Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння


Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
— Большы хлопчык — ня мой, гэта яе,— паказаў ён на жонку, якая зараз-жа вышла з хаты.
Піліп наблізіўся да Цяліцы і, як лепшаму прыяцелю, прызнаўся:
— 3 дзіцем я яе ўзяў. Казалі мне ўсе — не бяры яе, яна круцёлка. А мне спадабалася, нешта ўсё роўна, як тая гарадзкая. Ну і што-ж? Я жонку ня зьвіняю. 3 нізавымі органамі нічога не паробіш. А яна была маладая, прыгожая.
— Ого, яна і цяпер маліна!
— Тут падвярнуўся адзін гад, дык і вышла гэта прыключэньне.
Рукой Піліп паказаў на хлопчыка.
— Дзе ён цяпер?
— У сьвеце недзе. Быў агэнт з прадкому. Мадаміст быў. Кажуць, цяпер там на Каўказе жанілася гэта пералётная птушка. А жонку я люблю і ня памятаю. А за што люблю, што яна майстрыца гатаваць стравы. Мой гарнізон дужа пераборлівы, а яна ўмее здобнічкі пячы, каб толькі было з чаго!
У хату ўвайшла старая кабета з шапарлівым хітрым голасам. Зрабіла нейкія мігі і разам з гаспадыняй вышла на панадворак.
— Гэта шаптуха Аўдоцьця, пра якую я вам казаў,— дадаў Піліп.
— Карову загаварваць будзе!
— Жонка кажа, што няхай паспрабуе, a то малако перагарыць... Пра Аўдоцьцю слава на ўсю ваколіцу. Кажуць, яна ўмее нават лячыць ад няправільнага жывата.
Цяліца з Піліпам вышлі зірнуць на карову.
Піліпава жонка трымала за рогі карову, якая зьдзіка глядзела, упіралася.
Шаптуха касавура зірнула на новага чалавека.
Піліп супакоіў яе:
— Ня бойся, гэта свой чалавек. Я ў горадзе з ім жыў. Аўдоцьця пачала мацаць вымя, ногі, пахі і пуза каровы. Шаптала нейкую малітву. Прыежджы разабраў толькі частку яе, і гэта засела ў галаве, як вынік усяго дня:
Ня дай ёй, госпадзі, красульцы Hi нажнога ляганьня. Hi хвастовага маханьня, Hi раговага баданьня!
КОЛЕКТЫЎ ЯЎМЕНА
I
Дарагія госьці прыехалі да ўдавы Домны Лямцюговай — дачка Адарка і зяць Хвёдар! Дачку яна ня бачыла дужа даўно, здавалася ёй, ці ня з таго часу, як заварылася гэтая каша, як народ на народ пайшоў, як паноў пачалі рэзаць ды вяскоўцам волю далі! Тады і пачалося гэта новае жыцьцё! Домна кінула вёску ды пачала з сынам Яўменам жыць на гэтым пасёлку, які людзі празвалі «комунай Яўмена». А як аддала замуж сваю ядыную дачку Адарку ў чужую, дальнюю вёску, вярстоў за 50, дык зусім адна стала жыць на гэтым, туды яму дарога! колектыве. Ня любіла Домна гэты колектыў і колектыўшчыкаў, ой як ня любіла. Хоць і жыла з сынам, у якога была жонка Матруна і маленькі сынок, але ўсімі думкамі рвалася ў старую вёску, у якой жыцьцё амаль што не зьмянілася! А тут, на пасёлку, Домна часта шкадавала сябе, адчуваючы поўнае адзіноцтва: жыву, як колас у полі, адрэзана ад Бога і людзей! «Колектыўшчыкі» — паводле яе думак — гэта ня людзі, а д’яблы, якіх Бог калі-небудзь ды пакарае!
Домна частавала сваіх гасцей, чым было. Госьці елі са смакам, бо праехаліся, а яна скардзілася на сваё жыцьцё.
Зяць Хвёдар сядзеў на лаўцы каля вакна, еў мала, a больш пыхкаў піпкай ды аглядаў хату.
Хата была новая, на дзьве палавіны. Дзьверы ў другую палавіну былі адчынены — там брыкала цялё, пад печчу скігатала парасё, па хаце спацыравалі дзьве чубаткі і певень. Вокны былі вялікія, сьветлыя, падлога роўная, чыстая.
А Домн'а скардзілася:
— Што толькі ў нас дзеецца, дык вы й веры не дасьцё! Яўмен перавярнуў усё дагары нагамі. Мазгі мае — як не
мае! Сама ня ведаю, ці я жыву, ці мяне ліхаманка калоціць. Усё паАноваму, па-новаму...
Адарка зйўважыла:
— У Нямеччыне як быў, нагледзеўся, а пасьля ў Чырвонай Арміі шышкай быў, дык цяпер і сам ня ведае, хто ён.
