• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Іду, сваю долю цішком кленучы, А ў полі скуголіць завея.
    «Вязі эстафету!» — «Ой, ліха звяло,— Шапчу сабе,— ў полі ні тропу...» А са.м за пакет, за каня, за сядло!
    Ганю каркаломным галопам.
    Мяцеліца круціць, упыну няма, Страшэннае скрозь бездарожжа, Слупы верставыя мільгаюць старчма, Пад’ехаў пад трэці — а божа!
    Пачуўся мне плач, хоць віхура гула, Хтось клікаў, прасіў дапамогі, Падумаў я: «Згіне, сляпая імгла, У снезе не знойдзе дарогі...»
    Каня павярнуў, аж здалося, нібы Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача?
    Ды лепей у вёсцы той час перабыць,— Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!»
    Страх сэрца мне сціснуў, забіла духі, Чало зледзянела ад поту;
    Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім, Пагнаў сівака праз сумёты.
    Я еду дадому, за трое ганей Вяртаецца страх непазбыты, А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней, Бразджыць, як званочак разбіты.
    Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч: У снезе, пад плахтаю* белай, Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч, Як дрэва, уся скасцянела.
    Я снежную намець абтрос з яе шат
    1 труп падцягнуў да дарогі...
    Абцёр ёй аблічча. Была гэта, брат...
    Дай чарку... He маю больш змогі!
    ШТО ЎМЕЮ НАМАЛЯВАЦЬ
    Калі трапіць у рукі аловак выпадкам
    I, не знаючы што, маляваць я вазьмуся, Заўжды выйдзе ў мяне беларуская хатка, Ці касцельчык, ці двор і з буслянкаю бусел.
    Я другога не ўмею падаць на паперы, Толькі вобраз, што ў сэрцы назаўжды адбіўся. Шчыра прагнуў наўчыцца, ды згаслі намеры: Панскі гмах не адолеў — аловак скрышыўся.
    Каб то хата была, я штрыхамі б выводзіў Саламяную стрэшку, акенца малое...
    А ў сярэдзіне — люд працавіты у згодзе — Дзецюкі і дзяўчаты, дзядок з барадою.
    Маладосць— у каханні, надзеі і ў думе, Век пахілы, што згадак грабе папялішча,— Людзі мары сардэчнай не страцілі ў тлуме, Хоць праз шчыліны вецер аб нэндзы* ім свішча.
    Каб вясковы касцёл! Вось старая званіца, 3 драніц збітая вежа — малюецца проста!
    Бачу дзетак я там, што прыходзяць вучыцца, I плябана* да іх нахілёную постаць.
    Ці стары арганіст, адспяваўшы кантычкі, На вячэрню ў касцёле ўрачыста зазвоніць, Гэты звон у прастор, узлятаючы, кліча, Ажно рэха трымціць па зялёнай аблоні.
    Каб маленькі дварок са стадолай і садам!
    Сам сабой з-пад алоўка бяжыць без памылкі.
    Дуб ля ганка чало пахіліў са спагадай Над дубкамі, што з роду хацінскіх асілкаў.
    Вось і вычарпаў талент, мізэрна і марна, Ганарыцца няма чым — убогія рэчы!
    Крыж хіба што яшчэ намалюю цвінтарны, Пад якім поруч з бацькам хацеў бы я легчы.
    ВІНЦЭСЬ КАРАТЫНСКІ (1831—1891)
    Імя гэтага пісьменніка-дэмакрата мала вядома беларускаму чытачу. Магчыма, гэта можна растлумачыць тым, што па-беларуску ён напісаў усяго толькі тры вершы — «Уставайма, братцы!..», «Далібог-то, Арцім» (гэты верш В. Каратынскі ўпісаў у альбом паэта А. ВярыгіДарэўскага) і «Туга на чужой старане». Аднак нельга забываць, што паэт жыў у той час, калі беларуская мова была забаронена. I ўсё ж творы В. Каратынскага, напісаныя па-польску, варта чытаць і ведаць, бо тэматычна яны звязаны з Беларуссю. Асабліва цікавыя ў гэтых адносінах яго гістарычныя і краязнаўчыя нарысы і артыкулы.
    Нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі на Навагрудчыне, у вёсцы Селішча. Адукацыяй займаўся самастойна. У хуткім часе ён здабыў славу выдатнага настаўніка, якога запрашалі вучыць дзяцей жыхары навакольных вёсак. У 19-гадовым узросце Вінцэсь знаёміцца з паэтам У. Сыракомлем і застаецца працаваць у яго сакратаром. Тут ён многа чытае, начыста перапісвае Сыракомлевы творы, вывучае старыя хронікі. Такія абставіны спрыялі абуджэнню і фарміраванню творчых здольнасцей маладога сакратара.
