• Часопісы
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Першая беларуская «Біблія» ператлумачана была з лацінскай мовы на беларускую Францішкам Скарынай з Полацка. Францішак Скарына маладым хлапцом прыбыў з Полацка ў Вільню, каб прыдбаць сабе навукі. Праз сваю здольнасць звярнуў увагу людзей багатых, каторыя і заапекаваліся ім; больш за ўсіх цікавіўся Скарынай бургамістр (галава) віленскі Якуб Бабіч.
    Калі Францішак Скарына скончыў навукі ў Вільні, Бабіч сваім коштам паслаў яго вучыцца вышэйшых навук у Кракаўскую Акадэмію. У Кракаве Скарына атрымаў ступень доктара медыцыны і штук пекных. Высокія навукі Скарыны і абшырнае веданне звярнулі ўвагу беларускіх вяльмож, каторыя шукалі тады чалавека, знаючага вышэйшыя навукі, каторы падняўся б перакласці «Біблію». Скарына згадзіўся на гэтую вялікую працу і праз колькі гадоў даканаў яе. Відаць, тагачасная Кракаўская беларуская друкарня была замалая для друкавання «Бібліі», дзеля таго Скарына паехаў друкаваць яе ажно ў Чэскую Прагу, дзе і пачаў друк у 1517 г., а працаваў там да 1520 г. Тым часам у Вільні стараннем таго ж Бабіча заложана была вялікая друкарня. Тады Скарына вярнуўся ў Вільню і тут ужо дакончыў друк «Бібліі» ў 1525 г.
    Апроч «Бібліі», Скарына выдаў колькі другіх яшчэ кніжак: «Канонік», «Псалтыр» і інш.
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ [1891 — 1917]
    Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску. Калі яму споўнілася пяць гадоў, яго бацька — вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і мовазнавец, пераехаў з сям'ёй у Ніжні Ноўгарад, затым у Яраслаўль. Там Максім вучыўся ў гімназіі, скончыў ліцэй. Родную мову вывучаў па беларускіх народных казках, легендах і паданнях, што расказвала маці. А крыху пазней —па кнігах з бацькавай бібліятэкі, якая была надзвычай багатая і разнастайная. Самастойна вывучаў замежныя мовы, філасофію, славеснасць. Добра ведаў нямецкую і французскую паэзію, чытаў старажытнагрэчаскіх і лацінскіх паэтаў, а затым перакладаў іх на беларускую мову.
    Шмат luto цікавіла Максіма Багдановіча, але, бадай, найбольш—родная Беларусь. Удалечыні ад Радзімы ён пранікся любоўю да свайго працавітага народа, яго гісторыі, да хараства беларускай прыроды.
    I вось семнаццацігадовы юнак гэтыя цёплыя і светлыя пачуцці пачынае выказваць у вершах.
    Паэзія Максіма Багдановіча цесна знітавана з вуснай народнай творчасцю, з міфамі, песнямі, фальклорнымі вобразамі і сюжэтамі («Вадзянік», «Лясун», «Змяіны цар», «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь», «Лявоніха»).
    А якія пяшчотныя словы знаходзіць паэт, каб перадаць прыгажосць беларускай прыроды («Перад паводкай», «Зімой», «Па-над белым пухам вішняў», «Зімовая дарога»), як захапляецца рупнасцю і талентам простага народа («Летапісец», «Перапісчык», «Слуцкія ткачыхі»)! У тыя змрочныя для беларусаў часы Максім Багдановіч бясконца верыў у будучае, у «залацісты ясны дзень».
    Далікатна, з вялікай пашанай і павагай малюе М. Багдановіч вобраз жанчыны («Вераніка», «У вёсцы», «Максім і Магдалена»). Многія яго вершы пакладзены на музыку і сталі надзвычай мілагучнымі песнямі. Успомнім хаця б некаторыя — «Зорка Венера», «Ізноў пабачыў я сялібы...», «Слуцкія ткачыхі». I зусім новая — «Пагоня».
    Вершы Максіма Багдановіча любім не толькі мы, беларусы. Яны перакладзены на многія мовы свету. Бяда толькі, што век яго быў вельмі кароткі. Ен не пражыў 26 гадоў. I пры жыцці паэта выйшла толькі адна кніжка вершаў, якую ён назваў вясновым словам — «Вянок». Вершы М. Багдановіча сталі беларускай класікай, гонарам нашай літаратуры.
    Памёр М. Багдановіч ад сухотаў, пахазаны ў Ялце.
    МАКСІМ ! МАГДАЛЕНА
    Гэй, пайду ж я па вуліцы Ў тое поле за аколіцу. Ля аколіцы і плот і гарод, Завіваецца хмялінушка. Ды чаму ж цябе, зялёную, Градам-дожджыкам не выбіла? Ты, хмялінушка вясёлая, Раскудравая хмялінушка, Загубіла буйну голаву, Буйну голаву Максімаву.
    Максім у карчомцы гуляе, Ен гуляе — крыж прапівае, Да таварышаў сваіх выгукае: «Піва-мёд у карцы налівай, Каб лілося аж за край, аж за край, Песню гучную ямчэе завадзі Ды цымбаламі падыгрывай!»
    Гэй, як скрыпнуць, як утнуць гапака,— Толькі сцены захадзілі у шынка.
    Струны звонка вымаўляюць з-пад рукі, Емкім дробам выбіваюць хадакі.
