Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Посьле вашы старшыны і мужы перанялі збыткоўнае жыцьцё ад Скіфаў і нашы людзі пачалі дастаўляць вам збыткоўныя тавары: міра і ладан, дарагія каменьні і бісер, чорнае дрэва і слановую косць. А ўжо і ў народзе пачала будзіцца душа. Вашы дзяўчаты і хлопцы танцавалі дзіўныя, рытмічныя танцы на ігрышчах, каторыя ўстраівалі сабе пад голым небам, над ракой ці возерам; вашы сьляпцы-лірнікі складалі багатырскія песьні і расьпявалі іх на трызнах і ваенных банкетах. Але гэта быў зачатак. На цяперашніх ігрышчах пэўна дзяўчаты вашы пяюць і танцуюць, як музы, а вашыя лірнікі сваімі казкамі багоў абваражыць могуць? — пытала багіня.
Ігнат, шырока раскрыўшы вочы, маўчаў і... не разумеў нічога. А багіня далей казала:
— О, помню гэты сьветлавалосы народ: мужы, як дубы ўсе, высокія, стройныя, а гордасьці сколькі было ў сьветлых вачох іхніх. Благі тавар зь іх быў на нявольнікаў: запраданыя ў няволю, уміралі моўча, бо ня важыліся пахіліць галоў сваіх перад чужой воляй... Вашы прадзеды волю любілі, уміралі пазбаўленыя волі зь іменем народу свайго і зямлі сваей на вуснах... Нешта зь бесьсьмяртэльных багоў было ў паставе і вачох прадзедаў вашых...
Багіня задумалася, а посьле, быстра зірнуўшы на Ігната, ужо іншым тонам пытала:
— Але чаму-ж гэта, ваша, патупляеш свае вочы?
Ігнат разумеў, што тут выпадае нешта сказаць, але ня мог дабраць слова. Зь перапалоху ляскаў зубамі і таптаўся на месцы.
Багіня змоўкла, зь няверай аглядаючыся на Ігната. Той чухаўся ў патыліцы і ўсё яшчэ сіліўся на адказ.
— Дзіўнае стварэньне!.. Але патурбуйся, ваша, зь печы зьлезьці! — крыкнула багіня, знаць, зазлаваўшыся.
Ігнат паслушна ссунуўся зь печы і, згорблены, памк-
нуўся да багіні, каб пацалаваць у руку ей. Але багіня, як апараная, адскочыла ў бок, і зьдзіваваная й злосная, крычала на ўвесь голас:
Хто гэта?! Што гэта?! Хто ты? О чалавеча, хто ты такі?!..
Ігнат чыста зьбіўся з панталыку. Маўчаў.
— Ды хто ты такі, чалавеча, як род і племя твае завуцца?
— Хто ты?!
— Я, я...— стагнаў Ігнат,— тутэйшы...
Багіня зь дзіва ажно анямела. А посьле, зьмяркаваўшы, пачала на ўвесь голас сьмяяцца.
— Ня ведае, бедны, як назваць сябе... Абываталь ня знае племені — роду свайго; ня знае назовы зямлі роднай, каторая ўзрасьціла яго, у каторай зложаны косьці бацькоў і дзядоў... Ха... ха...
— А... А-ткі гэта патомак тых поўбагоў, поўгэркулесаў... Такі сам вус бялавы, такія самыя вочы; толькі ў вачох ня гордасьць, але рабства, нявольніцтва празірае, не адвага і сьмеласьць, а страх у гэтай усей хвігуры, гатовай заўсёды да паклону... Божа мой, колькі рабства!..
He, чалавеча, лішне многа ў табе рабскага... Нягрыцянскі нявольнік больш захаваў у сабе гордасьці, чым у цябе, чалавеча, асталося... Бачу, як праз доўгія вякі паглядтвой плюгавіўся пакорай, галава паклонамі, вусны лізаньнем рук нячыстых... Няволя затуманіла памяць тваю; забыўся ты людзкой назовы сваей і гэтым сьцёр ты зь ліца свайго знамя людзкое... He, чалавеча, скарбы мае рассыплю перад табой толькі тады, як ты прыпомніш імя людзкое сваё, калі прабудзіцца ў табе адвага і гордасць... А цяпер, бывай здароў!
I багіня, сеўшы на хмарку, аддалілася, а ў той час у хаце сышліся сьцены і зрабілася цёмна. Ігнат, пастаяўшы крыху, паскрабаў з аднэй і з другой стараны галаву, сплюнуў і, узьлезшы на печ, ізноў заснуў.
