Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння

Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
Сцэна 5
Сабковіч і Мордка (цесля)
Мордка (кланяючыся). Дабрыдзень пану,— ны! А што будзе з намі?..
Сабковіч. Дык што... што мае быць? Пачынай строіць свіран, а тады атрымаеш свой задатак і за работу — дык што...
Мордка. Хас ду гэгэрт,— цікавасць! Як жа строіць, калі пан псы ўгаворы патрабаваў цаго інсага, а цяперака, калі я, дзеля пэўнасці, каб каго інсага не ўзяў да працы, даў сэсць рублёў задатак, пан ставіць мне куды цязэйсыя
варункі. Ны... агруль—гэтакім парадкам я і да паловы работы даедзе, а праем усё, колькі ўгаварыўся.
Сабковіч. Гэта ўжо тваё дзела; прападуць шэсць рублёў, калі не возьмешся за работу — дык што...
Мордка. Ны! цікавасць! Як жа да яе брацца, калі мне будзе вялікая крыўда?
С а б к о в і ч. Задатак твой прападзе, а я вазьму другога майстра, дык што...
М о р д к а. Гівалт! Так зэ змовы не было аб такой работа, якая пан цяперака мне дае...
Сабковіч. А ці маеш, пархуць, пісаны ўгавор?
Мордка. Ны!... насто ён, для якога глупства, ці не досі панскае слова,— агруль!
С а б к о в і ч. Дык што... слова — вецер, а распіска — гэта грунт, мой даражэнькі; дурань верыць на слова, a разумны карыстае з таго, дык што... Ось я ўжо такога трэцяга ашукаў і зарабіў гэткім парадкам дваццаць рублёў. Яшчэ злаўлю так са двух, і свіран мне нічога не будзе стоіць.
Мордка. Ны! А ці гэта будзе па-панску — бедных майстроў асуківаць — хас ду гэгэрт?
Сабковіч. Досі ўжо, мой даражэнькі, шахраваць вашаму брату, цяперака на нас прыйшоў чарод двойчы адплаціць вам,— дык што...
Мордка (сціхаючы). Цікавасць! да цаго дайсло! (Зноў цмокае.) Мусіць, хутка будзе канец свету... Ны!.. сто за будзе?..
Сабковіч. Дык што... што будзе? Ось, калі не возьмешся за работу, твае шэсць рублёў фарвал, дык што...
М о р д к а (энергічна). Хай гэта мая ўбогая і крывавая праца застанецца пану на хаўтуры. Будзь пан здароў! ( Пайшоў.)
Сабковіч (услед за ім). Ах ты, шахрай!.. жыд паскудны! Ен яшчэ клясці мяне будзе!.. Дык што... Але чаго ж я злую?.. Трэба быць справядлівым, хай гэты бядак пацешыцца за свае грошы хоць кляцьбой,— дык што... А цяперака ў дарогу. Гэй! ёсць тамака хто?
Сцэна 6
Сабковіч і М а р ы с я
Сабковіч. А! ты яшчэ тут. Добра, прыбяры тутака ў пакоі, вынесі стол і можаш сабе збірацца да бацькоў.
Якраз учора скончыўся год твае службы ў мяне,— дык што...
М а р ы с я. А заплату,— чы ад пана, чы ад паненкі адбяру? Я ж чэраз цэлы год ні граша ад пана не мела.
Сабковіч. Праўда, праўда, мая даражэнькая, дык што... Прыбліжся і паслухай: трэба нам яшчэ парахавац ца. (Сеўшы, вымае з бумажніка картачку і чытае.) Паступіла ты да мяне 17 траўня,— дык што..
М а р ы с я. Так!
Сабковіч. I згадзілася за 18 рублёў у год.
М а р ы с я. Так, паночак!
Сабковіч. He сто раз казаў я вам называць мяне ясным панам,— дык што...
Марыся. Так, ясны пане!
Сабковіч. 18 кастрычніка ты захварэла і праляжала тры тыдні,— дык што...
М а р ы с я. Бо па... ясны пане не даў, вэдле ўмовы, кажуха,— я празябла і захварэла.
Сабковіч. Фі! мая даражэнькая, грэх так лгаць, дык што... Цёпла было, як улетку, і ты захварэла ў самы гарачы рабочы час. Я быў змушаны наняць на тваё месца падзёншчыцу, і плаціў я ёй двузлоты ў дзень... За тры тыдні гэта выйдзе шэсць рублёў трыццаць капеек. А дзеля таго, што ты праз тры тыдні нічога не рабіла, ляжала ела дарма хлеб і нямала клопату рабіла маёй сястры,— я табе рахую яшчэ па трыццаць капеек у дзень: — разам гэта будзе дванаццаць рублёў трыццаць капеек, дык што... Я абмыліўся,— не трыццаць, а шэсцьдзесят капеек. Цяперака далей — дык што... памятаеш, як у верасні быдла патаптала мне дзесяць град капусты — за тое, што вы не пільнавалі быдла, я налажыў на ўсіх вас па тры рублі штрафу,— дык што...
