Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Дні, вякі панырнулі ў вечнасці...
Ажно ўрэшце там, дзе сходзіцца зямля з небам...
Пагонь! Пагонь!
Здрыгануўся, уціхамірыўся, прытаіўся вораг.
А дрэвы, вітаючы радасна, зашумацелі, заківаліся; рэкі весела заіскрыліся, а неба яшчэ раз узбагацела ўсмешкай сонца-бога.
А вораг-крыўдзіцель натапырыўся аружжам, прызапасіў моц магучую, зашыпеў, як гад падкалодны.
I вось пагонь тут, тут...
Гура, пагонь! Бі! Ратуй! Вызваляй! Гура!
Але дзіва: пагонь ідзе вольным крокам і мае выгляд, быццам сейбіт вясной у полі, быццам святы, згледзеўшы божы цуд, быццам мудрэц, адкрыўшы праўду светлую, вялікую.
I замест грознага покліча кажа да ворагаў гэтакія словы-гімн:
О людцы! Мы да вас ідзём
3 мірам і дабром.
Было-сплыло жыццё-быццё.
Крыўды болей быць не будзе.
Мы ўсе людзі!
Мы ўсе брацця!
Дык раскрыем жа абняцці 1 палюбім усіх, усё Так, як любіць Бог. Свет, свет ідзе, Волю вядзе Па нашых слядах!
Але вораг-крывапійца не сказаў «аман»! А размахнуўся цяжкім смертаносным аружжам ды зноў пачаў ліць кроў, бязвінную, людскую, братэрскую кроў...
Ах, выбачайце! Я забыўся, што гэта казка... Вось як у казцы: «...I палюбім усіх, як любіць Бог!»
I вораг-звер стаў сябрам, чалавекам: раскрыў братэрскія абняцці, заплакаў слязьмі анёла.
I была вялікая радасць на зямлі і на небе...
I я там быў, кроў, пот свой ліў...
— Выбачайце...
Дзед заплакаў, не дакончыўшы.
О МУДРАСЦЬ!
О мудрасць людская, стой, не ідзі!
Глядзі: тваю сцежку пропасць глытае чорным смехам сваім...
Ты — збаўленне людзей. Схамяніся ж барзджэй! Нясі кару ўсім тым, хто зямельку атрутай абліў, хто яе зневажаў і глуміў і зняволіў цябе і маной абкруціў!.. Годзе стогнаў, жальбы, безуцешнай мальбы.
Мудрасць — воля табе!
Настаў час твой цяпер — вер у моц сваю, вер. Схамяніся ж барзджэй, будзь зямельцы усей ўладаром і богам красы, чыстаты. Мудрай праўды сваёй
цемру збі з высаты, распылі назаўжды ты парадак стары! I знішчай і твары!
Ты — збаўленне людзей, ты змагайся ўсей сваёй сілай, агнём — ноччу і днём!
Бо змаганне — збаўленне тваё!
Йдзі з жыццём — за жыццё!
Сонцам, пломенем ясным забагуй
між сонц чорных сучасных...
О мудрасць людская, ратуй!
* * *
Хто душой і шчырым сэрцам, Хто так родны край кахае?
Пекным чынам, цёплым словам Хто ў бядзе нас суцяшае?
Хто нас вучыць мовы, песень, Долі моліць са слязамі, Беражэ пры першых кроках I душой заўсёды з намі?
Хто ж, як пчолка, любіць працу, Чыстату душы і цела?
Хто парадкам дыванамі Хату здобіць так умела?
Хто прыпевак стварыў столькі?
Хто ёсць гэткі слаўны геній — Так балесна адчуць жаласць Пры хаўтурах ў галашэнні.
А хто церпіць столькі ліха Ад бурлівых падзей веку, Ад таго, што Край забраны Гіне сярод цемры, здзеку?
Хто надзея, гордасць наша, Праўды нашай каляіна?
Хто натхніў стварыць верш гэты? Беларуская жанчына.
КАНДРАТ КРАПІВА (1896—1991)
22 лютага 1896 г. у Кандрата Міхайлавіча Атраховіча, які меў зямельны надзел у шэсць дзесяцін, нарадзіўся сын, якога, як і бацьку, назвалі Кандратам. 3 васьмярых братоў і сясцёр, што нарадзіліся раней за яго, жывыя засталіся толькі дзве сястры. У сем гадоў хлопчыка аддалі ў царкоўнапрыходскую школу, а пасля яе заканчэння — у чатырохкласнае гарадское вучылішча ў мястэчку Стоўбцы, якое ён скончыў у 1913 г. Цяга да творчасці прачнулася ў ім рана, хоць працавіты хлапчук умеў і касіць, і хадзіць за плугам. Ездзіў з бацькамі ў заробкі, працаваў на цагельні, не цураўся ніколі цяжкай работы, зарабляў свой хлеб, але ж і не пакідаў ніколі кнігу, цягнуўся да ведаў.
