Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
«Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне, Панура, нявесела шэпча ён мне:
«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне Аб беднай, далёкай сваёй старане».
ВАРОНА I ЧЫЖ
(Байка)
Прыгода гэтая не так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае) Варона прыступае:
«Скажы, ці я падобна да арла?»
I бачыць чыж — з варонаю не жарты,
А ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.
«Зусім арол»,— адказывае чыж Вароне клятай з клёна.
«Ну, то ж бо то! Глядзі ж!» —
3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона
I паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, здзівіўся верабей: «Браток! Ці жа вачэй не маеш — Арлом варону называеш?»
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
«Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог арла варонай не назваць;
Варону жа арлом — нічога».
АЛЕСЬГУРЛО (1892—1938)
Аляксандр Кандратавіч Гурло нарадзіўся ў мястэчку Капыль на Случчыне ў беднай сялянскай сям'і. 3 малых гадоў ён пазнаў шмат бяды. Дастатку ў сям'і было небагата, і Алесь, скончыўшы чатырохкласнае вучылішча, у пошуках кавалка хлеба вымушаны быў пакінуць вучобу. Працаваў пастухом, парабкам, а затым — рабочым на петраградскім заводзе «Вулкан». У 1913 г. Алесь Гурло прызываецца ў армію і накіроўваецца ў Балтыйскі флот. Тут ён спачатку плавае на крэйсеры «Багатыр», а пасля на мінаносцы «Забіяка», на якім і застае яго імперыялістычная вайна. Таксама Алесь Гурло прымаў удзел у грамадзянскай вайне, дзе быў пакалечаны.
Першыя вершы Алеся Гурло ўбачылі свет на старонках «Нашай нівы» ў 1909 г. Юнак захапляўся паэзіяй Я. Купалы і Я. Коласа. Таму, зразумела, яго творчасць фарміравалася пад уплывам любімых паэтаў.
3 маленства адчуўшы на ўласным вопыце гаротнае жыццё селяніна, Алесь Гурло першыя свае вершы прысвячае нешчаслівай долі беларускага мужыка, дзе выраз-
на гучаць свабодалюбівыя матывы, вера ў чалавека («Полудзень пры жніве...», «Нядоля», «Сяўцу»),
У пакінутай нам спадчыне паэта захавалася шмат вершаў, напісаных за час службы ў царскім флоце («На моры», «Над морам», «Мора» і інш.), дзе ён паэтызуе вобразы смелых, дужых матросаў.
Аднак самае істотнае і цікавае ў паэзіі Алеся Гурло — яго лірычныя творы, пачуцці і роздум чалавека, які многа перажыў і многа пабачыў. Гэта — «Праплыў я шмат», «Часта мне гавораць», «Каўказ», «Мая Мекка» і інш.
Многія вершы А. Гурло 20—30-х гадоў друкаваліся ў часопісах і сабраны ў зборніках «Барвінак» (1924), «Спатканне» (1925), «Сузор'е» (1926), «Зорнасць» (1927) і «Межы» (1929). Гэта сведчыць пра яго працавітасць і шчодры талент. Але цяжкасці жыцця, якія выпалі на долю паэта, сухоты і калецтва канчаткова падарвалі яго здароўе.
АХВЯРА
Прычапілася да Янкавай жонкі нейкая паганая хвароба. Спалохаўся Янка, каб не памёрла яго Анэля, дый пачаў маліцца, а нават ахвяраваўся прадаць сваю кабылу і грошы, што возьме за яе, аддаць у цэркаў. Прайшло крыху часу, жонка ачуняла, але Янка (скупы быў гад!) неяк забыўся на сваю ахвяру. Жонка, праўда, часта ўспамінала аб ёй мужыку, але той, паказваючы пальцам у неба, адказваў: «Ты думаеш, калі іх, то і ашукаць няможна?»
Але нядоўга прыйшлося цешыцца Янку, бо ўскорасці жонка за першы раз горш асунулася, і — чым далей — усё больш слабела і слабела.
Кепска прыйшлося Янку; не ў галаве ўжо яму выкруткі перад богам; давай ён шчыра маліцца і прыракаць, што калі толькі хворая і цяпер ачуняе, дык ужо пэўне прадасць кабылу і грошы, што возьме за яе, аддасць у цэркаў.
Прайшло ізноў трохі часу,— жонка паздаравела. Янка баючыся, каб ізноў не занядужала Анэля,— узяў кабылу, курыцу дый пайшоў на торг.
— Прадаеш кабылу? — пытаюць яго.
— Прадаю,— адказвае той.
— А колькі просіш?