    Іх сталёвыя падкоўкі звіняць;
    Ля парога людзі добрыя стаяць, Падпяваюць, прыгаварываюць Ды Максіма ўсё пахваліваюць. Ен сядзіць — не памалу п’е, Пад цымбалы у далоні б’е, I хмяль'на жа яго галава, Мова дзіўная так-такава:
    «Магда, Магдачка, Мая кветачка-пралесачка!
    He кахацца мне, хлопу, з табою, Ваяводы старога дачкою.
    Сёння з войтам цябе заручаюць, Рушнікі вынімаюць, Русу косу тваю прапіваюць.
    To не траўка-павіліка расплятаецца,— Наша вернае каханніца канчаецца. Ўжо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Выхадзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы. Ты марцовага снегу бялей, Броўкі — долі сіроцкай чарней;
    He забыць іх сэрцу ніколі, He бачыць да веку патолі. Ліся, піва, цячы, як вада, Бо пала на сэрца нуда!»
    У хмялю Максім гавора, не чакае гора, Ды пачула тыя словы шынкароўна Сора. Ўзяла Сора да палацу шпарка пабяжала, Ваяводзе а прыгодзе ўсё пераказала.
    Гэй, як грымне ваявода у памост нагою: «Налажы ж ты, ледацюга, буйнай галавою!» Толькі ўчулі тое слугі — зараз паспяшалі, Ланцугамі хлопу ногі закавалі, Павялі на пляц кірмашовы, На памост высокі сасновы.
    Людзі добрыя ўкруг стаяць. Ен ідзе-не-ідзе, супыняецца; Белы ручанькі па баках вісяць, Ногі борздыя вагаюцца.
    Ды не жаліцца да людзей Максім, Толькі кажа ён аб цымбалы ім, Хоча зноў пачуць тое гранніца У астатні раз, У смяротны час, На апошняе са светам развітанніца Вокам кінуць—цымбалы дасталі, На памост на высокі паклалі.
    Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжка-важка, сумнёсенька ён заводзе: «Не вятрыска са поўначы павявае — Ціха сон у камору ўступае, Вочы мне стуляе, ацьмянжае.
    To не птушка ў гняздзечку ўстрапянулася — Маё сэрца улякнулася.
    Снілась мне —■ я ўзмежкам іду, Поруч збожжа калыхаецца, Поруч збожжа калыхаецца, Буйнай срэбнай расой асыпаецца. Сёння споўніўся той нядобры сон, Сёння споўніўся цераз дзевяць дзён: Праз цябе, дзявоцкая краса, Слёзы коцяцца, як буйная раса». Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца.
    Людзі добрыя навакол стаяць,— 3 болю сэрца разрываецца.
    Гэй, было б табе, Максім, не кахацца, На вяльможную дачку не заляцацца. Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжка-важка, сумнёсенька ён заводзе: «Магда, Магдачка, Мая зоранька ясная, Маё сонейка прэкраснае!
    Ой, ад сонейка
    Па зямлі цвяты расцвітаюць, Ад яго ж яны й пасыхаюць. А ты, сонца, свеціш, Залатое, святое, I не ведаеш тоо*.
    Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца.
    Людзі добрыя навакол стаяць,— 3 болю сэрца разрываецца.
    Гэй, было б табе, Максіме, не кахацца, На вяльможную дачку не заляцацца. Устрахнуў Максім кудрамі — годзе плакаць, годзе. Цяжка-важка, сумнёсенька ён заводзе: «Мае дзетачкі, мае дробныя, Вы наплачацесь, нагалосіцесь, Бо не стане у вас татачкі!
    Хто вас будзе гадаваці, адзяваці? I ад цёмнай ночы укрываці? Станеце вы, дзеткі, жабракамі, Пойдзеце барамі-лугамі, Ды гасцінцамі-дарогамі.
    А дарогі тыя без канца ляжаць,—
    Без канца вам, дзеткі, гора горкае цярпець». Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца.
    Людзі добрыя навакол стаяць,— 3 болю сэрца разрываецца.
    А як смерцю Максіма скаралі,— Рукі белыя да брамы прыбівалі, Рукі белыя да брамы мястовай, Галаву — да вежы вартовай, Каб дажджы яму кудры мачылі, А вятры бы сушылі, Каб крукі прыляталі —■ вочы дзюбалі, Ўсе бы людзі пазіралі — ды не забывалі.
    У ВЕСЦЫ
    Lumen coeli sancta rosa!1 А. Пушкін. Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы маЦярэй нас могуць чараваці;
    Светач мыслі, святая ружа! (фр.)
    Вышэйшая краса — ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ёй, Жадаючы з’явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.
    Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты,— I глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты.
    3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю. Мінулае сваё прыпамінаю я!
    Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною.
    Калісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых. Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду: мак яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.
    I да таго ж людзей не відна нікаго,— Яны на полі ўсе; не мільканець спадніца, He пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, He ўгледзіш белую магерку мужыка, Ў паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка...
    Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!
    Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ен, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй;
    I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць, I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны,
    Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той,— Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой,— А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
    Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця! Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я, Хай шмат чаго (ўжо) з тых гадоў крыніца змыла У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ўжо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.
    ВОЗЕРА
    Стаяў калісь тут бор стары, 1 жыў лясун у тым бары. Зрубалі бор —лясун загінуў, Во след яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакінуў.
    Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае I ўсё, што згінула даўно, У цёмнай глыбіні хавае.
    НА ЧУЖЫНЕ
    Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў цяні васілёк.