    Першы яго верш «Над калыскай» быў надрукаваны ў 1856 г., а праз год выйшаў зборнік паэта «Чым хата багата, тым і рада», дзе паэт з болем расказвае пра гарот-
    нае жыццё беларускай вёскі. Аднак ён не толькі канстатуе факт цяжкога сялянскага лёсу, а спадзяецца на лепшае будучае працоўнага люду («Першы дзень вясны»). Найбольш дэмакратычныя перакзнанні паэта адлюстраваны ў паэме «Таміла». 3 любоўю, але без прыхарошвання намаляваў В. Каратынскі вобраз галоўнага героя паэмы — старога селяніна Тамілы, які жыве ў галечы і не мае магчымасці выбрацца з яе. Даведзены да адчаю панскімі паборамі, Таміла прадае свайго адзінага каня і застаецца без капейкі:
    Купілі каня цыганы аж падвечар, Пасля абакралі, як мелі на мэце. Няварта й казаць пра агіду такую, Бо кроў нашу піць усялякі мяркуе,— I ўжо так вядзецца на ўсім белым свеце...
    3 1866 г. В. Каратынскі жыў у Варшаве, супрацоўнічаў у розных перыядычных выданнях. Там ён друкаваў свае нарысы і артыкулы пра Беларусь і яе славутых людзей.
    Плённа працаваў В. Каратынскі і як перакладчык. На польскую мову ім перакладзены творы Ж. Беранжэ, А. Пушкіна, М. Лермантава, Л. Талстога, Г. Гейнэ. Падрыхтаваў і выдаў збор твораў У. Сыракомлі ў 10 тамах (1872).
    ДЗВЕ БУДОЎЛІ
    (Ф р агменты)
    3 прыемнасцю глядзеў я калісьці на дзве ўцалелыя вежы старога замка ў прынёманскім Наваградку. Невядома, ці будаваў яго Міндоўг, заснавальнік пераноснай, паводле тагачаснага звычаю, сталіцы на левым беразе Нёмана, патрэбнай яму як умацаваны лагер для барацьбы з Кіеўскай Руссю. Наваградскі замак, зруйнаваны дарэшты толькі ў мінулым стагоддзі, быў пабудаваны з чырвонай цэглы і вялізнага камення сама меней пяцьсот гадоў назад і цяпер яшчэ выкрасае іскры пры ўдарах жалезам. Адна вежа, звернутая да Кавальскай вуліцы, заўсёды асабліва здзіўляла мяне сваёй непаўторнай сілаю. Частка насыпу пад ёй абсунулася, пярун разадраў яе ад верху да долу, і адна сцяна цалкам, а дзве часткова разваліліся; таму цяпер другая палова вежы стаіць ужо толькі на адной сцяне, як хата на куры.най назе ў казцы. Стаіцьтак ужо дзесяткі гадоў, і ў кожнага выклікае пытанне: як жа, нябога, сумела ў такой паставе ўтрымацца?
    Як жа яна адважваецца сваімі руінамі здзекавацца з нашага прагрэсіўнага часу, калі вышэйшая матэматыка, фізіка, механіка пайшлі служыць будаўніцтву, калі, аднак, адзін за адным развальваюцца новыя гмахі, здараецца, нават перад заканчэннем? У нас у Варшаве падчас будаўніцтва на Дзікай ці Воўчай вуліцах руіны дамоў засыпаюць няшчасных рабочых — і мы, аслупянелыя, глядзім, як штабялі збітых паспешна дамавін вязуць проста на дзядзінец, каб схаваць у іх ахвяры. Там, пад вежаю, што стаіць на адной сцяне, чарада галасістай дзетвары перасыпае пясок, выбірае каменьчыкі, карабкаецца на мур па цагляных выступах і стралою злятае па асыпцы ў роў — і як ні ў чым не бывала з абуджаным апетытам вяртаецца дадому цэлая і здаровая. Чаму такая розніца? А таму, што там трымаліся адной сістэмы правядзення работы, а тут хапаюцца за другую. Там клікалі на дапамогу час, і час, як таварыш па працы, ашчаджваў сваё тварэнне; тут робяць насупор яму, таму ён і помсціцца зласліва. Там за прыклад браліся пчолы, што мазольна лепяць пляйстры воску; тут ходзяць сцежкамі павука, што распінае зграбную сетку, якая лопаецца ад слабага павеву. Там паволі будавалі і дабудоўвалі пакаленні дзеля выгады пакаленняў; тут адразу ж лепяць шыкоўныя фасады, абы толькі спакусіць набыўца. Там клапаціліся пра дзяцей; тут выглядае так, як быццам мы дрэнныя бацькі — бяздзетныя...
