Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Хворая на сухоты, пісьменніца лічыла сваім найпершым абавязкам самаадданае служэнне народу. Сваё галоўнае крэда яна выказала так:
Думаць усюды аб народзе, Родны край усюды сніць.
Так яно і было ў жыцці. Нават у эміграцыі яна не забывала сваю бацькаўшчыну, свой народ, сваю культуру. За межамі Беларусі яна выдала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская», пераклала з украінскай мовы кнігу «Гасцінец для малых дзяцей», падрыхтавала матэрыял пра батлейку — традыцыйны беларускі лялечны тэатр.
А калі Алаіза Сцяпанаўна прыехала на пахаванне бацькі, які памёр ад тыфу, то ўжо не магла пакінуць у бядзе сваіх землякоў, што пакутавалі і паміралі ад тыфу. Ратуючы людзей, яна сама захварэла і памерла. Пахавалі яе ў вёсцы, дзе яна вырасла, на высокім прыдарожным кургане.
* * *
Скора прыйдзе вясна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз палі, Праз наш Нёман-раку;
Па Вілле па сястры На плытах паплыве Аж пад вокны да хат I вясёла гукне: «Дзецюкі, гу-гу-гу!!! Ўжо вясна на дварэ! Ўжо трава на лугу, Ужо кветкі ў траве! Гэй! Хутчэй за саху, Ды араць, ды араць... Ды усім у спяху Засяваць, засяваць... Ды глыбей, ўсё глыбей Зерне сыпаць ў зямлю... Ды хутчэй, ўсё хутчэй Упраўляці раллю... Каб драсны не цвілі, Каб асот не тырчаў, Каб ячмені зляглі, Каб авёс аж драмаў; Каб вам бульба была, Як той яблык ў саду; Каб капуста зрасла Велізной з галаву! Тады будзе крапчэй 3 горам стаць да вайны Ды скарэй і лягчэй Рваць ланцуг цемнаты...»
ЛЕС
Высокі лес, шумі-скрыпі, Расу хавай, Ў раку ўлівай;
Грыбы расці, He дай цвісці Жалобным кветкам.
Нясі палеткам Свой доўгі дзень, Кладзі на пень Ў гірлянды мох,— Сцялі пасцель, Каб кожны мог Прылегчы спаць.
Высокі лес, ці чуеш гром, Як ён злуе са ўсіх старон? Як па дуплах дрыжаць зязюлі? Як хмара з хмарай пайшла ў гулі? Тарахнуў гром.
Маланка паліць
На вугаль чорны ўвесь гарэх. А во і град па голлях смаліць, А во на злосць, а во на смех Пярун натрое дуб разбіў.
А во пяць елак зачапіў Круцясты віхар, Гне іх удвое,
А во ў гняздо якраз абое Упалі буслы;
Пішчаць іх дзеці.
А во няма куды падзеці Кустоў маліны перад бурай. А во і зайчык дрыжыць скурай. На кветках пчолак град пабіў. Пазёмкі з купін дожджык змыў Усё хаваецца, дрыжыць, Усенек лес цямненькім стаў Па голлях шум;
У лесе штурм, На землю сцелецца навал Высокі лес, гусценькі лес, Іскрыцца бела шата Ў крышталях іва, Бяроза сіва, Ў мароз прыбрата, Чакае свята.
Зялёна елка — Быццам з пудэлка, Стаіць у дрымоне Дубок пры плоце. Кусток каліны Абпёр галіны
На трухлай тоўстай борці Заціхлі песні
Ў лістох цярэсні. У гнёздах пуста, Дзе было густа Птушак вясною
Дзятва лясная Да нас злятае 3 цёплага краю, Аж з-за Дунаю. Сойка зімуе, Цецер такуе, Дзяцел такоча, Сава рагоча; Верабей ля хаты, Смецюшок чубаты, Ды сястра-сінічка — Нашы вечны госці.
ВОСЕНЬ (Урывак)
Восень гумны накладае, Возіць снапы, рашчыняе Хлеб галодным гаспадарам: «Ешце, людцы, вы нядарам Працавалі усё лета, Закусіце хоць за гэта». Бульбу з ніўкі верне ў мех Ды барзджэнька прэ ў засек, Тне капусту з качанамі, Гусей гоніць з бацянамі У далёкі край за горы, За азёры ды за моры. «Птушкі мілы, не кляніце, А малітвы гаварыце, Каб вас хвіля не забіла, Каб акула не ўкусіла, Каб вярнуцца клекатаці, Пастушочкаў забаўляці». Восень — міла гаспадыня: Дзе ні глянеш — поўна скрыня To арэхаў, то пшаніцы Па куточках у святліцы. Аб усім яна так дбае, Нівы зябліць, засявае, У папары руніць жыта, Каб на весну было сыта.