— Быў сый, як сын. Хоць бедна, ды ціха, супакойна жылі. Ты служыла ў пані, так-сяк патроху жылі. А цяпер на панскую зямлю селі, дык чыста адурэлі, як калясо, усё круціцца...
— He, пра паноў кіньце! — загаварыла Адарка. Мала яны наштурхалі нас? Мала я ад пані гора бачыла? Восем пудоў важыла: прыбяры, перавярні гэта жлукта з боку на бок, ды яшчэ пасадзі ў фаятон, сама не магла ўзьлезьці. Адзін раз стала на падножку, дык і ўсю біньдзюгу перакуліла.
А ўсё ў Бога сьмерці прасіла. Бывала, прыду я да пані, як ужо цара скінулі, а яна ляжыць ды стогне, ды Бога просіць, каб хутчэй памерці,ды ня бачыць, як дабро яе расьцягваць будуць. А ведала яна, што гэта будзе, разумная паня была.
— У самую бальшавіцкую рэвалюцыю выпруцілася*, як быццам ведала, што канец панству прышоў!
Хвёдар сказаў:
— Што й гаварыць! Каб паноў ня выгналі, дык Яўмен не адбудаваў бы такой хаты!
Было відаць, што Хвёдар зайздросьціў Яўмену.
Домна заўважыла гэта і сказала нездаволена:
— Адбудаваў, адбудаваў, хоць ваўкоў ганяй! Стадола*, а ня хата. Нават супакойна заснуць нельга... Усё здаецца, што нехта ў вокны глядзіць.
Хвёдар зарагатаў і запытаўся:
— На што Яўмену вокны такія вялікія?
— Вярзе такое, што і ў галаву не палезе: кажа, што трэба, каб паветра ды сонца было больш! Я яму колькі разоў казала ды лаяла. Халера на цябе, кажу яму, сваімі вокнамі толькі косьці мае старыя прастудзіш. Трэба, каб дух быў у хаце!
— А што Яўмен кажа? — зацікавіўся Хвёдар.
— А Яўмен усё трубіць: трэба па-новаму, па рэвалюцыі, жыць. Трэба, каб у хаце нейкая кубатура была!
— Кубатура? — разам перапыталіся і Адарка, і Хвёдар.
— Але-ж! Кубатура! Я і ня ведаю, што гэта. Яўмен цяпер шмат балбатні ўсякай гародзіць, усё нейкія модныя, 280
перакручаныя словы вярзе ды ўсё палец уверх узьнімае. Вось глядзі, Адарка!
Домна паспробавала перадражніць свайго сына Яўмена, але нічога ня выйшла. Троху памаўчаўшы, прыбіраючы са стала, сказала:
— Сягоньня відаць вернецца Яўмен. Пашоў на перавыбары, а Матруна да суседкі пашла, ды яшчэ дагэтуль няма. У нас жа хата ад хаты на вярсту.
Хвёдар усьміхаўся і глядзеў на чыстую падлогу. Яму хацелася плюнуць, але нейкае нязвычнае пачуцьцё чыстаты стрымлівала яго. Нялоўка адчуваў сябе ў гэтай хоць мужыцкай, але чыстай хаце. Урэшце падняўся, выйшаў у другую хату. Вярнуўшыся, сказаў, зірнуўшы на кут:
— 1 праўда, у вас усё па-новаму. Вунь і багоў няма. Разбазырылі. Ці ня комуністам зрабіўся Яўмен?
— Блізка што так! Ужо больш году, як вынес усіх багоў! Цяпер жывём, як паганцы!
Адарка ўстрапянулася:
— Як жа так? А ты нічога? Куды-ж ён іх?
— Хто-ж яго ведае,— супакойна адказала Домна. Адзін абраз я схавала, забараніла, можа, і ўспомніць калі-небудзь Бога, можа, і прыгадзіцца на ўсякі грэх. А толькі, Адарачка, адступіўся ён ад нас. I маліцца ня моліцца нейк! Як атруціў нехта! Пабягу іншы раз да Гапкі, у яе хата абстаўлена ўся абразамі. Бягу, думаю: памалюся там ды паплачу, а прыбягу туды, як лёд паклаў хто ў сэрца. А яшчэ як прыслухаюся, што вярзе на Бога Яўмен, сынок мой, дык і ахвота маліцца прападзе! Як паганцы ў граху жывём.
Хвёдар засьмяяўся:
— А мы дык няшчасныя людзі! Няма ў нас ніякае кубатуры!
Хвёдару вельмі спадабалася гэтае слова, і ён некалькі разоў са сьмехам пераказаў яго.
