• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Хочам сонца мы і свету, Цяжка нам хадзіць сляпым, Цяжка жыць нам без прывету, Як бы проклятым якім.
    Хочам мы жыцця і волі, Цяжка нам насіць ярмо,— Нс спадзе яно ніколі. He спадзе яно само.
    НА ПОЛІ ВЯСНОЮ
    Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў
    I вузкія стужкі Сялянскіх палос — Люблю цябе, гюле, Люблю я твой плёс!
    Ігрушы старыя, Што ў жыце шумяць, Зялёныя межы, Далёкую гладзь.
    Люблю я дарогі, Што леглі між гор, Ўнізе пад гарою Ручча разгавор.
    Люблю я узгоркі,
    I насып-курган, 1 сіняй далечы Празрысты туман...
    Люблю пазіраць я На поле вясной, Як ветрык жартліва Плыве збажыной.
    Калышацца жыта,
    Радамі бяжыць, А хваля паветра Дрыжыць і дрыжыць...
    Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Буйных каласоў.
    НА АДЗІНОЦЕ
    Між глыбокіх снягоў, Дзе лес глуха шуміць, Ціхі дом леснікоў Адзінока стаіць.
    Воўчым вокам акно Ў цемры ночы блішчыць, Дзеці леглі даўно, Толькі маці не спіць.
    Смыча нітку яна, Ўсё кудзельку прадзе.
    Глухата, цішыня, Толькі вецер гудзе,
    Завывае, бы звер.
    Стогне вяз над страхой. Страшна ў лесе цяпер, Сцішна ў хаце адной.
    Ды прывыкла яна
    Да паўночы сядзець I скрозь шыбы акна Ночцы ў вочы глядзець.
    А ў тым коміне зноў Вецер песню пачаў, Вось ён глуха завёў, Застагнаў, забурчаў...
    — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін:
    Унь варушыцца жмут На ашэстку аўчын.—
    Сын малы, Васілёк, Кліча матку к сабе. — Бог з табою, сынок, To здалося табе!
    He пужайся, дурны, To аўчынкі вісяць. Нежывыя яны
    I не могуць чапаць.
    — Мама! Сядзь ідзі тут... Што так страшна гудзе? — Ставіць прасніцу ў кут, К сыну матка ідзе.
    — Мама! Чуеш — во-во!
    Хтось па даху пабег! Гэта злодзей ці хто?
    — He, сынок,—■ гэта снег!
    — А што трэба яму?
    Чаго ўзлез ён на дах? Ці ён грозіць каму, Ці спужаў яго страх?
    — Ой, блазнота мая, Ну ж з цябе і смяляк!
    Чаго думка твая Устрывожана так?
    Гэта ж вецер, сынок.
    — Ен жывы ці які?
    — Ды не, мой галубок! Гэта — подых такі.
    — А што робіць ён?
    — Хто?
    — Ну, той подых!.. Скажы! — Немаведама што Ты гаворыш!.. Ляжы.
    Васілёк замаўчаў, Нерухома ляжыць, Мусіць, думаць пачаў, Чаго вецер шуміць.
    А ён, нібы той звер, Плача, вые, гудзе.
    — А дзе тата цяпер? Чаму доўга не йдзе?
    He баіцца адзін
    Ен паночы хадзіць!
    — Тата дужы, мой сын!
    За плячыма вісіць
    Стрэльба, нож пры баку... Дык баяцца чаго?
    Кепска будзе ваўку, Калі чэпіць яго!..
    — Мама! Праўда ці лгуць, Што маленькіх дзяток Жабракам аддаюць Замест хлеба ў мяшок?
    — He, няпраўда, сынок! Гэта байку сплялі, Проста страшаць дзяток, Каб паслушны былі.
    Зноў заціх Васілёк I пытаць перастаў, Зноў яго разумок Варушыцца пачаў.
    Ціха ў хатцы малой, Смутна лямпа гарыць.
    Бор стары за сцяной Ўсё шуміць ды шуміць.
    ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСК!
    (1883—1938)
    Власт, Ласт, Уласт... і яшчэ шмат імён, пад якімі можна сустракаць творы Вацлава Ластоўскага, чалавека з вялікім талентам, з магутнай творчай энергіяй, які шчыра любіў сваю Бацькаўшчыну і зрабіў вялікі ўклад для яе адраджэння, Усё сваё жыццё ён быў адданы свайму народу.
    Нарадзіўся Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі ў фальварку Калеснікі Дзісненскага павета Віленскай губерні. Як і Янка Купала, быў самавукам. Афіцыйна скончыў толькі народную школу, для далейшай вучобы ў бацькоў не было сродкаў, але цяга да ведаў ніколі не пакідала Ластоўскага. ён шмат чытае. У Пецярбургу «зайцам» наведвае лекцыі ва універсітэце, цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.
