• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Ў сэрцы, ў думках сваіх 3 самых лет маладых
    Я яе ўзгадаваў
    I сваёю назваў...
    Гэй ты, гэй, вецер, пей А свабодзе маей!
    Гэй ты, гэй, бор, шумі, А свабодзе грымі!
    Гэй ты, сонца, гары Ад зары да зары, Ланцугі распалі Па ўсёй чыста зямлі!..
    Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні, Хоць ты выгані, пан, з хаты,— Буду пець я свае песні Ці то ў будні, ці то ў святы!
    Думкі, оды пець я буду,
    Каб усякі весяліўся, Каб для гэтага тут люду Свет інакшы адчыніўся!
    Каб на полі ці на лузе, Ці працуючы ля дому, Ці у лесе, ці пры плузе Пеў ён песні па-сваёму!
    Каб ніколі не чураўся Сваёй родненькае мовы,
    У якой узгадаваўся, Хоць забыўся дзеля новай.
    Дык пець буду табе, людзе, Каб працёр ты свае вочы! — А шмат лепей табе будзе, Як адрозніш дзень ад ночы.
    Бо ты ж надта цёмны, браце, Як тытун у табакерцы,— Хоць не воўк — жывеш у хаце, Хоць ты маеш душу, сэрна.
    О, я знаю: сэрца маеш, Бо па свінцы нават плачаш,— А што мовай пагарджаеш, Дык ты гэтага не бачыш.
    Гэй, прасніся, беларусе!
    Усе людцы паўставалі.
    Гэй, прасніся, беларусе!
    Усе праўдачку пазналі.
    СЯРОД РАЗ’ЮШАНЫХ САТРАПАЎ...
    Сярод раз’юшаных сатрапаў, Паганы зладзіўшы хаўрус, Свае таргуюць і чужыя Табой, няшчасны беларус.
    Дыхнуць свабоднымі грудзямі Й зірнуць арліна не дадуць,— На ўзлёты дум кладуць аковы, Як на рабоў сляпых кладунь.
    Здушылі, збэсцілі ўсё чыста
    У чорнай яве, ў зводных снах. Што ад прыроды шлях свой мела, Што к сонцу мела вольны шлях.
    На здзек прадажныя прарокі
    I на гніццё у царстве цьмы Вядуць аплучаныя тоўпы Пад стогны вечныя турмы.
    Над пакаленнем неакрэпшым, Над бедным краем-сіратой Груган з начніцаю сляпою Банкет спраўляюць чорны свой.
    Таўкуцца душы скамянелы. Крывавы пот цячэ са шчок, А ўслед над імі і за імі Імчацца гібелі наўскок.
    Нідзе ні ладу, ані праўды, Званы хаўтурныя звіняць...
    О Божа! ты хоць заступіся Й не дай да рэшты нам сканаць!
    ТАМ
    Там кроў ліецца, там за волю Барцы на вісельні ідуць, А вы, вы мучаны найболей, Спіцё, хоць вас даўно там ждуць.
    Скажыце мне, а за каго йны Пайшлі на смерць, пайшлі вайной? Хто ёсць на свеце так дастойны, Што трэ’ ахвяры аж такой?
    Га, з вас ніхто таго й не знае, Што йдуць за тых на бітваў жар, Хто труд свой потам аблівае, Над кім стаіць з нагайкай цар.
    Што йдуць за тых на катні здзек, Хто сваёй працай горкай, цяжкай Свет корміць,— сам галодны век, Адзеты лапцямі, сярмяжкай.
    Што йдуць, каб бедным і галодным Дзянькі сыцейшы зацвілі, Зрабіць нявольніка свабодным, Даць беззямельнаму зямлі.
    Дык вось на смерць ісці іх змусіў Найнешчасліўшы чалавек.
    А вы, адродкі Белай Русі, Спіцё, як быццам кат засек!
    До спаць! Паўстаньце грамадою I йдзіце ім там памагаць, Паўстаньце крэпасцю такою, Каб вораг вас не мог зламаць.
    Паўстаньце, покуль цар звыродны Крыві ўсяёй не выссаў з вас!
    Паўстаньце’ Край ваш стогне родны, Заве збаўляць, як зваў не раз.
    Паўстаньце, гляньце, Божа мілы, Свабоды сонца вас заве!
    Крыху адвагі й дружнай сілы, А шчасце вечна зацвіце.
    Зганіце сон, аслепны сон, Збудзіце дух прыбіты свой, I ўдарце ў згоды гучны звон, I сабярыцесь грамадой!
    I йдзіце, йдзіце вы туды,
    Дзе ўжо даўно кроў льюць за вас, Нясіце веліч слёз, бяды, Нясіце крыўды напаказ!
    Хай кроў пальецца дзень, другі Варожым трупам на падсціл, Хай у няволі ланцугі Спадуць ад грому вашых сіл!
