Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
С а б к о в і ч (выглядаючы з-пад стала, у старану публікі). Дык што... дзеля любві к паненцы, а хутчэй дзеля грошай яе таты, буду хвіліну Трэзорам: можа настрашу хлапчука. (Бурчыць, як. сабака.)
Адольфак. Што,—ты гэтак, пачакай, гад! Я ўраз выганю цябе з-пад стала. (Мацней штурхае дубцом пад сталом.)
С а б к о в і ч (да публікі). О, на раны Хрыста! дык што... страшнае палажэнне. Хтб мяне выратуе з гэтага пекла? Пачну брахаць, можа, гэтым яго настрашу. (Заядла брэйіа.)
Адольфак. He спудзіш мяне гэтым, ведаю, што не ўкусіш мяне, выкуру цябе адгэтуль.
Усунуў палец пад настольнік і, сарваўшы з галавы Сабковіча паўпэруку, уцякае да сярэдніх дзвярэй; Сабковіч, забыўшыся, выскачыў з-пад стала і, даганяючы Адольфака, наскочыў на ўваходзячых: маршалка, суддзю і Ст а нісл а ва: з бакавых дзвярэй выходзіць Адэля. Усе стаяць здзіўленыя; Адольфак, бегучы да дзвярэй, безупынна гамоніць.
Адольфак. Ах, чорт, чорт!..
Сцэна 22
Маршалак, с у д д з я, Станіслаў, Адэля, Адольфак і Сабковіч
Сабковіч (ад страху непрытомны стаіць каля дзвярэй).
Суддзя (Адольфаку, затрымаўшы яго і ведучы за вуха пасярод суэны). Што гэта, сарвігалава, за камедыі вырабляеш тутака?
Адольфак. Я, татачка, зусім нявінны: я шукаў Трэзора, і мне здалося, што ён спіць пад сталом; я і паштурхаў тамака кійком; пад настольнікам нешта забурчала ды нават пачало брахаць. Тады я разгневаўся і,
усунуўшы руку пад стол, каб выцягнуць адтуль сабаку... і, немаведама чаму, трапіла мне ў руку гэтая барада, а замест Трэзора — выскачыў з-пад стала пан Сабковіч. Я, спуджаны, уцякаючы, крычаў: чорт, і якраз тата прыйшоў.
Суддзя. Што гэта, пане Сабковіч? Падбліжцеся, я пазнаёмлю пана з маім прыяцелем, маршалкам.
Маршалак. Знаю я яго добра. Што, васпан, тутака робіш? Як ты пасмеў лезці ў дом справядлівых людзей?!
Сабковіч (перапуджаны). Дык... дык... дык... пане маршалак; дык... дык... я прыехаў, дык... да пана суддзі, дык... даведацца, дык што... можа, мае прадаць жыта ці лён.
Адольфак (падняўшы настольнік, глядзіць пад стол). Далібог, тутака няма ані лёну, ані жыта.
Суддзя (глядзіць па чарзе то на маршалка, то на Сабковіча). Пане Антоні, растлумач, што ты рабіў пад сталом?
Сабковіч( непрытомны). Дык... дык... дык...
Маршалак (дражнячы). Дык... дык... Ось я табе, дарагі суддзя, растлумачу ўсё чыста. Гэта птушка, даведаўшыся аб маім прыездзе і не хочучы спаткацца са мной,— ён ведаў добра, што я яго па галоўцы не пагладжу,— не могучы ўцячы дзеля таго, што мы надходзілі, схаваўся пад стол. А ты, дарагі дружа, каторы ўраз патрапіш ацаніць чалавека,— страшэнна абмыліўся, прымаючы ў сваім доме гэту ягадку; а што найгоршае — хацеў выдаць за яго сваю дачку. Мушу табе адкрыць вочы: Сабковіч — невядомага роду, гадоў з дваццаць таму назад пасвіў быдла ў сваіх сваякоў; навучыўшыся крыху чытаць і пісаць, дастаў, на няшчасце маіх сваякоў Сулікоўскіх, месца пісара і тамака, добра нахапаўшыся, пакінуў службу. Праз нейкі час мы яго бачым у пані Валовічыхі, кабеты з анёльскім сэрцам і надта даверчывай. He марнаваў ён і тамака часу, добрым прыкладам чаго можа быць здарэнне ў адным мястэчку, гдзе людзі Валовічыхі, пазнаўшы на конях «дарабковіча» хамуты сваёй пані, хацелі зацягнуць яго ў стан і, каб не ўцёк, добра меўся б галубок. Але найвялікшай запамогай яму была смерць графа Багацкага. Нябожчык, падаючы ў ваду, выкінуў з бакавой кішэні бумажнік, а як ён трапіў да Сабковіча, ведама не толькі богу, а і людзям. Ось скуль яго багацце! Потым ён узяў у арэнду нямалы хвальварак і заняўся быццам таргоўляй, каб замрочыць людзей. Вось хто Сабковіч, каторага ты, дарагі суддзя, прыняў
у сябе. Ну, што, шаноўны, што адкажаш мне на тое, што я сказаў?
