Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння

Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
У гісторыі беларускай літаратуры Ф. Савіч вядомы як аўтар верша «Дзе ж тое шчасце падзелася?..», напісанага яшчэ ў студэнцкія гады. Хаця твор гэты захаваўся не цалкам, усё ж у ім выразна выяўляюцца асноўныя ідэі, якія вызнае паэт: пякучы боль за прыніжаны стан чалавека, нянавісць да «тыранскіх» сіл, што прыгнятаюць яго, перакананне ў неабходнасці яднання ўсіх народаў для барацьбы з імі, перш за ўсё — з царызмам, у імя вольнасці людзей. Па поглядах, па стаўленні да сялянскіх мас і вызначэнні іх ролі ў змаганні з прыгнятальнікамі Ф. Савіча можна лічыць папярэднікам Кастуся Каліноўскага.
Ф. Савіч пісаў мемуары, многія з напісаных вершаў сталі народнымі песнямі. У мемуарах Э. Паўловіча «Успаміны з-пад Віліі і Нёмана» (1882) апублікаваны верш Ф Савіча «Там, блізка Пінска, на шырокім полі».
Дакладная дата смерці невядомая.
«...Дзе ж тое шчасце падзелася?..
Дзе глянеш, людзі брашчаць ланцугамі, Дзе кінеш — слёзы, аж жыці няміла, Бо з чалавека высысаюць сілы...
Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі, Так — прысягаем на госпада-бога, Царам — на згубу, панам —для навукі, Што на той зямлі не паўстане і нога —
Ані гэта паганска, ані гэта тыранска, Хоць укараніцца, як сіла шатанска' А хто няшчыры, хто несправядлівы, Няхай прападзе з родам і з насеннем Няхай чорт зрэжа з чадам, з пакаленнем'» Сказаў, усе трое пацалавалісь, I па чарцы выпілі гарэлкі, I па калачу ўзялі з тарэлкі, I доўга сабе мілавалісь.
А сонца свеціць і вецер не гўдзе, Бо здзівіліся, што ты вольны, людзе'
АРЦЕМ ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ (1816—1884)
Нарадзіўся паэт у мястэчку Кублічы Лепельскага павета. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі паступіў на службу ў канцылярыю рэвізійнай камісіі пры Віцебскім губернскім дваранскім дэпутацкім сходзе. На Віцебшчыне ён пражыў да 1863 г., калі, пасля ўдзелу ў паўстанні ў якасці камандзіра віцебскага атрада, быў прыгавораны да 8 гадоў катаржных работ на горных заводах Сібіры. У канцы 60-х гадоў катаргу яму замянілі на пажыццёвую высылку. Пахаваны ў Іркуцку. Лёс выгнанніка і пакутніка з бацькам падзяліла яго дачка Габрыэля.
Творчая дзейнасць Вярыгі-Дарэўскага на ніве паэзіі звязана з Віцебшчынай, дзе вакол яго гуртаваліся паэты, якія пісалі па-беларуску. Сябры называлі Вярыгу-Дарэўскага Наддзвінскім Дударом, сам ён падпісваў свае вершы на беларускай мове псеўданімам Беларуская Дуда. Вядома, што ён напісаў творы «Літвінам, што запісаліся ў мой «Альбом», на развітанне», «Думка», «Быхаў», «Паўрот Міхалкі», «Бяседа над Нёманам», «Скромны ў бяседзе не страціць», «Бедны наш Лукаш», «Яшка і Цімошка», «Дзіця дзвюх матак», паэму «Ахульга», драму «Гордасць», пераклаў на беларускую мову паэму А. Міцкевіча «Конрад Валенрод». На жаль, даследчыкам удалося адшукаць вельмі нямногія з іх.
Найбольш значным з таго, што засталося з творчай спадчыны паэта, уяўляецца рукапісны альманах, які называюць «Альбомам Вярыгі-Дарэўскага». Па яго просьбе ў альманаху пакінулі свае празаічныя і вершаваныя запісы многія вядомыя літаратары і дзеячы беларускай культу-
ры 1850-х гадоў: Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Эдвард Антоні Адынец, Ігнат Ходзька, Адам Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Мікалай Караткевіч і інш. Гэтыя запісы выразна перадаюць тую атмасферу, якая склалася вакол праблем беларускага народа і яго культуры, выяўляюць разнастайнае стаўленне да беларускага селяніна і — самае галоўнае — рознабакова малююць светлае і чыстае аблічча паэта А. Вярыгі-Дарэўскага, гуманіста, праўдалюбца, заклапочанага пытаннямі пераўтварэння жыцця сялянства. Па словах Адынца, у альманаху паэт «узбуджаў нянавісць да багатага панства». А Ялегі Францішак Вуль ад імя наддзвінскага мужыка ў сваім экспрэсіўна-вобразным, дынамічным вершы, раскрываючы пафас творчасці А. Вярыгі-Дарэўскага, пісаў:
Грудзяй цэлай гудзі смела На увесь мужыцкі свет,— Што пасееш, будзе цэла, Будзе некалі і цвет...