МІХАЙЛА ГРАМЫКА
(1885—1969)
Міхаіл Аляксандравіч Грамыка нарадзіўся ў вёсцы Чорнае, што на Гомельшчыне, у сям'і разначынца. Шматлікія продкі-родзічы пісьменніка з прычыны малазямелля
актыўна папаўнялі шэрагі дробных чыноўнікаў, прыказчыкаў, чыгуначнікаў.
Маленства і юнацтва Міхайлы Грамыкі былі багаты на ўражанні, падзеі, набыткі і страты. Калі яму споўнілася тры гады, памерла маці, бацька ажаніўся другі раз, і сям'я пераехала ў Гомель.
У 1905 г. Міхайла Грамыка становіцца студэнтам медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта. У 1911 г. скончыў яго, але ўжо на фізіка-матэматычным факультэце па спецыяльнасці геалогія. Пасля заканчэння універсітэта Міхайлу не давялося вярнуцца ў родныя мясціны, і ён настаўнічаў у Адэсе ў прыватным камерцыйным вучылішчы і жаночай гімназіі.
Летам 1921 г. Грамыка пераязджае на сталае жыхарства ў Мінск. 3 гэтага моманту, як успамінае пісьменнік, пачалося самае шчаслівае дзесяцігоддзе. Працуючы ў Інбелкульце, Міхайла Грамыка напісаў на беларускай мове падручнікі па геалогіі для агульнаадукацыйнай школы і для вышэйшых навучальных устаноў.
Яшчэ раней, у 1907—1908 гг., Грамыка пачаў публікаваць свае вершы і допісы ў часопісах «Самообразованпе», «Белый камень» і «Пробужденне». А ў 1927 г. выйшлі яго зборнікі вершаў ужо на беларускай мове: «Плынь» і «Дзве паэмы».
Адметны, значны след пакінуў Міхайла Грамыка і ў развіцці беларускай драматургіі. Яго пяру належаць такія п'есы, як «Змітрок з Высокай Буды», «Каля тэрасы», «Скарынін сын з Полацка», «Над Нёманам», «Воўк» і інш. Міхаіл Аляксандравіч добра вядомы і як вучоны, які напісаў шэраг навуковых кніг.
БЕЛАРУСЬ
Любы край мой, родны край,
Лес, пясок, суглінкі, На палосках, так і знай, Вецер гне былінкі.
Ўсё знаёмае датла,
Ельнік ды асіны,
На балоце, ля жытла, Спеюць журавіны.
Мілы сэрцу ты майму, Родны край убогі...
Сам не ведаю чаму Я люблю дарогі.
Ўздоўж дарог пайшлі шляхі Аж да павароту.
Скрозь лясы, лугі, імхі, Дываны-балоты.
Вунь алея стромкіх ліп, А далей — таполя.
Чуцен колаў нудны скрып, Жыта звозяць з поля.
Пэўна, скончылі жніво, Вунь ідуць дзяўчаты.
3 песняй ціхай і жывой Цягнуцца да хаты.
АПОШНЯЕ ДАРУЙ
Само сябе што і не чуеш, мора! Ці прывітаю я твае хвіліны зноў? Бязберажжа твае абшарнае прасторы Ці дасць калі прытул выгнанніку гадоў? Ад гэтых сініх вод павінен я далёка Падацца, аж туды, дзе шапацяць лясы, Дзе шэпчацца з лазой над возерам асока Ды па шнурах калышуцца аўсы.
Мой родны край мяне гукнуў да працы, Як шмат каго з раскіданых сыноў, Каб з крыўдаю старой ды цемраю змагацца, Каб край ажыў, расквеціўся заноў.
Вось я гатоў! Ўжо кайстра* за плячыма, Ужо ў руцэ мой падарожны кій;
Але... ты зіхаціш прад слёзнымі вачыма, I ногі мне сякуць пад пенай круглякі! Ты ззяеш золатам. Твае нясуцца спевы, Гаворка дзіўная, адвечны гук вякоў;
I у душу маю сумлівыя навевы Ідуць чаргой, як цені аблакоў... Усё цікавіць зрок: пахілыя хібаркі, Чаўны, што заляглі на брэзе адпачыць, Як самавітыя, бязмоўныя таваркі, Ды і рыбалка сам, што ў неба тварам спіць.
Дзяўчынка на бягу адкінула сарочку, А шыйка чорная ўжо пырскі мора п’е; Браток яе гуляецца ў пясочку, Далонькай кволаю хвіліну мора б’е. Няведама яму, што гэта цацка-хваля Прыйшла здалёк, з паўднёвых берагоў... Мо пачалася там, з турэцкага парталя, А мо бяжыць з Казбекавых снягоў! Дзіцятку роўна ўсё: вялікае, малое, Ці сіні акіян, ці дажджавы струмок — На ўсё аднолькава б’е сэрца залатое, На ўсё звініць, як срэбра, галасок! О мора вольнае! Дай моцы мне душэўнай Зрабіцца дзіцянём, каб роўна прывітаць I сініх вод тваіх разгулак песнапеўны, I тых, з кім прыйдзецца па свеце вандраваць! Яшчэ наўчы любіць бязберажжа свабоды Глыбокіх дум, бяздонных, як і ты, Закаты гэных дум ды новыя усходы — Нясцішна гаманіць у часе цемнаты!
