым і магу ў некалькіх словах сказаць яшчэ раз: добрай славы ў людзей, навукі, адукацыі і полеру*, дзякуючы каторым ты не сароміў бы таго стану, да каторага яна належыць.
Сабковіч. Э! пляцеш, мая даражэнькая. Дык што ж... Каб я не меў розуму, то і грошай не сабраў бы. Што датыча якогасьці тамака полеру, каторага быццам, як ты кажаш, мне бракуе,— яго старчыць для мяне: усюды патраплю вясці сябе не горш за якога лішне разумнага з пустымі кішэнямі,— дык што ж... Ось, напрыклад, шумна ўходжу да панскай салі, поўнай гасцей, дык што ж... прыбліжаюся да пані-гаспадыні, трымаючы левую руку ў кішэні, а праваю, як бы не хочучы, цісну ёй ручку так — па-панску і кажу праз нос: коман ва, як здароўечка, як ідзе гаспадарка, і так далей,— цікавасць... Дык што ж... пасля падыходжу да гаспадара, з каторым, як роўны з роўным, цалуюся; далей, усунуўшы ўжо абедзьве рукі ў кішэні, як бы не хочучы, бразгаю сумысля ўсыпаным туды золатам, навокал з гары ўзіраюся і з павагаю... дык што ж... ківаю галавою адным ніжэй, другім менш
нізка — павэдля багацця і становішча іх, дык што ж... Потым іду да паненак і, як бы ненарокам, кідаю залатую манету на зямлю, і раблю гэта ведама тады, калі блізка, дык што ж... лёкай круціцца; ён, падбегшы, падымае грошы і хоча мне аддаць,—тады я спакойна, арыстакратычна кажу: «Пакінь гэта сабе, даражэнькі», і... дык што ж... Як бы нічога не было, пачынаю з паненкамі... дык што ж... жартаваць, бразгаючы ўсё золатам у кішэнях; вяду гутарку аб пагодзе, апратках, хлапцах ці аб нечым падобным, дык што ж... А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ўжо і кантраданса ўмею скакаць... Дрыгальскі мяне крыху падмуштраваў, толькі другая хвігура неяк нядобра ідзе. Паглядзі, мая даражэнькая, шак жа ж* ты шмат бачыла скокаў, дык што... дык можаш папраўдзе асудзіць... (Пачынае скакаць і пяе.)
№ 3
Дуэт
С а б к о в і ч
Тра-ля-ля-ля, тра-ля-ля-ля! — Стань ля боку, ўгледзься здаля Да паставы, да натуры.
Д а м і ц э л я
Чысты мех з мядзведжай шкуры!
С а б ко в і ч
Дык што ж... Суд крыху застрогі, Глянь! Як поўзам ходзяць ногі, Стан схілісты і павабны...
Д а м і цэл я
Ах, які ж ты ўвесь нязграбны!
Сабковіч і Даміцэля (разам)
Перабіра ты сярдзіта, Кпіш без літасці — і квіта! Мяне знаюць не такія, Так скачу, як і другія.
He да скокаў ты суджоны, Да сахі і да бароны:
Hori крывы, як кавёлы, Значна, што з Смаргонскай школы.
(Скачучы, прыбліжаецца да дзвярэй, што знаходзяцца прост сцэны, і, штурхнуўшыся аб парабка Петрука, што ў гэты момант уваходзіць, падае на зямлю.)
Сцэна 2
Тыя самыя і Пятрук — парабак
С а б к о в і ч
Вось уцяў! аж цёмна ў воку; Ах, чорт лысы ды шалёны! — Стой тут. 3 месца ані кроку!
Пятрук (скрабучы галаву, нізка кланяецца) Няхай будзе пахвалёны!
С а б к о в і ч (устаючы) Ехаць меўся ў важны госці,— Гад звіхнуў нагу у косці, На манеры мо быць страта.
Д а м і ц э л я
Раджу, лепш пільнуйся хаты.
Тэрцэт
С а б к о в і ч
Дык не веру ў прадчуванне, 3 паваротам жджы шчаслівым: Веру ў мілачкі каханне, Бо ўсе з іх к рублям жычлівы.
Д а м і ц э л я
He вер золату, васпане, Паварот мо быць слязлівы: Той казання не дастане, Хто адно глядзіць нажывы.
П я т р у к
Даўно пас скацінку ў полю, А цяпер пан над панамі.
Дай свінні рог, дурным — волю, Свет павернуць ўверх нагамі.
