Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Усходзе князь, усходзе княжна, За імі слуг пачэсны рад Стаіць задумліва, суважна.
Агні брыльянтаў, як зарніц, Зіяюць з княжацкай кароны,— Краса б’е з князеўных зраніц, Як бліск маланак развуглёны.
Звярнулі вочы ўсе ў іх бок, Прымоўклі гоманы дружыны; Ўсіх званых зблізку і здалёк Саколім вокам князь акінуў.
Бярэ коўш соладка віна, П’е за дружыну маладую, I княжна з князем п’е да дна; Князь гутарку павёў такую.
IV
«Адзін, адзін раз толькі ў год Збірацца можам з ласкі року, Каб год іржавы карагод Зганяць з мінуўшчыны далёкай.
Нас не кранулі косы змен: Царым мы ў дум жывых гэйнале, Хоць на падмурах гэтых сцен Другія наш пасад занялі.
Багі другія верх бяруць,
Суды вядуць над нашым краем, Свяцільні ж нашы не замруць, Што ў сэрцах вольных рассвятляем.
Прашу паклікаці ганцоў
I месца даці ім па чэсці: Ад нашых стоптаных капцоў Якія нам прыносяць весці?..»
V
Закончыў князь, махнуў рукой; Уходзяць тры ганцы ў святліцу, Ідуць суважнаю ступой
I князю й княжне пакланіцца.
А першы гэткі светлы быў, Як небам сланыя праменні: Ў руцэ меў светач, што на здзіў Усе усюды зводзіў цені.
А быў другі І 3 ног і з рук, Як гром з жывымі перунамі:
Ў руцэ меў стрэл жалезных пук, I лук стальны меў за плячамі.
А трэці быў і раб і цар, I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, Як вечнасць, молад быў і стар; Меў гуслі — на грудзях віселі.
VI
I першы князю гэткі сказ
I княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яшчэ ўсе жывы.
А толькі ўсё той самы лад: 3 вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі.
А як ішоў між іх з святлом, Яны пачулі, ах, пачулі: Сляпым замораныя сном, Худыя рукі ўвысь цягнулі.
За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: Аддайце сонца наша нам!
Нашто схавалі-расхапалі?»
VII
Другі за першым князю сказ
I княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз 1 відзеў, што яны ўсе жывы.
А топчуць толькі ўсё той след, Валочаць ёрмы за сабою;
Ці ўбачаць корч, ці ўбачаць цвет, Адною жаляцца слязою.
А як чапнуў стралой аб лук, Яны скрануліся ў прасонні, I столькі, столькі крэпкіх рук К маёй паціснулася броні.
За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце славу нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?»
VIII
I трэці князю гэткі сказ
I княжне скажа міласцівай:
«Я абышоў іх тройчы раз
I відзеў, што яны ўсе жывы.
А толькі торг усё ідзе
Над іх душою патаптанай;
Яны, як цені, ў грамадзе
Маўчаць і йдуць на пір паганы.
А як я ўдарыў па струне, Замітусіліся, як пчолы, I на гарэ і нізіне Мне падавалі голас кволы.
За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце песню нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі?»
IX
Сказаўшы так, маўчаць ганцы, Маўчыць і князь крыху часіны, I дасць адказ такі ў канцы Ганцам на іхнія навіны:
«Не ўмруць, не ўмруць ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песні; Заб’юць ім зычныя званы Прабудным звонам напрадвесні.
Сваёй забранай старане, Скаванай мучаніцы-княжне, Ўзнясуць пасад на кургане На панаванне недасяжне.
На дзеле — кожны йшчэ слугой, У думках — вольныя ўжо людзі;
Над сэрцам іх, над іх душой Наш дух лунаці вечна будзе.
X
Вы, другі верныя, ганцы, Як летась, сёлета, налета, Ўсе пагранічныя капцы Абходзьце зноў з маім прыветам.
Гуслямі, лукам і святлом Будзіце, клічце і свяціце, I так спануйце іхнім сном, Каб сон іх шчэз і ўсталі жыцці.
А покуль поўнач не прыйшла, Вясці бяседу будзем далей;
Засядзьце ўсе кругом стала, Хай зазвініць віно ў крышталі.
А чарку першую ўзнясём За цень мінуўшчыны у сеці, Другой к цяпершчыне прап’ём, Праславім будучыну трэцяй».
XI
Садзіцца княжна, князь, кругом Садзіцца вольная дружына;
Шуміць бяседа за сталом, Плыве часіна за часінай.
