• Часопісы
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Запрацаваны і заняты:
    Усё, як трэба адпраўляе,
    В а ленты.
    Сымон.
    В а л е н т Ы.
    Сымон.
    В і н ц э н т ы. Сымон.
    В і н ц э н т ы.
    С ымон.
    Касьцёл, будынкі папраўляе, I сам ахвярны, небагаты;
    Заходзіць проста к нам у хаты...
    — Якраз вось гэта непатрэбна! Бо мова хамская — ганебна.
    А тут сам ксёндз у ёй гавора. Так мне казалі шляхты ўчора. Вазьмі, браточак, падпішыся.
    — Ці я здурнеў? лепш адчапіся. Тут наша мілая Айчына.
    — Скажы, каторая гадзіна?
    Бо, відзіш, вельмі я сьпяшаю: Яшчэ аблётаць многа маю.
    (Да сябе.) Каб ты лятаў наперад задам!
    Вось гаварэце з такім гадам!
    — Пан нешта кажаш, мне здаецца? — Я віджу — наша згода рвецца. Але-ж падумай, будзі ласкавы!
    — Але-ж я думаць не цікавы! Як не падпішаш, тагды годзе — Па нашай дружбе і па згодзе!
    — Таксама плачу я праз гэта, Як па тым сьнезе серад лета. Калі, пан, розум яшчэ маеш, Паслухай. Што-ж ты мне мяшаеш? Дапраўды, стыдна вам чапіцца: За што гразіць, за што тут біцца? Мы тут жывём ў адным народзе: Дык можам жыць у мілай згодзе.
    Вы — шляхта, добра — няхай будзе. Але-ж і шляхта так-жа людзі.
    Мы людзі просты, што-ж за дзіва? Мы любім «проста», а вы — «крыва». Я тож разумных шляхтаў знаю, Жывуць між вамі, ў гэтым краі, Што любяць родную Айчыну.
    Знаў я такога малайчыну: Быў ён праўдзівы патрыёта. Ды ёсць, сказаць-бы так — балота. Што вось — крычаць, пісаць ці юдзіць, Ці справу чыстую забрудзіць — Усюды першыя даскочаць.
    I тут згубіць ксяндза нам хочуць, Пабачце, што натура кажа,
    8 Першацвет адраджэння
    225
    В а л е н т ы.
    С ы м о н.
    В ал е н т ы.
    С ы м о н.
    В ал енты.
    Сымон.
    В ал ент ы.
    Сымон.
    В а л е н т ы.
    Сымон.
    Што зьвер, што птушка нам пакажа: Усе, як ёсьць, свой голас маюць I згодна між сабой гукаюць;
    I так вучымося з прыроды Любові добрай, так-жа згоды! Што маеце да нас, скажыце, Нам наша права ўступіце, Тагды зьбяромся, разам сядзем I пагаворым і парадзім —I створым так адну сямейку, Бяду прагонім ліхадзейку... — Гадоў за тысяч будзе, Як мы жывём у Прудзе. Ніколі-ж мы ня сьнілі, Аж да апошняй хвілі, Каб ксёндз наш каталіцкі — Наш пробашч Луконіцкі — Пакінуў мову польску! Каб навет паяпонску Ен стаў казаць навуку, Дык я на гэту штуку Сапраўды менш дзівіўся-б; А так я з толку зьбіўся. — Ня трэба таго баяцца, А лепш за розум ўзяцца; Бо справа вельмі ясна: Старонка тут няшчасна — Былі тут бітвы, войны — Народ ціхі, спакойны, Ен сам сябе баяўся;
    Усіх кругом стыдаўся. I мы вось разарваны: Вы — важны «мосьці паны», Мы страцілі, што мелі — Схлапелі, апрасьцелі. Аднак згадзіцца можна. — Эй, браце, асьцярожна! — Пара нам спрэчкі кінуць. — Яна павінна згінуць! — Хто?
    — Гэта мова проста. — Чаму-ж?
    — Казаў староста, Што ксёндз ня мае права. — To ўжо пачата справа?
    В а л е н т ы.
    — Я толькі з інтарэсам — Прасіў на хату лесу.
    Ен клікнуў мяне ў хату, Прынёс на стол гарбату: Сам служыць, вельмі просіць.
    С ымон.
    Я піў, аж покуль досыць. — Ну, гэта нам ня дзіва, Што сьляпы ходзіць крыва: А воўк ягнё як сьвісьне, Дык бедна ані пісьне... Аднак вось наша мова — Нам ясна кожна слова. А ксёндз, так як дзіцяці, Талкуе, так як маці. Гаворыць нам аб Богу I простую дарогу Да неба нам пакажа. Ніхто так не дакажа!
    В а л е н т ы.
    — Эй, не кажы мне болей! Як ня было ніколі, Так і цяпер ня будзе,
    Сымон.
    В а л е н т ы.
    Пакуль жывём у Прудзе!
    — Чаму-ж пан так праціўны? — Парадак гэты дзіўны, Што ксёндз завёў ў касьцеле, Для нас як горка зельле, Ніяк прыстаць ня можа.