— Табе сьмех, а мне гора,— зьвярнулася да яго Домна. Хаджу як голая ў гэтай кубатуры. Куточка цёплага няма ў хаце. Пустэльня! Усё сьніцца старая хатка: за печ залезем, пагрэемся, а тутака і печы такой няма... Усё па-новаму ў нас...
Адарка запыталася пра жонку Яўмена Матруну. Толькі раз і бачыла яе, як Яўмен прывёз з «віроў». Тады Матруна ня вельмі спадабалася ўсім — фарсістая баба была! Домна адказала, што ўсё было-б добра, але ў дудку Яўмена дзьме і на матку вокам ня зірне.
— Два месяцы ўжо, як радзіла сына! — дадала яна.
Адарка на цыпках падышла да калыскі, асьцярожна рассунула полаг, зірнула і шчыра сказала: вялікі расьці! вялікі расьці! вялікі расьці! Адышоўшы, заўважыла:
— Нічога сабе пузанок! А ружовы які?! Як-жа завуць?
Домна неяк дзіўна ўсьміхнулася і шэптам загаварыла: — Лепш ня пытайце! Ня ведаю як і сказаць вам, любенькія! Дзіцёначка-ж ня ксьцілі. Як ні прасіла я — нічога не памагло... Яўмен даў сваё імя!
— Ой, ну? Якое-ж?
— Проста грэх. Зусім не чалавецкае імя. Акіянам назваў. Спачатку брыдка было, а цяпер нічога, як быццам другое імя і не падыходзіць.
Адарка аж рукамі пляснула ды галавой заматала.
— Акіянчык! Божа-ж мой! Нейкае ліха ўсьсела на чалавека!
— Яго дурны non ксьціў,— рэзюмаваў Хвёдар, падымаючыся з лавы.
Ен пачаў разглядаць лёзунгі, плякаты і малюнкі, якія былі разьвешаны па сьценах. Хвёдар ня бачыў сэнсу ў гэтым, дый чытаць амаль што ня ўмеў. Але ўважліва разглядаў пана, кулака і цара, крытыкаваў іх разбухлыя выкручаныя ногі, тоўстыя гумаляставыя зады, хцівыя, заграбастыя рукі і разяўленыя воўчыя зяпы. Гэта ўсё было яму зразумела і бяз подпісаў, гэта, паводле яго думкі, «лоўкая была крытыка». За тое другіх плякатаў ён зусім не разумеў і доўга думаў над імі, аж галава засьвярбела. Асаблівую ўвагу ён зьвярнуў на нейкі даўжэнны ланцужок то вялікіх, то зусім дробненькіх чалавечкаў, якія трымалі ў руках чырвоныя сьцягі. Нічога не зразумеўшы, Хвёдар адышоў убок і, паказваючы на чалавекаў, тры разы смачна плюнуў.
Домна засьмяялася.
— Яўмен кажа, што нельга харкаць на падлогу. Муштруе нас, як чорт які. Ня так стаў, ня так сеў. Трэба ўсё рабіць па канстытуцыі, як ён кажа.
— Твой Яўмен захварэў на панства! Хоць гол пакуль што, дык затое хванабэрыі шмат.
Домна нічога не адказала Хвёдару, толькі пальцам тыцнула ў бок дзьвярэй. Там стаяла зграбна зробленая скрыначка з пяском.
Хвёдар вытрашчыў вочы:
— А-а! Пля-валь-ні-ца!
Домна рэзанёрна перадражніла Яўмена:
— Ня плюй на падлогу, хвароба прыліпне!
Хвёдар падняў на сьмех Яўмена.
Адарцы раптам захацелася ўступіцца за Яўменку. Ей няпрыемна зрабілася, што яго на сьмех падымаюць. Іншая справа, каб ён сам тут быў, тады, можа-б, яна яго яшчэ б з большым запалам лаяла, а цяпер Адарка прыпамятала, што і настаўніца ім пра гэта трубіла... Набраўшыся духу, яна перабіла Хвёдара:
— А я чула, што харкавіньне высыхае, а там ёсьць нейкія казюлькі, яны лётаюць у паветры і пралязаюць у чалавека...
— I Яўмен слова ў слова кажа,— кіўнула Домна.
Хвёдар падскочыў. Яму дужа не даспадобы было, калі яго жонка Адарка пачынала мудрагеліць ды вырашаць супранатуральныя пытаньні.
— Скуль ты чула лухту гэту? — накінуўся ён на жонку.
— Настаўніца казала!
— Схавайся ты са сваёю настаўніцаю! Торба сьвятая! Казюлькі пралазяць у чалавека? А хто іх бачыў гэтыя казюлькі?.. Чаму мухі, камарня ды машкарня не пралазяць?
Адарка ня ўнімалася.
— Многа ты ведаеш? Цёмны, як гарбуз! Тамака такія казюлькі, што вокам ня ўбачыш!