    He думайце, што толькі ў чужым воку я старанна вышукваю парушыну недахопаў. У нашым літаратурным цэху таксама не трэба са свечкай шукаць вока, у якім тырчыць цэлае бервяно. У тлумным кірмашы грахоў, якія мы дапускаем у пісьменніцкім будаўніцтве і за якія, можа, калі паспавядаемся перад трыбуналам чытачоў, адзін з самых цяжкіх, несумненна, балбатлівасць. He адзін з нас піша кожны год у часопісы і штотыднёвікі столькі, колькі Міцкевіч напісаў за ўсё жыццё. А што ж тады гаварыць аб параўнанні з нейкім там Дэмасфенам ці Гарацыем, якія пакінулі ледзь па аднаму тому! На жаль, з нашымі працамі, напісанымі паспешліва, адбываецца тое ж самае, што і з некаторымі дамамі на Дзікай і Воўчай. Застаецца толькі ўцеха, што калі такая праца праз хвілю ператворыцца ў руіны, то нікога, прынамсі, не засыпле, акрамя ўспамінаў пра імя аўтара.
    УСТАВАЙМА, БРАТЦЫ!..
    Уставайма, братцы, да дзела, да дзела! 3 поўначы певень залопаў крылом.
    Ну жа, каб жыва работа паспела, Выслаць гасцінец жаўценькім пяском!
    Дружна, грамада, ў сардэчнай ахвоце, Духам насілкі на плечы уздзень!
    Ох, толькі ноччу няспорна ў рабоце! Узыдзі нам, сонейка! Прывядзі нам дзень!
    Едуць к нам, едуць дарагія госці — Зямель шырокіх моцны гаспадар.
    Верныя служкі пры яго мілосці, Дабра і шчасця за ім доўгі шар.
    Як хадзіў пан-бог па земскай дарозе, Кожын слаў світу ды зялёну віць.
    Што ж разасцелем мы сваёй ўспамозе? Узыдзі нам, сонейка! Скажы, што рабіць!
    Гдзе яго прымем? Чорная святліца, Залатых тканак не судзіў нам бог.
    Што наймілейша — то матка-зямліца, Жоўты пясочак на яе палёг.
    Цябе ж на плечах, зямля дарагая, Велькаму госцю пад ножкі нясу. Ох, ды расою пясок прамакае!
    Узыдзі нам, сонейка! Падбяры расу!
    Зара-зараніца бяжыць ужо з неба, Любачкі звёзды бліснулі жывей.
    3 богам, браточкі, канчайма, што трэба! Лёгка на сэрцы, а вачам святлей.
    Зарыца кажа: вы — божыя дзеткі;
    Звёзды міргаюць: братам стане пан... Вот туман цёмны рынуў на палеткі.
    Узыдзі нам, сонейка! Разгані туман!
    Божае сонца бліснула на галі, Дзяньку вясёла гуляць на дварэ, Шле да нас пташкі, каб пець памагалі, Туман прагнала, расу падбярэ.
    I наша сонца да нас прыбывае, Дабро і шчасце рассявае ён... Здароў будзь, велькі гаспадару края!
    Здароў будзь, сонейка! Паклон! О паклон!
    *
    Хочаш вялікае штось сатварыць, Прыклад з прыроды вялікай бяры: Ціха скалу час разбурыць у тло, Каб на зямлі плённа жыта расло; Ціха экватар разносіць цяплынь, Каб улагодзіць полюса стынь; Ціха ліецца ад сонца прамень, Каб навакола жыццё было, дзень; Ціха сусвет паўтарае ізноў Круг ля крыніцы меры й гадоў — Глянь на прыроду, рабі, як яна: Думай. працуй і маўчы, як труна.
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ (1840—1900)
    Паўстанне 1863—1864 гг., якое ўскалыхнула абшары Беларусі, Літвы, Польшчы, паўплывала на далейшы лёс многіх сыноў Беларусі. Дваццацічатырохгадовы сын Казіміра і Канстанцыі з Ашмянскага павета, Францішак Багушэвіч мусіў пасля паўстання пакінуць родную сядзібу, а крыху пазней, калі таварышы звінелі кайданамі па сібірскіх этапах, ён з'ехаў на Украіну, ды не на месяц, а на цэлых дваццаць гадоў. Уявіць цяжка, але гэта факт, іменна на дваццаць гадоў лёс і абставіны разлучылі будучага паэта, публіцыста, асветніка нашага першага адраджэння са сваім родным краем. Здаецца, ужо тады ён вызначыў для сябе крэда і жыццёвую мэту. «Народная свобода — следствме просвеіцення»,— гэтыя словы А. Пушкіна сталі крэда для Францішка, а мэтаю — абуджэнне самасвядомасці беларуса. Свядома ён стаў на шлях актыўнага асветніка. Таму не дзіўна, што малады Багушэвіч, як, дарэчы, і яго паслядоўнікі, пачынаў настаўнікам.