• Часопісы
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Жоўтыя сцены жыта зноў абнялі іх з бакоў. Таксама стаяла гарачыня; таксама спявалі жаўранкі ды перапёлкі; не заціхалі песні жнеек.
    — Ці далёка нам яшчэ ісці, мама? — запытаў Міхалка, адышоўшыся крыху.
    — He так ужо далёка, даражэнькі. Дойдзем, сынок, крапіся крыху,— адказала Маланка, кінуўшы погляд усцяж гасцінца.
    ВІНЦУК АДВАЖНЫ (1890—1978)
    Сапраўднае імя Вінцука Адважнага — Язэп Германовіч. Нарадзіўся ён у Гальшанах. Яшчэ ў дзяцінстве ён прачытаў словы Ф. Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай
    беларускай, каб не ўмёрлі!»,— і ўсё сваё жыццё прысвяціў гэтай ідэі.
    Скончыўшы ў 1913 г. Віленскую духоўную семінарыю, Я. Германовіч прамовіў па-беларуску з касцельнай казаніцы, а пасля, блаславёны Максімам Гарэцкім на нялёгкае жыццё пісьменніка, выступаў на старонках рэлігійных часопісаў і іншых выданняў. Усё гэта, як і створаная ім у прыходзе беларуская школа, не падабалася польскім уладам. I ксёндз Германовіч вымушаны быў шукаць прытулку ў айцоў-марыянаў. Разам з законам божым і лацінскай мовай Я. Германовіч падаваў дзецям простага люду і сіротам прыклад пашаны да роднага слова. Але ж і айцоў-марыянаў пачалі травіць за беларускую мову, і яны вымушаны былі выехаць ажно ў Харбін. Там Вінцук Адважны выкладаў у гімназіі, быў яе дырэктарам. Туга па радзіме прывяла яго ў Вільню, але праз некалькі гадоў немалады ўжо ксёндз вымушаны быў вяртацца ў Кітай. А неўзабаве, у 1948 г., Вінцук Адважны быў арыштаваны кітайскай міліцыяй і перададзены савецкім уладам. Атрымаў пакаранне на 25 гадоў прымусовых работ у папраўчапрацоўных лагерах. У 1955 г. яму дазваляюць выехаць у Польшчу. Адтуль Я. Германовіч праз чатыры гады перабраўся ў Рым, дзе рэдагаваў часопіс «Божым шляхам».
    Яшчэ ў 20-я гады Вінцук Адважны стаў вядомым аўтарам у Заходняй Беларусі. Яго гумарыстычныя творы і пацешныя вершы для дзяцей друкаваліся ў тагачасных часопісах, выходзілі асобнымі кнігамі: «Як Казюка сабраўся да споведзі» (1928), «Казюкава жанімства» (1929), «Як Гануля збіралася ў Аргентыну» (1936), «Адам і Анэлька» (1931) і інш. Вядомы былі і яго пераклады казак на беларускую мову («Канёк-Гарбунок» П. Яршова і «Казка пра рыбака і рыбку» А. Пушкіна).
    Памёр Вінцук Адважны далёка ад сваёй роднай Беларусі.
    СПРЭЧКА ПАД КАСЬЦЁЛАМ'
    Сымон. — Скуль вы, паночку?
    Пан Яцэнты. — Я — аж з Велькей Околіцы Дзесенць вёрст од Луконіцы Я Плавскі з Плавскіх, Сын Плавскего. А ты скондыць?
    Сымон. — Я, паночку, жыву недалёчку — Тут у Луконіцы.
    1	Друкуецца ў дарэформеннай (1933 г.) арфаграфіі.
    Я ц э н т ы.
    — (Да сябе.) Ага, хлоп! To трудна рада.
    (Да Сымона.) Цо ту чуваць? Hex пан
    С ы м о н.
    гада.
    — Жывём, пане мой, спакойна, Працавіта, багабойна.
    Касьцёл блізка, дык вясёла: Ходзім часта да касьцёла. А даўней ня так бывала — 3 гакам трыццаць вёрст — бязмала: Пакуль у Слонім даскрабешся, Дык начыста падаб’ешся.
    Ды ня толькі за дарогу — За ксяндза тож дзякуй Богу!
    I даступны і вясёлы,
    I ў касьцеле, і да школы Прыбягае, дзетак вучыць —
    Я цэнт ы.
    Аж залішне часам мучыць. — Хоць вы хлопы, ды палякі, А тэн ксёндз тут... нейкі, такі, Цо он гэта... проста мова Навет хамске ў ёй слова Зачол мувіць на амбоні.
    С ы м о н.
    А няхай нас Пан Буг броні. — Ах, мой міленькі паночку! Што ж ты валіш як у бочку?! To ж вы тут не за гарамі: Мы вас добра знаем самі — Hi паруску, ці француску, Вы ж папросту, беларуску — Тож гаворыце усюды
    Я Ц э н т ы.
    (да сябе) He люблю цярпець аблуды! — А ты сконд веш, пане?