У час імперыялістычнай вайны ў 1915 г. «пастаяў за веру, цара і айчыну», ваяваў у Румыніі, а пасля рэвалюцыі вярнуўся ў родныя мясціны, дзе настаўнічаў у пачатковай школе вёскі Каменка. Пачаў пісаць простыя газетныя карэспандэнцыі, пасля больш складаны жанр — фельетоны на бытавыя тэмы, эпіграмы, жарты. Атрымаўшы першы ганарар, будучы знакаміты сатырык вяртаецца з жонкаю і сынам назад на Уздзеншчыну і вырашае збудаваць дом.
У Мінску ўтварылася пісьменніцкая арганізацыя «Маладняк», і сатырык вяртаецца ў сталіцу, дзе бурліць, віруе жыццё, дзе прызналі ўжо і яго талент. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 3 1932 па 1936 г. працуе загадчыкам аддзела ў рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі». Бадай, не было на вёсцы і ў горадзе чалавека, хто ў тыя часы не ведаў знакамітых твораў Кандрата Крапівы. Уся Беларусь чакала газеты з ягонымі байкамі, фельетонамі, вершамі. Добра, вельмі добра ведаў жыццё і характары беларусаў пісьменнік.
Творы станавіліся хрэстаматыйнымі. У той час многія пісьменнікі займаліся драматургіяй, ведаючы, якую вялікую ролю адыгрывае тэатр. 3-пад пяра К. Крапівы выходзяць сацыяльна-псіхалагічныя і народна-гераічныя драмы, сатырычныя камедыі. Яны і дагэтуль ідуць на сцэнах нашых тэатраў — «Партызаньі», «Людзі і д'яблы», «Проба агнём», «3 народам», «Хто смяецца апошнім». Яго п'есы ўзнімалі надзённыя праблемы, былі досыць сцэнічныя і сюжэтна цікавыя, з добрай усмешкай, высокім пафасам. Яшчэ ў 1940 г. К. Крапіва быў выбраны членам-карэс-
пандэнтам Акадэміі навук, у якой працаваў доўгі час.
У час вайны сваімі творамі кляйміў ворага на старонках газет «За Савецкую Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і часопіса «Вожык». Пад рэдакцыяй К. Крапівы выйшаў грунтоўны «Беларуска-рускі слоўнік».
Народны пісьменнік, акадэмік К. Крапіва багата зрабіў для праслаўлення нашай літаратуры, выхоўваў маладых драматургаў.
Памёр пісьменнік ад цяжкай працяглай хваробы, пахаваны на Маскоўскіх могілках у Мінску.
ЗАЯВА (Байка)
Другі, бывае, дабрадзей, Пашану страціўшы ў людзей, На тым часамі спаганяе, Што прозвішча мяняе.
He помню месяца і дня, Нядаўна нек адна свіння Свайму там старшыні ці «заву»
Так накрамзоліла заяву: «Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі, Хляўцоўскае акругі, Што перанесла здзекі пугі, Як панаваў пастух Трахім, Ад аблавухае Свінні Каравай
3 а я в a
Я, прылажыўшы ніжэй капыты, Заяўляю аб тым, Што з усёю сваёю раднёю He хачу болей звацца Свіннёю, Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца, А мне гэта не падабаецца.
Вось і прашу даць імя мне новае, Падмацаваўшы яго пастановаю, Каб не кожны хам
Калоў вочы нам:
I каб спагнаць заўсёды мела права я, Калі асмеліцца абразіць хто».
I распісалася пярэднім правым капытом: «Свіння Каравая».
А старшыня той розум меў: — Завіся,— кажа,— ты хоць леў, Аднак жа, як свінню ні кліч, Яе заўсёды выдасць лыч!
ВОЛ I АВАДЗЕНЬ (Байка)
Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся. Напрацаваўся, аж хістаўся. За ім жа куча аваднёў Ляцела роем.
Вядома тут, з якім настроем Ісці мог Вол:
Глядзеў сярдзіта навакол, Махаў хвастом, круціў рагамі I біў па чэраве нагамі.
— А, сябар!..
Добры дзень! — Сказаў лісліва Авадзень, Усеўшыся Валу на спіну: — Як я цябе люблю! Які ты мілы! Цябе я, сябар, да магілы Ніколі не пакіну.
Я ўсюды за цябе пайду — Ў агонь, і ў нетру, і ў ваду. Цяпер жа вось да стойла давяду. Але чаму такі ты злосны?
— Адстань, пракляты крывапівец! I без цябе мне млосна, Цябе ж я ведаю, паршывец! — Сказаў сярдзіта Вол ў адказ.
