Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Марыся. Парабак у лесе драва сячэ, а я ў вочы не бачыла кабылкі!
Г а п о н. Ах, доля ж наша горкая! Відна, як мы крэпка паснулі, зладзеі адпраглі скацінку; трэба папрасіць каня ў сўседа і гнацца.
К ул і н а. Чы ты адурэў, чы што? Куды ты пагонішся? Для цябе дзесяць дарог, а для злодзея адна.
Г апон. Да няго ж, рукі сашчаміўшы, тут стаяць да галасіць? Гэта ж цэла маё багацтва. Добра мне казаў кум Тодар: «Не купляй ад аканома скацінкі,— рукой не пойдзе, на крадзеным, баш, аўсе ўскормлена»; вось і праўда! А тут яшчэ абяцаў аконаму на гэтым тыдні аднясці рэшту грошы, недаплачаных за клячку. .Што я, бяздольны, зраблю?
Сцэна 12
Тыя самыя і П ятру к
Пятрук (выходзіць з-за дрэў). Hex бэндзе пахвалёны!
Гапон. На векі векаў!
Марыся. Ах! (Спусціўшы вочы, нязначна ўзіраецца на Пятрука і грозіць яму пальцам.)
П ят р у к. Дабрыдзень, ойча Гапоне! Дабрыдзень, маці Куліна, дабрыдзень, Марыся! (Кожнага цалуе ў руку.) Якая тут у вас вазня?
Гапон. Баш! мы з кабетай ехалі ранкам з места дый на калёсах паснулі. Панас,— няхай яму дабро! — сваім гашчэннем амарочыў нам галовы, дык вось прыгода сталася: пад самым домам злодзей выпраг кабылку. А ты, Петручок,— што ты ў нас робіш,— пэўна, за Марысяй прыцягся?.. Кепска, што для дзяўчат кідаеш службу. To ж нішто з гэтага не будзе,— я ўжо Марысю абяцаў Панасу. Ен, баш, мне дакляраваў пазычыць трыццаць 26
рублёў даплаціць аканому за кабылку. Ой, горкая ж мая долечка! Гдзе я адшукаю яе?..
Пятрук. Ойча Гапоне! не прагневайся да паслухай мяне з увагай. Я хоць яшчэ і не стары, да пацягаўся па божым свеце здаволі; быў і на кані і пад канём. Ой, не з адной печкі прыйшлося мне на долю хлеб спажываць. У вас адно дзіцятка,— гэта, кажуць, як вока ў лбе! Так калі вы адпусціце яе ў чужую хату й яшчэ да мужыка не па сэрцы, то бедна зязюлька, таскуючы па бацьках, гатова і замерці. А вы ж тут без яе чы будзеце весялы? To ж ужо спрабавалі, адпусціўшы на службу. Чы ж не маркотна было па дачушцы? Да і хату хто паддзержыць, то ж не маеце дзецюка. Яна ж, бедна, будзьце пэўны! за Панасам не нажывецца,— таска без пары звядзе яе ў магілу; тагды чыя ж рука на старасць прымкне вашы вочы? Хто на магілках памяне душачкі вашы?
Куліна (плачучы). Праўда, праўда, мой Петручок! Я не сто раз тое ж казала, да, на ліха, вельмі ўпарты. (Марыся плача, закрыўшы вочы хвартушком.)
Пятрук. Як казёл у капусце!
Гапон. Бачыш, мой Петручок, ён пазычае мне трыццаць рублёў.
Пятрук. Паслухайце ж! Я лепшую падам раду; нараю вам такога, што і дачушкі вашай не выведзе з дому; места трыццаці — пяцьдзесят рублёў, і то не пазычыць, а так дасць вам за запамогу гаспадаркі. Да што яшчэ важней,— скацінку вашу адшукае, а вы ўзаем вазьміце яго к дачцэ ў прымакі. Чы гэтак складна будзе?
Г апон. Да мой жа ты лебедзька! нарай жа ты нам гэтага дабрадзея!
Куліна. Штоб толькі Марыся не чуралася, a то яна, бедная, за Панаса ўжо выплакала зрэнкі.
Марыся. Калі не за Панаса і пры бацьках астануся, то ўжо і плакаць не буду.
П я т р у к. Ага!..
Спазнала галубка, скуль самец буркуе, Тужыць перастала, ручнікі гатуе.
Марыся. Паганец ты, без кепікаў то ж ні мінуты ладам не пагаворыш! (Б’е яго, ён адскаквае.)
Гапон. Што гэта ты добрага чалавека кулакамі частуеш?
