Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
«Што сядзіш тут, маладзец? — Так спытаўся той яздзец.— Куды брыў, на што сабраўся?» Мацей духу тут набраўся, Зірнуў проста на яздца: «У імя Сына і Айца!!!
Святы Юр’я, пэўне, гэта: Такі з твару, так адзеты, Як я бачыў на абразу!» Пасмялеў Мацей адразу Дый прамовіў да святога: «Я — Мацей з Бару Крутога, Шмат дзяцей, паночку, маю, А карміць іх чым — не знаю. Працаваў бы — не здалеці, Бо гультай я ў гэтым свеце! Красці? — краў бы, дык баюся, Бо, крый Божа, пападуся Да пачцівых як людзей, Так паходзяць ля грудзей, Што жыць стане неахвота!
Вось такія мне клапоты. Я і думаў, як мне быць, Дзе спакой сабе здабыць? He дайшоў сам да нічога, А надумаўся —да Бога Я пайду і запытаю, Што рабіць на свеце маю? Ды у лесе во зблукаўся, Начаваць у ім сабраўся... Вы ж, паночак, быць павінна, Ў неба едзеце ў гасціны?
Дык мне ласку там зрабіце, Аба мне ўсё раскажыце I аб дзетках маіх разам;
Што там скажуць? 3 пераказам Сюды едзьце проста ў лес». «Добра, добра, я увесь Для цябе гатоў служыць! Як мне толькі не забыць Тое ўсё, што ты казаў? Я б паяс расперазаў На ўспамін,— дык меч спадзе, Што параіш у бядзе?» «Эт, панок! Я спосаб знаю,— Простым розумам параю: Каб вам мець перасцярогу, He забыцца б ў Пана Бога,— Адно стрэмя залатое Вы пакіньце мне на тое, Помніць будзеце ўвесь час, Што я тут чакаю вас». «Добра, розуму бярэмя Маеш, чалавеча! Стрэмя На, вазьмі маё; сядзі Ды чакай мяне, глядзі!» I, Мацею стрэмя даўшы, Сам паехаў, паскакаўшы Зноў па лесе на каню...
Бляск ідзе, маўляў, з агню, Ззяе стрэмя залатое.
«Вот бы мне яшчэ другое! — Гэтак думае Мацей.— Было б хлеба для дзяцей». (Узрос Мацей і жыў без цноты*, He было бацьком турботы,—
Дык не дзіва, што лазаты, Бэльзэбула сын рагаты, 3 гэткай думкай падступіў, А Мацей яе ўхапіў.) Потым стрэмя закапаў, Палажыўся і праспаў, Аж да заўтра, да паўдня... Пралупіўшы толькі вочы, Чуе: конь ізноў грукоча. Святы Юр’я то нясецца, Мацей ў вус сабе смяецца. Многа часу не чакаў, Хутка Юры прыскакаў: Конь пад ім гуляе, скача. «Ну, ты слухай, небарача: Аб табе з тваёю справай Я ў абедзе за расправай Богу ўсё як ёсць сказаў; Пастараўся, як звязаў, I як ты жывеш, гаруеш I з дзяцьмі сваймі бядуеш; Як галаву сваю ламаеш I які ты розум маеш!
Так казаў, што ледзь-не ледзь Сам не плакаў. Адпаведзь Бог такую табе даць Меў мне міласць прыказаць: Красці — гэта грэх! Глядзі, Ты ніколі не крадзі!
Калі ж будзеш ты што браць У людзей, то, каб аддаць, Надта рупіцца не трэба, От і будзеш меці хлеба.
A то часам і саўсім He аддай нічога ім: Я не ведаю, не браў... Калі ж будуць набівацца, Ты не бойся адпірацца, Шчасце знойдзеш так сваё. А цяперака маё
Стрэмя зноў ты мне звярні». «Стрэмя?! Я яго не браў!
Хіба ж пан мне аддаваў?!» — «Ану, як жа,— можа, не?» —• «Не давалі, панок, мне!
Мо ў дарозе дзе згубілі, Мо саўсім бсз стрэмя былі?..» «Не кажы, Мацей, пустога, Свайго стрэмя залатога Я ніколі не губіў;
Я пакінуў, як тут быў, Ды ад’язджаць ужо збіраўся». А Мацейка не спужаўся: «Ясны пане, мяне маці He вучыла, каб ілгаці, I калі я вам сказаў, Стрэмя вашага не браў,— Значыць, так яно і ёсць, Дайце веры, ваша мосць». Так Мацей выпрысягаўся. Святы Юры паспрачаўся, Потым бачыць, што дарма Тут стаяці, што няма Ўжо ніякае надзеі Вярнуць стрэмя ад Мацея, Уздыхнуў дый кажа ціха: «Ну, не жычу табе ліха, Бог з табою... Спажывай!