Марыся. Але ж, ясны пане, быдла належыць да пастуха.
С а б к о в і ч. Ціха! — дык што... маўчы і слухай. Я заўсёды старых прытрымваўся законаў — шак жа ж і ў вас у канцылярыі ўся грамада адвячае за аднаго. Дык ось што... за капусту тры рублі штрафу. Трэцяе: на каляды, памятаеш — прасілася ты на два дні да хворай маткі, дык што... я маю мяккае сэрца, пазволіў табе пайсці, а ты, заместа двох, праседзела тамака шэсць дзён. Дык што.. сама прыстанеш на гэта, што за чатыры дні справядліва будзе адрахаваць табе найменш па дваццаць капеек,— дык што... гэта будзе рубель; сама бачыш, які я справядлівы... Далей, за тое, што ты прыйшла на чатыры дні
пазней, як трэба,— два рублі. Дык што... усяго-наўсё выходзіць: васемнаццаць рублёў шэсцьдзесят капеек, але я, маючы на ўвазе тваю шчырую службу, дарую табе гэтыя шэсцьдзесят капеек... дык што...
М а р ы с я. Паночку, ясны пане! Чы ж я цэлы год дарам працавала?
Сабковіч. Дык што... шак жа ж ты сама чула, мая даражэнькая, што ні за што я табе шма-т не палічыў.
Марыся. He, гэтак не будзе,— я за сваю крыўду падам да пасрэдніка жалабу.
Сабковіч. Што? Ты мяне страшыць будзеш? Пісні толькі — ураз жа дам знаць, што ты мяне абакрала. Мусіць, памятаеш, як я на трэці дзень тваёй службы ў мяне, паслаў цябе шукаць паненку ў пакоях на гары; не даждаўшыся, сам пайшоў і бачыў, як ты выходзіла з пакоя, у каторым я трымаю свае грошы. Хіба ты не шукаючы сястры туды заходзіла, бо яна тамака ніколі не бывае, дык што...
Марыся. Па... ясны пане! Чы гэта па-хрысціянску — крыўдзіць так бедную дзяўчыну? Паслаў пан да пакоя шукаць паненкі,— я, шукаючы ўсюды, заглянула і да таго пакоя; то ж я не ведала, чы ёсць там якія грошы, чы няма. У пакой я не ўхадзіла, бо, як угледзела, што там на стале ляжаць грошы, то, старопіўшыся, ужо не пакідала дзвярэй, чакаючы, штоб чы пан, чы паненка прыйшлі. Чаму ж пан тагды не казаў мяне абшукаць, а цяпер так крыўдзіш?!
С а б к о в і ч. Дык што... не маю і часу і ахвоты гутарку з табой разводзіць. Прыбяры ў пакоі, здай паненцы начынне і ідзі сабе з богам, а калі піснеш, што я табе не заплаціў, ураз жа дам знаць, што мяне абакрала, і ўсе будуць пальцамі на цябе паказваць, дык што... (Пайшоў.)
Сцэна 7
М а р ы с я (адна)
М а р ы с я. Мой божачка міленькі! Служыла ж я ў паноў, да нідзе мне такой крыўды і такой вялікай ганьбы не давялося сустрэці. Усе паны былі добрыя, адзін толькі нашоўся круцель. (Плача.) Няхай жа слёзы мае падуць на яго душу. Што я цяпер буду рабіць? Спытаюць бацька, маці — многа чэраз год зарабіла? (Малая паўза.) Да мая ж у тым віна? Ведала ж я, бяздольна, што натраплю на такога круцяля? А як чыста мая душа, так смела раскажу
бацькам маю крыўду,— яны ўймуцца за сваю ядыначку і да пасрэдніка пададуць жалабу.
Змена дэкарацыі
Сцэна прадстаўляе бераг лесу: углыбі відаць вёску; налева — багаты двор, а направа, каля лесу, таксама ў глыбі сцэны, мужычая хата. 3-за дрэў відаць высунутыя да паловы калёсы, на каторых спіць Г апон Барычка, звесіўшы галаву; каля яго спіць, седзячы, апёршы галаву ў луку калёс, яго жонка К у л і н а. Выходзіць з двара П я т р у к з кароткай люлькай і ў задуме гаворыць.
