• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Купаецца месяц ў вод чыстым крыштале, Яны ж з ціхім шумам плывуць ўсё далей, Душу к сабе цягнуць маю.
    Здаецца, штось шэпча у цёмнай глыбіне, Здаецца, штось маніць, заве:
    — Хадзі,— ў нашай глыбі ціхой адпачынеш, Журба ўжо ліхая навекі загіне,—
    Тут толькі ўцячэш ад яе.
    — Хадзі,— мы у нашы сярэбраны хвалі Спаўём, як дзіцятка, цябе,
    1 рыбак адгонім, каб сну не зганялі,
    1	скажам, каб вербы шумелі, пяялі — Сны-байкі шапталі табе!..
    КУРГАННАЯ КЗЕТКА
    На сухім, сухім кургане, Дзе ад спёкі траўка звяла, Сярод лому, на бур’яне Мая кветка красавала. Калыхаў яе не ветрык, Палівала не вадзіца, А гарачых слёз расіца, А уздыхі з глыбі нетры. He дзівіся ж, што балесна Лепясткі яе шапочуць.
    Ціхай скаргай, сумнай песняй, Быццам ласкі просяць, хочуць, Быццам моляць аб спагадзе Болем цяжкім, непраможным... А ты... ціха, асцярожна Палі кветку ў смерці садзе... А.крапі жывой вадою Веры ў шчасце і надзеі, I другою мо красою Сэрца-кветка зарунее,— I мо кіне на бур’яне Да зямелькі прыпадаці, Слёзы-росы праліваці, На магіле, на кургане...
    I мо зробіш, што красою Яна новай заяснее, Пахам шчасця і надзеі Узнясецца над зямлёю. 1 мо зробіш, што высока Яна ўзнімецца угору I засвеціць бляскам зораў На палёў прасцяг шырокі... Бо не плачкай ёй радзіцца, Ценем смерці не ўзрастаці, А жывой красой ірдзіцца, К сонцу, к шчасцю заклікаці.
    АРКАДЗЬ МОРКАЎКА (1900—19571
    Аркадзь Андрэевіч Моркаўка нарадзіўся ў в. Зазер'е. што на Мікшчыне, у сям'і чыгуначніка. Працоўнае жыццё пачаў у 1916 г. у якасці тэлеграфіста на станцыі Мінск.
    Скончыўшы Віцебскі электрамеханічны тэхнікум, а затым Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Мінска, інжынерам у палаце мер і вагі.
    У час Вялікай Айчыннай вайны паэт прымаў удзел у партызанскім руху.
    Літаратурную дзейнасць Аркадзь Моркаўка пачаў у 1922 г. Яго вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. У 1928 г. убачыў свет першы зборнік паэта «Дым жыцця». У паэтычнай дзейнасці А. Моркаўкі былі частыя і працяглыя перапынкі.
    Паэзія А. Моркаўкі вызначаецца лірычнасцю, пэўнай паэтычнай культурай.
    Зборнік «Гады, як ветразі», падрыхтаваны незадоўга да смерці, знаёміць з лепшай часткай творчай спадчыны А. Моркаўкі.
    я ЖЫЎ...
    Мільёны год таму назад я жыў...
    Яшчэ зямля, ад сонца адарваўшыся,
    У згоду лёсу астывала,
    Як след на попеле мой вырысы лажыў, I зорка ў сэрцы начавала...
    Вуголлі, помню, тлелі каля кучы Камення вострага.
    Я падышоў да іх,
    У попел ногі палажыў
    I крыкнуў першы раз у вышу гучна:
    — Жыў! —
    I рукі грэў,
    I ў першы раз з грудзей памкнуўся спеў, Мой спеў!..
    А дні ішлі звычайнай чарадою, Я вартаваў іх.
    Я быў першы,
    Хто здзіўлена сачыў за грамадою Хмар свінцовых.
    Тады ж і вершы
    Зароіліся ў сэрцы, сэрцы новым...
    Калі ж мільёны зор выходзілі на пашу
    I мігаценнем роўным вабілі углыб;
    Калі зямлю цяперашнюю нашу Маланкі секлі, быццам дровы;
    КалІ зара ружовіла абшары,— Я пйзіраў, як стылі хмары, Я дзівіўся,
    I — стромы чулі мае словы — Я — маліўся...
    Вякі плылі, бы ціхая вада.
    Я сёнйя — ўнук. Я заўтра — дзед. Я — грамада...
    Пясок Егіпту мой хавае след, Дзе я пастроіў піраміды, Я — раб... Mae балелі рукі, Мяне тапілі акіяны мукі,— Я ж абышоў зямныя кругавіды, Стварыў мільёны дзіў.
    I — сам дзіўлюся...
    Я — жыў...
    Але нікому не малюся.
