Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Ў адной вёсцы даўнавата Жыў адзін мужык багата, Так, як іншы раз бывае, Калі ў масле сыр плывае. Меў і грошай, і будынку, 1 харошую скацінку, Меў дачушку і сыночка — Удалога адзіночка.
А пражыўшы веку спора, Як прачуў канец свой скора, Залёг стары ў караваці Ды дзяцей к сабе стаў зваці. «Дзеткі,— кажа,— мае мілы, Я ўжо блізак да магілы! Табе, дочка, трэба будзе 3 волі божай пайсці ў людзі. А ты, сынку, як Бог здарыць, Калі будзеш гаспадарыць Водле бацькаўскага ладу, Дык старога помні раду: Калі ты ідзеш з сахою, 3 возам, з бараной, з сяўнёю, He кажы, ідучы з дому, «Памажы, Божа!» нікому. А другое знай, ці чуеш? — Як арэш ці барануеш Ды дамоў будзеш адходзіць, Абгародзіць не зашкодзіць. 1 нарэшце помні гэта: Ці то восень, вясна, лета, Ці зіма — каб круглым годам Табе яда была з мёдам». Расказаўшы гэта сыну, Ен у тую жа часіну, Так казалі ўсе аб гэтым, I расстаўся з божым светам
Яго пекна пахавалі, Успамінкі, бач, спраўлялі, Прадаўшы на то карову, Далі на мшу трырублёву, А яшчэ тры разы столькі Заняслі у манаполькі*. Прызабыўшы крыху гора, Сястра замуж выйшла скора. Брат быў справіў ёй вяселле I ўсяго на наваселле Даў і нават не скупіўся. Ды жаніцца сам жаніўся. А натуру меўшы шпарку, Ўзяўся сам за гаспадарку. Як ідзе ці едзе, можа, To не дасць «Памажы, Божа!». А араць ідзе з сахою, Вязе плоту воз з сабою, I як толькі араць годзе — Што ўзарэ, тое гародзе. После даў сабе выгоду: Накупляў і пчол і мёду, Есць уволю і сыцее, Але штось не багацее.
Парой не ўсее, не уробіць, Дык і збожжа ўжо не родзіць. I карысці няма з плоту, Ды сагнаў з мёду ахвоту. Спахмурнеў хлапец, казалі, Ды смяяцца з яго сталі: Ці пашкоджана сяліба, Ці з мазгоў сышоў ён хіба? Ен-то неяк раз вясною, Сеўшы ў полі пад мяжою, Аб сваім думаў няшчасці, Плакаць стаў і бацьку клясьці, Што не шэнціць і не родзіць. Аж мяжою падыходзіць Да яго дзядок старэнькі, Ўвесь, як галубок, сівенькі, I з кіёчкам, торба бела На плячах яго вісела, Ды каптанік на ім новы, На нагах лапці ліповы.
3 яго вочак святлом біла.
Стала хлопцу неяк міла. А як стаў, разгаварыўся. Дзядок стаў пытаць паволі, Чаго плача ён на полі: «Ці бацькоў то смерць забрала? Ці няшчасце напаткала? Ці жыццё табе дадзела? Гавары мне, сынку, смела!» «Не, не маю я нічога, Ані крыўды ні на кога, I ніхто мне не пашкодзіў — Мяне бацька мой сазводзіў». Ды прызнаўся перад дзедам, Як той есці казаў з медам, Гарадзіць пашню на полі, Прытым не казаць ніколі, Ідучы на поле з дому, «Памажы, Божа!» нікому. Паківаў дзед галавою: «Сынку, робіш ты не тое I на бацьку дарма брэшаш, А за гэта цяжка грэшыш. «Памажы, Божа!» не даці — Гэта значыць не заспаці I старацца, мой саколе, Чым найраней выйсці ў поле. Дык не ты ўжо дасі людзям — Табе кожны даваць будзе.
3 гарадзьбой рэчы такія: Узарэш гонцы*, другія, Абжэнь* сошкай ці баронкай, Абгародзіш баразёнкай.
3 мёдам то такая справа: Кожная салодка страва З’ясі смачна, мёд пачуеш, Калі добра папрацуеш». Рэкшы гэта, дзед старэнькі Зноў мяжою праз засценкі Ўжо далёка апынуўся. Покуль з думак быў ачнуўся Наш хлапец, ніхто аднача Анідзе дзядка не бачыў. Скуль узяўся і дзе дзеўся, I што ён рабіць тут меўся, Хто ён быў, ніхто не знае.
Быццам сам Бог, хлопец бае, Бо з той пары ў яго хаце Скора знайшлося багацце, Стала зноў радзіць на полі, 1 ўсяго было даволі А суседзі яго тыя, Людзі злосныя, благія, Што смяяліся, брахалі Завідаваць яму сталі, Гэтак бывае часамі, Але ведаем і самі, Што на свеце так бывае Хто працуе, той і мае!