ЛЕТА
(Урывак)
Ніва шуміць каласамі Жыта спелага, аўса; Ўся прыбрана васількамі, Як дзяўчына да вянца. Вецярок па ёй гуляе, Клоніць колас да зямлі, Сонца зерне налівае, Бусл клякоча на гумні. Гаспадар бяжыць з касою На зялёну сенажаць, Спяшыць выкасіць з расою, Смаглей*, гладчэй траву сцяць. Бабы мыюць, хусты рубяць, Ш’юць сарочкі, хвартухі.
Чутна — ў лесе недзе трубяць, Сочаць гнёзды пастухі.
Дзеці ў пасены збіраюць Да кузёмак пазямкі, А ў грыбах дзяўкі гукаюць: «Сюды, хлопцы, дзецюкі!»
ГАЛЬЯШ ЛЕЎЧЫК (1880—1944)
Нарадзіўся паэт у Слоніме. Сапраўднае яго імя Ілья Міхайлавіч Ляўковіч. Скончыў гарадское вучылішча, служыў некаторы час пісарчуком у каморніка, потым у канцылярыі міравога суддзі.
3 1904 г. жыў у Варшаве, дзе ў будаўнічым аддзеле варшаўскага магістрата працаваў чарцёжнікам. Аднак увесь час Ляўковіча цягнула на Бацькаўшчыну. Кожнае лета паэт наведваўся ў родны Слонім. Менавіта тут яму найлепш думалася, найлепш працавалася. Любоў да Айчыны перадаецца ў яго вершах, якія носяць назвы яго родных мясцін — Слонім, Селявічы, Жыровічы... 3 1907 г. Ілья Ляўковіч актыўна супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва».
Паэт заўсёды выступаў супраць зла, якое гняце душу паднявольнага народа («Чаго ж я ў журбе», «Каб усе так слёзы нашага народу...», «Восень...»). Цяжка перажываў Г. Леўчык, калі чуў весткі аб тых, хто адракаецца ад род-
най мовы, гэта балюча адгукалася ў яго вершах: «Хто адрокся сваіх...», «Мая прадмова».
Уваходзячы ў плынь заходнебеларускага рамантызму, Г. Леўчык на пачатку 20-х гадоў бярэцца разам з Л. Родзевічам і I. Канчэўскім памнажаць патрыятычную легенду. Гэта выразна перадаюць такія яго вершы, як «Дзіка бура загудзела», «Цень беларускага лірніка», «На дзяды...». Сувязь паэта з вызваленчым рухам, які ў Заходняй Беларусі 20-х гадоў насіў форму партызанскай барацьбы, прыўнесла ў вершы Леўчыка баявы аптымізм («Годзе!», «Дружна, брацця!», «Ідзі і сей!»).
Г. Леўчык збіраў вусную народную творчасць, апрацоўваючы фальклор, публікаваў вершаваныя загадкі для дзяцей, народныя жарты і анекдоты.
Вайна абарвала жыццё паэта. Ен памёр у ахопленай голадам і агнём Варшаве, далёка ад сваіх землякоў.
МАЯ ПРАДМОВА
Нічога не хочу... Нічога, нічога — Hi грошай, ні славы, ні шчасця сляпога...
А толькі ўсё жду я, каб родная мова Хутчэй дачакала свабоднага слова! Пакуль не даждуся багацця такога,— Нічога не хочу... Нічога, нічога!
$ * *
He нам, беларусам, не нам Паном ці чужынцам служыці! Нам тутака трэба і там Для Белае Русі жыці!
He нам, беларусам, не нам 3 сваімі людзьмі калаціцца I польскім ці іншым панам Ў батрацкую службу згадзіцца. He нам, беларусам, не нам Для мэты чужое пот ліці, Мяняці кажух на лахман — Нам трэба Русь Белу любіці!
Пара беларусам, пара
Для роднага краю старацца, Для долі, свабоды, дабра — За шчасце, народ свой змагацца!
ГОДЗЕ!
Годзе плакаць, наракаць— Трэба падымацца;
Час нам гора адганяць
I за розум брацца!
Жальбай, слёзамі ніяк
Мы тут не паможам;
Загрызе жуда чарвяк
Нас на свеце божым.
Прысвячаю Якубу Коласу
He бачыў цябе я ніколі.
Як «песні» твае прачытаў — Здаецца, што ў горкай нядолі Душой ты мне братняю стаў!
Нас гора адно прыціскае У сумнай і цяжкай жальбе, Няўмольна жаль горкі з’ядае Абодвух — мяне і цябе...
Абодва мы — дзеці нядолі, Век сумна, гаротна бяжыць.
I ў хаце, і ў лесе, і ў полі
Нам жальба на сэрцы ляжыць...
МЫ ЖЫВЁМ НАДЗЕЯЙ...
Хай марозны вецер завывае жудка, Хай старонку родну снегам занясе,— Мы жывём надзеяй! Хутка ці не хутка — Радасныя весткі час нам прынясе!
Хай імгла зямельку ў путы спавівае, Хай цямнее сонца з бураносных хмар,— Мы надзею маем: край наш прычакае — Лепшу долю дасць нам Бог і гаспадар!
