Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
I. Дварчанін быў адным з арганізатараў і намеснікам старшыні рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальнавызваленчай арганізацыі «Змаганне» (1928—1930). За рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднаразова зняволены, а ў 1930 г.— засуджаны на восем гадоў турмы. Але праз два гады, у выніку абмену палітвязнямі, ён прыехаў у Мінск, каб прысвяціць сябе культурна-асветніцкай дзейнасці на карысць роднага народа. На жаль, паэта не абмінула рэпрэсія.
У 1933 г. I. Дварчанін, як і іншыя дзеячы асветы і культуры, быў абвінавачаны ў сувязях з нацдэмаўскім «цэнтрам», які нібыта дзейнічаў на карысць буржуазнай Польшчы. У снежні 1937 г. жыццё яго трагічна абарвалася.
У сваіх вершах I. Дварчанін разважае пра нягоды і страты свайго народа, у многіх гучыць рамантычная вера ў светлы дзень, часам балючы драматызм, іншы раз — сцішаная споведзь. Паэт плённа працуе і на ніве асветы. У 1927 г. ён выдаў у Вільні «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)», якая адыграла вялікую ролю ў школьным навучанні. Напісаў таксама доктарскую дысертацыю пра Ф. Скарыну, рукапіс якой захоўваецца ў Пражскім універсітэце.
ДЗВІНА
Цячэ Дзвіна шырокая Да сіняга да мора... I думкамі далёка я Лячу ў старыя поры.
Дзвіна, Дзвіна! Ты бачыла
I росквіт наш і славу, Ты песціла і лашчыла Чаўноў крывіцкіх лаву.
I песні з іх магутныя Прымала ты на хвалі — Шумелі воды мутныя, Бы згоду балявалі.
Цяпер — ах, песні йнакшыя Чутны тут навакола, Тут людзі ўсе абракшыя I хмурны й невясёлы.
He чуцен, рэчка бурная, На берагох шум веча — Цяпер тут хаты курныя, Тут страшная галеча.
Скажы ж, рака удалая, Вякоў ты вартаўніца, Як слава падупалая — Ці хутка быць маніцца?..
Зара ўзышла. Ўжо свет настаў...
I хвалі ўжо яснеюць...
Вітай, сястра! Прамень упаў... Другія ветры веюць!
Ўжо клікі йдуць гарачыя, Hi слова больш аб горы — Нясі гады мярцвячыя, Хавай углыб, у мора.
«ТОЛЬКІ ПРОЗА»
У век «рэальны», «век свабоды» Стала проза ўсім да моды. Як жа ёй не быць у модзе?
«Проза ўсё ў жыцці — ды годзе!» Ах! Ганулька дарагая, Сэрца ўжо тваё не знае, Што пражытае табою Той вясноваю парою — He паэзія, а проза — Ўсё: й бярозанька-бяроза, Што нас скрыпамі прымала I галоўкаю вітала, Лісцямі-шалестунамі Як бы гаманіла з намі.
I за садам тая рэчка, |Што, здаецца, недалечка Па каменнях булькатала, Да сябе нас заклікала: Падысці і падзівіцца, Як усё цвіце, іскрыцца. Навакола як прыгожа! Пахне як жасмін і ружа, Плотка з вокунем танцуе, Ясень з вольхаю жартуе. I той месяц, што з-за хмаркаў Йасустрэч да нас бег шпарка, Каб, як мы сябе убачым, Оветам нас абліць дрыжачым. Ak! I песня салавейкі, Што так голасам жалейкі С^ішча, б’е, перабівае, Што аж дух у нас займае: I дЗянніцы уставанне, Нашы мукі расставання, Ўсё у век рэальнай дозы — Толькі проза, толькі проза.
ЛЕАПОЛЬД РОДЗЕВІЧ (1895—1938)
Нарадзіўся Леапольд Родзевіч у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага павета. Сям'я жыла вельмі сціпла, але бацька рабіў усё, каб даць хоць невялікую адукацыю дзецям, а іх было восем. I ўсё ж сродкаў не хапала. Калі Леапольду мінула 14 гадоў, ён з сястрой Ядвігай пайшоў з дому «на свой хлеб».
У Вільні пазнаёміўся з дзеячамі «Нашай нівы» і пад псеўданімам Мікула Грымот надрукаваў некалькі вершаў і невялічкіх апавяданняў.
У 1912 г. семнаццацігадовы юнак напісаў многаактовую драму «Блуднікі». Як ні стараўся Л. Родзевіч выдаць і паставіць на сцэне гэту п’есу, так нічога і не атрымалася. П'еса была забаронена.