    С ымон.
    Ратуй нас, Пане Божа!
    — Пан розуму ня маеш: Ў касьцеле не бываеш, Дык мы дарэмна спорым. Мы посьле пагаворым, Як васпан сам пачуеш,
    В а л е н т ы.
    А так дарэмна злуеш.
    — 0, я да касьцёла скоры,
    С ымон.
    Ды быў я ўчора хворы.
    — Як-то, учора,— кажаш?
    Ты праўду з фальшам вяжаш —
    В а л е н т ы.
    Ты-ж быў учора п’яны!
    — Я быў у сьведкі званы...
    Ды досыць, адчапіся!
    Вось лепей падпішыся.
    С ымон.
    — Дык пакажы-ж мне бліжай! Сюды дай! крышку ніжай... Цяпер вось добра будзе...
    (Хватае паперу і рве.)
    Валенты. — Што робіш? гвалту, людзі! Сымон. — Вон, прападзі ты, Юда!
    Ты фарызэуш, ты паскуда... (Выпіхае са сцэны.)
    IV
    Іначай тут ня можна Тлумачыў яму розна;
    Аднак тут справа ясна — Бліжэйша скура ўласна... Айчына дарагая!
    Ты для мяне сьвятая:
    I наша мова родна I справа тож народна.
    ПЕРАПІСЬ
    У ВЁСЦЫ ЛУКОНІЦЫ 1921 г.
    Хоць пішы бясконца Ў нашае старонцы, Беларусь святая — Сэрцу дарагая! Ранняю вясною Вольнаю парою, Зноў спісак рабілі, Ў палякі хрысцілі.
    Панок нейкі старшы, 3 сабой дзеўку ўзяўшы I папераў многа, Выбралісь ў дарогу.
    Вось той пан на Прудзе Крышку больш марудзе — «Луконіца Велька», Пані «вучыцелька»
    Чуць не абамлела: Есці захацела: «Трэба нам старацца — Да ксяндза дабрацца!»
    Чаму мала маюць, Скоранька пытаюць: Кожны з нас баіцца, Каб не памыліцца.
    Перш ад парасяці Сталі пачынаці,
    Пісалі цяляты, Потым маму й тату. У гэтакім паспеху Шмат было і смеху;
    Бабы, як авечкі, Пачалі тут спрэчкі.
    «Што мне твая вера!» «Ты маўчы, халера!» «Мая вера руска!» «Твая ніўка вузка!» Вось жа дзеўка тая Сто разоў пытае, Піша вельмі скора, Дробненька гавора:
    «Нехай кужны слуха, Hex наставі уха: Я вам муве пшеце, А вы ніц не веце...» Пан той хоць цярплівы, Што аж людзям дзіва, Ды тут не стрымаўся — Ўзяў ды раскрычаўся.
    Рылка і Махначы
    Пісаў кожны іначай; Латось — беларусам, Як бы пад прымусам.
    Шылка водзіў-модзіў, Другу рэч заводзіў, Ў вёсцы наймудрэйшы, А пісаў — «тутэйшы». «Пан Чуйкевіч які? Ці то у палякі, Ці у беларусы Пісаць пана мусім?»
    «Пішы, пан, як знаеш — Болей панімаеш!»
    Той, як гэта слыша, У палякі піша.
    «Ну, а пан Кудзелыка,— Кажа «вучыцелька», 3 якога заводу, 3 языка, народу?»
    «Відзіш, проша пані, Мы не знаем самі:
    Гэта лепш чым тое?
    Мусіць, дрэнь абое?!» «Як, пан, смеш абражаць! Трэба лепш уважаць, Бо тут кужнэ слова Естесь ужэндовэ».
    Янка тут вялікі,
    Той, што «без’языкі», Кажа: «Проша пана, Можа, заўтра зрана?..
    Бо я, так прызнацца, Вельмі стаў баяцца: Нашто пішаш статкі — Можа, на падаткі?»
    Янка тут варожа
    I згадаць не можа:
    Ці скацінку збольшыць, Ці зямельку зменшыць?.. Як прыйшло да рэчы, Крычыць жонка з печы: «Будзь паляк, як людзі, Інакш— дрэнна будзе!»
    Янка стаў круціцца — Сам сябе баіцца: Лжэ ён, аж канае I канцы хавае. А вось «поляк» новы — Парабак Драздовы! Прыламаўся ў войску Гаварыць па-польску.
    Тут прыгода нова:
    Цялё Петрукова Неяк памяшалі — Ў палякі пісалі.
    Ксёндз наш не замяўся — «Беларус» пісаўся, Ен не памыліўся, Бо такім радзіўся.
    Напісаўшы сыта, Паскладалі квіты;
    Рушылі ў дарогу, Дзякуючы Богу.
    Шчыра падлічалі Тых, што запісалі, Палякоў — ці трусаў —
    Больш, як беларусаў. Праўда ці трафунак*, Заўтра быў рахунак: «Луконіца — вёска» Праз ноч стала «польска»! Вось жа, моцны Божа! Хто нам тут паможа? Бо мы бачым самі — Бараны часамі...
