Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння

Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
Станіслаў (вымаючы медальён з-за пазухі). Абмылілася ты. У золата яе аправіў і заўсягды нашу яе пры сэрцы і нават магу ўпэўніць, што гэта мілая для мяне памятка пойдзе са мною ў магілу.
Адэля (выцягвае да яго абедзве рукі). О, мой даражэнькі Стасю, які ты добры, шляхетны!
Станіслаў. Значыцца, ты мяне любіш?
Адэля (наіўна). Здаецца... але найлепш сам асудзі, дружа, з таго, што ў душы маёй робіць кожная твая бытнасць у нас.
У садочку цвітучым па сцежачках, польнай Пахучай травіцай засланых,
Я змалку дзён з Стасем гуляла свавольна, На воку бацькоў мілаваных.
(Кажа.) Дык вось, сам асудзі, дружа, ці гэта каханне, ці, можа, толькі прыязнь.
Станіслаў. Дзякую табе, анёлчыку даражэнькі, за шчырае прызнанне твайго нявіннага сэрцайка. Калі бог дасць споўніцца нашым найгарачэйшым жаданням і злучыць нас назаўсёды, тады пасвячу ўсё сваё жыццё на тое, каб зрабіць цябе шчасліваю.
Адэля. Але як жа ж мы пазбудземся гэтага Сабковіча?
С т а н і с л а ў. Супакойся, даражэнькая’ Хаця я не быў пэўны свайго шчасця, усё ж такі, пачуўшы ў нашым куце аб тым, з якою мэтай гэты зладзюга прыехаў да вас,— асабліва, што і ён сам, немаведама чаму, усюды гаворыць аб сваіх планах,— не адкладаючы паехаў да маршалка Пачціўскага,— прызнаўся яму, што хачу жаніцца з табой, і казаў аб залётах гэтага інфаміса Сабковіча. Маршалак пазелянеў ад злосці, даведаўшыся, што яго прыяцель, каторы хваліцца, што адразу пазнае чалавека і чаго ён варт, так страшэнна абмыліўся і не толькі прымае ў сябе чалавека, катораму не можа быць месца сярод справядлівых людзей, але нават абяцае аддаць за яго сваю дачку. Ен добра знае Сабковіча, каторы служыў за пісара ў яго сваякоў Сулікоўскіх і добра іх абскубаў. Гэты першы яго крок на свеце быў першым і самым галоўным фундаментам яго багацця, якім ён цяперака так хваліцца, а каторае ён здабыў падобным спосабам. Маршалак паслаў мяне папярэдзіць, каб пані да яго прыезду, барані бог, не зрабіла ніякага рашучага кроку. He трэба было мяне падганяць, ускочыў на сівака,— а мой арабчык як бы згадаў, што мне пільна, пусціўся з ветрам навыперадкі. Праз няпоўных сорак пяць мінут я быў ужо ў хворткі мілага для мяне з памятак вашага саду; я пацалаваў свайго коніка, каб падзякаваць яму, і прывязаў яго да плота, а сам ціхенька, каб ніхто не згледзеў мяне, як вуж шмыгнуў да дому і ось стаю прад паняй. Толькі жэўжык Адольфак, каторы ў садзе сярод агрэсту шукаў птушачых гнёздаў, спаткаўся са мной, але ён наш сябрук,— ненавідзіць Сабковіча. Кажа, што як згледзіць яго, дык яму прыпамінаецца слаўны начны парыжскі герой, Картуш, біяграфію каторага ён нядаўна чытаў у «Прыяцелю народа». Я паставіў гэтага хлопца, каб пільнаваў і сказаў мне, калі бацька з Сабковічам будзе вяртацца з прагляду гаспадаркі. Дык вось трэба кратацца, каб як найхутчэй выкурыць адсюль гэтага зладзюгу. (Вымае з кішэні зложаную nanepy.) Гэта, даражэнькая Адэльця, песенька.
каторую зрспявай як-кольвечы, быццам вучачыся, тады, калі Сабковіч будзе адзін у гэтым пакоі. Толькі голасна і выразна, каб ён пачуў; калі ён мае хоць крыху розуму, дык ураз жа павінен уцячы.
Сцэна 15
Тыя самыя і Адол ьфак
Адольфак (убегшы). Бацька з Картушом вяртаюцца, ужо на ганку. Уцякай, пане Станіславе, у гэтыя дзверы, бо ў тых можаш спаткацца.
Станіслаў. Памятай, Адзя, каб не доўга тутака бацька быў з Сабковічам і як-кольвечы знайдзі прычыну, каб яго выклікаць адгэтуль.
Адольфак. Будзь спакойны, уцякай. (Станіслаў пайшоў.)