У ДАЖДЖЛІВЫ ЧАС
Доўга у хаце нашыя брацці Рукі злажыўшы сядзелі, Бо, якііа згубу, дождж ліў як з лубу, Ліў праз чатыры нядзелі.
Цяпер жа многа выслаўляць Бога За яго ласку патрэба, Як за пагоду, так за ўроду, Што яе выслаў нам з неба.
Ўжо пан Макары у календары Жарку пагоду нам піша, Сонейка грэе, і ветрык вее, Спелую ніўку калыша.
Жнейкі рупліва рэжуць на ніве, Ўюць перавяслы не слабкі, Вяжуць снапамі, кладуць радамі, А после ставяць у бабкі.
А на балоне ў гразі і поце Нашы мужчыны працуюць:
Травіцу косяць, сушаць, выносяць, Свежае сена гатуюць.
Цяпер у хатцы можа астацца Сівавалосы дзядуля, Унукаў кучка, котка і сучка Або старая бабуля.
У дождж і слоту, буру, грымоту Мы са слязамі ўздыхалі.
Прайшла трывога, як з ласкі Бога Добрай пагоды прыждалі.
Як на пачатку, так на астатку Дай, Божа, зжаці, звязаці Хлеб гэты новы, свежы, здаровы, Ў добрым здароўі спажыці.
БОЯЗНА
У цяжкім змаганні з цёмнай сілай, Гдзе шмат мазольнай работы, Добрыя людзі вестачкай мілай Нам паддавалі ахвоты.
I часам слоўца адно, другое, Сказана добра у пору, Падніме духа, адгоніць злое I як бы зверне з плеч ropy. Але і з верай моцнай і правай Ніхто прапасці не можа, 1 нашай чыстай і пэўнай справе Сам Бог напэўна паможа.
Адна рэч толькі ў гэтай рабоце Варта дапраўды увагі, Каб нам пры нашай добрай ахвоце Ды не забракла адвагі.
Каб, як раслінка ў зелені дзікай, Мы так без сонца не счэзлі Ды гэтак з думкі надта вялікай Хаця б на печ не палезлі.
КАРУСЬ КАГАНЕЦ (1868—1918)
Сапраўднае прозвішча Каруся Каганца — Казімір Карлавіч Кастравіцкі. Нарадзіўся ён у Табольску. Бацька яго паходзіў з даўняга баярскага роду (ён быў раднёю Міхаіла-Апалінарыя Кастравіцкага, дзеда вядомага французскага паэта Гіёма Апалінэра), але ў сярэдзіне XIX ст. валодаў толькі фальваркам Навасёлкі пад Койданавам, да якога было прыпісана 6 сялянскіх двароў, што плацілі чынш. За ўдзел у паўстанні 1863 г. бацька быў высланы ў Сібір,
а зямля канфіскавана. У Табольску бацька знайшоў службу. А праз 9 гадоў Кастравіцкія атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму.
Яны знайшлі прытулак у вёсцы Засулле, непадалёк ад Стоўбцаў. Неўзабаве памёр бацька, і малому Казіміру прыйшлося наняцца пастушком. Жыццёвыя нягоды сям'і абцяжарваліся калецтвам Казіміра: яшчэ ў Табольску ён упаў з акна на вуліцу і моцна пакалечыўся. Пазней, у Засуллі, яго прывалілі цяжкія вароты, і ў Казіміра вырас горб.
Потым сям'я пераехала ў Юцкі (Прымагілле), што каля Койданава, дзе на Казіміра лёг увесь цяжар гаспадарчых клопатаў.
Вучыўся К. Каганец спачатку дома, пасля ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Скульптурным майстэрствам авалодаў у Маскве і Пецярбургу, але вучобу там не закончыў, бо не было сродкаў. Дзе толькі яму не давялося працаваць: у мастацкай майстэрні і ў лясніцтве, настаўнікам малявання і аканомам, займаўся сельскай гаспадаркай.
К. Каганец прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху, быў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. За ўдзел у рэвалюцыі 1905 г. трапіў у Мінскую турму, дзе прасядзеў да мая 1906 г. У 1910 г. ён зноў трапіў у засценак на цэлы год.
Літаратурную дзейнасць К. Каганец пачаў у канцы XIX ст. Пры жыцці друкаваўся мала. Творчая спадчына К. Каганца цалкам да нас не дайшла. Асобныя яго публікацыі змяшчаліся ў газеце «Мннскпй лпсток» і «СевероЗападный край».
К. Каганец — цікавы і самабытны празаік. Большасць яго празаічных твораў — гэта своеасаблівая апрацоўка фальклорных матэрыялаў: народных легенд і гістарычных паданняў, казак і жартаў. На гістарычным матэрыяле стварыў драмы «Старажовы курган» і «Сын Даніла», напісаў дзве бытавыя драмы: «У іншым шчасці няшчасце схавана» і «Двойчы прапілі», а таксама вадэвіль «Модны шляхцюк».