Сабковіч (кажа). Што, медзвяжонак! — Ці справіўся з інтарэсам, за каторым я цябе пасылаў?
Пятрук. Кепска, паночак. Сказалі там у К.ію, што гэта нячысты антэрас.
С а б к о в і ч. Дурны! Колькі разоў казаў я табе, каб ты, адказваючы, казаў на мяне — ясны пане.
Пятрук. Эт, пано... хацеў сказаць: ясны пане; — я чалавек бывалы, зубы з’еў на дворскай службе,— і па Вільні не раз цягаўся; ото ж часта мне здаралася сустрэцца паміж шляхтай з гутаркай, што «ясне — згасне, a маспане — застане».
Сабковіч. А цяперака да справы — дык... Ці валоў ты замяніў?
П я т р у к. He пано... ясны пане — пастух не прыступіў. Сабковіч. Ты, мусіць, не даў яму рубля?
Пятрук. Гдзе там! Я і другі яму суліў ад імя ясна пана, да, псяюха! вельмі цвёрды на сумленне; сказаў, што гэта і стыдка і брыдка людзей абманываць. Кажа, прадаўшы валы па шэсцьдзесят рублёў кормныя, пасля замяніць іх худымі,— гэтакага кепства і жыд не зробіць, а па... тфу! Прападай ты з яснасцю, усё забываю... a яснаму пану, кажа, за такую штуку Бог у гаспадарцы не дасць спору. Я яму гэтак: вялікая бяда абшукаць жыда,— то ж не хрышчоны!.. Ен жа і не спазнае, бо і тыя рыжыя і гэтыя, капля ў каплю, схожыя. Бяры два карбаванцы да аддай два кормныя, а места іх пастаў у гурме, каторыя я цяпер прыгнаў,— жыд не сцяміцца, забярэ, якія знайдзе ў аборы. Гдзе там! ён у другую дудку, баш, свішча. Кажа, што чы жыд, чы хрысціянін — усе людзі роўныя перад богам, а атуманіць чы таго, чы другога, асабліва па... яснаму пану,— і сорамна і грэшна. Што было рабіць? Я, вось тая сабака, падхмыліўшы хвост, як няпышны пан. пагнаў валы назад.
Даміцэля. Бачыш, Антосечка! Просты мужык, без прасветы, а якую даў табе маральную навуку. Ці не ч^ ужо апа.мятацца і пакінуць усялякія махлярствы, ашуканствы, за каторыя і на гэтым свеце прад людзьмі, і на тым перад богам прыйдзецца парахавацца. Будзь пэўным, што шахраванне будзе гладка схадзіць, пакуль гэтага будзе не праз меру.
Пятрук. Гэта, кажуць, паненачка, пакуль збан ваду носіць, пакуль не парвецца вуха, а там...
С а б к о в і ч. Маўчы!
Пятрук. Ну... маўчу!..
Сабковіч. Ты, сястра, выводзіш мяне з цярпення.
Я выйшаў ужо з-пад апекі і не люблю, каб нехта, хоць бы і сястра, мяшаўся ў мае справы... Ідзі лепш да сваёй гаспадаркі і не лезь туды, куды не трэба.
Даміцэля. Ай, брацейка! Глядзі, каб з часам не пашкадаваў, што не слухаў рады свайго прыяцеля, сястры. (Пайшла, закрыўшы вочы хустачкай.)
Сцэна 3
Тыя ж, апроч Даміцэлі
Сабковіч. А ты, асёл, чаго яшчэ чакаеш? Ідзі ў гумно!
Пятрук (чухаючы галаву). Вось я да па... цьфу! — прападай ты з панам! Хацеў сказаць: да яснага пана,— маю просьбу.
С а б к о в і ч. Дык чаго табе?.. (Падыходзіць да акна.)
Пятрук. Гэта ж ужо позняя восень, зараз будзе зіма, а ў мяне няма кажуха. Хацеў бы прасіць, штоб ясны пан даў мне кажух.
С а б ко в і ч. Прыбліжся і глянь у акно — чыё тамака быдла на сенажаці? — дык што ж...
Пятрук. Гэта любінскае.
С а б к о в і ч. Ось будуць кажухі не толькі для цябе, а і для мяне нават — шак жа ж і я яшчэ не маю; а добра будзе ўзімку, устаўшы спазаранку, у цёплым кажусе абысці гаспадарку.
Пятрук. Як жа гэта, ясны пане? Чы пан думае ў Любінску купіць авечак і пашыць новыя кажухі? Да там жа на сенажаці не відна авечак і, кажысь, у любінскім дварэ саўсім іх нямашака.