Сабковіч. Дык... дык... Пане маршалак, якісьці непрыхільнік мой набрахаў, а пан маршалак паверыў.
Суддзя. А я, неасцярожны, толькі што не зрабіў найвялікшага глупства, дзякуючы сваёй даверлівасці. О, даруй, пане маршалак! Якая падзяка належыць ад мяне і дачкі пану... (Цісне яму руку.)
У часе гэтай сцэны Зацнеўскі і Адэля ціха гутараць; Адольфак круціцца каля Сабковіча, аглядаючы яго з цікавасцю з усіх старон, і ад часу да часу мяшаецца да гутаркі сястры з Станіславам Зацнеўскім.
Маршалак. А цяперака, васпан, ідзі туды, скуль прыйшоў, і не рабі ганьбы справядлівым людзям сваёй бытнасцю. Шукай людзей, роўных сабе.
С а б к о в і ч. Дык... дык што, пане маршалак, дык пан праз меру суровы для мяне, дык што... дык што...
Суддзя. Я прасіў бы, каб асан як найбарджэй пакінуў мой дом, а што датычыцца таго, аб чым мы з асанам гаварылі, я прашу ні слова нікому не казаць. Пан прыязджаў купляць семя, лён.
Адольфак. Пад сталом...
С уддз я. Маўчы, Адольфак. (Сабковічу.) Калі б я даведаўся, што ты распаўсюджваешся аб тым, аб чым я з табой вёў гутарку, то будзеш мець дзела са мной.
Станіслаў. Нез панам, дарагі суддзя, але з «недапечаным акадэмікам».
Маршалак. Гэта ў яго інтарэсе... Я трымаю адзін канец ніткі, па каторай ён, за недатрыманне сакрэту, можа трапіць у непрыемны дом. Ідзі. (Сабковіч хоча ісці.)
Сцэна 23
Тыя самыя і Ключвойт
Ключвойт. Хай будзе пахвалёны!
С удд з я. На векі векаў. А што, даражэнькі, скажаш?
Ключвойт. Выбачайце, я, даведаўшыся, што тутака пан Сабковіч, зайшоў паведаміць, што станавы яго трэбуець у справе мужыка Гапона Барычкі, каторы заявіў, што ўчора ўкралі ў яго маладую кабылку, каторую ён купіў у тутэйшага аканома. Гэта пацвердзілі як ён сам, так і некалькі суседзяў. Дзеля таго, што кляча гэтая ў пана Сабковіча і ён прыехаў сюды на ёй, мне наказалі клячу забраць і аддаць, каму яна належыцца, таксама і кажухі, каторыя незаконна ён заграбіў у любінскіх лю-
дзей. Яго самога наказалі даставіць у стан для дапросу. Маршалак. Дык рабі, што табе наказана.
Ключвойт (Сабк.овічу'). Пойдзем, паночку! (Пайшлі.)
Адольфак (услед ім). Бяры, пан сваю пэруку, каб нас не ганьбіла ніводная яго рэч. (Кідае за дзверы пэруку.)
Суддзя. Ніколі сабе не дарую, што я гэтак аганьбіў маю дарагую Адэльцю, пазволіў гэтаму злодзею прасіць яе рукі. He ведаю, як загладзіць сваю віну.
Маршалак. А ёсцека адзін найлепшы спосаб: не адкладаючы, выдаць яе за.муж.
Суддзя. О, гэта было б найлепш, але за каго? Калі, як назло, нямашака ніводнага залётніка.
Станіслаў (да Адэлі). Прыходзіць рашучая хвіліна, ад каторай залежыць для нас усё. Божа, памажы нам!..
Маршалак. I гэта чалавек з саколім вокам!.. Ці ж не ведаеш, што прымаеш у сваім доме нават надта часта дзецюка, каторы хацеў бы аддаць усё сваё жыццё, каб ашчаслівіць тваю дачку, і на каторага і яна змалку глядзіць надта прыхільна.
Адэля (застыдзіўшыся, боязна). Пане маршалак...
Суддзя. Хто гэта можа быць? Хіба пан Станіслаў? Чаму ж тады раней не адкрыў мне сваіх думак? He было б гэтых нешчаслівых залётаў.