Дробных дзетак паднімай, Хоць... Папраўдзе... Каб я знаў, Стрэмя б мо табе не даў».
I, сказаўшы так, святы Паскакаў у лес густы. Мацей стрэмя адкапаў Дый за пазуху схаваў I пайшоў сабе дахаты I вясёлы, і багаты.
Як ён сцежачку знайшоў, Як дадому ён прыйшоў, Як далей ён сабе жыў, 3 кім сварыўся, з кім дружыў, Які у жыццю меў ён цэль,— Я не ведаю. «Круцель!» — На яго казалі людзі.
Хай і гэтак сабе будзе!
Мне ж, калі так ваша ласка, За маю за гэту казку Чару мёду паднясіце Ды закускаю дарыце.
СПРЭЧКА
Дзядзька Тодар, два Пранцішкі, Сват Гілерык, кум Тамаш Раз ў мястэчку Зацвілішкі Насмяшылі ўвесь кірмаш.
Што было прадаць — прадалі, Кум Тамаш змяніў каня, Покі ўсё панакуплялі, Зірк — ай-ей: каля паўдня!
— Праўда, справіліся ёмка, Але ж хай ты... во, абед...
— Ну дык што! Хадзем ў карчомку! — На суседзяў так сусед.
Узялі кварту. На закуску Пару ўзялі тараноў.
Што ж ім кварта? На затруску! Ўзялі квартачку ізноў...
Больш пілі дзядзькі, чым елі: Квас, гарэлку, піва, мёд. Быццам чмелі, загудзелі, Як і ўвесь ля іх народ.
Хоць там словы ледзьве вяжуць,—■ Тэй бяды! А што ж маўчаць?
Той штось скажа, той заўважыць, Кіне чарку наліваць.
Так ад цэнаў, бульбы, меры, Што на рынку хвальш дае, Зачапілі справы веры Дый... счапілісь за яе! Гэтта слоў ім не хапіла,— Знана вёска: словаў брак! Потым, слова — хіба ж сіла? Хіба ж зробіць, як кулак?
От і пляснуў Тодар ў вуха Па-суседску Тамашу, I паўстала завіруха У карчме на кірмашу.
Кум Гілерык, сват, Пранцішкі, Тодар,— звіліся ў клубок... Ўсё мястэчка Зацвілішкі Раптам збеглася ў шынок...
Праз гадзіну дзед Ігнацы Ўсіх бусайлаў* тых мірыў:
— Ці ж не сорам гэтак, братцы? — Дзед паважна гаварыў: —
Ну, на ліха вам сварыцца?
3 розных вераў вы — адны Дзеці гэтае зямліцы, Краю гэтага сыны.
Вера з жыццем ўсім даецца, Хто іх даў — яму іх знаць!
Дурань той, хто спадзяецца Веры сілай паяднаць.
Мы і так, браткі, знявагі Досыць мелі ад чужых, Каб спрачацца без развагі, Ці не цешым толькі іх?
Глузу хіба ж вы не мелі?
Біў чужы вас лёгка смех? Эх вы, шэршні! Эх вы, чмелі! Ну, не сорам вам?.. He грэх?..
ХАТКА
Там, дзе сумна з краю бора Ў тры ваконцы свеціць хатка, I з лясной травой гавора Буракоў і бульбы градка;
Дзе жаўцеюць тры загоны, А на кожным па дубочку, Ціха шэпча бор зялёны I глядзіцца ў ручаёчку;
Дзе чутно, як сонца грае На праменнях свету горда I ніколі не змірае Зык шчаслівага акорда,—
У тэй хатцы, пры тым боры, Асялілісь аж тры горы:
Сын даўно пайшоў ў жаўнерку, Хоць, здаецца, меў ён льготы...
Ах, згубілі Казімерку
У жаўнерцы тэй сухоты!
Доню мелі... Божжа воля!
Выйшла замуж, ён п’яніца...
Што падзееш? Мусіць доля!..
I памерла белаліца.
Мелі мейсца. Хлеб трымаўся, Быў рызман, хаця і зрэбны,
Пан ляснічы штосьць ўзлаваўся: «Вы мне, кажа, непатрэбны»...
Аж тры жалі, аж тры горы, Там у хатцы, там пры боры!
ПЕСНЯ
На чужой старонаццэ Заняпаў душой I згубіў здаровейка, I згубіў спакой.
He глядзелі б вочанькі На нялюбы свет, Маладое радасці Прападае след.
На чужой старонаццэ He цвітуць сады, He спяваюць птушачкі,— He лятуць сюды.
I чужое лецейка Для мяне — зіма, I чужога сонейка Для мяне няма.
На чужой старонаццэ He шумяць лясы
I няма прыгожасці Ў палявой красы. Замірае душачка На чужой зямлі, А дамоў вярнуціся He ў маёй валі.