I разгараецца ясней Паходня радасці забытай, I светазарнасцю сваей Вясёлкі сее самавіты.
Ямчэй нацягваецца лук, Цэль рассякаюць агнястрэлы, Дрыжыць паўчына і павук, Дрыжыць прыблудак ачарнелы.
Рахкочуць гуслі звон у звон, На бел-свет розгалас нясецца, Як бел-свет, коціцца разгон I ў думцы казкай раздаецца.
XII
Плыве шумліва, як рака, Бяседа вольная такая, А ўжо нявідзіма рука На небе поўнач адзначае.
Залопаў крыллямі пятух,—
I ціхне-ціхне ўсё ў замчышчы; Замоўк разгул, агонь патух, Старое згасла папялішча.
На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў, Пуціну заяц перамерыў...
А быў тут хто або не быў,— I так і гэтак мала веры.
I так і гэтак свой прыгон Распасцірае царства ночы: Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.
ЯКУБ КОЛАС
(1882—1956)
Паэтам трэба нарадзіцца, але ж гэтага мала, калі не здолееш выхаваць у сваім сэрцы любоў да свайго народа, прыроды, радзімы. У 1882 г. у засценку Акінчыцы Стаўбцоўскага лавета ў сям’і лесніка нарадзіўся сын Канстанцін.
Сумленны, працавіты (сям’я паэта рана засталася без бацькі) праўдашукальнік не мог застацца ўбаку, калі рэвалюцыйныя падзеі ў Расійскай імперыі на пачатку стагоддзя ўскалыхнулі свет. Трэба было нешта рабіць, трэба было ўладам неадкладна праводзіць рэформы, якія б зменшылі розніцу паміж багатымі і беднымі. Учытайцеся ў вершы паэта і вы зразумееце, як пакутаваў наш працавіты люд. Будучы паэт яшчэ ў юнацкія гады быў на баку слабых, бедных і знядоленых сялян. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Канстанцін Міхайлавіч працуе настаўнікам у вёсцы Люсіна, затым пераязджае ў Пінкавічы (на Палессі), адтуль едзе (не па свайму жаданню) аж пад Смалявічы, нарэшце вяртаецца ў родную Мікалаеўшчыну, дзе ён колісь браў першыя
ўрокі ў хатняга настаўніка. Зімой 1906—1907 гг. жыве ў брата ў Смалярні, вучыць дзяцей. Тады ж у 1907 г. няўрымслівы настаўнік Міцкевіч едзе ў Вільню (цэнтр беларускасці), у рэдакцыю «Нашай нівы». Некаторыя ў Вільні ведалі, што малады настаўнік спрабуе свае творчыя сілы ў паэзіі. Дастаткова было прачытаць у газеце «Наша доля» верш «Наш родны край» (падпісаны псеўданімам Я. Колас), каб зразумець — у паэзію ідзе самабытны лірык, чые вершы абуджаюць багата пачуццяў і, што нечакана,— яны, вершы, вельмі лёгка запамінаюцца, яны простыя і вельмі эмацыянальныя. Здавалася, такому таленту будучыня будзе і лёгкай, і светлай. Толькі працуй.
Аднак жыццё распарадзілася інакш. У пачатку восені 1908 г. Я. Коласа як удзельніка нелегальнага настаўніцкага з'езда арыштавалі і прыгаварылі да трох гадоў турэмнага зняволення. Адбываў паэт тэрмін у мінскім астрозе. У камерах сядзелі разам і крымінальнікі, і палітычныя, але і тут паэт не кінуў пісаць вершы. Больш таго, там, на волі, у 1910 г. выходзіць першы зборнік вершаў «Песні жальбы». Праўда жыцця, журботная інтанацыя, сумныя мелодыі з'яў прыроды, празрыстае пачуццё любові да ўсяго жывога — гэта моцна ўзрушыла (і ўзрушае зараз) душы чытачоў.
Паэт заявіў пра сябе на ўвесь голас і адразу стаў зоркаю на паэтычным небасхіле побач з Я. Купалам, Цёткаю, М. Багдановічам. Коласаўскія песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту заклікалі беларусаў да годнасці, да вышынь духоўнасці, будзілі маладыя сілы, клікалі не згаджацца з панаваннем зла, хлусні, несправядлівасці.
Пасля турмы Я. Колас зноў едзе на любае сэрцу Палессе, зноў працуе настаўнікам у вёсцы Купяцічы, a пасля ў Пінскім прыходскім вучылішчы.