У гады першай сусветнай вайны Л. Родзевіч апынуўся ў акупіраванай немцамі Вільні. Вершы гэтай пары былі прасякнуты тэмай барацьбы супраць эксплуататараў.
Увесь час Родзевіч прымае актыўны ўдзел у палітычнай барацьбе. Яго творчая праца над мастацкай літара-
турай была нібы дадаткам да палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. I гэты дадатак быў не такі ўжо і малы. Усяго ён выдаў шэсць невялічкіх кніжак з драматычнымі творамі і вершамі. Многае, на вялікі жаль, зусім не трапіла Ў ДРУ*-
Здарылася так, што літаратурныя творы, якія і сёння з цікавасцю чытаюцца, амаль невядомыя нашым чытачам. Л. Родзевіч, як і шмат палітычных дзеячаў таго часу, жыў пад рознымі імёнамі. Зусім нядаўна сталі вядомыя некаторыя яго псеўданімы: Антось, Антон, Ігнат, Антось Замежны, Замежны, Лявон, Жыцень і яшчэ шмат іншых Больш значныя творы ён падпісваў псеўданімам А. Сталевіч.
У 1934 г. Родзевіч быў арыштаваны і стаў ахвярай таталітарнага рэжыму. Ен не толькі не паспеў сабраць сваіх твораў, раскіданых па часопісах, але нават не пакінуў ключа да разгадкі шматлікіх сваіх псеўданімаў. I не засталося сярод жывых тых, хто б ведаў, калі і як называў сябе пісьменнік.
Лепшымі сваімі творамі, верным служэннем роднаму народу Л. Родзевіч заслужыў добры ўспамін пра сябе.
ЗАКЛІК
Брат мой мілы! Ты хмарней хмары, чарней зямлі. Вочы, поўныя слёз, няпэўна, трывожна перабягаюць даль. Ты блудзіш!
— Брат мой мілы! Падарожны нашых непраходных пушч. Грозныя буры цябе аглушылі. Халодная цемра асляпіла. Знемагла цябе галодная бяда...
Спыніся, брат мой, прысядзь на прызбе маёй хаты вясковай, пахілай і дай пачуць сваё новае слова аб мудрай задуме засеянага поля, аб прарочым гомане векавечнага бору, аб нашым блізкім, родным... Распелянай душу сваю ад залатых кос сонейка і сінявы нябеснай. Хай здаровая нагата яе будзе ўміленнем у сумную часіну.
Калі ж ты шукаеш Бога, каб напоўніць, сагрэць і асвяціць душу сваю, дык увайдзі, брат мой, у маю хату вясковую, пахілую. Там ты без малітвы і слоў, усёй істотай сваёй пачуеш, уразумееш Бога. I будзеш радасны.
Калі ты, безнадзейны, няўсцешны, нічога не шукаеш, бо дагэтуль знаходзіў толькі церні і роспач, калі цень смерці заступіла красу і ўцеху жыцця, а небыццё вабіць у бяздонную цемру, дык схамяніся, брат мой, і ўвайдзі ў маю хату вясковую, пахілую, дзе багуе каханне і гаспада-
рыць праца-весялуха. Там на стале, адліваючы срэбрам, красуе даматканы абрус, на ім ляжыць пахучы хлеб, соль у бяроставай ступачцы, а ў паліваным жбанку сытасытная. Адтуль відаць, як рожавеець бела-ліловы золак. Там на Вялікдзень абразы на покуце ахарошваюцца дзеразой, а на Сёмуху пахне яірам пасыпаным. Там скаголенне злой, снежнай мяцеліцы разбіваецца аб паважны супакой дабрадзейкі печы, якая змярканнем затуляе ў цёплую драмату. Там, брат мой мілы, аддыхнеш душой, падужэеш целам і праславіш музыку жыцця.
Дык увайдзі, брат мой мілы, у маю хату вясковую, пахілую, а будзеш дарагім гасцём і ўзрадуеш мяне, засмучонага ад жудаснай сучаснасці.
Увайдзі!
МІНУЎШЧЫНА
Быў калісь слаўны час, калі звон вечавы Зычны покліч свой слаў за замчышча равы, Слаў да княскіх харом, да ўбогіх хацін, Ен на веча склікаў сярод грозных хвілін.
I люд вольны ішоў. I ждаў Полацк гасцей, Князь ждаў гнеў ці хвалу, Дудар граў
весялей.