Патом Хвастом Па спіне — раз! — Зваліўся той, як сноп, далоў...
Нямала ёсць павадыроў, Якія любяць люд працоўны За тое толькі, безумоўна, Што любяць яго кроў.
Прамоў тых здрадніцкі-ўрачыстых Даволі чулі мы і ад фашыстаў.
Але яны даждуцца дня — Змахнуць і іх, як Авадня.
СТАРЫ I МАЛАДЫ
(Байка)
He так даўно ў гаспадара Жарэбчык быў і Конь Стары.
Яны задраліся нек раз, I вось з тае пары Пайшлі між коней нелады, Аднойчы ў плузе на раллі Жывёлы спрэчку завялі. Гарачы, порсткі Малады
Тут не на жарт
Напаў на сталага Каня: — Куды ты, падла, варт! Калі паўзеш, дык парахня Вунь пасыпае сцежку ўслед, I толькі ты паскудзіш свет, Глядзіць у землю морда кісла
I ніжняя губа адвісла.
На чорта ўжо цябе й трымаць! Даўно пара да каналупа, Бо сорам весці на кірмаш...
Ад слоў такіх Стары стаў слупам: — Ах ты, шчаня!
Так бэсціць сталага Каня! Ты не глядзі, што я стары, Што быццам сыплецца з мяне На капыты,
Але ж да гэтай вось пары Hi разу ў баране
He стаў, як ты.
Разумны ты ды малайчына Да той пары, пакуль ляйчына
He пападзе табе пад хвост, Ну, а тады — панёс Ці з плугам будзеш ты, ці з возам,— I дзе твой дзенецца ўвесь розум!
Няхай, па-твойму, я слабы. А хто ж цябе вось прыдабыў?
Хто дастаўляў табе авёс I сена, на якім ты рос? Ты здольны толькі да яды, А ў працы гэтых маладых Я так прыцісну, што аж сок... — Пакуль з нас сок, дык з вас пясок...
Вось так за словам слова, Нарэшце мала ім і звадкі — Ўжо намерваюць азадкі, I... выйшла б дзела ў іх канёва, Каб не Араты йшоў за плугам. — Но-но! A то вось я зраблю падлік заслугам,— Пачаў ён іх мірыць —
Сябры па працы вы, а проста як звяры.
Той ганарыцца, што стары, А той — што малады. Ды хіба ж для працоўных розніца — гады? Паверце, што найбольшая з заслуг — Цягнуць цяпер у згодзе гэты плуг.
ДАВЯЛОСЯ СВІННІ НА НЕБА ГЛЯДЗЕЦЬ...
(Байка)
Жыла-была адна Свіння. Паслушная сваёй прыродзе, Яна ў гнаі капалася штодня Ды рылася ў гародзе. Часамі нават на лугу альбо на полі Бываць прыходзілася ёй, Але што ў небе ёсць, над галавой, Свіння не бачыла ніколі.
Яна хоць чула нейкія гаворкі Пра сонца, месяц і пра зоркі, Ды гэта ўсё нічога ёй не гаварыла, 3-пад лапушных сваіх вушэй Яна і глянуць не магла вышэй Свайго свінога рыла.
Аж неяк раз Свіння хацела ўлезці У моркаву суседскую ў гарод, Узбілася дубка на плот Пярэднімі нагамі ды грудзьмі I... неба ўбачыла як мае быць, нарэшце, — Дык вось яно, хвалёнае людзьмі! —
Захрукала расчаравана.— Hi лужыны, ні яміны, ні калдабана, Ніводнай нават кучы гною! Выхваляюць жа — прастор ды прыгажосць!
Аж проста разбірае злосць, Што кормяць нас такой маною! Ну, шырыня, раўніна, гладзь... Ну дык і што ж? За што іх выхваляць? Якая мне карысць ад гэтай сіні? Што неба роўнае — няма чаго дзівіцца: Каб там было чым пажывіцца, Яго б даўно парылі свінні, А сонца ж вунь! Пра хараство яго Нямала людзі языкамі клепюць, А тут і хараства ўсяго, Што вочы толькі слепіць.
Ну вось, пабачыла... Цяпер я з небам квіта, Няхай туды імкнуцца праз вякі Энтузіясты-дзівакі, А мне мілей маё карыта.
МІХАСЬ ЧАРОТ (1896—1938)
У яго былі прыветлівыя, вясёлыя вочы, адкрыты твар, няўрымслівы характар і добрае сэрца. I сам ён пра сябе казаў, што ўлюбёны ў жыццё і аптыміст. Міхась мог стаць цудоўным артыстам, адзін час нават выступаў з трупай знакамітага У. Галубка, але ж выбраў літаратуру, паэзію і апантана пачаў служыць ёй.