Дзе ж вы, ніўкі родныя I дубовы шум?
Заспявайце голасна, Каб пазнаў, пачуў. Ўскаланіце песняю Векавечных сноў, Ўскаланіце душачку, Ўскаланіце кроў.
ЦІШКА ГАРТНЫ (1887—1937)
Сапраўднае імя пісьменніка — Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Нарадзіўся ён у мястэчку Капыль у сям’і беззямельнага селяніна. Бацька асушаў балоты на Палесс:, а маці ткала палатно ці займалася падзённай працай у местачковых багацеяў.
Калі ў 1908 г. Цішка Гартны даведаўся пра выданне ў Вільні беларускай газеты «Наша ніва», то адразу зацікавіўся ёю, пачаў чытаць, а аднойчы паслаў туды і свае вершы. У 1909 г. убачыў свет першы верш Цішкі TapiHara «Бяздольны», прысвечаны Янку Купалу.
У дванаццаць гадоў Зміцер развітаўся з бесклапотным дзяцінствам: летам пасвіў кароў, а зімой вучыўся — спачатку ў хатніх настаўнікаў, а пасля ў народным двухкласным вучылішчы. У 1905 г. зрабіў першае падарожжа «ў людзі», дзе меркаваў знайсці працу і надрукавацца ў «Кневскнх отклмках». Але ні адно, ні другое не атрымалася. Вярнуўся дадому і паступіў у майстэрню гарбаром. Спрабаваў паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, але яго не прынялі. У пошуках работы Зміцер доўгі час вандраваў па Беларусі, Літве, Латвіі і Украіне.
Раннія творы маладога пісьменніка былі напісаны пад уражаннем паэзіі Някрасава. Першы зборнік вершаў «Песні» выйшаў у 1913 г. Герой яго твораў — прыгнечаны чалавек, якому цяжка жыць. Цішка Гартны заклаў асновы беларускай рабочай паэзіі.
Значны ўклад зрабіў Зміцер Хведаравіч і ў беларускую прозу. Лепшыя яго апавяданні, якія ўваходзяць у зборнікі «Трэскі на хвалях» (1924) і «Прысады» (1927), вызначаюцца багаццем жыццёвага матэрыялу.
Важным здабыткам на шляху станаўлення беларускай эпічнай прозы быў раман Цішкі Гартнага «Сокі цаліны».
Увесь час Ц. Гартны актыўна выступаў у перыядычным друку з падарожнымі нарысамі, крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі, успамінамі пра рускіх і беларускіх пісьменнікаў, а таксама па пытаннях мовазнаўства, тэатральнага майстэрства і музыкі.
Трэба адзначыць і тое, што Ц. Гартны ўпершыню ў беларускай прозе выступіў з апавяданнямі на антыфашысцкую тэму «Смерць Германа Васермана» (1931), «Краскі ў палынах» (1932).
Пісьменнік працаваў рэдактарам газеты «Савецкая
Беларусь», часопіса «Полымя», узначальваў Дзяржаўнае выдавецтва БССР, быў намеснікам наркома асветы рэспублікі.
Памёр Ц. Гартны ў турме.
КЛЯНІНКА
Бачыў я, як вецер ў полі павяваў, Бачыў, як клянінку бедную хістаў:
3 болю яе ралкі тонкія гулі I хінулісь нізка да сырой зямлі.
А сіберны вецер з сілай набягаў, Пекныя лісточкі з ралак атрахаў.
I здавалась, раптам ён мацней шугне, Бы нажом ля корня бедную сатне.
Ўміг, ў адну хвіліну ў маладым жыцці Перастане дрэўца рэзвае расці...
Але моцы ветру стала не хапаць — Ен не мог клянінкі ўзвеем даканаць.
Закіпеўшы помстай ветру насустрэч, Лісцем прашаптала смела яму рэч: «Захацеў, сіберны, ты мяне скасіць, Захацеў разрэзаць майго жыцця ніць...
He, не дамся, вораг, сіле я тваёй — Выйду з усёй моцай стрэціцца з табой, I хоць тваіх звеяў мо й не адапру —• Толькі і пакорнай смерцю не памру».
ДА НАДЗЕІ
He пакінь ты, надзея, мяне, На адну не пакінь ты хвіліну, Дай глыбокаю вераю мне У васкросшую верыць краіну.
Напаі маю душу віном Нестрыманай яскравай свабоды I кажы мне галосна аб том, Што заззяе яна для народа,
Які сілай панурлівых дней
3 непрыветнаю доляй звянчаны...
Пей жа песні, надзея, мне, пей Аб васкросшай краіне каханай!
* *
Мець бы жыццё бессмяротнае мне,
Мець бы вечныя, свежыя сілы, Я аддаў бы усё старане, Старане сваёй роднай і мілай!