— Два злоты,— кажа Янка.
Глядзяць людзі, як на шалёнага. Ажно нарваўся нейкі чалавек дый суліць яму трыццатку.
— Адна кабыла,— кажа Янка,— не прадаецца, а з курыцай разам.
— А што за курыцу? — пытае яго.
— Сто рублёў.
Бачыць купец, што мае справу з нейкім прыдуркаватым, як яму здалося, чалавекам, а што кабыла была важная і гэтых грошай вартая,— выняў сотку, далажыў двузлотку і аддаў Янку.
«Вясёлку» за курыцу Янка схаваў у капшук; а за двузлотку, што ўзяў за кабылу, цяжка ўздыхнуўшы, паставіў у царкве свечку.
ПАДНЯВОЛЬНАЯ ВЯСНА
Увабраўся садок мой прыгожа: Цвет бялее ад яблынь і йгруш, Толькі душу маю боль трывожа, Толькі сэрцам сваім я нядуж...
На дварэ ўсюды пахне вясною, Ўсе сады зацвілі, нібы рай, Я ж марнею без сну, без спакою, А так міла вясна, месяц май!
Так, здаецца, рвануўся б да свету,
Каб нацешыцца пахам садоў, Але лёс пасудзіў мне не гэта: Ен судзіў слухаць звон кайданоў...
Надта прыкра і горка да болю...
Ўсё цвіце, весяліцца усё...
Адно сэрца марнее ў няволі,—
Гэта сэрца — нявольнік — маё...
КОЛЬКІ МУКІ...
Колькі мукі душы, колькі слёз пралілось
Пры ўспамінку аб роднай краіне;
Спазнаць гора, нуды многа мне давялось Ў гэтай сумнай, далёкай чужыне!
Там прыгожа так сонца зіяе
Над радзімай маёю хацінай;
Ўсякі думку маю там згадае, Руку помачы даць не праміне.
Ў ціяжкі час без пагарды і здзеку Абмяняецца ласкавым словам;
Як крышталь, там душа чалавека
I так блізкая сэрцу там мова...
МАЯ ПЕСНЯ
Сяду я на ўзгорачку, на віду I зайграю голасна у дуду;
Я зайграю, заспяваю, Што на сэрцы сваім маю:
Каб прайшоў прыгон і здзек, Каб жыў вольна чалавек, А хто спіць — таму пабудку Я сыграю сваёй дудкай,
А хто ў працы анямог, 3 таго цень зганю трывог, Апяю я песняй поле, Лугу шыр, яго раздолле,
Лес зялёны, цёмны бор, Сініх рэчак бег, прастор, Зоры з вечнымі агнямі, Што зіяюць над начамі,
Сонца яснага прамень, Што нас грэе цэлы дзень;
Буду пець сваю я песню Ўзіму, ўлетку, напрадвесні.
Ей зганю я ночы сон,— Яна ліры маёй звон!
Буду пець, не буду нўдзіць, Шчасце клікаць сабе, людзям.
МОРА
To ціха яно... чуць дыша, чуць б’ецца, I сонца праменні цалуюць яго;
To, ўзняўшыся валам, нясецца, нясецца, I белая пена блішчыць, як агонь.
Ракоча і стогне удар за ударам, I лезе на хвалю хваль новых града... Прастор у тумане, а неба у хмарах — Ніяк не пранікнуць у цёмную даль.
А вецер ўсё свішча разбойнікам лютым
I ўсё падганяе валоў дзікі бег;
Шугае на роўні, павернецца крута, Нібыта ваяка ў ліхой барацьбе.
I вецер, і хвалі — браты па раздоллю: Іх шпаркага бегу нічым не суняць.
О, мора, люблю я тваё сваяволле, Люблю тваю буру і ціхую гладзь!..
ЗАМКАВАЯ ГАРА
Ты стаіш, як ўладар...
Дзесяцінны абшар
Твой на версе убран муравою, Як відно, апавіта была ты вадою.
Табе многа вякоў—
Таму сведкаю роў
Ды ручай са сцюдзёнай вадою, Што ўдаль хваляў бяжыць чарадою.
Хто цябе збудаваў,
Над зямлёю падняў
Для чаго, для патрэбы якое,—
Для красы ці для мэты ліхое?
Тут будынак, відаць,
Мусіў колісь стаяць,
Пацяшаўшысь акругаў красою, Можа славай хваліўся якою?
I ў яго мо сцянах
На варожы на страх
Кінжалы і кальчугі звінелі, Можа гімны пабедныя пелі?
Можа тут з-за княжны Навастралісь ражны, Можа віны ліліся ракою? Адвячаў можа хто галавою?