Вільня, аднак, не забывала свайго паэта, менавіта там выходзяць новыя зборнікі прозы і паэзіі. Пазней паэт прызнаваўся, што і ў прозе ён нічога не прыдумваў, заставаўся верны праўдзе жыцця. Многае з напісанага ўзята з біяграфіі.
Толькі ў 1921 г. паэт пераязджае ў Мінск. Першым ііаслярэвалюцыйным выданнем Я. Коласа былі «Казкі жыцця», у якіх вызначылася мудрае, народнае бачанне, разуменне сэнсу жыцця чалавека. Паэт актыўна працуе ў розных жанрах прозы, драматургіі, паэзіі.
He ўсё зробленае ім за апошнія трыццаць гадоў жыцця можна аднесці да шэдэўраў, і ўсё ж «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Казкі жыцця», вершы можна
па праву назваць энцыклапедыяй жыцця беларусаў. 3 такіх шэдэўраў складаецца скарбніца духоўных набыткаў чалавецтва. Акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук рэспублікі Я. Колас не мог быць убаку ад супярэчлівых падзей, якія адбываліся ў трыццатыя гады. Ен, як і многія інтэлігенты, паддаўся спакусе ілюзорных каштоўнасцей, аднак глыбінная народнасць, грамадзянскасць не дазволілі ягонаму таленту ператварыцца ў рупар чужых ідэй.
У гады Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Ташкенце. Нямала і ён зведаў гора, перажыў разам з народам, якому аддана служыў. Народнага песняра ведалі ва ўсіх кутках Беларусі і за яе межамі.
Працаваў паэт да апошніх дзён свайго жыцця, якое абарвалася раптоўна 13 жніўня 1956 г.
ЗАЛАТЫ ПРАМЕНЬ
У кожны момант і на кожнай мясцінцы зямлі адбываюцца найцікавейшыя рэчы і складаюцца самыя дзівосныя казкі, падобныя іншы раз да праўды, і нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка. Але скрыжалі зямлі, дзе запісваюцца казка-праўда і праўдаказка, такія разнастайныя і такія багатыя, што людзі вечна будуць іх чытаць і ўсяго не перачытаюць. I трэба вельмі ўважна прыглядацца, каб і на самым малюсенькім куточку гэтых скрыжаляў расчытаць гісторыю аб вялікіх падзеях.
Вось і тут, у гэтым лесе, здарылася нешта падобнае. Раскажу, толькі зараней прашу памятаць, што гэта — казка.
На горцы лясок стаяў, і лясок гэты быў не так вялікі. Каля горкі сям-там прабіваліся крынічкі, і рэчачка вывівалася збоку. Было нават і азярко і балотца,— ну, словам, усё было. Для адных істот, якія жылі ў гэтым лесе, тыя маленькія крынічкі паказваліся непраходнымі вялікімі рэчкамі, а азярко — бясконцым акіянам, а ўсё гэта разам здавалася ім цэлым сусветам. Другія ж глядзелі на гэта іначай.'.
Адным словам, сярод ляснога грамадства не было пагоджанасці ў поглядах на разуменне «вялікае» і «малое». Але гэта так сабе, між іншым. Важна было вось што, і гэта трэба адзначыць: усе сходзіліся на думцы, што той лад, якому падпарадкавалася лясное грамадства, ёсць адвечны закон, устаноўлены з самага ўтварэння свету, як выяўленне пэўнай гармоніі дабра і хараства. I лічы160
лася вялікім блюзнерствам не толькі пратэставаць, a нават і думаць, што гэты лад патрабуе некаторых змен і паправак. А патрэба ў такіх зменах была. бо калі да гэтага ладу падысці з меркаю нават звычайнай крытыкі, дык у ім няцяжка знайсці заганы і нават, калі на тое пайшло, і несправядлівасць. I гэта можна давесці фактамі. Напрыклад: ці справядліва, што на кволенькія былінкі нападае тля і высмоктвае іх мядовы сок? Ці справядліва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца брусніцы, чорныя ягады, ну і хоць бы сабе дзераза? Чаму горкія асіны маюць права лапатаць на ўвесь лес, а нізенькі верас змушан туліцца да зямлі і маўчаць? Чаму адным — сонца, а другім — цень? I наогул, чаму адны павінны прыносіць ахвяры, каб на іх трупах будавалі свой дабрабыт другія?