Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Для ўсіх жа людцаў, дзе ёсць іх колькі, Аднаго трэба на свеце толькі — Без чаго свет наш — блудна дарога: Усім да шчасця патрэба Бога.
СЯРГЕЙ ПЛЛУЯН (1890—1910)
Сяргей Палуян нарадзіўся ў Брагіне, у мнагадзетнай сялянскай сям'і. Маленства будучага пісьменніка прайшло ў Крычышчах. Тут ён назаўсёды палюбіў родную прыроду, мову, на якой размаўлялі бацькі, просты працоўны люд.
Адукацыя Сяргея Палуяна пачынаецца з Мазырскай шасцікласнай гімназіі. Неўзабаве бацька забірае яго з Мазыра і адвозіць у Прыбалтыку, у Мітаву, дзе працуюць гімназічнымі выкладчыкамі два дзядзькі Сяргея.
3 пачатку рэвалюцыі 1905 г. Епіфан Іванавіч Палуян зноў забірае сына дадому. Тут паміж сынам і бацькам усё часцей адбываюцца сваркі з-за супрацьлегласці ў палітычных поглядах. Сяргей пакідае сям'ю, пакідае Крычышчы.
Ен едзе ў Кіеў. Пачынаючы з восені 1908 г. Сяргей спрабуе свае сілы ў літаратуры, адразу ж дасягаючы значнага творчага плёну.
Аднак хутка пачынаецца паласа рэакцыі. Да таго ж стала здаваць здароўе. Тады ён вырашае паехаць у Вільню — туды, дзе выдаецца беларуская газета, дзе жыве Янка Купала.
Працуючы ў «Нашай ніве», Сяргей сышоўся з Янкам Купалам і стаў яму блізкім сябрам. Газета змяшчае яго артыкулы. Увосень 1909 г. у Вільню прыязджае Цішка Гартны, з якім Сяргей Палуян таксама пасябраваў.
3-за дрэнных адносін з «вярхушкай» рэдакцыі «Нашай нівы» пісьменнік зноў апынуўся ў духоўнай адзіноце. Грамадская атмасфера, рэдакцыйныя звады забіралі апошняе здароўе, якое так падточвала матэрыяльная нястача. 3 рослага, здаровага хлапчука Сяргей ператварыўся ў худатварага, з глыбока ўпалымі вачыма юнака. У пачатку 1910 г. ён зноў выехаў у Кіеў і там у ноч з 7 на 8 сакавіка таго ж года пакончыў жыццё самагубствам.
Горкім смуткам адазвалася смерць Сяргея Палуяна ў сэрцах тых, хто яго блізка ведаў.
ВЁСКА
Вырублены лес з адной стараны, балотныя сенажаці з другой. Пасярэдзіне маленькі шматок поля. Сярод поля прытулілася вёска. Праз вёску дарожка —трусіць карэнне.м у лесе і калдобінамі грэблі на балоце. Грэбля старая.
ужо распаўзаецца на бакі, засыпае канавы. Канавы загніліся, як кілімам пакрыліся зялёнай макрыцай. Жабы крэкчуць вечарамі ў загніўшай вадзе.
Дарога ў лес, дарога ў балота. Вясёла перабягае зялёную ярыну і пажоўклае жыта невялічкага поля. Курыцца пылам у вёсцы і ізноў адным канцом у лес, другім у балота. Моцнай пятой заціснула вёску паміж лесам і балотам.
Лес і балота. Невялічкі шматок поля. Вёска, як сірата, прытулілася сярод пясчанага поля. Hi ярына, ні жыта не красяць яе.
Выпаўзла на ўзгорак і грэецца ў гарачым сонечным свеце. To той, то другі бок падстаўляе яркім праменням. А бакі чорныя, струхлеўшыя. Парахня сыплецца са сцен, мох паўсыхаў на стрэхах. Гніе вёска ў гразі і брудзе, а хоча яшчэ аджыць на сонцы.
Здаецца, не аджыве, бо ўжо гнілым трупам вее ад яе. Смерць захавалася ў струхнелай каплічцы на могілках і ківае на яе пальцам. Ад пальца бяжыць цень доўгай хмаркай па сінім небе. Вось набегла на сонца і саўсім закрыла яго. Відаць, трэба памерці вёсцы. Яшчэ больш счарнеўшай выглядае яна без сонечнага свету поруч з жаўцізной жыта ды зелянінай ярыны.
Канец прыйшоў вёсцы, а няма каму абараніць яе. Усё жывое парасходзілася па палях ды па сенажацях, па лесе. На сонечны свет, на вольнае паветра. Вёска адна засталася канаць у сваім брудзе.