Адэля. Адзя, добры хлопчык, не кажы так наперад, бо можаш папсаваць усе нашы планы. Хадзем. Я дам табе канфітур.
Адольфак. Ого, ці я баба, каб я не мог датрымаць сакрэту? Хітрая ты, мая сястрычка... (Пайшлі.)
Сцэна 16
Суддзя Сакальніцкі і Сабковіч
Суддзя. Так, пане Антоні, ведаю, што не шукаеш пасагу, але я хачу быць акуратным і дзеля таго ўраз па шлюбе адрахую табе дзесяць тысячак банковымі білетамі; далажыўшы іх да свайго капіталу, зможаце купіць добры маёнтак.
Сабковіч. Гэта ўжо панская справа, а я, у свой чарод, магу ўпэўніць дарагога суддзю, што не ганюся за капіталам; глаўнае маё жаданне — быць панскім сынам і мужам шаноўнай дачкі вашай.
Суддзя. Веру, веру, пане Антоні! О, я мігам патраплю пазнаць чалавека,— нездарма завуся Сакальніцкім. Я адразу пазнаў, што ты справядлівы чалавек.
Сцэна 17
Тыя самыя і А д о л ь ф а к
Адольфак. Тата, аліндар чакае ў габінеце на тату; кажа, што мае пільны інтэрас.
Суддзя. Іду. Выбачайце, пані Антоні, што я мушу цябе тут аднаго пакінуць, але ўраз прышлю табе мільшую
для цябе асобу,— не замаркоцішся. Пайдзі, Адзя, да сястры, і скажы ёй, каб прыйшла да дарагога госця. ( Пайшоў.)
Адольфак. Можа, сястра не здолее ўраз сюды прыйсці: ёй прыслалі якуюсь песеньку, і яна цяперака яе чытае, а ўраз пан пачуеш, як будзе спяваць. (Выбягае, смеючыся.)
Сцэна 18
С а б к о в і ч (адзін)
С а б к о в і ч. Дык што... Стары дурань думае, што яго дачка мне даўпадобы. О, прайшлі ўжо тыя часы, калі хлопцы за адзін узгляд красоткі гатовы былі скочыць у агонь, у воду. Дык што... у цяперашніх часах усё залежыць ад грошай. Праўда, панна Адэля і пекная і разумная дзяўчына, дык што... каб не мела звінячай прыманкі, то, напэўна, я нават і не падумаў бы, каб ажаніцца з ёю. I яна, мне здаецца, таксама, дык што... родная дачка Евы. Ведаючы ад людзей, што я багаты, надта, мусіць, хоча выйсці за мяне замуж і, што больш, любіць мяне, галубка. Дык што... Ось і прадчуванні сястры. О, я хаця і не лізнуў кніжнай адукацыі, дык што... але згадаў сваім дурным розумам, што грошы ўвядуць мяне ў вышэйшыя сферы, дык што... (Чутно, як нехта пачынае іграць на фартэпіяна.) Ось, як уважаю, яна хоча мяне забавіць музыкай, дык што... для мяне больш прыемнасці робіць шуршанне банкавых білетаў дарагога бацькі, як ігра яго дачкі. Ціха, нешта пяе, дык што... паслухаем. (За кулісамі чуцен спеў, часта прарываны, як бы хто вучыўся.)
Адэля (за сцяной).
Часта між людзьмі бывае, Праўда ў тых, хто грошы мае,— Бразне вошуст кішанёю, Гнецца ўсё прад ім лазою.
Сабковіч. Дык што... Ці ж не добра я мяркую? Адэл я (далей).
Есць тут пан з паноў Сабковіч, Што ўсе дражняць «дарабковіч».
( Паўза.)
Сабковіч. Што гэта? Аба мне пяе,— хітрая, далікатная; спяваючы, хоча выказаць тое, што чуецца. Глядзіце, трэба ж гэта! Паслухаем, што далей будзе.
А д э л я.
Свінапас быў змалку летаў,
Сёдні дзьмецца, як цар света...
С а б к о в і ч.
Што, што?.. 01.. (Атарапеўшы.)
Адэл я.
Скуль жа пыха ў гэтай шэльмы?
Вота ж верыць ў грошы вельмі, Бо на службе пры палацы Доўгіх рук не жалеў працы.
С а б к о в і ч.
I гэта нават?! Дык што...
А дэл я.
На зладзейскай ехаў снасці,
Краў, што можна было ўкрасці: Срэбра, медзь, нават раменне,— Ўсё ў свае спіхаў кішэні.
Сабковіч. Скуль жа ж, да чорта, яна аб гэтым знае?.. (Зусім збіты з панталыку, слухае далей.)
Адэл я.