    КАЗІМІР СВАЯК (1890—1926)
    Казімір Сваяк (сапраўднае прозвішча Кастусь Стаповіч) нарадзіўся ў вёсцы Барані Свянцянскага павета ў сям'і сялян-паўвалочнікаў.
    У 1900 г. Казімір паступіў у гарадскую школу ў Свянцянах, якую скончыў у 1905 г. Пасля гэтага К. Сваяк прыбывае ў Вільню і рыхтуецца ў духоўную семінарыю. Тут упершыню пазнаецца ён з беларускім адраджэнцкім рухам, супрацоўнічае з «Нашай нівай».
    У 1912 г. К. Сваяк піша свой першы верш па-беларуску—«На імяніны майго пробашча». Затым з’яўляюцца і іншыя яго вершы на роднай мове. Адначасна з вершамі часопіс «Беларус» друкуе рэлігійныя артыкулы Казіміра Сваяка, а таксама публіцыстычныя артыкулы на грамадскія тэмы.
    3 маленства ён палюбіў родную мову, а пазней стаў актыўным яе прапагандыстам. У сваім дзённіку Казімір Сваяк піша: «Буду пісаць па-беларуску. Мова беларуская ёсць гладкай і зручнай: можа служыць і да паэзіі...» У 1915 г. ён спрабуе беларускую мову заводзіць і ў казаннях у касцёле. На каляды ў 1915 г. пад кіраўніцтвам Сваяка былі арганізаваны беларускія настаўніцкія курсы, а праз год адкрылася сем беларускіх школ. У тым жа годзе Казімір Сваяк заснаваў арганізацыю беларускай моладзі пад назвай «Хаўрус Сваякоў» (CHS). Праца ў гэтай арганізацыі, у якую ўваходзілі касцёльны хор і сцэнічна-драматычная група, была для яго вельмі дарагой справай.
    Усё сваё свядомае жыццё Казімір Сваяк працаваў на ніве беларускай літаратуры і пакінуў даволі значную літаратурную спадчыну. Яго паэзія разнастайная і багатая.
    Галоўныя матывы і мэта творчасці К. Сваяка — пошукі ў паэзіі сэнсу жыцця.
    У красавіку 1926 г. пісьменнік захварэў на сухоты, а праз месяц памёр.
    БРАТУ НАСТАЎНІКУ
    ЦІ ў долі, ці ў нядолі He гаруй, брат, аніколі. Даў Бог хлеба, дасць і неба, Дасць усенька чаго трэба.
    He сумуй, хоць льюцца слёзы, Будзь і смелы, і цвярозы: Вер, што Беларусь устане, Згіне хітрых панаванне.
    Духам глянь кругом — наўкола:
    Закрасуе наша школа.
    Роднай мовай, родным чынам Аджывець наш бедачына.
    HE ЧАРУЙ
    He чаруй мяне ты зорам, He чаруй красой.
    He чаруй сваім ты горам, He чаруй слязой.
    He чаруй ядвабнай коскай, Hi вуснаў агнём.
    He чаруй усмешкай боскай, Hi святым жыццём.
    He чаруй дзявочым станам, He чаруй грудзьмі.
    Каб не быў я пакараным Богам і людзьмі.
    ЗАГЛЯНЕ СОНЦА...
    Загляне сонца ў наша аконца, Хатку асвеціць праменьмі — На цёмнай ночы ажывіць вочы Боскім да працы натхненнем.
    Позна мы ўсталі і шмат праспалі, Гойдалі злыдні нам долю — Пяялі песні нат напрадвесні, Радасці песню ў няволі.
    Захад смяяўся, каб ён даждаўся
    У лапцёх, што з труду мы спалі,— Усход нас лучыў цяжка-балюча, Хацеў, каб з душой мы прапалі.
    Абы балоты, будзе ліхота, Дзёрлі нас нянькі-начніцы — Аж да жывога — мо з волі Бога Кроў аж зрасціла зямліцу.
    Аж застагнала зямля ў падвалах, Неба пакрыў бляск агнёвы — 3 болю зямліцы, з крыві крыніцы Брат наш збудзіўся русьняны.
    Асвеціць сонца яго аконца, Злуду мар сонных развее — I выйдзе з плугам ён саматугам, Родненьку ніву засее.
    Груган з Усходу, а крук з Заходу Дарма там жыру шукае -
    Бо зрэе спорна, у волю прасторна, Хутка пад неба ўзрастае.
    ШЧАСЦЕ
    Птушынцы да шчасця — вольнасці трэба, Да шчасця краскі — яснага неба;
    Дзіця шчасліва — на руках маткі, Бяздольны рвецца — да цёплай хаткі.
    Мудрага шчасце — веры шуканне, Шчасце паэта — шчыра каханне, Струджаным думкам — трэба спачынку, Сэрцу збалеламу — вясны ўспамінку.