Белы рожы — то за гэта, Што ты совесць беліш нам, Што нас вывеў ад Яхвета, Хоць нам бацька, кажуць, Хам.
Свае чалавекалюбныя перакананні паэт сцвярджаў не толькі на словах — у сваіх вершах, ён ярка пацвердзіў адданасць ім і на справе — падчас паўстання 1863 года.
ДУМКА
«Плыві, плыві ты, Дзвіна серабрыста, Аж там, у сама Балтыйскае мора, I пракаціся там, дзе душа чыста Майго Фядола прападае з гора. He страш яго там маімі слязамі, Hi аб рабятках не кажы худога, Што на кусочках хаджу з сіратамі,— He кажы, рэчка, а пацеш мілога».— Паплыла рэчка, слязінкай бліснуўшы, 3 роднай зямелькі, шэпча берагамі; Бедна салдатка, дзетак абхінуўшы, Рэчкінай думкі слухала з слязамі: «Мая сястрыца, салдатка-сіротка! Маліся богу і перастань плакаць. А я ж чысценька, рэзва і красотка, А і мне сэрца бударажыць слякаць.
Taro, што хочаш, табе не дажыцца, Hi тваім дзеткам, сястрыца сардэчна, Hi мне ў мора цэлай не праліцца; Мне плысці вечна, табе чакаць вечна». Бедна салдатка душу аблягчыла Ды з Дзвіной слёзы горкі раздзяліла; Гэта паплыла, як і даўней плыла, Тая чакае, як даўней чакала.
Бо шчасце, бо долю Калі ж мы пабачым, Няўжо ж то мы з гора Ўсё плачам і плачам...
УЛАДЗІСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ (1823—1862)
Беларускі і польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік-Францішак — Уладзіслаў Аляксандравіч Кандратовіч) нарадзіўся ў фальварку Смольгава Бабруйскага павета. Бацька паэта, каморнік па прафесіі, не меў уласнай зямлі, і сям'я часта пераязджала з месца на месца, арандуючы зямлю ў розных фальварках. Таму маленства і яго яскравыя ўражанні звязаны ў Сыракомлі з мясцінамі Салігоршчыны (ф. Яськавічы), Капыльшчыны (ф. Кудзінавічы), Стаўбцоўшчыны (ф. Мархачоўшчына).
Добрую адукацыю Людвік Кандратовіч атрымаў, калі вучыўся ў дамініканскіх школах Нясвіжа (1833—1835) і Навагрудка (1836—1837). Але сапраўднай самаадукацыйнай школай, неабходнай крыніцай ведаў стала для будучага пісьменніка праца ў Нясвіжскай канцылярыі Радзівілаў (1840—1844), дзе перад маладым дапытлівым чалавекам адкрыліся багацейшыя бібліятэчныя і музейнаархіўныя скарбы. Тут ён не толькі вывучае гістарычныя матэрыялы, знаёміцца з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, але і сам спрабуе пісаць — 1842 годам датаваны яго першыя спробы — жартоўныя прысвячэнні і цыкл санетаў «Нясвіжскія ўспаміны».
Вясною 1844 г. Людвік Кандратовіч пераязджае ў арандаваны ім фальварак Залуча. Маляўнічая прырода Стаўбцоўшчыны спрыяла плённай творчай працы паэта. У гэтым жа годзе ў друку з'яўляецца першы твор У. Сы-
ракомлі — пачутае ў Міры і запісанае вершам апавяданне «Паштальён». Мала хто ведае, што менавіта гэтая вершаваная гутарка пры скарочаным варыянце перакладу Л. Трэфалева на рускую мову стала папулярнай рускай народнай песняй «Яміцнк» («Когда я на почте служнл яміцнком»). Увогуле творчасць У. Сыракомлі цесна звязана з вуснай народнай творчасцю беларускага народа, яго традыцыямі, гісторыяй. Робячы фальклорныя залісы, паэт не выдаваў іх асобнымі кніжкамі, а выкарыстоўваў лепшыя ўзоры ў сваіх творах.