    Хто так муві, кламе! Мувім тылько в дому Часэм покрыёму, До паробка, дзевкі. Але нашы дзеткі, Хлопцы маладыя I мы ўсе старыя Далікатну мову — Польскую размову Так мы палюбілі, Што, каб нас забілі, Яе не пакінем! Хіба перці мы згінем.
    219
    Сымон.
    Я цэ н т ы.
    Сымон.
    Я ц э н т ы.
    Сымон.
    Я ц э н т ы.
    Сымон.
    — Ніхто вас не забівае, Кожны гэта добра знае, Што наш край для нас як маці: Мы жывём у сваёй хаце. Беларуска наша мова, Хоць і просты ў ёй словы, Але родныя і мілы: Ад калыскі да магілы Гэтай мовай мы гаворым, Ці жартуем, пяём, спорым; На вясельлі ці ў патрэбе... — Бракавала яшчэ ў небе! Ксёндз з навукай выязджае, Хамску мову ўсюды пхае I ў касьцеле... то ж адвага! Гэта ж брыдка, стыд, зьнявага! I ня бачыць, што-якое — Гэта ж месца там сьвятое! Дачакаем яшчэ скора — Ксёндз да Бога прагавора, Як той кажа: проста з мосту! Так, пахамску, ці папросту! — А бадай вам было гола! Ня ўкусіць ксёндз касьцёла: А ў небе, мой ты браце, Мейсца досыць: хваце, хваце! Знаю я чаго вам трэба: Тут палітыка — ня неба!
    — Як ты хлоп, то сваё хваліш: Толькі гэтага ня знаеш,— Што польска мова далікатна: Яна ёсьць пекна і прыятна: Вось як-бы зьеў хлеба са шмальцам! — Ды гэты хлеб для нас з закальцам; Нам проста мова наймілейша, У кожнай справе найпярвейша: Гаворыць ёю кожна матка Да свайго роднага дзіцятка.
    — Ды ваша мова найпрасьцейша, А польска дужа шляхетнейша!
    — Э, што да шляхты — лепш ня рухай, А калі хочаш, дык паслухай;
    Вось вам гісторыя пакажа, Якраз памоему дакажа:
    Я ц э н т ы.
    Сымо н.
    Я цэ нт ы.
    С ы м о н.
    Я ц э н т ы.
    Сымон.
    Што наша мова слова-ў-слова Была шляхоцка і князёва.
    У ёй гаварылі Радзівілы,
    I князь Сапега, і вяльможы, I шляхта ўся, і народ Божы. — To мусіць нашай ня ўмелі? — I ня ўмелі й не хацелі! Ды што таіць! скажу тут сьмела, Што князь літоўскі, сам Ягела, Хоць каралём каранаваўся, Іначай тож не адзываўся, Як беларускай нашай мовай.
    I ў палаце тож замковай Пабеларуску ўсе пісакі Лісты складалі там усякі, Пісалі акты, дакумэнты — Ці чуеш, васпан, пан Яцэнты? — Адкуль ты ведаеш ўсё гэта? — Ў мяне ёсьць кніжкі, ёсьць газэта; I досыць многа я чытаю, А як ня ведаю, пытаю.
    Ня думай дрэнна пра Сымона: Я не такі, як... хто — варона! — I я тэж ксёнжэк мам досьць веле: Газэты не мам вось тыкеле.
    — Каб пан больш думаў і чытаў-бы Скарэй-бы праўды дапытаў-бы;
    Пазнаў-бы пан, як-то калісьці Ці для тытулу, ці карысьці Тут наша шляхта і вяльможы Стапталі ўсе законы Божы: Зраклісь ўсяго свайго дашчэнту. Пайшло вяліка разарваньне, А ў нас — чужынцаў панаваньне. Паны згубілі нашу волю, А мы папалі ў няволю.
    Цяпер нас цягнуць за сабою, Таей дарогаю крывою: Калечаць нас і мучаць вечна — Работа гэта небяспечна.
    Народ жывы, жывога-ж зьвесьці... У вас далёка розум гдзесьці!
    Дык вось наш ксёндз ў даступнай мове, У нашым простым, родным слове,
    
    Стаў Бога ўсім людзям тлумачыць: Што кожна праўда веры значыць, I як нам жыць, талкуе многа, I шмат тож іншага такога.
    Цяпер мы сталі разьбірацца: Цаніць сябе і мову родну, 1 справу нашую народну.
    Кідаем сваркі і лямэнты...
    Што-ж ты на гэта, пан Яцэнты?
    Я ц э н т ы.
    — Я тут нічога... To ест — многа Тут нарабіў ксёндз гэты злога, Бо народ просты ён бунтуе
    I нас вось, шляхту, не шануе.
    С ымон. Яцэнты. Сымон.
    — А што зрабіў ён вам такое?
    — Ну, нібы гэта, нібы тое...
    —■ Эх, годзі нам з табой спрачацца;
    I мусіць лепей разьвітацца?
    Я цэнт ы.