Сабковіч. Асёл!.. Пастарайся добра, і будзем мець кажухі задарма. Вазьмі трох парабкоў, займі ўсё быдла ў хлеў. Сённека холадна, і людзі прыйдуць напэўна прасіць аддаць заграбленае ў кажухах,— тады не аддавай быдла, пакуль не пакінуць іх быццам у заставу. А кажухі, папаўшы ў нашы рукі, так і застануцца,— гэта ўжо мая справа, дык што...
Пятрук. Па... Цьфу табе! Ясны пане! Яны ж, не на нашай, да на сваёй пасуць сенажаці. Штоб хоць адна штука перайшла граніцу, a то ўсё быдла ходзіць на любінскай.
С а б ко в і ч. Дурны!.. дык што... зайдзіце ззаду любінскім лесам і займіце, а калі б хацелі перашкодзіць, дык пастухам задайце чосу, дык што... тамака пасуць малыя дзеці і не патрапяць вам перашкодзіць: не будзе вам шмат клопату — угледзеўшы вас, уцякуць.
П я т р у к. Чы гэта будзе па-панску? Л адна ж сягаць па чужое дабро?
Сабковіч. Хоць не прыгожа, але складна дастанем сабе задарма колькі кажухоў.
Пятрук. Кажуць старыя людзі, што чужое дабро не грэе.
С а б к о в і ч. Супакойся! Каб толькі мяккае ды з воўны, а, напэўна, грэць будзе.
Пятрук. Які цяпер свет настаў, мой божа мілы! Як паны началі браць вельмі на розум да сляпіць разумныя ксёнжкі, то горш ад нехрышчоных сталі круціць да муціць. (Пяе.)
№ 4
Верх дном паставілі свет гэты!
He так было у даўны леты;
Як началі хітрыць-мудрыці, To здуру сталі ўсе круціці.
Даўней усяк бога баяўся,
Дабра чужога, баш, чураўся,—
Цяпер стараюцца панята, Калі б пакрыўдзіць свайго брата.
А гдзе ж сумленне — боязнь божа?
Быццё тако з разбоем схожа.
Пакіньце цнотай шахраваці, Панкі, лепш станьце працаваці!
Пры працы мысль людска свабодна, Бо праца госпаду угодна.
Шавец, што шылам зарабляе, Спакойнае сумленне мае.
Сабковіч. Што гэта... Ты смееш павучаць мяне!..
Пятрук. Паночак... Цьфу ты, пропасць! — хацеў сказаць — ясны пане — то ж ведама стара гутарка: хлеб еш, праўду рэж!
Сабковіч. Дык я табе пакажу гутарку, дык што... ідзі і рабі тое, што кажу, інакш дастанеш кіем.
П я т р у к. Нечага казаць, на чыём вазку едзеш, таму і песеньку спявай. Пайду грабіць быдла, але што будзе пасля?
Сабковіч. Дык што... не твая бяда, ідзі!
П я т р у к паіішоў.
Сцэна 4
Сабковіч (адзін)
С а б к о в і ч. Усе кажуць, што я жыву людскою крыўдай,— дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і някемнасць другіх. А сумленне? (Думае.) Глупства сумленне!
№ 5
Дзе ні кінь ад краю к краю, Будзь сумленным — кожны бае. Ну, і ўсё брахня на свеце,— Ў губе — цнота, ў сэрцы — смецце.
Вось багач гавора з вамі, Ўсіх багаціць ён славамі, А ту ж збоку, як не знае, Што хтось з голаду канае.
( Дажа.)
Дык што... дурны той, хто гоніцца за сумленнем, калі яно пакінула нас і ўцякло на край свету. Дык што... Золата — гэта ўсё. Хто мае яго, той патрапіць нават перацягнуць на сваю старану сумленне... Але час ужо ехаць да маёй найдаражэйшай. (Прычапляе паўпэруку на галаву.) Дык што... Сённека нарэшце канец, выясніцца мая справа. Пры такіх яе дастатках, асабліва матэрыяльных, я, напэўна, буду шчаслівы з ёю. Папраўдзе, нашто мне здаўся яе пасаг? Але ўсё ж такі дзесяць тысячак — гэта грошы, і ніколі не зашкодзіць павялічыць імі тое, што я сабраў. (Хоча ісці ўжо.) Але што гэта тамака зноў за гоман? Сённека мяне замучаць начыста ўсялякімі справамі. (Сеў.)