Боскіх праўд забыўшы дбаці, Як той Крэз, сабраў багацце; Сёдні балі выпраўляе, Каб падхлебнікаў мець зграю.
Сабковіч. Гэта інтрыга недапечанага акадэміка, дык што... Нічога не зробяць. Калі бацька на маёй старане, пастаўлю на сваім. Лёгка растлумачу, што гэта інтрыга, да каторай, дык што... належыць і яго дачка.
Так, паненачка, так, пане акадэмік! Вы. як я бачу, згаварыліся, каб выжыць мяне з гэтага дому, але страшэнна вы абмыліліся. Бацька мае да мяне слабасць, я выдумаю казку, быццам пан акадэмік баламуціць яго дачку і, хочучы маёй адправы, кідае на мяне ўсялякія бруды. О, пачакайце, галубочкі, не ўдасца вам тое, што вы хочаце зрабіць!
Сцэна 19
Сабковіч і Адольфак
Адольфак (убегшы). Пан маршалак Пачціўскі з панам Зацнеўскім толькі што прыехалі. Пан Станіслаў на сваім арабчыку. Які гэта пекны конік, проста цацачка...
Сабковіч (страшэнна перапуджаны). Што, што, што? Маршалак Пачціўскі? Дык што... гдзе ён?
Адольфак. На ганку з бацькам вітаюцца; але пан маршалак на хвілінку толькі заехаў дзеля таго, што мае пільны інтарэс у горадзе, а міма праязджаючы, як ён казаў, не выпадае не заехаць, каб даведацца аб здароўі дарагога суседа. Нават коней не пазволіў адпрагчы, як ні прасіў яго бацька.
С а б к о в і ч. О, даў бы ж то бог, каб ён, дык што... як найхутчэй выехаў адсюль. (Наголас.) Слухай, Адольфак! Дык што... як тутака можна выйсці ў сад, каб не спаткацца з новым госцем? Дык што... бачыш, мой даражэнькі, я не хацеў бы спаткацца з маршалкам, ён гневаецца на мяне за тое, што я так даўно не быў у яго. (Убок.) Да чорта,— ён бы мяне выкінуў за карк. (Наголас.) Дык што...
А д о л ь ф а к. У сад адзін выхад — праз глаўныя дзверы і ганак, гдзе цяперака тата гутарыць з маршалкам; другі — праз пакоі Адэлькі, але цяперака тудой прайсці не можна: апранаецца. Бяда невялікая, што маршалак крыху прыстыдзіць пана за гэта, пан паабяцаеш незадоўга быць у яго, і будзе згода. Але чутна ўжо іх гутарка; бацька, мусіць, вядзе госця сюды. Пайду падганю сястру, каб хутчэй сюды выйшла. (Выбягае.)
Сцэна 20
С а б к о в і ч (адзін)
Сабковіч. Ось папаўся, дык што... Маршалак такі злы на мяне за Сулікоўскіх і Валовічыху, што, пабачыўшы мяне тутака, гатоў зрабіць мне вялікую непрыемнасць і настроіць проці мяне суддзю, дык што... Ен заехаў толькі на хвіліну. (Бегае па пакоі, заглядаючы ва ўсе куткі.) Каб знайсці тутака месца, каб схавацца? Дык што... Праз хвіліну суддзя не паспеў бы параіпца з маршалкам аб пастанове, дык што... сваёй дачкі. (У гэтым месцы Адольфак паглядвае праз бакавыя дзверы, што робіць Сабковіч.) Як на бяду, няма падхадзячага месца, каб схавацца. Ах, дык што... схаваюся пад стол; даўгі настольнік патрапіць схаваць мяне ад маршалка. (Лезе пад стол^ і нацягвае крыху настольнік, каб закрыць сябе, але не ад публікі; гэтак схаваўшыся, высунуў галаву з-пад настольніка і кажа.) Дык што... чартоўскі непрыемнае палажэнне залётніка! Каб жа ж хоць паненка ацаніць гэта патрапіла. Але ціха, нехта ідзе; буду сядзець спакойна і паўзіраюся, што тутака будзе рабіцца. (Хаваецца.)
Сцэна 21
Адольфак і Сабковіч
Адольфак (увайшоўшы з дубчыкам у руках, кажа ў старану). Ага, Картуш, папаўся ў мышалоўку! Пачакай, памучу я цябе добра тутака. (Гамоніць.) Трэзор, праклятая сабака! Куды ж яна падзелася? Трэба яго пакарміць дзеля таго, што ўраз пойдзем на цецерукоў з панам Станіславам. Усюдах набегаўся, шукаючы яго. Трэзор, Трэзор! Мусіць, улез пад стол і спіць тамака спакойна. (Штурхаючы дубчыкам пад настольнікам.) Трэзор, вылазь хутчэй!