Вочы яе ўжо даўно патухлі. Але яна яшчэ міргае імі, хоча ўгледзець сонечнае святло. Можа, тое святло аджывіць яе. Шмат у якіх шыбах няма шкла, яны пазатыканыя анучамі. Але тымі, што яшчэ засталіся цэлыя, яна павяртаецца да сонца. Сонечнае святло бледна адбіваецца на іх, мутным бляскам адсвечваецца. Вочы вёскі ўжо загніліся, зацвілі плесняй. Міргае яна імі, нічога не бачачы. Але смерць адчувае. Баіцца яе. А ў старое сэрца сцішна прабіраецца слабая надзея. Вёска марыць і марамі хоча адагнаць ад сябе здань смерці.
— Скора міне лета, адыдзе і мокрая слізкая восень. Прыйдзе зіма. У яркую белую апратку прыбяруцца палі, і балоты, і лес. I я разам з усімі ў яе ўбяруся. Захаваю пад белым снегам свой бруд, буду выглядаць такой чыстай, пекнай, памаладзеўшай. Для мяне навозяць з лесу свежых бярвенняў, ажывяць мяне. I на вясну я буду выглядаць такой белай, так буду адрознівацца ад цёмнага лесу і ад іржавага балота. I сонца тады не будзе хавацца
ад мяне. Будзе грэць мяне, лашчыцца, як да маладой прыгожай дзяўчыны.
Марыць вёска, а смерць калышацца ад смеху ў старэнькай каплічцы. Шчэрыць зубы ды ізноў сухім пальцам ківае на вёску.
Новая хмарка паплыла па небе. Вецер узняўся ад ківу сухога пальца і пабег дарогай. Спаткаў вёску на сваім бегу, абняў яе і закружыўся ў дзікім танцы. Смерць глядзела на ўсё гэта з каплічкі і калыхалася ад смеху.
Вёска з усіх сіл выбівалася з абоймаў смяротнага ветру, але не мела сілы выбіцца. Вецер круціўся вакол яе, круціў і яе разам з сабой. Танец рабіўся ўсё больш страшным.
Ад танца ўзняўся пыл і калыхаўся ў паветры. To вецер у танцы махаў кадзілам. Дым ад ладану хвалямі плаваў над вёскай, абкурываў яе скананне.
Смерць стаяла ў струхлеўшай каплічцы і ківала пальцам.
Новыя і новыя хмары паўзлі па небе, ветры беглі і беглі на вёску з старой каплічкі. Пыл круціўся на вуліцы.
Смерць ківала пальцам, і хмары абляглі ўсё неба. Пыл укрыў вёску. Халодныя каплі падалі з неба. Мяшаліся з пылам і бруднымі пацёкамі аблівалі вёску. To смерць халоднымі слязамі плакала ад смеху. Нівы зелянелі, а лес пахмурнеў. Хістаў галавой і нешта шаптаў. Ціхім шумам жаліўся некаму аб смерці вёскі.
Яму было шкода старой суседкі. Вн ведаў, што чарада прыйдзе і да яго. Панаходзяць чужынцы і зніштожаць і лішкі былой красы. Адны пні ды нізкі хмызняк будуць успамінкам аб вялікім лесе.
Халодны подых дайшоў да яго. Ен азірнуўся. 3 каплічкі глядзела на яго смерць і ціха смяялася.
Лес перастаў шумець пад яе поглядам і схінуў галаву. Лісці пачалі кружыцца ў паветры і ўсцілаць зямлю.
Канаюць вёскі і лясы забранага краю.
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
...Хрыстос уваскрос!
3 вялікім святам адвечнага аджыўлення віншую цябе, Вялікі Беларускі Народ!
Гэтай вялікай ночы страсі з сябе ўсю пагарду, увесь бруд, каторым аблепліваюць цябе ад вякоў. Чыста вымыйся, прыбярыся ў найлепшую апратку, каб хоць на
адзін дзень стаў ты роўным з усімі. Ідзі туды, дзе пачуеш гэтыя вялікія словы:
— Хрыстос уваскрос!
Услухайся ў іх. Якая вялікая сіла, які ўсёажыўляючы змест захованы ў іх. Ці не чуеш, як радасцю надзеі, радасцю скорага ўваскрэсення вее на цябе ад гэтых слоў:
— Хрыстос уваскрос!
Радуйся, мой родны край. Надзея, як жывучая вада, ліецца ў тваю душу. Скора і ты ўваскрэснеш ад доўгага мёртвага сну. Вясна прыйшла і да цябе.
— Хрыстос уваскрос!
