Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Сядзіць і чакае, Ў свет глядзіць далёкі; Бач, ляціць і заяц, Белы, касавокі;
Толькі што займацца Гэтакай скацінай, Чалавек раз знаўся 3 лепшаю звярынай! Зморшчыўся і плюнуў Знехаця Завала: Непрывычны біць ён Што бы ні папала!
I стаў зноў чакаць ён... Сонца паднялося... Выстраліць сягоння Дзеду не прыйшлося! Але і спяшацца He было да кога: Ў хаце не пакінуў Нічога мілога...
I з дзюпла дзед вылез, Лёг на сонцы грэцца, Уздыхнуў, успомніў, Як яму жывецца... Слезіна па твары Скацілася з вока,— Ой, бо тыя думкі Ляцелі далёка... Вельмі, ох, любіў ён Думачкі думаці, Праўду ад няпраўды Дзяліць, разбіраці... Любіў з дзікай пушчай Гэтым падзяліцца,— Са сваймі, з людзямі, He мог неяк зжыцца.
АДАМ ГУРЫНОВІЧ (1869—1894)
Лёс гэтага таленавітага чалавека трагічны. Ен не паспеў зрабіць і долі таго, што абяцаў яго талент. Нарадзіўся ў Вілейскім павеце Віленскай губерні ў 1869 годзе, а па-
мёр 14 студзеня 1894 года, захварэўшы на чорную воспу. Як мала пражыў Адам Гурыновіч, і як ён апантана, нібыта прадчуваючы блізкі канец жыцця, служыў роднай культуры, якая намаганнямі яго аднагодкаў набірала вышыню. Гэта ён першы кінуў кліч «Што ты спіш, мужычок», гэта ён сярод першых хапіўся запісваць этнаграфічны матэрыял у Свянцянскім павеце. Ен любіў і ганарыўся сваім людам, збіраў у сваю бібліятэку рэдкія на той час кнігі фалькларыстаў Насовіча і Шэйна. Ен вучыўся на інжынера, але абраў лёс паэта. Быў грамадзянінам свайго нялёгкага часу, тонкім лірыкам. У 1893 г. за прыналежнасць да рэвалюцыйнага руху А. Гурыновіча арыштавалі. Сярод папер знайшлі беларускі верш, у якім ён заклікае беларускі люд прачнуцца і скінуць з сябе царскае ярмо. Прабыўшы год у Петрапаўлаўскай крэпасці, Гурыновіч моцна захварэў і быў выпушчаны пад нагляд паліцыі.
Лёс жорстка абышоўся з паэтам. Такія былі палітычныя абставіны на той час. Яго літаратурная творчасць змяшчала ў сабе столькі грамадскага і свядома-нацыянальнага духу, што і сёння выклікае і ў нас, яго нашчадкаў, зацікаўленне і падзяку. Як не любіць такога чалавека, які ў апошнія хвіліны свайго жыцця, пад прыгнётам хваробы будаваў планы будзіць люд і клікаць да жыцця мову і літаратуру беларускага народа.
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею, За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею, Што між братоў нашых знаходзяцца людзі 3 кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй. Дзякуй табе, браце, і за тыя словы, Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы. Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку, Няхай песпь смутная ідзе у калейку I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі, Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
БОР
Ох ты, бор, мой бор, Бор сасновеныкі! Ты з каторых пор Шуміш, родненькі?
Мы з табой раслі, Уздымаліся, На адной зямлі Г адаваліся.
Мы зжылісь з табой, Бор наш родненькі, Як з сваёй сумой Жабрак голенькі.
А з табой у нас Долі роўныя;
Мы з табой якраз Браты родныя.
Hi ў нас долі нет, Hi ў нас шчасцінька, Апастыў нам свет, Зямля-матынька.
У другіх людзей Зямля лепшая, Там і жыць лягчэй, — Праца меншая
У пяску сваім Мы купаемся, He ў прымер другім Прабіваемся.
Па лясах другіх
Усё лепшае, I ліства на іх Ўсё страйнейшая.
У бару ж шумяць Сосны-ёлачкі, На сучках тарчаць Ўсё іголачкі.
А ў нашых людзёх Ўсё сярмяжачкі.
А ў іх кішанёх — Hi бумажачкі.
A i будзем ждаць Часу добрага, Ды ну ж выглядаць — Што ёсць новага
Ды не будзіць ж так Векі вечныя, А прыйдуць ніяк Часы лепшыя.
АЛЬБЕРТ ПАЎЛОВІЧ
(1875—1951)
Сярод тых пісьменнікаў, якія актыўна і плённа працавалі ў беларускай літаратуры на пачатку XX стагоддзя, быў і паэт Альберт ГІаўловіч.