    ВЫЙДЗІ...
    Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,— Выйдзі на поле, на сенажаці, Выйдзі спаткаці вясну!
    Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла здзекі,—
    Выйдзі спаткаці вясну!
    Вырылі сцюжы віхрамі, снегам Яму глыбоку табе не адну;
    Снежныя наспы мела начлегам...
    Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам... Выйдзі спаткаці вясну!
    3 поўначы сівер кідаў табою, Як абадрану з лісткоў галіну;
    3 захаду зверы йшлі чарадою
    Рваць твае грудзі... Выйшла жывою,— Выйдзі ж спаткаці вясну!
    Дзетак тваіх скрозь крыўдай сляпілі, Мучылі, гналі без часу ў труну, Казак вучылі, што ты ў магіле, Толькі ж бліск сонца здраду асіліў...
    Выйдзі спаткаці вясну!
    Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, 3 сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну!
    Сплецену з церняў маеш карону, Хорам твой — неба і нівы краса, Царства ў чатыры дрэмле староны, Слугі — мазольных рук міліёны...
    Выйдзі... Чакае вясна!..
    ЯНА I Я
    1.	Стрэча
    На крыжавых пуцінах з ёй сустрэўся — Куды ісці, не ведала яна,
    I я не ведаў — ў полі я ці ў лесе, I мне ляжала сцежка не адна.
    Як путнікі, заблуканыя ўночы, Стаялі мы пад труднай ношкай дум; Адно другому пазіралі ў вочы I слухам клікалі найменшы шум.
    Стаялі мы. Нявіданыя дзівы
    Нас абымалі крыллямі сваймі, Шапталі мне: вазьмі яе, шчаслівы! Шапталі ёй: сабе яго вазьмі!
    I рукі злучывалі нам навекі, Багаслаўленне далі нам сваё Ісці у свет праз горы, долы, рэкі, Ісці супольна праз усё жыццё.
    Вясельны гімн, як плачкі, нам запелі I заракалі крыллямі зарок Над ёй, заручанай, у шлюбнай белі, I нада мной, ахутаным у мрок.
    А каб вас злыя не змаглі заломы!
    А каб не зналі душы вашы ран!
    А каб вас не кранулі буры, громы! А каб к сабе не звабіў вас курган!
    Такія клалі дзівы нам зарокі Мядовых асалод, квятчаных крас I расплыліся, як сон ветру лёгкі, Нас кінуўшы ў благі ці ў добры час.
    I мы пайшлі, як тыя цені-мары, Няспынна ад расы і да расы; Запаланелі нам бліскучыя пажары, Закуранелі чорныя лясы.
    2.	У хаце
    У хаце ўжо маёй будзь гаспадыняй,— Няма ў мяне нікога, проч цябе;
    Сядзь на пачэсны кут, мая багіня, I будзем думы думаць аб сабе.
    Палац мой, бачыш, хоць і не багаты, Але я сам яго узбудаваў, Сам сцены вывеў, клаў на кроквы латы I сам падстрых саломай пакрываў.
    He выбіты атласам сцены, лавы, Падлога не заслана дываном Турэцкім, што сваёй красой іскравай Гарыць, зіяе, як той жар, агнём.
    Над печкай, што стаіць каля парога, He працавалі мудры разбяры,
    Сам з гліны збіў яе й з пяску сырога Ды вапнай пабяліў разы са тры.
    Вось ложак зроблены маёй рукою, 3 смалістай сосны дошкі выслаў ў ім; Пасцель пуховую пасцелем мы з табою, Каб мякка спаць было нам абаім.
    У ночнай цішы, ў любым упаенні,
    У патаенні ад жыцця, людзей, Агонь душу і сэрца распрамене, Агонь гарачых, злучаных грудзей.
    I мнагацветныя акружаць нас вясёлкі, Маланкі залатыя замігцяць, А думкі нашы, верныя саколкі, Да неба з добрай весткай паляцяць.
    Так мілаванне к шчасцю след адчыне, А мілаванне — над царамі цар,— I будзеш век маёй ты гаспадыняй, А я твой вечна буду гаспадар.
    3.	Праталіны
    Ўжо на зямлю ляглі праталіны, Снягоў спаўзае зімавая бель, Узгоркі свецяць — як апалены, Вада ў лагчынах жаліцца, як чмель.
    Дзе-нідзе глянула нясмелая
    Пралеска вочкамі на божы двор,— Людскіх слёз кветка сіня-белая Шукае сонца днём, а ночкай — зор.
    Крылатыя стварэнні з выраю
    Па млечнаму пуці плывуць, як шнур. I, творачы малітву шчырую, Сваіх шукаюць кінутых пячур.
    Спагаднае святло нябеснае
    На колькі вёрст звялічыла свой шлях. Па нівах промені пачэсныя, Як лён той, сцелюцца ў жывых агнях.