    В. Ластоўскі адыграў вялікую ролю ў выпуску газеты «Наша ніва», дзе з 1909 па 1914 год працаваў на пасадзе
    сакратара рэдакцыі. Дзякуючы яму ў Вільні існазалі газеты «Гоман», «Крывічанін» і часопіс «Крывіч».
    У Вільні ў 1910 г. Ластоўскі выдае «Кароткую гісторыю Беларусі». Гэта была свайго роду сенсацыя ў беларускім адраджэнні. Да гэтага часу падобнай працы на беларускай мове не было.
    В.	Ластоўскі прымаў актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці. Са снежня 1919 г. узначальваў раду міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў падаўся ў эміграцыю. Але ніколі не пераставаў сачыць за падзеямі на радзіме.
    У 1926 г. Ластоўскі пераязджае з Летувы ў Мінск і працуе вучоным сакратаром Інстытута беларускай культуры, які пазней быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію навук.
    Нядоўгі час заставаўся пісьменнік на радзіме. У 1929— 1930 гг. пачалося масавае праследаванне і арышты дзеячаў беларускай нацыянальнай культуры. Ластоўскі быў адным з першых арыштаваны і высланы, а ў 1938 г. яго не стала: ён сгаў ахвярай таталітарнага рэжыму.
    Толькі ў апошні час у нас з'явілася магчымасць пазнаёміцца з яго літаратурнай спадчынай («Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» і «Гісторыя крыўскай кнігі»). У чэрвені 1988 г. была спынена крымінальная справа Вацлава Ластоўскага. Ен быў рэабілітаваны адным з апошніх сярод дзеячаў беларускай культуры.
    Творы В. Ластоўскага, змешчаныя ў гэтай кнізе, падаюцца так, як яны былі надрукаваны раней.
    ВЯСКОВЫЯ АРХЭОЛЁГІ
    Вёска Буды выцягнулася шнуром дрэўляных хат над возерам і заснула заварожаная, загледжаная згары ў дно возера. А там, на дне, стрэхамі ўніз, стаяла другая такая ж самая вёска з усімі падробнасьцямі: з цёткай Агатай, убрыўшай па калені ў сцюдзёную ваду і заўзята паласкаўшай хусьцё*, з дзедам Апанасам, які выпоўз на заваліньку пагрэць на сонцы старыя косьці, з буславым гняздом на клёне, каля хаты быўшага героя турэцкага паходу, сухарукага Мігуна.
    Калі цётка Агата клала на камень хусьцё і пачынала
    выбіваць яго пральнікам,— з лазень, над возерам, перадражнівалі яе карштатыя рудавалосыя Лазьнікі: — лоп! лоп! лоп!
    Замерла вёска, прыціснулася да ліпкай, гразкай зямлі не з боязьні зрынуцца з гары ў возера, а з гора, з бядноты. Жыхары яе, згодна філёзофічнай сыстэме вялікага Фіхтэ, з пакаленьня ў пакаленьне сыцяць дух свой здаровым аптымізмам, надзеяй, што прыйдзе ўрэшце такі раджайны год, у які з умалоту хопіць хлеба ад жніва да жніва. Захопленыя гэтым оптымізмам, з году ў год варушаць зямлю, не шкадуючы мазалёў і поту, засяваюць. Але пасьля абмалоту выясьняецца, што хлеба стане толькі да Каляд. Калі ж дацягнуць яго да Мясаеда, то трэба дамешываць да мукі палавіну мякіны. Вялікі ж пост пасьціць, так і так, Бог вялеў... А вясной... Ласьне ў гэту пару была вясна ў Будах. Адбываўся выган скацежы ў поле.
    У панадворках сялянскіх сяліб тупалі мужчыны і кабеты. Падымалі запасьціўшыхся, па хрысьціянскаму абычаю, разам з людзьмі, каровак. Гэта былі, закачаныя ў навозе, двурогія шкілеты, якіх гаспадар з гаспадыняй падымалі за хвост і рогі, каб паставіць іх нагамі на зямлю, а дзеці панукалі жывёлу, паганяючы дубцом. Сумнымі, закачываючыміся ў падлобьбя вачыма маўкліва тлумачылася каравёшка, што ад яе вымагаюць немагчымае. Змогшыся, змардаваўшыся, гаспадары рашылі папаіць яе цёплай вадой з сольлю. Гэта памагло: пры помачы гаспадароў карова ўстала і здрантвеўшымі нагамі, сланяючыся, выпаўзла ў поле.