Пятрук. Нічога, ойча Гапоне! Ведаеце прыпавесць: хто каго любіць, той таго чубіць. Ото ж сужаны, каторага вам раю,— гэта я сам, а калі ваша ласка будзе прыняць
мяне ў прымы к Марысі і паблагаславіць нас — чаго і яна вельмі хоча, хаця, дзеля сарамлівасці, быццам чураецца,— то наперад вазьміце ад мяне пяцьдзесят рублёў, з каторых трыццаць сягоння ж аднясіце аканому.
Гапон. А як жа з кабылкай будзе?
Пятрук. Дзеля кабылкі вось што выкрываецца: як вы на калёсах паснулі, а яна прыстала, жыд якісь, канакрад, ціхенька адпрог, а сустрэўшы нас сягоння па палудні,— пусціўся з маім панам у торг; слова за слова, кабылка за пятнаццаць рублёў перайшла к нам, а цяпер у стайні нашага двара авёс з другімі коньмі спакойна пажывае.
Г апон. Чы ж твой пан не сцяміў, што яна крадзеная, а асабліва, што нехрыст так танна яе ўступіў?
П я т р у к. Мой пан лепш любіць купляць крадзенае, бо кепствам можна адбаярыцца. Ото ж, ойча Гапоне, ідзіце да аканома, аддайце грошы і папрасіце, штоб заглянуў з вамі да стайні; а калі спазнаеце, што гэта ваша клячка, то, нічога нікому не кажучы, на ўсю ночку ляціце да стану, аб’явіце там аб кражы і ў каго яна цяпер знаходзіцца; та ж прасіце, штоб вам яе вярнулі.
Куліна. Вось, здаецца, малады, а старога дурня навучыў розуму. Мы пойдзем у хату, а вы падкаціце пад паветку калёсы ды ідзіце за дзелам.
Пятрук (паказваючы на Марысю). А з намі што будзе?
Г апон. Бяры яе, бяры! Няхай вас бог благаславіць, як мы благаслаўляем, атцоўскім сэрцам прымаем цябе за сына. Толькі ж глядзі, трымай вуха востра! бо з яе будзе задорлівая жонка,— пайшла, баш, па матцы.
Куліна. He зважай на яго брахню, мой Петручок, яшчэ не выцверазіўся.
Пятрук. He журыцеся, ойча Гапоне, а паслухайце прыпавесці:
Змагла піла хвою, дуб,— Жалеза спіліла, Ды не цвёрдай сталі зуб Суздром вышчарбіла.
Выходзяць: Г а п о н, за ім Куліна, далей Пятрук, а за імі ідзе Марыся і б’е кулаком па карку; Пятрук павяртаецца да яе і, смеючыся паўтарае апошняе слова: «вышчарбіла».
Змена дэкарацыі
Зала, прыбраная па-панску; направа — канапа, а перад ёй — доўгі стол, накрыты вялікім, аж да самай зямлі, узорыстым настольнікам; з левага боку і ўглыбі — дзверы.
Сцэна 13
А д э л я (адна)
Адэля (выходзіць у задуме з бакавых дзвярэй і, крыху пачакаўшы, кажа). О, салодкія, залатыя сны маладога ўяўлення! Як хутка вы праляцелі!.. Сённейка мне наказуюць паважна глядзець на жыццё. (Думае.) «Дачушка мая, ты скончыла ўжо васемнаццаць гадоў,— час ужо табе падумаць аб тым, да чаго створана кожная кабета. Я выбраў табе мужа. Чалавек гэта хоць і не малады, але сталы, багаты, а што найважней — першы гаспадар. Мне здаецца, што пад яго апекай дарога твайго жыцця будзе слацца кветкамі...» Так казаў мне бацька. Дагадваюся, аб кім ён думае,— аб Сабковічу: той другі ўжо дзень тутака гасціцца. (Малая паўза.) Гэтакім парадкам, без мяне і маёй згоды распараджаюцца маёй будучыняй... (Думае, а пасля, тупнуўшы нагой.) He! Так не будзе... Mae бацька ўласці нада мной, але, мусіць, не захоча быць маім тыранам і змушаць мяне выйсці за ненавіснага мне чалавека. Ах,— гэты Сабковіч!.. Глядзець на яго не магу. (Паказваючы на сэрца.) Нешта тамака гаворыць, што з ім я ніколі не магла б быць шчасліваю. Але, калі бацька захоча мяне змусіць, што я зраблю, нешчаслівая?! Каб жа ж хаця прыехаў гэты Стась, то б я з ім параілася. (Думае.) Фі, мне не выпадае яго так называць,— ён для мяне цяперака пан Станіслаў. (Паўза.) Мілы божанька! Як цяперака падумаю сабе — якая я была дагэтуль шчаслівая. Бацькі мяне галубілі і нават гэтым самым псавалі; цэлы свет так усміхаўся мне, Стась... (Аглянулася.) Хачу сказаць —■ пан Станіслаў,— з самага маленства, кожную хвілю, на кожным кроку, у кожным найменшым нават выпадку, быў такі шчыры мой прыяцель. О, добра я памятую ўсю сваю мінуўшчыну!