У 1852 г. паэт з сям'ёй пераязджае бліжэй да Вільні —у фальварак Барэйкаўшчына, дзе працягваа працаваць над кнігамі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» і «Маргерам». Творчасць У. Сыракомлі была вельмі шматгранная — тут і гістарычныя даследаванні, і краязнаўчыя нарысы, і археалагічная праца. Ен першы пачаў манаграфічнае даследаванне гісторыі Мінска, працягам якога стала праца «Хроніка горада Мінска», на краязнаўчагістарычным матэрыяле напісаны вялікія працы — «Падарожжа па Літве ў напрамках ад Вільні», «Нёман ад вытокаў да вусця».
Навукова-даследчая, гістарычная і літаратурная дзейнасць У. Сыракомлі не магла быць незаўважанай, і неўзабаве яго запрасілі працаваць у Віленскі музей старажытнасцей, дзе ў 1860 г. уручылі дыплом ганаровага члена Віленскай археалагічнай камісіі. У. Сыракомля займаўся таксама раскопкамі археалагічных курганоў.
У 1861 г. Уладзіслаў Сыракомля трапляе ў Варшаву, а потым у Ломжу, Сувалкі, Коўна, дзе ўдзельнічае ў антыўрадавай маніфестацыі. Гэта паслужыла прычынай яго арышту. Паэту пагражала высылка ў Сібір, але выратавалі сябры. Аднак улады забаранілі яму жыць у Вільні, і паэт вымушаны быў ехаць на сталае пражыванне ў Барэйкаўшчыну, дзе ён і памёр ва ўзросце 39 гадоў.
3 твораў, напісаных У. Сыракомлем на беларускай мове, захаваліся два вершы — «Добрыя весці» (1848) і «Ужо птушкі пяюць усюды» (1861).
СМЕРЦЬ САЛОЎКІ
(Урывак)
За кратамі з дроту, у вулічным гудзе Салоўка замкнёны,
Ды прага спявання, праймаючы грудзі, Расце неўпынёна.
He маеш тут ценю, алешнік з ляшчынай Цябе не заслоніць,
He маеш і ўторы —твае ручаіны 3 шырокай аблоні*1.
Няма і каханай тут, дзеля каторай Мог з песняй памерці.
He вырвацца ў вольныя неба прасторы,
He выпусцяць дзверцы,
Бо тут не вятрыскі, а колы грукочуць, Трасуцца будынкі,
I пыл з-пад карэт запарушвае вочы,— Ляціць без упынку.
Замест ручаіны натоўпы, як воды, Віруюць і плешчуць.
Ды дзе ж тут зацішак? Дзе ж тая свабода, Каб голас даць вешчы?
Ад спёкі і пылу хістае галоўку, Як сэрца трывае...
Але калі хто нарадзіўся салоўкам,— Да скону спявае.
ПАШТАЛЬЁН
Тут п’юць і гуляюць, адзін ты не п’ян, А сумны, як вязень прыкуты.
Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан, Скажы, што ў цябе за пакута?
Hi бомы, ні дудка, ні смех вечарын Развеяць твой смутак не могуць, Два леты жывеш тут, а светлай пары Ці меў ты часінку, нябога?
— Ой, горка і смутна мне ўсюды, браток, Няміла на свеце, няміла!
Дай чарку! Скажу, калі вып’ю глыток, Як доля мяне падкасіла...
На пошту я трапіў зусім малады, Фурман з мяне ўдаўся зухвалы, А волі не меў, дый ганялі тады: Хоць свята, хоць ноч — усё мала!
1 Зорачкай (*) пазначаны словы, тлумачэнне якіх даецца ў слоўніку ў канцы кнігі.
Ад рання да змроку, ад змроку да дня Вазіў я паноў і пакеты;
Заробіш рубля — і пад карчму каня: Гуляй, весяліся да свету!
Ашукваў дзяўчат, зневажаў дружбакоў, Быў з пісарам за панібрата!
На коні як свісну — аж іскры з падкоў,— 1 лейцамі сівы.х не кратаў.
На мосце зайграю ў вясёлы свой рог, Кагось абганю ці спаткаю.
Вязу паніча ці паненку. Дальбог, Два злотых як бач атрымаю.
Ды сэрца аддаў я дзяўчыне-красе 3 убогай вясковай хаціны.
Дарогі туды кіраваліся ўсе,— Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну.
Была нейк у пісара справа ўначы, Паклікаў мяне да сябе ён.