Можа граў тут гусляр
Альбо пеў мо пясняр,
I па свету галосна і звонка Разнасіў можа славу старонкі?
ЦІ ішоў у паход
За свабоду народ,
Прад табою схіліўшы знамёны, Можа праўды пісалі законы?
Ты стаіш сіратой,
I навокал спакой;
He красуюцца сцены і вежы,
He вартуюць прастор твае межы...
Гоніш ціхі ручай,—
Мо каб шум з края ў край
Аб мінуўшым будзіў успаміны,
А мо шчасце прарочыш краіне?..
ЗОСЬКА ВЕРАС (1892—1991)
Зоська Верас — гэта псеўданім Людвікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік. Нарадзілася яна ў мястэчку Мяджыбат, што на Украіне, дзе яе бацька служыў афіцэрам у рускай арміі. У 1912 г. дзяўчынка скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне, а праз два гады — агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве.
На хвалі ўздыму нацыянальнага руху юная Людвіка Сівіцкая ўключылася ў грамадскую дзейнасць. Яшчэ ў гімназіі яна ўвайшла ў склад кіраўніцтва гродзенскага гуртка беларускай моладзі, які займаўся асветніцкай дзейнасцю. Людвіка спявала ў хоры, іграла ў струнным аркестры, прымала ўдзел у спектаклях. Потым падтрымлівала сувязь з беларускай кнігарняй у Вільні, з выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца», з беларускім студэнцкім гуртком у Пецярбургу.
У час першай сусветнай вайны паэтэса з Беласточчыны, дзе яна жыла ў фальварку свайго дзеда, пераязджае ў Мінск. Тут разам з Максімам Багдановічам у 1916—1917 гг. яна працавала ў Беларускім таварыстве помачы ахвярам вайны, наладжвала прытулкі для дзяцей-сірот. У гэты ж час Людвіка актыўна супрацоўнічала і з тымі, хто быў арганізатарамі беларускай дзяржаўнасці.
Друкавацца Л. Сівіцкая пачала ў 1907 г. А з 1911 г. на старонках «Нашай нівы» з'яўляюцца яе вершы і апавяданні пад псеўданімам Мірко, Мама і інш. Пад псеўданімам Зоська Верас Людвіка Сівіцкая пачала друкавацца ў газеце «Вольная Беларусь» з 1917 г.
3 1923 г. і ўсё астатняе жыццё Зоська Верас жыла і
працавала ў Вільні. Яна была стваральніцай і рэдактарам першага нацыянальнага дзіцячага часопіса «Заранка», першы нумар якога выйшаў у 1927 г. У гэтым часопісе Зоська Верас знаёміла дзяцей з творамі вядомых тады паэтаў: Гальяша Леўчыка, Міхася Машары, Канстанцыі Буйло і інш. Дэбютавалі там і маладыя аўтары. Праіснаваў часопіс толькі да 1928 г. і з-за матэрыяльных цяжкасцей вымушаны быў спыніць сваю дзейнасць. Але гэта быў каштоўны вопыт узаемасувязі з юным чытачом, выкарыстаны потым заходнебеларускім часопісам «Пралеска».
Далейшы лёс Зоські Верас склаўся не вельмі ўдала. Ваенныя нягоды, жыццёвая неўладкаванасць — усё гэта мала спрыяла творчым узлётам. Аднак Зоська Верас праз усё жыццё засталася вернай сваёй справе.
ДЛЯ НАШЫХ ПРЫЯЦЕЛЯЎ
Штораз цішэй і пусцей робіцца ў лясах, зараслях і агародах. Частка птушак адляцела ўжо ў вырай, а тыя, што зімуюць у нас, не пяюць ужо так весела, як вясной і летам. 'Наступаюць зімовыя халады, і сціскаюцца маленькія птушыныя сэрцы і б’юцца ў трывозе: што будзе? Што будзе, як снег укрые зямлю, схавае ўсе зярняткі ды ягадкі? Чакае голад, страшны голад, які часта канчаецца смерцю. Холадтаксама вельмі птушкам дакучае, а вялікія маразы губяць іх без ліку. Але ад холаду можна знайсці ратунак, хаваючыся ў дуплы дрэў, у пустыя гнёзды, у густыя галіны елак. Сядзяць там птушкі, наставіўшы пёркі, падобныя да маленечкіх пуховых клубочкаў. А як ратавацца ад голаду? Дзе шукаць сабе спажывы, асабліва ў снежную зіму, калі тоўсты і шчыльны дыван ляжа на зямлю і нават пакрые галіны дрэў?