№ 9
Раманс
Помню, дзяўчынкай быўшы малою, Калі дзіцячы думкі снавала,
Стаська свавольны бегаў за мною, 3 ім я дурэла, ў цацкі гуляла. Ах, ішлі нам светла дні тыя, Думкі йшчэ помняць іх маладыя.
(Хвіліну падумаўшы, тупае нагой і кажа.) Паскудны Стаська! Калісьці штодзённа бываў у Парэччы; адну хвіліну не мог абысціся без мяне, а цяперака, калі ён найбольш мне патрэбны, як у ваду кануў. Ужо трэці дзень, як не прыязджае. (У пачатку гэтага маналога Станіслаў Зацнеўскі, увайшоўйіы ціхенька, крадзецца, а потым патэтычна гаворыць. Адэля пры перійым слове Станіслава, спудзіўшыся, ускрыквае: «Ах!»)
Сцэна 14
Станіслаў і Адэля
С т а н і с л а ў. Як дух выкліканы, стаю прад маёй паняй і стаю страшэнна замаркочаны.
Адэля. Чаму ж гэта?
Станіслаў. Што гэта, пані, пытаешся? Ці Сабковіч не госціць у вас і ці пані не абяцала яму сваёй рукі?
Адэл я. Праўда, бацька наладжвае гэта, але што пану ад гэтага?
Станіслаў. Пані мяне пытаешся аб гэтым... Пані, з катораю змалку аж да сягоння мы прабегалі рука аб руку, шануючы свайго жыцця так, што ні адна калючка найменшай нязгоднасці не зраніла нашага сэрца.
Адэля. Дзеля таго, што пан стараўся, каб я гэтых калючак не знала; але да чаго кіруецца ўся гэта гутарка?
Станіслаў. Адэля,— выбачайце,— панна Адэля,— ці ж з маіх паступкаў, з маіх вачэй ты не вычытала таго, як ты дорага майму сэрцу? Я жыць не магу без пані; пры мыслі, што магу страціць цябе,— шалею. О, ты кінула на мяне страшныя чары!..
(Пяецца так, як. «Кветкі» Ст. Манюшкі) Адэлька-анёлак,— ты сонца, ты кветка! Зрачыла мяне ты паглядам
1 сэрца ўзяла мне, як колас з палетка, Спакой мой забіла, як звадам.
Наяве абраз твой у думках кляціцца,
1 сон мне абраз твой салодзе, Майго адчування і дум ты царыца, Дух твой ад мяне не адходзе.
Адэл я. Ах, чаму ж так позна, Станіслаў, адкрываеш мне сваю душу?!
Станіслаў. Пані Адэльця, ты магла навучыцца, з маленства ідучы бок а бок са мною, чытаць у маім сэрцы. Ці ж мог я прасіць тваёй рукі, не ўпарадкаваўшы сваіх дзел, запутаных у час маленства маімі апекунамі? Ці мог я думаць аб тым, каб увесці ў клетку птушачку, не ўстроіўшыся так, каб гэта няволя, канешная ў грамадзянскім жыцці, была для яе раем? Мой гонар і пашана, якую я маю для пані і бацькоў пані, не пазвалялі мне да часу непакоіць нявіннае сэрца тайным каханнем. Я пастанавіў, што як толькі незалежна ўстроюся, выліць прад паняй тое, што чую, і, атрымаўшы пазваленне пані, прасіць у бацькоў вашай рукі, так патрэбнай для майго шчасця. Адзін раз толькі — ах! — залатымі літарамі запісана гэтая хвіліна ў маім сэрцы... Пані тагды кончыла пятнаццаць гадоў. Прыехаўшы з універсітэта, знайшоў я вас над сшыткам, занятаю чыстапісаннем, у пакоі нікога не было. Я, зможаны магнетычным узглядам пані, забыўся і адкрыў сваю душу... О, памятна для мяне гэта салодкая і найшчаслівейшая хвіліна ў маім жыцці!
Як пытаў цябе, галубка, Ці ў спадобу я табе, Стыду свет убачыў з губкаў, Мой анёлак,— так ці не?
(Кажа.) Як пані думае, што я зрабіў з тою паперкаю, на каторай твая ручка напісала такі дарагі для мяне прыгавор?
Адэля. Ты яе, пэўна, падзёр.