He гулі віхры, гром, не шумеў зелян-бор, To судзіла суды і давала прастор Вольным думкам сваім веча верных сыноў Крывічанскай зямлі, веча шчасных гадоў. — Князя-злыдня прагнаць. Між дружыны ёсць муж, Слаўны добрай душой, і на мудрасць ён дуж.
— Гаспадарыць яму! Князем выбраць яго! Такі сказ край пачуў, пачуў з веча таго.
Полацк знаў, што рабіў, бо калі жмудзь з лясоў Запалоніла край, што быў згінуць гатоў, Вось тады не мячом Полацк край ратаваў,— Моцай веды сваёй Вільню ён паканаў, 3 дзікіх, цёмных лясоў вывеў ворага ён Ў рукі светач ім даў, даў ім правы закон.
* * *
Беларусь мая мужыцкая, шматпакутная, непачатая, зварухніся, моц крывіцкая,— слава наша ты крылатая.
Беларусь мая юнацкая, шалам дзікая, ўся бунтарская, парві пута Ты чужацкае, будзь дзяржаўная, гаспадарская.
Беларусь мая несмяротная, кветка белая, маці родная, ўсёй істотай сваёй Табе шчасця хачу, аб ім сню-летучу, на дне бур, між віхроў ўсё шукаю... He найду. He прычакаю.
Я згару ў барацьбе...
О, зайздросць маёй судзьбе!
БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА
Я быў яшчэ падшпаркам, а ўжо тады мне гэту казку баяў такі, як я цяпер, бел-бялюсенькі, як пераспеўшая ніва, дзядок.
О, гэта казка векапомная!
За далямі, за гарамі, аж за морам-акіянам, была сабе старонка-край.
А сказ свой старонка тая пачынае вось з якога часу. Калі ўзгнеўлены Бог прыказаў Архангелу сагнаць з неба анёлаў-здраднікаў, хаўруснікаў злога, калі паслухмяны Архангел просьбай-пагрозай пачаў ачышчаць абшары пакояў Бога і калі адзін з злыдняў зачапіў сваім савіным габдзюром* нягрэшнае цела Архангела, то тады капнула нявінная кроў жыхара неба, капнула, папала на зямлю і лягла на зямлі крывавай плямай.
I вось гэта пляма ёсць тая беспатольная старонка, і з гэтага часу яна пачынае сваё жыццё-стогн.
Паплылі тады па старонцы рэкі слёз, пасеўнае поле, ураджайны грунт сталі багата фарбавацца крывёй бязвіннай, людской, братэрскай крывёй; сялібы, вёскі, гарады дымам узняліся і засланілі сонейка.
А ненаедная, прагавітая крыўда векавечна гнала ворагаў-жывадзёраў, а вораг...
— Ох!.. Але чаго я замаўчаў? Гэта толькі казка, толькі казка.
I вось моладзь адважная, юнакі-асілкі, старцы-думаннікі ўсталі як адзін, цясней спаяліся ў згуртаваную, адналітую, адважную моц, узнялі свае белыя, чыстыя, як сумленне малалетак, вопраткі з чырвонымі ад нявіннай
крыві пасамі-шляхамі, узнялі ўвыш на павеў ветру, на паказ сонцу, на пагібель ліхадзеям.
I так пад сцягам пайшлі...
Схамянуліся, захацелі, змаглі!
Вораг кінуўся на ўцёк-бег. Дык барзджэй на коней гарачых, быстрых як птахі, і хутчэй у пагоню, паслаць пагоню!
Ускочылі на сёдлы і памчалі стралой. Пагоня дагоне, даканае і адаб’е ім ахвоту памыкацца, пакарае па заслугах і вернецца са славай і здабычай...
О, супакойся, не радуйся, сэрца, не грымі прароча, голас, бо гэта толькі казка, толькі казка...
I вось асталіся жыхары без сваіх абаронцаў-збаўцаў
А бяда не ў лесе жыццё мае, а між людзьмі гадуецца, сябруе.
А ліхадзеі на зямлі рэдка сеюцца, але густа ўраджайна ўзрастаюць, і дзіўна, як іх зямелька носіць, бо нават гадзіна ядавітая, укусіўшы, гіне ад іх крыві.
Дык зноў знядужаную старонку агарнулі, запаланілі, пазганялі ў цёмныя астрогі ўдоў, сірот, калек, замучаных, схварэлых і паставілі вартаваць бяду-бядачку, боль балючую, гора горкае.
I моляць, чакаюць людзі пагоні.
Страшнай помсты жадае іх сэрца, свету — іх душа, лекаў — іх раны, хлеба — іх цела.
А пагоні як няма, дык няма.