Альберт Францавіч Паўловіч нарадзіўся ў Мінску. Скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча (1894) і працаваў канторшчыкам, бухгалтарам у розных установах. У 1932 г. Альберт Паўловіч пераехаў у Маскву. Потым жыў на Урале і ў Курску.
Літаратурную дзейнасць А. Паўловіч пачаў у канцы XIX стагоддзя, але ў друку ўпершыню выступіў у 1907 г. Пачынаў А. Паўловіч са слёзнага плачу над сялянскай нядоляй, над гаротным лёсам роднай старонкі. У яго вершах не было ні рэвалюцыйнага пафасу, ні паказу прычын сацыяльнай няроўнасці. Большасць яго твораў не выходзіла сваёй тэматыкай за межы побыту беларускай вёскі, паэт аддаваў найбольшую ўвагу павучанням і агульнагуманістычным ідэалам.
Творчая спадчына А. Паўловіча дайшла да нас не ўся. У 1910 г. у Вільні выйшаў яго зборнік «Снапок», частка твораў раскідана ў беларускіх календарах і розных перыядычных выданнях («Наша ніва», «Маладая Беларусь», «Беларус», «Лучына» і інш.). Падрыхтаваны аўтарам зборнік гумару «Перавясла» так і не выйшаў. Яго пяру належыць драма «Васількі» (Вільня, 1919). У лірычных вершах А. Паўловіча адчуваецца сапраўднае майстэрства, вялікае эмацыянальнае пачуццё і глыбокі падтэкст.
А. Паўловіч шмат працаваў у галіне мастацкага перакладу (перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Сыракомлі і іншых паэтаў).
У сваіх лепшых вершаваных апавяданнях і жартоўных сцэнках А. Паўловіч, умела выкарыстоўваючы багацці
беларускага фальклору, па-свойму паказваў праявы тагачаснага жыцця. Яго творы па-ранейшаму цікавыя і для сённяшняга чытача.
РОДНЫЯ МАЛЮНКІ
Люблю глядзець, як конь паволі 3 сахой барознамі ідзе, I чуць, як ціха, нудна ў полі Араты песню завядзе.
Люблю глядзець, як брат наш сее 3 малітвай шчырай на губах, Як з кожным зерняткам надзея Ў зямлю кладзецца у слязах Люблю, абходзячы ток, гумны, Спаткаць вясёлую зару, Глядзець, як лёгкі, зважны, думны Туман ўздымаецца ўгару.
Люблю абшар лугоў прывольны I слухаць стуль жалейкі стогн, Калоссяў спелых шум павольны I песні жней і кос пазвон.
Люблю з ліповай лубкай святам Усёй сям’ёй у лес сыпнуць, Збіраць грыбы і там дзяўчатам Ўдалую песню падцягнуць.
Люблю мяжой абходзіць мора, Дзе грэчка скветчана, як снег; Дзе пчолкі, снуючы ў прасторы, Гудзяць, паўнюткія уцех.
Люблю я чуць, як песня льецца Вясёлым рэхам на ўвесь гай,Вось спраўды толькі тут, здаецца I ёсць такі жаданы рай...
Люблю — як з поля ўсёй па пары Са збожжам цягнуцца вазы I чуць, як колы у цяжары Скрыпяць, мо ўзімку палазы.
Люблю я родныя прывабы: Там лес, там шастае вятрак, Тут буракі цярэбяць бабы I у прыпол страсаюць мак;
Там канапельку рвуць дзяўчаты, А хлопцы бульбу ў мех кладуць,
Тут дзед ледзь топчацца ля хаты, У вуллях пчолачкі гудуць.
Там чуць далёка рык каровы, Бляе авечка,— і пастух На дудцы грае... Лыоцца словы.. Наўкруг прыволле!.. Вольны дух!.
МАЛАДАЯ ГАСПАДЫНЬКА
Зрання росна, ў поўдзень млосна, А увечар камары, 1 ніяк сабе да працы He магу дабраць пары.
Ўдосвіт спіцца, ў поўдзень мжыцца, А увечар дрымата...
Пацягушкі дакучаюць, Нападае зевата.
Ў хаце зрана не прыбрана: Смецце, трэскі па кутам, Лыжкі, міскі — ўсё пад лавай, Качарга і тая там.
Венік змёўся, дзяркач звёўся, Мётлы запрапалі.
Hi падмесці, ні прыбраці, Слядоў натапталі.
Глядзіш сёння ўжо адрання, 3 поўдня да вячэры, He звядзеш усё к парадку,— А тут кавалеры:
Рыгор, Ваня, Кастусь, Саня, Якаў з Міканорам...