    СТУКНі Ў ДЗВЕРЫ
    Я. М-чу
    Стукні ў дзверы, ціха стукні ў дзверы,
    I табе, як сонцу, буду рад,
    Бо з маленства ў шчырасць сэрца верыў, Мой таварыш, брат.
    Бо гарэць святлом заўсёды можна
    I згарэць — цяпло душы спаліць
    На шляху, дзе радасна й трывожна, На шляху — зямлі.
    Шлях вядзе... і горкіх красак столькі
    Зацвіло, збуяла пад нагой!
    Мо таму, што важаць шчасце й болькі He аднэй вагой.
    Шлях вядзе... Няўжо не хопіць веры, Дай руку сюды, таварыш, брат!
    Стукні ў дзверы, ціха стукні ў дзверы — Буду сонцу рад.
    ЗОЛАК
    Дзесьці далёка за лесам, за полем Пеўні наклікалі золак — Чуюць, падходзіць паволі, паволі Раніца поступам кволым.
    Раніца поступам кволым Зараз пачне дзень вясёлы.
    Зараз прачнецца памытае лісце Сонца спаткаць, не праспаць.
    Вецер «дабрыдзень» між хатамі свісне.
    — Поўнага коласа вам і снапа! Поўнага коласа вам і снапа! Радасна выйдуць сяляне ў поле,— Новыя зложацца песні.
    Глебу сталёвыя дзіды паколюць — Гэтак зямлю
    Трэба песціць.
    Край наш жыве, Край не загінуў! Дзень будзе сёння прыгожы... Хто ж не кахае маці-краіну? Рукі хто зложыць?
    Рукі хто зложыць?
    УЛАДЗІМІР ЖЫЛКД П 909—1933)
    Уладзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся ў вёсцы Макашы, паміж Нясвіжам і Мірам. Бацька паэта быў прадаўцом. Уладзімір скончыў гарадское вучылішча ў Міры, вучыўся ў Багарсдзіцкім сельскагаспадарчым вучьілішчы Тульскай губерні. Навука дала будучаму паэту не толькі веды па аграноміі. Менавіта там Уладзімір пазнаёміўся з сусветнай літаратурай, захапляўся творамі Ібсена, Шэлі, Бадлера, Міцкевіча, Лермантава, Цютчава, Блока.
    У 1918 г. У. Жылка працуе аграномам у дзяржаўнылл маёнтку пад Мінскам, якім загадваў Міхась Чарот. У гэты час паэт знаёміцца з Янкам Купалам, 3. Бядулем, Л. Родзевічам, наведвае клуб-тэатр «Беларуская хатка». У 1920 г. Уладзімір Жылка захварэў на сухоты і выехаў з галоднага Мінска на Нясвіжчыну. Так ён апынуўся ў Заходняй Беларусі. Крыху акрыяўшы, Жылка едзе ў Вільню, дзе працуе
    ў культурна-асветных арганізацыях, друкуецца ў газеце «Наша думка», у альманаху «Беларускія ведамасці», рэдактарам якіх быў М. Гарэцкі. У 1923 г. У. Жылка быў накіразаны заходнебеларускай грамадскасцю на вучобу ў Прагу — паэт паступае там ва універсітэт на гісторьжафілалагічны факультэт. У Чэхаславакіі Жылка друкуецца ў многіх часопісах як перакладчык, крытык, паэт, узначальвае там студэнцкі літаратурны гурток. Разам з Ігнатам Дварчанінам арганізаваў Асацыяцыю беларускіх прагрэсіўных студэнтаў, быў рэдактарам часопіса «Наш прамень».
    У 1926 г. паэт прыехаў у Мінск на навуковую канферэнцыю па рэформе правапісу і застаўся тут. Працазаў літсупрацоўнікам у газеце «Звязда», дапамагаў паэтампачаткоўцам, уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «/V\aладмяк» і «Узвышша». Друкаваўся ў газетах і часспісах з 1920 г. У Вільні выйшлі дзве кніжкі паэзіі —паэма «Уяўленне» (1922) і зборнік вершаў «На ростані» (1924). У 1927 г. выходзіць зборнік «3 палёў Заходняй Беларусі». У той час, калі У. Жылка рыхтаваў да друку чарговы зборнік зершаў, ён, як і многія іншыя пісьменнікі, быў прыгавораны да высылкі.
    Хворага паэта вывезлі ў г. Уржум Вяцкай губерні, дзе нейкі час ён працаваў выкладчыкам замежнай літаратурь: ў медтэхнікуме. Перажыванні, перамена клімату, расстанне з Бацькаўшчынай — усё гэта прывяло да хранічнай хваробы. 1 сакавіка 1933 г. паэта не стала.