    I ў хатку заглядаюць промені,— Дармо, што нізкія аконцы ў ёй,— Гуляюць радасна па коміне Бліскучай і вясёлаю сям’ёй.
    Па ложку, па пасцелі ласяцца, Цалуючы яе і мой гарачы твар, Як тыя ветрыкі на пасецы, Гуляючы ў пякучы летні сквар.
    Устань, галубачка бяскрылая, Заспаны зоры-вочанькі пратры, Збяромся з думкамі і з сілаю Жыцця парадак валачы стары!
    Праталіна лягла на гонейках, Збудзілася пралесачка ад сна... Устань, устань, маё ты сонейка! Залатаструнна йграе ўжо вясна.
    4.	За кроснамі
    За кросны ненагляднай сесці трэ’ было Ядваб-кужэль сівенькі ткаць,
    Але да гэтага прыладаў не было,— Прылады стаў я майстраваць.
    3 бярозы вычасаў ставы ёй новыя, Набіліцы кляновыя зрабіў,
    А панажы выстругаваў кляновыя, Навой, як трэба, зарубіў.
    Узяўшы дзічку-яблыню крамнястую, Стругаў чаўнок гладзей ад шкла.
    Купіў на рынку бёрда густа-частае.
    Ніты сама яна спляла.
    Садзіцца маё сэрца-ткаля ў кросенькі, Набіліцамі громка б’е,
    Кладуцца ўтоку гусценька палосанькі, Сучу я цэўкі для яе.
    Так шчыра з ёю ўзяліся дарэчы мы; Яна ўсё тчэ, а я сучу,
    I ўкрадкаю любуюсь яе плечамі, За белымі грудзьмі сачу.
    Тчы, мая ткаля! Кроў твая ўзыгралася; Маланкай гойсае чаўнок.
    О, каб хаця аснова ўжо не рвалася! Каб моцны й спорны быў уток!
    Няхай ад бёрда часта ўток калоціцца, Кладзе шырокі гладкі сцяг,
    А доўгі — як рака, што ў мора коціцца, Як між прысад гасцінец-шлях.
    Каб сцежка, коцячыся, палатняная,
    Дзе парастае дзівасіл,
    Дайшла ў старонку знаную-нязнаную, Туды, да бацькаўскіх магіл.
    5.	Выган у поле жывёлы
    Спаўзлі з загонаў зімнія снягі I ў мора паплылі ракой-вадзіцай, Запелі жаўранкі. I чорныя лугі Ўсміхацца сталі першаю травіцай.
    У поле статак выганяць пара.
    Кароўку маем мы —завецца Аўтарыняй,— Багацце кожнага гаспадара, Скарб і пацеха кожнай гаспадыні.
    «Мая» не выгнала яе за край
    Платоў, на пашу, дзе яна хадзіла, Пакуль таго, што вучыць абычай, Над ёй сваёй рукою не ўчыніла.
    Свянцоным хлебам, соллю і вадой Абнесла навакол яе тры разы, Паставіла да сонца галавой
    I загавор чыніла ад заразы.
    Ў крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала, і перад вачмі кароўкі Трымаючы, шаптала, як змала, Такія мудры заклінання слоўкі:
    «Ты, ясна сонца, месяц, ясен свет,
    I вы, на небе часценькія зоры, Вы ўсе, што кропіце расою цвет, I асвятляеце сушу і моры —
    Зямлю агрэйце, вырасцце траву, He пашкадуйце есць і піць жывінам, Шаўковую сцяліце мураву, Абгарадзіце жалязяным тынам.
    Вартуйце, сцеражыце ад цара Ляснога, палявога, вадзянога, Ад царанят яго, ад упыра, 1 ад людскога вока нелюдскога!»
    6.	Агляд поля
    Вялікі свет! He згледзець тых абшараў, Што прадзеды пакінулі і нам:
    Дзе лес, дзе лозы, дзе ляжаць папары, Дзе рунь абходзіць ўжо на хлеб людзяія.
    Сягоння, мілая, быць хочу я з табою,— Дык ручку на плячо мне палажы, Я стан твой атулю рукою
    I ў поле пойдзем, пойдзем пад крыжы.
    Як дзеці, пазабытыя тым светам, Свае палеткі будзе.м аглядаць I, пад загонам седзячы сагрэтым, Пачнем аб жніве будучым гадаць.
    Багата мы з табою маем гоняў, Ўпару абсеяць, зжаці толькі б іх, Ды ў добры час злажыць у застаронне Сям’ю снапкоў паспелых, залатых.
    Так станам песцячысь яе прыгожым, Ідзём, ідзём з загона на загон, Дзе перш араць, дзе сеяць перш — варожым — 3 надзеяй дачакаць нядзельных дзён.