ЗАСУЛЬСКІЯ ТУРЭ
Есць у нашым краю сяло Засулле, а каля таго сяла, на краю баханскага балота, ляжаць тры вялізныя каменні, што Турамі завуцца. Два з іх большыя ляжаць поплеч, як два пірагі зліпшыся, а трэці меншы, круглы, як баханок, ззаду паміж пірагоў паложаны.
Вота ж, як старыя людзі павядаюць, гэтыя каменні колісь-то людзьмі былі такімі, як і мы. Гэта было яшчэ тады, як наш край у паганстве быў, а толькі чутка хадзіла, што ад Кіева нека новая вера разыходзіцца і штораз далей і далей па гарадах, сёлах і сялібах пашыраецца. I ад гэтае чуткі страшна людзям станавілася. Баяліся новае веры, як заразы якой.
Людзі зыходзіліся ў святыя дубровы ды гаі, там раілісяі прыносілі ахвяры багам, каб уласкавіць і ўпрасіць аб помачы проціў насуваючай з поўдня страшнае навіны.
Вот у адным сяле пад Сулаю разышоўся пагавор, што да аднаго гаспадара, каторы жыве за сялом на адзіноце і Турам празываецца, па начах прабіраецца нейкі невядомы чалавек з вялікаю барадою, з доўгімі валасамі, павучае гаспадара таго новай веры. Сталі сяляне паглядаць, і дзе каторыя з іх бачылі, як невядомы з гаспадаром, з гаспадыняй і з малымі іх сынамі кланяліся нейкім рагачам. Сталі прызірацца да гэтых рагачоў і дагледзелі, што яны пароблены з залезных шынаў, зложаны накрыж.
Тых крыжоў налічылі тры: адзін вялікі пасярэдзіне, а два малыя абапал яго. Сабралі сход і ўраілі, каб сям’ю і сялібу тых Тураў знішчыць дазвання, каб і следу не было.
Аднэй гэтак раніцай запрагае той апрычны гаспадар вады араць ехаць, ажно бачыць: з сяла народ да яго валіць — хто з сякераю, хто з пілою, хто з насекаю*, а хто проста з кіем. Сцяміў ён бяду немінучую. Кінуўся ў хату, разбудзіў жонку і сына, сам узяў вялікі крыж, а ім даў па малому і чым дужы ў лес. Сяляне тое як забачылі,— зараўлі ад злосці ды кінуліся ўдагонку. Турэ тыя ўцякалі на ўсю моц, ажно разам спыніліся, бо прыбеглі к вялікаму непраходнаму балоту. I апанаваў іх вялікі страх, ды кажуць яны:
— Што мы з новае веры скарысталі? Бадай мы той час лепш каменнямі сталі, як малі яе пазнаваць!
Тады бог і перакінуў іх за гэта ў каменне. Прыбягаюць людзі ўслед за імі — аж нідзе нікагутка, адно тры каменні ляжаць.
— Вот табе і нашы Турэ! — кажуць сяляне, апусціўшы рукі.
Турамі завуцца тыя каменні і цяпер, а крыжы пазнаходзілі ў зямлі ўжо за нашых часоў. Яшчэ гадоў дваццаць таму жылі тыя людзі, што з тых крыжоў нарогі (лемяшы) рабілі.
ВІТАЎКА
Хто не знае станцыі Хваніпаль, першай ад Мінску на дарозе на Бярэсце? А каля станцыі і двор таго ж наймення стаіць. Насупроць таго двара, праз балоты і рэчку Хамычку, стаіць дзервяная цэрква, нізкая і шырокая, рубленая на квадрат. Стаіць гэтая цэрква пагразшы ў балоце, і толькі па кладкам да яе ходзяць. I дзіву чалавек даецца, што гэта собіла людзям у такі.м мейсцы цэркву будаваць.
Вота ж паслухайце, што старыя людзі гавораць.
Тут, дзе цэрква цяпер стаіць, колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына, на імя Віт. Жыў той Віт па праўдзе, у веры, і Бог быў на яго дужа ласкаў Вота ж пайшла трывога вялікая, што швед у наш край наехаў і горш усякага татарына грабіць і пустошыць, а над народам здзекуецца. Віт быў удавец і меў адну дачку, вельмі красную панну. Вітаў двор быў прыродаю забяспечан ад ворага: спераду непраходным балотам, што і цяпер цягнецца абапал рэчкі Хамычкі, хоць шмат ужо сушэйшае, як за тыя часы: а за балотам і за дваром цягнуліся бясконцыя, адвечныя лясы,— тая старана і цяпер пушчаю завецца. Віт з дачкою, гэта цямячы, а прытым, як людзі набожныя, на Бога надзею пакладаючы, былі спакойны ў сваім дварэ. Але, знаць, слава пра яго багарце далёка ішла.