1 пайшла гульня і танцы, Спевы усім хорам.
Вольга з Дашай, Каця з Машай, Ганна падпявае, Дзе тут думаць мне аб працы, Так вось дзень сплывае.
Зрання росна, ў поўдзень млосна, А увечар камары...
I ніяк сабе да працы He магу дабраць пары.
ЛЕПШАЯ РАДА
(У школе)
— Ну, матулька, роб што хочаш Ты з сваім Лук’янам,— Бачыш, во, лабук вялікі Ровен з бацькам Янам, Але што, калі лянівы, Дурны, горш ад быдла — Мне ўжо годзе з ім вадзіцца, Ды ужо й абрыдла.
Галавой у школе ходзіць, Стаў хлапец нягодны, Дзе пабіта ці разліта — Лук’ян там нязводны. Да навукі ён няздатны, Толькі да сваволі;
Мусіш браць яго са школы, Хай ганяе ў полі.
3 яго толку век не будзе, Кепская з ім рада,— Стаў спрачацца, не спаўняе Майго, бач, загаду.
Ты сама ўжо з ім спраўляйся, Давай часта лазню — Гэта лепш за ўсё паможа Кручанаму блазну!
— Мой панок, святую праўду Кажаш мне у вочы, А чаму ж ты сам той лазні Спрабаваць не хочаш?
— Што-о... ці помніш, што ты кажаш? Дурні вы абое!
— Мой панок, даруй, здаецца, Я ж кажу аб тое, Што пан ласне радзіш сыну, Але добра б была, Каб пан так зрабіў, паслухау, Як бы я прасіла...
— Як жа хочаш? Твайго сына He хачу чапаці!
Ты і бацька лепей самі Спраўцеся у хаце.
— He, панок, нашто?! He трэба
3 ім нам мардавацца. Ен і так шмат памякчэе, Будзе лепш старацца, Калі б пан замест Лук’яна Ды хлапца другога Лазой зрэзаў, дык тады б мой Прысмірэў бы многа.
РАМАНС
Глыбее ноч. Мне сумна, я знываю: Hi цёплых слоў, ні ласкі... Цішыня... He спіцца мне, мінутамі чакаю, Калі замігаціць жаданы проблеск дня.
Глыбее ноч... Бяздумна раскладаю Гняўлівыя з папрокамі лісты, Чытаю іх і ясна прадстаўляю — Суровы змест... Чаму так пішаш ты?
He раз душу папрокі ўсхвалявалі, 1 цяжкі ўздых мне грудзі уздымаў, 1 слёзы незнарок мне вочы засланялі, I жаль нямы душу маю сціскаў.
Ды ці ж змагу я мёртвымі славамі Ўсю глыбіню душы і тайну расказаць: Чым я жыву, аб чым я мару днямі, Як ночкі цёмныя прыйшлося каратаць.
I так пішу! Больш сэрца не утое, I ад душы кароткі ліст пашлю — Адно слаўцо — праўдзівае, святое, Бязмежна шчырае: «Люблю!»
ЦЁТКА (1876—1916)
Цётка — гэта адзін з псеўданімаў першай беларускай паэтэсы Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч. Нарадзілася яна ў вёсцы Пешчына, што непадалёк ад г. Ліды, у заможнай сялянскай сям'і. Маленькая Алаіза да 10 гадоў расла і выхоўвалася ў сваёй бабулі — слухала яе песні і казкі, памагала па гаспадарцы. А калі бабуля памерла, дзяў-
чынка перабралася да сваякоў у вёску Высокі Двор. Вучоба ў вандроўных настаўнікаў — «дарактароў» не задавальняла дапытлівую натуру будучай пісьменніцы. I яна едзе ў Вільню, каб вучыцца ў гімназіі. Тут яна цяжка захварэла і вымушана была перапыніць вучобу, аднак застацца без адукацыі не магла. Алаіза скончыла Віленскую гімназію, вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах у Пецярбургу, тут жа, у Пецярбургу, здала экстэрнам экзамены за поўны курс у Аляксандраўскай жаночай гімназіі, вучылася на філасофскім факультэце Львоўскага універсітэта, у Ягелонскім універсітэце (у Польшчы), вывучала беларускі народны тэатр і фальклор.
Цётка актыўна змагалася за нацыянальнае вызваленне беларускага народа, шмат сіл аддавала культурна-асветнай працы. Яна адкрывала нелегальныя беларускія школы, падрыхтавала падручнік «Гіершае чытанне для дзетак беларусаў», стварыла і выдавала «Лучынку» — часопіс для дзяцей і юнацтва.