Сцэна 9
П я т р у к (адзін)
ГІятрук. Ледзь адпрог коні, так зараз выбег са двара, штоб пабачыцца з каханай Марысяй. Пан у залёты, і фурман чэраз плоты. Ну, ужо гэтаму пану, то, пэўна, служыць пякельная сіла: што толькі задумае, то зараз і збудзецца. Выязджаючы із дому, бедаваў, што на трох канях гоніць у залёты; глядзі ты! —• чы даехалі мы да Машанскай карчмы, аж якісь жыд ляціць на каламажцы, а обак тут жа прывязана кабылка прыгожанька, аж міла на яе палюбавацца,— ножкамі перабірае — вось паненка ў танцы,— пырскае весела, шыю ў дугу сагнуўшы. Пан аж казаў прыстаці, штоб падзівіцца красотцы. Пытае жыда, чы не прадасі? А паганцы тое і падавай! Слова за словам — старгаваліся пятнаццаць рублёў. Гэта ж рэч няслыхана! Я ад слова даў бы за яе трэйчы пятнаццаць да і яшчэ дзесятак дабавіў бы. Здаецца толькі, чы не крадзеная? што так за нішто амаль уступіў. Пэўна, і пан тое спазнаў, бо адразу засуліў малу цану, а жыд-псюга і згадзіўся. Тут мяне пан скарэй па хамут і пастронкі конна дадому пагнаў, а сам астаўся чакаць у Машанскай карчме; і аж душа расла, як мы чацвярнёй сюды падкацілі пад ганак. (Думае.) Цьфу ты, пропасць! Здаецца, я гэту клячку гдзесь бачыў... Гнедзенькая... з белаю латкаю на лбе... та ж белакапытка. Ну, вось аніяк не прыпомню, a яна мне знаёмая... (Падыходзіць да калёс і, агледзеўшы сплючых, спыняецца здзіўлена.) А-а-а! Гэта што за дзіва? Бацькі Марысі! Які дур на іх напаў, што падкацілі пад лес калёсы дый, улёгшыся на іх, паснулі? А-а! (Стукнуўшы рукой у галаву.) Пачакай! Чы не ў іх я толькі бачыў капля ў каплю схожую кабылку? Здаецца, так, так, так... Цяпер сцяміў! Але цыт! Куліна прасыпаецца. Схаваюся за дзерава да паслухаю, які чорт іх сюды загнаў. (Хаваецца.)
Сцэна 10
Гапон і К у л і н a
Куліна (пацягваецца, пазяхаючы; працірае вочы; аглядаецца на усе стораны спуджаная; саскоквае з калёс, заглядае ў глыб лесу, а пасля будзіць мужа).
№ 8
Дзед! дзед, дзед, дзед! А кабылкі нашай нет!
Гапон (у тым часе, як яна пяе, злазіць з калёс і, аглядаючыся на ўсе бакі, адказвае).
Чы ты, баба, ашалела!
Гдзе ж ты кабылку падзела? Ты ж наперадзе сядзела,— Дык на вошта ж ты глядзела?
Куліна.То ж ты, Гапонка, мужчына!
К табе належыць скаціна.
Мая ж толькі віна цэла, Што наперадзе сядзела. I ты ж сядзеў на калёсах, Hoc твой быў аж пры атосах; Відаць, мы абое спалі, Як у нас кабылку кралі.
Гапон і Куліна (разам).
Где ты кабылку падзела? Чы прыгаворкі не знаеш? He вер у свеце нікому: Каню ў полі, жонцы ў дому; Бо хто толькі жонцы верыць, Той як сітам ваду мерыць.
К у л і н а. Палядзь толькі! — та ж мы амаль да самай хаты даехалі. Відна, тутка скацінка астанавілася траву скубці, а як гэта свавольніца Марыся ўгледзела, што мы спім на калёсах, пэўна з парабкам ціха адпраглі клячку і завялі яе ў хлеў. Зазаву толькі Марысю — абачыш, што ты крычаў на мяне несправядліва. (Падыходзіць пад хату і кліча.) Марыся! о, Марыся!..
Сцэна 11
Тыя самыя і Марыся
Марыся (выбягаючы з хаты). Хваліць богу! — вось і бацькоў дачакала. Як можна было так доўга сядзець у месце? Маці казала, што к абеду верніць, а тут ужо і вечар на дварэ. (Падышоўйіы бліжэй.) А гэта што? гдзе кабылка? Да на чом жа бацькі прыехалі?
Г апон. Бачыш, дачушка,— едучы, мы абое паснулі і самі не сцямім, як тутка апынуліся. Чы ж вы з парабкам не выпраглі кабылкі?