Маршалак, Трэба быць сватам. Так, дарагі суддзя,— Станіслаў любіць тваю дачку; дагэтуль нічога не казаў таму, што хацеў упарадкаваць свае справы і прыбраць гняздзечка для свайго найвялікшага скарбу. Быць можа адкладваў бы і яшчэ, але сённяшняе здарэнне змусіла яго паспяшацца з апошнім крокам. Твая дачка толькі сённейка даведалася, як ён яе любіць. Сённейка ён раскрыў прад ёй сваё сэрца і, дастаўшы пазваленне, просіць у цябе яе рукі,— прасіў мяне сватаць. Маладыя, падайдзіце да бацькі і прасіце на каленях пазвалення і благаслаўлення. (Станіслаў стаў на калені перад Сакальніцкім, а Адэля, засароміўшыся, штрэжыцца.) Панна Адэля, смела стань на калені з правай стараны і загляні бацьку ў вочы так, як глядзіш, калі хочаш яго збаламуціць. Mary ўпэўніць, што змякне, як воск, і злучыць вашы рукі.
А дэл я (стаўшы на калені). Дарагі татачка! Я люблю яго. (Цалуе бацьку ў руку, закрываючы гэтак вочы. свае.)
С уддз я. Ага, баламутка, а я не мог дагадацца! Адгэтуль перастану верыць свайму сакалінаму воку, a то, як
відаць, з гадамі прытупілася. Ну, мае дзеткі, калі любіцесь, то хай бог у небе, як бацька на зямлі, вас благаславіць! Устаньце і дайце вас абняць.
А дэл я. Татачка, даражэнькі, які ты добры!
С удд з я. Усе мы павінны падзякаваць пану маршалку.
Адольфак. Я таксама званіў на гэтае казанне і маю права, як брат, благаславіць вас. (Патэтычна.') Прыбліжея, пара буркуючых галубкоў, хай і я вас благаслаўлю. (3 павагай благаслаўляе.)
Станіслаў. Брацейка даражэнькі, ты таксама шмат зрабіў для нашага шчасця,— чым мы можам выказаць табе сваю падзяку?
Адольфак (са слязьмі ціскае ім рукі). Любіце мяне так, як і я вас люблю. (Наіўна да Станіслава.) А паедзем сённейка на цецерукоў?
Суддзя. Ну, дзякаваць богу і дарагому маршалку, што залёты нашы сягоння добра скончыліся; хай жа ж яны, як цяперака для мяне, так і для ўсіх бацькоў будуць навукай, што, шукаючы для свайго дзяцёнка прыяцеля на ўсё жыццё,— павінны галоўным чынам звярнуць увагу,— хавай божа, не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей таго, хто хоча быць мужам дачкі.
Канец
ФРАНфШАК САВН (1815 —1845(’П
Нядоўгае жыццё Францішка Савіча прасякнута чароўнай рамантыкай барацьбы за вызваленне прыгнечанага народа з-пад уціску самаўладства і падобнае да захапляючага прыгодніцкага рамана. Пра важнейшыя падзеі сваёй біяграфіі ён расказваў паэту Аляксандру Грозе, апавядаў у сваіх незакончаных мемуарах.
Паходзіў Ф. Савіч з сям'і светара з палескай вёскі Валяцічы, што каля Пінска. Падчас навучання ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ў 1833—1838 гг. ён узначальваў студэнцкае «Дэмакратычнае таварыства» і пад кіраўніцтвам вядомага польскага рэвалюцыянера Ш. Канарскага (расстраляны царскімі ўладамі ў пачатку 1839 г.), эмісара эміграцыйнай «Маладой Польшчы» на землях Украіны і Беларусі, рыхтаваў новае паўстанне. Пасля разгрому «Таварыства» жандарамі быў сасланы радавым салдатам у дзеючую армію на Каўказ. У 1841 г., якраз
перад тым, як яго, «самага важнага і злоснага злачынцу», запатрабавалі вярнуць назад у Вільню, ён уцёк і з вялікімі цяжкасцямі і перашкодамі дабраўся да Таганрога, хацеў морам выехаць за мяжу. Гэты намер яму не ўдалося здзейсніць. Тады Ф. Савіч паспрабаваў па сушы перайсці ў Румынію з цыганамі. Але яго схапілі. Пратрымаўшы амаль два гады ў Ціраспальскай турме як бадзягу, зноў аддалі ў салдаты. 3 Чарнігава, дзе Ф. Савіч цяпер служыў, ён вырваўся дзякуючы фельчару, які выправіў яму дакументы. Але зноў жа з-за недарэчнай выпадковасці (вывіхнуў нагу) яму давялося затрымацца ў мястэчку Янушпаль. Там, каб зарабіць на жыццё, пачаў практыкаваць як медык і хутка заваяваў павагу ў насельніцтва і мясцовага начальства. I вось тады, калі, здавалася, ужо нішто не магло перашкодзіць яму ажыццявіць свае планы, ён, лечачы іншых, сам захварэў на халеру і памёр, быў пахаваны ў Астрожку на Украіне.