Хай пануе ліха, цяжкія пакусы,
Хай бяда прыцісне, чмуцяць махляры,— Ў нас жыве надзея! Будуць беларусы Бедаваць, цярпець ўжо толькі да пары!
ЖАЛЬБАЙ ЗНОЎ СПАТЫКАЮ ВЯСНУ...
Вось і птушкі пяюць, вось і кветкі цвітуць Прыляцела вясна!
Ратай ў полі гарэ, весяло на дварэ, Зелянее трава...
А ў мяне у грудзях стогне сэрца ў слязах Журба мучыць душу...
Ах, чаму ж гэта мне жыццё сумна плыве, Жальбай зноў спатыкаю вясну?!
H1XTO МАІХ HE ЗНАЕ СЛЁЗ...
Ніхто маіх не знае слёз,
Што ў сэрцы схованы глыбока, Проч роднай хаты там — далёка, Дзе я радзіўся, бегаў, рос;
Дзе йшоў касцоў праз горы, долы Зык-звон вясёлы.
Ніхто маіх яе знае слёз, Ніхто маёй не знае долі, Апроч крыніцы той — у полі, I вербаў сумных, і бяроз, Старэнькай грушы у садочку, Старых кляночкаў
Ніхто маіх не бачыў слёз, Ніхто не знаў мяне ў нядолі, Апроч той пасекі пры полі, Апроч ракі, плытоў, і лоз, I той дарожкі, што пры рэчцы
Шнурком пляцецца.
Ніхто не знае... проч магіл,
Што траўкай-.мохам зарастаюць, Што столькі сумных дум хаваюць, Нязбытых дум, прапаўшых сіл...
Дзе жджэ мяне дзярна ўзгор чысты На сон вячысты...
ЧАГО Ж Я Ў ЖУРБЕ...
Чаго ж я ў журбе апусціў галаву?..
Чаго ж мне так цяжка, так цяжка ў грудзях?
Усюды боль ходзе па бедных людзях,— I ці ж я няшчасны адзін так жыву?..
Ці ўжо я адзін тут так горка жыву? Дзе шчасце і доля? Дзе гора няма?..
Усюды у сэрцах пануе зіма...
Чаго ж я ў журбе апусціў галаву?..
ШКОЛЬНЫ ЗВАНОК
Які ж гэта голас гарой залятае, Так зычны, прыгожы, вясёлы?
Вось гэта званочак, дзяцей прыклікае: «Да школы, дзеткі, да школы!» Бо школа, як маці, усім памагае Навукай — багаты ці голы.
Дый лепшу дарогу жыцця адкрывае — «Да школы, дзеткі, да школы!» Бо школа любіці дабро навучае Ляпей, чым царквы дый касцёлы, Навукай высока людзёў паднімае — «Да школы, дзеткі, да школы!» Звані жа, званочку, хай Бог памагае! Звон-зык твой так мілы, вясёлы!
Бо шмат чаго ў школе ўсякі пазнае — «Да школы, дзеткі, да школы’»
* * *
Хто адрокся сваіх, Хто стыдацца нас стаў I прыліп да чужых,—
Каб ён свету не знаў!
Мову родную хто Пазабыў, асмяяў, Загубіў за нішто,—
Каб ён свету не знаў!
Сваю родну зямлю Хто чужынцу прадаў, Скрыўдзіў вёску сваю,—
Каб ён свету не знаў!
Хто з народам не жыў I карысці не даў, Хто сваіх не любіў,— Каб ён свету не знаў!
ЯНКА ЖУРБА (1881 — 1964)
Янка Журба (сапраўднае імя Іван Якаўлевіч Івашын) нарадзіўся ў вёсцы Купніна, што на Віцебшчыне, у сялянскай сям'і. Нягледзячы на беднасць, бацька ўсяляк падтрымліваў жаданне сына атрымаць адукацыю. Закончыўшы пачатковае, а потым двухкласнае вучылішча, Янка ў 1898 г. з вялікімі цяжкасцямі паступае ў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Пасля паспяховага заканчэння яе ў 1902 г. ён настаўнічае ў вясковых школах на Віцебшчыне. Аднак малады настаўнік не лічыць сябе дастаткова адукаваным чалавекам, таму праз чатыры гады паступае ў Глухаўскі (на Украіне) настаўніцкі інстытут, дзе вучыцца да 1909 г. Працаваў настаўнікам спачатку на Палтаўшчыне, затым на роднай Віцебшчыне. Прага да ведаў па-ранейшаму вялікая, яго вабіць універсітэт. Але ж селяніну-бедняку дарога туды закрыта. I Я. Журба два гады вывучае гісторыю, тэорыю права і іншыя навукі на Вышэйшых камерцыйных курсах. Ды дзе браць грошы маладому паэту? I ён пакідае вучобу і зноў прымаецца за асветніцкую працу.