    За каровай пагналі насторшаныя шкілеты сьвіньней, якія ўсё прадвесьне, за нястачай пошыру, жылі сваім промыслам.
    За статкам высыпалі ў поле пастухі; дзеці ад 7 да 12 гадоў, босыя, хоць па рытвінах ляжаў яшчэ сьнег, а на дне канаваў лёд. Дзеці ў полі, трасуючыся і пазваняючы зубамі, зьбіралі трэскі і хвораст з блізкай амшарыны. Запылала вогнішча. Разагрэліся. Але з цяплом і пад уплывам руху на сьвежым паветры, голад балюча смактаў пад грудзь.мі і вочы, ад поўзімы ашклеўшыя, асалавелі. Моўча ўсе сядзелі кругом вогнішча.
    3 гары ў даліну, да амшарыны, што была за выганам, цягнуўся шнур валатовак*, паросшых верасам і гігялямі*. Каровы жвалі леташнюю траву і верас, сьвіньні выкапывалі лычамі глыбокія ямы, шукаючы зямных арэхаў.
    — «Пойдзем, хлопцы, паглядзім, што гэта сьвіньні выкапваюць»,— сказаў зызавокі Лявук.
    Хлопцы безразрозьліва паглядзелі моўчкі на Лявука, ніхто не адазваўся.
    Лявук устаў і, падышоўшы да Сымонавай худой цешкі*, якая да палавіны закапалася ў зямлю, уважна ўзіраўся, што яна робіць. Відаць, цешка натрапіла на багатае арэхамі месца; гэтым толькі і можна было вытлумачыць яе парыў да працавітасці. I запраўды, цешка выкапала лычом чорны арэх і ўжо хацела яго загарнуць у зубы, але Лявук спрытна падхапіў яго рукой. Сьвіньня, заступаючыся за працавіта дабытую сваю ўласнасьць, рынулася на Лявука, але той пусьціўся наўцёкі. Адбегшыся, хлапец абцёр чорны клубік аб світку і палажыў арэх на зубы. Калі раскусіў, арэх здаўся яму незвычайна смачным. Палавіну на мейсцы зьеў, другую панёс да вогнішча; ўсе падзяліліся і ўсе не маглі нахваліцца смачнасьцю арэха.
    За некалькі хвілін хлапцы рассыпаліся каля сьвіньней, пілнуючы моманту, калі пакажацца арэх з зямлі. Пачалася бязжаласная эксплёатацыя чужой працы, абарона эксплёатаваных і адкрыты бунт супроць сваіх гаспадароў. У выніку цэладзеннай вайны быў цяжка пакусаны Грыгась удавы Пятрунэлі, на якога наваліўся Асташоў кнур.
    На другі дзень, ідучы на паставу, хлапцы ўзброіліся капага.мі*. Яны за папярэдні дзень добра дасьледавалі, як пазнаць, дзе растуць арэхі; што ў мейсцы, дзе арэхі растуць, ёсьць зверху бледны расточак чорнагаловага гігяля, які першы пасьпяшыў з пад сьнегу, на поклік сонца, выглянуць на сьвет. Далей, пад зямлёй, ішоў чорны, вузлаваты, доўгі карэнь, які адкапываючы, можна дакапацца, на глыбіне аднэй — дзьвех пядзяў, да чорнага арэшка.
    Ад самай раніцы на валатоўках закіпела згодная і дружная праца галодных: людзей і жывёлаў.
    Многа ў той дзень было парушана прашчурных касьцей, даўно забуцьвеўшых ў прысок*. Многа цікавых аздоб, закапаных разам з імі, выкінута ў старану, ў ямы і па-за ямы, як рэчаў да нічога непрыдатных.
    Дзень быў пагодны, вясёлы, радасны.
    Гасьцінцам, што ішоў ўздоўж валатовак, борзка імкнула павозка, запрэжаная паркай коні.
    Гэта пан пасрэднік ехаў ў далёкую, сваёй кругаколіцы,
    воласьць, гадзіць сялян з памешчыкам, якія судзіліся за сэрвітуты.
    Н-скі пасрэднік выдзяляўся з паміж чыноўніцтва сваёй рангі шырокай гістарычнай ведай. Яго кватэра ў паветовым горадзе перапоўнена была старасьветнымі асаблівасьцямі і выкапкамі з курганаў. Ен знаўся на старыне і любіў яе. Нічога дзіўнага, што, ўбачыўшы, як хлапцы капагамі рыюцца ў валатоўках, ўвесь ён спалыхнуў з гневу. Парывіста загадаў спыніць коні і, вылезшы з павозкі, клікнуў да хлапцоў: