• Часопісы
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Кніжкі, кніжкі й кніжкі. Ўвечары хіба прайдуся да лесу па дарозе, занесенай снегам, з маленькім брацішкам дый зноў у хату.
    Матка пачне: «Сыночак! Трэба ж ткі табе сядзець у хаце цалюткі дзень!.. Прайдзіся ты хоць к дзядзькавым, калі не любіш сядзець на вечарынках з дзеўкамі, прачытаў бы што дзядзіне, як, бывала, маленькі, яна ж дужа любіць слухаць цябе. I дзеўкі гукалі — кажуць, што гэта з ім, з вашым Касцюком, зрабілася — людзей баіцца». А я маме па-кніжнаму і так надуўшыся: «Што я там, на вечарынках, знайду?» А дрэнна было на душы, а цяпер успомню — чырванею.
    А бацька: «Не любіш дзеравенскай гульні — к настаўніцам бы ездзіў... Ты ж вучышся... і ім бы весялей...»
    А я тату: «Ага, паеду... Як слова, я ў іх лепшае шчасце знайду, чымся на ігрышчах... Яны з панянятамі круцяцца, звяжыся я — скажуць нашы: і Касцючок, наўчыўся на са-
    бачы нюх — запанеў, да мужыкоў ані блізка, пан... Знаю я».
    Змоўчыць бацька, а кіпіць, бо не на яго выходзіць.
    Так, бывала, і пакутую «горкую долю сялянскага хлопца, што вучыцца». Сквяруся сам у сабе, не бачачы следу...
    Вось была філасофія!
    Чырванею цяпер: госпадзі, які я дурус быў.
    I адна злая ўцеха ў мяне: «Ці я адзін такі задаўся? Многа ў нас такіх дурусаў. I ты, насмешлівы Андрэйка, і ты... помніш? Цяпер, жывучы ў горадзе, забыўся хіба на тое? А цікава ведаць, якія ў цябе думкі цяпер на гэтыя пытанні. Напішы хоць трошку, а хацеў бы ўбачыць цябе. Ці зразумееш мяне — здольны дэмакратычны працаўніча? He ведаю... За сваімі шырокімі грамадзянскімі поглядамі маіх маленькіх, вузенькіх, беларуска-сялянскіх не ўбачыш. Многа маю пагаманіць з табою.
    Я адрадзіўся! У мяне новая платформа... Толькі, Андрэйчык, не смейся, што я яшчэ вучань. Як ты сам, помніш, кідаўся ў розныя бакі і сварыўся з дзядзькамі, прыязджаючы ў вёску на вакацыю.
    Я адрадзіўся!
    А з чаго пайшло? Адзін раз, у святы вечар, к нам у нашу хату прыйшлі і хлопцы, і дзеўкі, і старыя, і дзяцьвішча — гуляць. Набухталася поўная хата.
    Тата скрывіўся на іх, быццам-то, бо я меў дзікі від.
    А потым, потым... Разышоўся я, і ўся мая старая філасофія к чорту!
    А ўсё знаеш хто? Ганулька Леваноўначка... Толькі ты не смейся: ну, я, здаецца, улюбіўся... і ўсё.
    Бліжэй, бліжэй — пасядзеў я з ёю, пагаманіў — якая слаўная дзяўчынка. Як я раней таго не відзеў? Затлуміў галаву кніжкамі сам рабе, праз тое хіба.
    А цяпер... (кніжкі то чытаю, не бойся)... на ігрышчы хаджу, у цэркву езджу, к свату ў госці колькі разоў бегаў і з хлапцамі ў дровы ездзіў. Вясёла! Мама рада. Толькі тата трохі не разумее мяне...
    У гэтым уся паэзія нашага народа! Толькі мы гадуемся на чужым грунце і забываемся добра разумець свой грунт. He смейся, што я — вучань... Як пазнаўся я з Ганулькай, я многа ўцяміў. Каб на.м, ведаеш, свой беларускі прарок, каторы б прамыў нам вочы, у чым наша істота, паэзія жыцця, прыгажосць жыцця. A то што: тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям’я (не ўся сям’я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і
    яшчэ той-гэты), тое выкараняла доўгі час школа. I мой вучыцель першы быў — беларус! Які сляпы! Мала адукаваны, мала асвячоны... Ці наўчыла нас, слухай, наша школа любіць сваё беларускае, шанаваць прыгажосць роднай прыроды, пранікнуцца гармоніяй родных з’яў? Чаму нас вучылі!
    Во й вісі паміж двух магнітаў. Ці выкараняй роднае карэнне і адракайся роднай хаты, ці ўцякай ад панскай апраткі і цягайся за прымітыўнаю дзедаўскаю сахою... хвароба на...
    А як я з Ганулькаю? Ды што табе... Я ж скрытны беларус! Толькі ж ты мне блізкі, Андрэй, ты мяне зразумееш і не прасмяеш.
    Божа мой! До пісаць. Заўтра ў мяне рэпетыцыя па тэхналогіі, трэба зубрыць.
    А шчэ граюць у вушах скамарохі, шчэ пяюць дзяўчаткі родныя песні, прад вачамі так і мітусяцца хлопцы і дзеўкі ў скоках. А той міг! Сяджу я ў вугольчыку на судніку з ёю. Заступілі нас спінамі гуляннікі, дзівячыся на танцораў, гамонім мы... He горш нашы дзевачкі, з каторымі мы выраслі, за перашпіленых ненатуральных гарадскіх паненак. Ай што я... і там ёсць слаўныя дзяўчынкі... Дык вось... Сажмала мне ў адказ маю руку Ганулька і на пытанне маё хлапецкае змуцілася, схіліла галоўку: «Ага... ты ж бачыш...» — кажа. Зашчымела, зашчымела маё сэрца!
    Я і скакаць навучыўся, з ёю польку скакаў; танцы ўжо не такі грэх...
    Толькі табе хвалюся, даражэнькі Андрэй: люблю я Ганульку, і яна мяне любіць. Ніхто не ведае.
    Праз два гады паскачаш, дружа, на вяселлі, бо Ганне ў наскім быце няможна доўга ждаць. Калі я і ў высшае пайду — нічога, рукі ёсць, спецыяльнасць будзе, абы здароўе, пражывём.
    Працаваць і вучыцца! Так, браце. Што там хавацца, будзем самі сабою, будзем самі здабываць сваё жыццё і долю. Працаваць і вучыцца. He хачу я хлусіць; калі я палюбіў і даў слова, яна мая перад Богам і перад людзьмі. 1 што ты пішаш, як цяпер у вялікім горадзе ў вас: сышоўся, звёў, канцы схаваў, хоць бы і проціў старой праўды, і кінуў яе, калі абставы і варункі жыцця сучаснага замінаюць,— брыда гэта, і гідасць, і подласць. Ваша гарадская моладзь сама творыць жыццё, дык сорам ёй звальваць віну на ненармальнасць сучаснага сацыяльна-грамадзянскага жыцця.
    Сорам ім, сорам. Ты выйшаў з народа і разумееш, дык будзь чалавекам, разбірайся ў ісцінна паступовым. Праўда? Ай, каб я з табою ўвідзеўся, a то на паперы выходзіць не тое.
    О, трудна, брат Андрэй, нам, мужыцкім сынам. Мы выпаўзаеіМ са сваіх хат і папраўдзе (толькі не смейся!) маем жа Нейкую зямельную сілу ў сабе, гэта не мая навіна, але хаваемся са сваімі ідэаламі, нясмела азіраемся на новай Дарозе, шукаем вачыма прыпынку і, не патрапіўшы і не даўміўшыся з’яднацца і пайсці сваім шляхам, расплываемСя патроху ў гнілым балоце згрызеных моллю чорных світдк...
    Выўчыліср! Выйшлі «ў людзі»! Сталі панамі...
    Я не хачу так!
    Няўжо ж Дабе не прыходзіла ў галаву думка на панскім балі: «Вось я, пан, гуляю тут, забыўшыся на колішнія жаданні, а не магу прывесці сюды свайго бацьку — селяніна (лёкая, рабочага, дворніка), матку — вясковую кабецінку (прачку, кухарку, швачку), братоў, сястрычак і другіх, бо яны — простыя»?
    Ведаеш, тут у нас у клубе на вечарынцы за буфетам падавала гімназістачка, дачка буфетчыка; яе папрасіў на вальс адзін студэнт. I што ж! Падышоў сярод залы старшына клуба і папрасіў дзяўчынку выйсці з залы альбо не працаваць за буфетам. Што ты на гэта думаеш?
    А ў нашым вучылішчы 80 % сялянскіх дзяцей...
    Дык дзе ж дзверы да жыццёвай праўды, як жа жыць? He ведаю... He ведаю... А толькі я так не хачу!
    А як будзе, як то будзе?
    Ну, аб жыцці нашым вясковым пісаць многа не буду. Ведаеш, сам жыў... Таксама ўсё чыста, як раней. Толькі троху быццам то варушацца: хутары, кааперацыя, земства... Але мала разумець, мала знаць — ой, патрэбна праца!
    У вучылішчы ў нас жыццё старое, грэшнае. Вучымся, вучымся... Многа часу лабараторыя адбірае. Вучыцелі на ўроках спяць, хоць і каляды нядаўна былі. Вучні, брат, на шкоду многія, на прыватных кватэрах асабліва, п’юць гарэлку, гуляюць у карты. He дужа даўно аднаго ўволілі за п’янства, у другога адабралі стыпендыю за карты, сам дырэктар аб 11 -й гадзіне паехаў і застаў. Нядобра, ведаеш, што гэтыя гаротныя гулякі — хто? Сялянскія дзеці; адзін з Міншчыны з-пад Ігуменя, другі з Магілёўшчыны з Горацкага павета. Як яны будуць цяпер^ Той, што адабралі ў яго стыпендыю, атрымлівае ад бацькі рублёў 5 266
    у месяц, а рублёў 5—7 прысылае яму брат, вучыцель. А што, калі нам забараняюць рабіць вечарынкі, агульныя чытанні і інш.; цяпер і самі хлопцы, праўда, ужо не дужа цікавяцца... Эх, жыццё!
    Ну, бывай здароў. Во распісаўся я. На 2 сямікапеечныя маркі... Пісьмо гэта, напісаўшы, прачытаваць не буду, бо баюся, што, прачытаўшы, не адважуся паслаць табе яго, па скрытнасці сваёй беларускай... Толькі ты не смейся, Андрэйчык! He смейся, напішы незабавам адказ, будзь здаровенек і не забывайся на твайго смешнага
    Косцю Зарэмбу.
    АНДРЭЙ МРЫЙ (1893—1943)
    Сапраўднае імя Андрэя Мрыя — Андрэй Антонавіч Шашалевіч. Ен нарадзіўся ў вёсцы Палуж Краснапольскага павета ў сям'і валаснога пісара. У 1902 г. памёр бацька, і маці засталася з пяццю дзецьмі. Яна зрабіла ўсё магчымае, каб вывучыць дзяцей.
    Спачатку Андрэй вучыўся ў духоўным вучылішчы, a пасля ў семінарыі. У гады першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам і ў 1918 г. уступіў у Чырвоную Армію. Але неўзабаве цяжка захварэў, таму вымушаны быў пакінуць армію. 3 1921 па 1926 г. працаваў настаўнікам у Краснапольскай школе, выкладаў гісторыю і французскую мову.
    Уся сям'я Шашалевічаў была вельмі таленавітая. Яны стварылі першы ў раёне народны тэатр, у школе арганізавалі драматычны і літаратурны гурткі, выдавалі рукапісны часопіс «Пралеска», сатырычны раздзел у якім вёў Андрэй. Праз нейкі час з'яўляюцца яго выступленні ў друку. Пачынаў ён як селькор, з газетных нататкаў, прысвечаных розным падзеям і здарэнням з вясковага жыцця. Праз некаторы час ён пасылае свае допісы ў газету «Савецкая Беларусь». Актыўна ўключаецца ў краязнаўчую працу і супрацоўнічае з часопісам «Наш край».
    У 1926 г. Андрэй Шашалевіч пераязджае ў Мінск і працуе інструктарам цэнтральнага бюро краязнаўства. Потым працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». А ў 1929 г. у часопісе «Узвышша» быў надрукаваны яго сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя». У гэтым жа часопісе публікаваліся і гумарыстычныя апавяданні пісьменніка.
    У 1934 г. А. Мрый быў арыштаваны і заключаны ў лагер. Быў выпушчаны, але зноў арыштоўваўся ў 1937
    і ў 1940 гг. Зняволенне адбываў у Карагандзе, Валагодскай, Мурманскай абласцях; працаваў у леспрамгасе і ў рыбным кааператыве, выкладаў літаратуру ў школе. I ў гэтыя цяжкія гады ён не пакідаў пісьменніцкай працы. Але ж усё створанае ў ссылцы — раман «Жывы дом», аповесці, навелы — былі канфіскаваны ў час ссылкі, і іх лёс да сённяшняга дня невядомы.
    Памёр А. Мрый у лагеры на поўначы.
    ♦ * *
    Творы А. Мрыя, змешчаныя ў гэтай кнізе, падаюцца так, як яны былі надрукаваны раней.
    НЯПРОСТЫ ЧАЛАВЕК
    Піліп завярнуў кабылу, падладзіў трохі сядзеньне, падсадзіў на калёсы фінагэнта Сапрона Цяліцу, цмокнуў на кабылу, і калёсы ціха затарахцелі па мяккай зямлі.
    Была вясна. Дарогі пачыналі прасыхаць, хоць у паветры павіснуў мяккі, павясноваму сыры туман.