    — Мы тэму ксендзу не даруем; Вось толькі мы яго шкадуем;
    A то мы зара да дзекана, Мы да біскупа, мы да пана Старосты пойдзем, як захочам. Мы хоць куды, як трэба, скочым.
    С ымон.
    — Так, так, вы добры! Пажалелі... Бадай вы тое сама зьелі!
    Я ц э н т ы.
    — Што, можа мы малыя дзеці? Мы будзем так сабе сядзеці — А тут тымчасам важна справа! Якое ксёндз тут мае права, Каб мову простую, паганску, Ў касьцёл уносіць? ды пахамску Каб нас вучыць? а мы ня хлопы!
    С ы м о н.
    — Та, так — разумны! з Эўропы Вы самы, самы наймудрэйшы!
    Яцэнты.
    Сымон.
    — Хто-о?
    — Вы, шляхцюры ўсе тутэйшы! Толькі-ж вы крышачку лянівы, Як той жыдоўскі конь фальшывы: Падскочыць ўгору і асядзе, Хоць кол ламі яму на задзе.
    Я цэ нт ы.
    — Мы на ксяндза, хоць шкадавалі, А ўсё-ж, гдзе трэба, напісалі.
    Сымон.
    Я цэнт ы.
    — Але-ж ён шляхты не баіцца! — Ды мы гатовы хоць пабіцца!
    С ымон.
    Я н э н т ы.
    С ы м о н. Я ц э н т ы. Сымон.
    Я ц э н т ы.
    С ымон.
    Я цэнт ы.
    Сымо н.
    Я ц э н т ы.
    С ы м о н.
    — Як-та — з ксяндзом? і гдзе — ў касьцеде?
    — А нам ўсё роўна: вось тыкеле, Каб на сваім ўсё-ж паставіць— I, як захочам, дзела справіць. Мы яму зробім яшчэ штукі: Якраз падловім ў час навукі — Ў запас людзей з сабою клікнем, Як запяём, а посьле крыкнем... — Ну, а як гэта не паможа?
    — Э, кожны штось ў кішэнь паложа...
    — To ж ты казаў — касьцёл шануеш?..
    — Цяпер кажу, ці добра чуеш? Табе сказаў я пад сакрэтам, Дык данясі ксяндзу аб гэтым: I спаць у шапку мы ня будзем! Што падпісалі, то здабудзем!
    — О, знаю, так — паны вы важны! Вы пры бутэльцы тож адважны, Як памагчы, дык вы тагды калекі. А як захочаце пашкодзіць, Ці ашукаць каго, сазводзіць — Тагды вы першы.
    — Што ты кажаш?
    — А што на гэта мне адкажаш?
    — Мужык ты, хлоп ты, дурань, хаме! Няма больш дружбы паміж намі. Ты што язык свой распускаеш? Я шляхціц, хлопе ты, ня знаеш?
    О, мне юж дзісяй досыць тэго —
    Я Плавскі з Плавскіх — сын Плавскего!
    ( Выходзіць.)
    II
    (Паківаў галавой у старану Яцэнтага, кажа ў старану публікі): — Гавары з кабылай пацеры!..
    Што тут памогуць аргумэнты, Калі дурны сам пан Яцэнты!
    (Задумаўшыся, ходзіць па сцэне.) — Але-ж, мой моцны, добры Божа!
    
    Чаго-ж людзкая злосьць ня можа? А мы з святою справай нашай, Як тыя скваркі — зьесьці з кашай Даёмся, навет і ня спорым — Вось толькі часам пагаворым, Ці паклянём, ці пабядуем, Або і так, як-бы ня чуем...
    А кругом нас ўзялісь за рукі I сталі нам даваць навукі, I б’юць па носе, колькі ўлезе, Як той каваль ды па жалезе. Ўсе проціў нас, а гдзе прычына?.. Ты, Беларусь — мая Айчына!
    (На адным калене; правая рука ўгару, да публік.1.)
    — Цябе, цябе ў сэрцы маю, Табе я вернасьць прысягаю! Ня марны толькі дам я словы, Але жыцьцё аддаць гатовы! Ты — Беларусь, Айчына, Маці, Прымі прысягу ад дзіцяці!
    (Ўстае. Адмахвае рукой.) — Далоў, далоў усе спакусы! Мы людзі тож, мы Беларусы. Ня будзем-жа ўсьцяж баяцца: Пара, пара за дзела брацца! (Аглядаецца.)
    — Ага, вось нехта йдзе сюды.
    III
    С ымон.
    — А вы, паночку мой, куды? I з нейкай доўгаю паперай, Так позна — а гадзіне шэрай?
    В а л е н т ы.
    — Ах, міленькі браток, Сымоне!
    Патрэба, бачыш, мяне гоне.
    Інтэрас гэты вельмі пільны — Мы пасылаем аж да Вільні, Каб згэтуль ўзяць ксяндза такога, А нам прыслаць скарэй другога.
    Да эксцэленцыі біскупа...
    С ымон.
    — Эх, доўбні вы, а васпан — ступа! I чым ксяндзок наш вінаваты?