Над ім здзекаваліся. Яго білі па твары, сцябалі бізуном. Плявалі на яго. Кпілі з яго. У канцы распялі і распятага не пераставалі мучыць. Спечаныя смагай вусны звільжывалі воцатам і жоўцю. Ен памёр на крыжы паміж двух разбойнікаў. Але ўсё ж ткі:
— Хрыстос уваскрос!
Уваскрос Хрыстос, і крыж, раней знак пагарды і сораму, зрабіўся святыняй усяго свету. Мукі Хрыстовы змылі ўсё з яго. I штогоду вялікай вясенняй ночы тысячы цэркваў і касцёлаў свецяцца агнямі свечак, ліецца радасны пераклік званоў, крыж падымаецца над мільёнамі схінёных галоў і ў паветры носіцца радасны шэпт:
— Хрыстос уваскрос!
Што гавораць табе званы, Беларускі Народ? Ці не віншуюць яны цябе і з тваім уласным вялікім святам? Скора ж і ты ўваскрэснеш!
Ад вякоў пагарджалі табой, тваёй мовай; ад вякоў мелі за быдла, годнае толькі на цяжкую, надсільную работу. He давалі табе расці і развівацца. Воцатам чужой культуры звільжалі твае спячоныя смагай свету вусны. Лепшых тваіх сыноў адрывалі ад цябе, прымушалі іх зрабіцца здраднікамі. А цяпер пышаюцца імі, называюць іх сваімі. I яны так іхнія.
А хіба ж яны не любілі цябе? Хіба лепшы жар свайго сэрца афяравалі яны не табе? А гдзе яны?
Іх няма з табой. 3 самага малку адарвалі ад роднай глебы, атруцілі здрадай. I іх, тваіх дзяцей, маюць за зброю проці цябе.
Цябе катавалі. Ты цярпеў мукі, але не ўмёр. Глыбока, глыбока ты захаваў сваю душу.
Хрыстос быў з табой у тваіх муках; і ён разам з табой цярпеў іх. Колькі разоў распіналі яго разам з табой! Больш разоў, чым ёсць пясчынак на дне мора! Але кожнага году па ўсёй Беларускай зямлі разносіцца кліч:
— Хрыстос уваскрос!
...I ты ўваскрэснеш, мой родны край! Скінеш з шыі ярмо адвечнага гора і нуды.
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных не можам пазбыціся слёз...
Ты ўжо перастаеш плакаць. Ты падняў свой твар, з надзеяй ловіш зыкі званоў:
«Бом! бом!.. Прачынайся ад сну, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца, жальба нічога не дасць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную бацькаўшчыну!»
Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне! Вясна ўжо на свеце — Хрыстос уваскрос!
Я бачу, як святлее твой твар, мой родны краю. I, поўны сілы і веры, я крычу ва ўсю моц тваім нівам, лясам і балотам, тваім панурым вёскам, тваім пакрыўджаным сынам:
— 3 вялікім святам віншую! 3 вялікім святам, Вялікі Беларускі Народ!
— Хрыстос уваскрос!
КАЛІ ДРУКАВАЛАСЯ
ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ «БІБЛІЯ»?
Першай друкаванай кнігай была «Біблія» Гутэнберга — гэты ж самы Гутэнберг першы і выдумаў друк, а да яго кнігі былі пісаныя рукой. Выдрукаваў ён гэту першую кнігу ў 1455 г. у горадзе Нюрэнбергу.
У беларускай мове пачалі друкавацца кнігі ўжо на 28 гаду пасля Гутэнбергавай «Бібліі», спярша глаголіцай, а праз 10 гадоў і славянскімі літарамі (кірыліцай).
У заходняй (белай) Русі асвета, як на тыя часы, стаяла вельмі высока; патрэба друкаванага слова была такой вялікай, што заходнерускія лепшыя людзі, каб здаволіць духоўныя патрэбы свайго краю, залажылі друкарню. Першая беларуская друкарня была заложана ў Кракаве. I ў 1483 г. выйшла з гэтай друкарні першая беларуская кніга «Трнодь цветная», а ў 1491 г. друкавалася ў Кракаве ўжо другая беларуская кніга «Октонх».
Першая польская друкарня была заложана такжа ў Кракаве ў 1505 г., як бачым, праз 22 гады пасля надрукавання першай беларускай кнігі.
3 славянскіх народаў першыя друкавалі «Біблію» чэхі ў 1488 г.; другая з чарады «Біблія» беларуская друкава238
лася ў 1517 г. у Празе, трэцяя — украінская — у 1555 г., a чацвёртая — польская «Біблія»—друкавалася ў 1561 г. у Кракаве; літоўская «Біблія» друкавалася ў 1590 г. у гор. Кенігсбергу, латышская ў 1587 г. у Рызе.