Вось, я гатоў! Ўжо кайстра за плячыма, Ужо ў руцэ мой падарожны кій! Жыві, шумі прад слёзнымі вачыма, Нясі, глытай каменне-круглякі!
Даруй! Іду у край далёкі, родны, Бо кліча ён да працы ўсіх сыноў... Каб толькі мне пачуць і там твой спеў лагодны, Твой вольны спеў—у гомане лясоў!
ЯНКУ КУПАЛУ
Бывае так, што ў поўдзень мая За красаваннем і ліствой Мы сонца мала прымячаем, Ў садах бадзяючысь з братвой...
A
Сачаць галіны, пахнуць кветкі, Ў палях ласкае вока рунь, I мы, няўдумчывыя дзеткі, Бяжым па сцежках працы ўгрунь*!
Часамі нават ў цень заходзім, Каб ад праменняў супачыць. Нам цёпла ў маі,— карагодзім; Чаму ііе пець, чаму не жыць!
А толькі думка адпачыне, Нам ясна стане ў гэты дзень, Што зелень ўся без Сонца згіне, Што толькі з Сонца.м дораг цень!
ЛІПЕНЬ
Поле маё каласіста-кудзёрае, Сінія ў золаце ў ім васількі! Ўсё вы залечыце, самае хворае, Што узрашчаюць ў душы бедакі.
Добра, прывабна сцяжынкай нястрогаю Сунуцца ў хвалі даспелых збажын, Ўспомніць дзяцінства і многае... многае, Што засталося за праслам маршчын.
Хутка, о хутка сцяблы каласістыя Лягуць, як войска, ў дажынкавы пыл. Птушкі з гпяздоўяў злятуць галасістыя, 3 фронтаў гаёвых ў паўднёвісты тыл...
I застануцца палеткі абдзёрыя, Хмаркі над імі, нябёс бедакі... Спей жа, маё каласіста-кудзёрае, Смейцеся мне, васількі, васількі!
ЗМІТРОК БЯДУЛЯ
(1886—1941)
Самуіл Яфімавіч Плаўнік (Змітрок Бядуля — псеўданім у прозе, Ясакар— у паэзіі) нарадзіўся ў мястэчку Пасадзец Віленскага павета. Сям'я Плаўнікаў была вялікая і жыла бедна. Доўгі час не было нават сваёй хаты. Бацька добра іграў на скрыпцы і хацеў, каб яго дар пераняў і Самуіл. Купіў яму новую скрыпку. Але Самуіл не асабліва захапляўся ёю. У сем гадоў хлопчык пачаў вучыцца ў хедары (яўрэйскай пачатковай школе), скончыў і паступіў у ешыбот — яўрэйскую духоўную семінарыю. Ешыбот ён не скончыў, пакінуў яго.
Самуіл вельмі любіў маляваць. Маляваў ён прыроду, звяроў і птушак. Пісаў вершы. Спачатку на яўрэйскай мове, потым на рускай, пасылаў іх у розныя часопісы.
3 маленства Бядуля знаходзіўся сярод беларусаў.
Ведаў іх побыт і мову. I калі ў Даўгінаве сустрэў чалавека, які распаўсюджваў беларускую газету «Наша ніва», пачаў пісаць свае творы на беларускай мове і пасылаць іх у гэтую газету. Хутка і сам пачаў у ёй працаваць сакратаром рэдакцыі. Жыў некаторы час у Вільні, а пасля пераехаў у Мінск.
У фарміраванні эстэтычных поглядаў Бядулі вялікую ролю адыграў беларускі фальклор. 3 першых крокаў у літаратуры малады пісьменнік стаў прапагандыстам народнай творчасці. Так, беларускія народныя казкі далі сюжэтную канву для такіх апавяданняў, як «Сон Анупрэя» і «Дудар».
Асаблівасцю яго творчай манеры было спалучэнне рэальнага з фантастычным, трагічнага з камічным.
3. Бядуля вельмі любіў дзяцей, часта выступаў перад імі. I значнае месца ў яго спадчыне займаюць дзіцячыя творы. Аб гэтым сведчыць і тое, што першым апавяданнем яго было «Малітва малога Габрусіка», а апошнім творам — аповесць «У дрымучых лясах». I абодва творы — пра дзяцей.