    Перыяд творчас'ці Уладзіміра Жылкі доўжыўся крыху больш як дзесяцігоддзе, прычым увесь гэты час паэт цяжка хварэў. Невылечная тады хвароба пэўным чынам упльзвала на наст|5аёвасць вершаў: у многіх з іх —смутак і прадвызначанасць лёсу. Многія крытыкі адзначаюць сугучнасць паэзіі У. Жылкі і М. Багдановіча.
    Уладзімір Жылка, выкарыстоўваючы багаты вопьіт заходнееўрапейскай і славянскай літаратуры, імкнуўся ўзбагаціць беларускую літаратуру новымі формамі, ідэямі і вобразамі.
    Вялікую работу па вывучэнні творчасці У. Жылкі правёў беларускі літаратуразнавец і крытык У. Калеснік. Дзякуючы яму адроджана значная частка літаратурнай спадчыны паэта, адкрыліся раней невядомыя факты яго біяграфіі.
    БЕЛАРУСЬ
    Беларусь, Беларусь — гэты зык Паліць душу маю, як агнём. Я не ведаю, чым ён вялік, Але думак не змог я аб ём. Як пачую яго, задрыжыць Маё сэрца, заные ў грудзях, I балюча так робіцца жыць, I шукаеш чагосьці ў людзях.
    Бёларусь, Беларусь... гэтых слоў Пойме музыку, хто ўсёй душой I магутны, тужлівы іх зоў Зловіць думкай сваёю жывой,— Затрапеча, бы ранены, ён, Задрыжыць пад навалаю дум: Гэткі страшна-пакутны іх стогн I аб волі бязмерны іх сум.
    Беларусь, Беларусь — гэта дзей I разумных, і слаўных прыклад; Край вялікіх і дум, і людзей, I бяздольна схіліўшыхся хат, Дзе нядоля і гора спрадвек I бяднота сярмяжных жывуць, Крыўда дзе, паняверка і здзек Краскай макавай ярка цвітуць.
    Беларусь, Беларусь — Край замчышч, курганоў, Дзе таяцца страхоцці і звод, Дзе русалкі выходзяць з віроў, I начніцы вядуць карагод, Дзе пад шум каласоў ведзьмары На палетках заломы кладуць 1 ў купальскую ноч у бары Забабоны ў пацёмках снуюць.
    ДЗЕД
    Патухшымі вачыма Глядзіць на божы свет Стары, у крук сагнуты, Як голуб, белы дзед.
    Пражыў на свеце многа:
    Без нечага сто год;
    За век пабачыў гора, Нямала вынес слот.
    Калісьці, да паўстання, Рабіў, цярпеў прыгон...
    К нямцом не раз віціны* Ганяў па Нёмне ён.
    Меў сілу непамерну, Здаровы быў, як мур. Таму так жыва з песняй Гарэ сын родны шнур;
    Таму так — шчыра ў працы — Свой край будуе ўнук, Адважны і бясстрашны, He пакладае рук.
    А дзед жыве мінулым, Таемным і глухім, Гаворыць — бае казкі Аб даўнім і сівым;
    Пра войны, панства, войтаў, Русалак і начніц,—
    I хараством чаруе Няхітры склад быліц.
    Ды часта паглядае
    За вёску ён... туды, Дзе між бяроз пад крыжам Спачыне ад бяды.
    Ды хоць стары, а думку
    Гадуе ўсё адну:
    Хоць перад смерцю ўбачыць Свабоднай старану!
    Толькі той, чый вольны дух Застаецца ў бойках квол,
    Толькі той, хто творыць рух Беларускіх мест і сёл,
    Толькі той, хто вера ў цуд — Лепшу долю курных хат, Толькі той, хто любіць люд, Толькі той — мой любы брат.
    Брат — бо думкі ў нас адны
    I адзін злучае лёс, Бо для роднай стараны Долі хочама без слёз.
    Мы мацнеем што ні раз, Чуюць моц чужы і свой. Жджэм: надыдзе грозны час — Будзе радасць, будзе бой.
    Пагалоска здзівіць свет, Заварожыць песняў тахт — Бо значон дзядоўскі след I вядзе у далі шлях.
    А мо спыніць які кат?
    Мо спужаемся чагось?
    Калі трэба, ўмерці нат Нам не страх, а шчасце ёсць.
    МАЁЙ МАЦІ
    1
    Выпраўляла маці сына На чужую старану, Бласлаўляла ладам-чынам, Каб шчасліва павярнуў.
    Ды наказвала хлапчыне: «Доля прыйдзе ці міне — Помні, сыне, на чужыне Аб краіне, аба мне!
    He запамятай ніколі, Будзеш бедны ці багат, Нашай долі і нядолі, Нашых пожняў, нашых хат».
    «Ой, матуля, ой, кахана. He забыцца думкам. не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне.
    А ўспамянеш, бы ў тумане, Бацькаўшчыну і цябе, Сэрца звяне, сіл не стане Біцца ў смутку і жальбе».