Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння


Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
Сапраўднае прозвішча Міхася Чарота Міхась Сямёнавіч Кудзелька. Народжаны ў сям'і селяніна-бедняка, ён любіў усё, што звязана з прыродаю, з вёскаю. Вытокі гэтай любові, мажліва, ішлі ад першай яго «прафесіі» — пастушка. Міхась пісаў: «Падабалася ездзіць на начлег і цэлую ноч праводзіць з хлопцамі каля вогнішча і слухаць казкі ды апавяданні».
У 1914 г. юнак паступае ў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Заканчвае яе акурат напярэдадні падзей 1917 г., якія ўскалыхнулі жыццё кожнага беларуса. Акрыленыя бурлівымі і энергічнымі зменамі ў грамадстве, маладыя таленавітыя пісьменнікі ўтварылі сваё аб'яднанне «Маладняк». Ужо ў 1922 г. М. Чарот дэбютуе зборнікам вершаў «Завіруха». Стары свет адыходзіў у
нябыт, новы з цяжкасцямі і памылкамі нараджаўся вельмі хутка. Усё змянялася на вачах.
М. Чарот не стараўся апярэдзіць імклівы час, ён пісаў душою, сваёю маладосцю, усім тэмпераментам, больш успрымаючы рэчаіснасць праз пачуцці. Чарот шмат вандраваў па Беларусі і быў чалавекам неспакойнай душы. Ен піша нарысы, п’есы (шырока вядомая п'еса «Мікітаў лапаць»), паэмы, апавяданні, а найбольш вершы. На яго талент ускладаліся вялікія надзеі, і шмат якія маладзейшыя паэты вучыліся ў яго. М. Чарот услаўляў усё добрае, справядлівае, што прынесла рэвалюцыя. Ен мог памыляцца, але ж ніколі не заклікаў у сваіх творах да жорсткасці, нянавісці да чалавека. На жаль, не ўсё з задуманага ўдалося здзейсніць. Міхась Чарот, як і большасць яго сяброў, загінуў у сталінскіх лагерах.
Вось радкі апошняга верша М. Чарота, які быў надрапаны на сцяне мінскай турмы ў 1937 г.
...Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Mae палі, Mae бары,
Кажу вам: я не вінаваты.
Паверце: я не вінаваты.
звон
Зазвані моцна, звон, загудзі, Каб пачулі цябе на ўвесь край, Беларуса хутчэй разбудзі, Хоць цяпер яму спаць ты не дай!
Прыйшоў час, калі сорамна спаць; Ўсе так шчыра за працу ўзялісь, Ўсе жыццё пачалі будаваць, А ты спіш... Хоць ад звону праснісь!
Паглядзі, як сусед пачаў жыць, Што нядаўна нявольнікам быў. Ен не спаў,— і цяпер ён не спіць, Усім кажа, што ён яшчэ жыў.
А чаго, беларус, ты маўчыш?! I табе годзе, братку, драмаць:
Калі можна гучаць — ты маўчыш, Каб пасля не прыйшлось шкадаваць...
Кінь саромецца мовы сваёй, Звйць сябе беларусам пачні, Папрацуй над сялібай сваёй, А пасля з ціхатой адпачні!..
ДыК звані моцна, звон, і гудзі, Сва'ім гукам глушы увесь край! Хто шчэ спіць — ты таго разбудзі, Хто не спіць — тых да працы збірай!
* * *
Я рясняр лясоў, балота
I ^агонаў каласістых...
Mae песні — шум чарота Па-над рэчкаю імглістай.
Mae песні — песні долі, Шопат зор у паднябессі...
Хай ляціць, жыве на волі Гучны вокліч маёй песні.
Mae песні — песні буры, Гоман лесу ў непагоду, Страшны посвіст злой віхуры, Смелу кліч майго народу.
Mae песні — песні волі, Гімн паўстаўшых напрадвесні...
Хай нясецца, хай ніколі He загіне вокліч песні!
БОСЫЯ НА ВОГНІШЧЫ
1
Вайна і пажар...
На вогнішчы людзі
Жывуць босымі.
— Няўжо ж гэтак і будзе?
Свой уласны дар
У чужых просім мы?
Працуй — на пана, Працуй — на падпанка.
Жыць стала пагана.
А тут яшчэ з самага ранку Усякі чорт лезе ў балота.
Ну і ёсьць жа людзям ахвота? Крыжам бы іх — каля плота,
Ды — трах!
Які тут страх?!
А ты маўчыш, Цягнучы сам цяжкі крыж. Крыжамі ўставілі поле, Пад крыжамі — магілы. Шлях класці да Волі У людзей няма сілы.
— Эх, жыві як папала...
А для жыцця мала Аднаго толькі хлеба.
ГІагуляць бы, душу адвясці!..
Эх!.. пусці!!!
На ўсходзе зардзелася неба: Нібы золата, падаюць косы... На зямлі... агнявыя палосы,— Дзень новы, новыя ночы, Век новы: агню, дыму, попелу... Будзе шмат каму горача, Нам толькі цёпла, Дармо, што мы босыя!
2
— Пажар на Усходзе! Таварышы, ур-р-ра!
— Што вы, шалёныя, годзе! Што, вам не шкода дабра?
Усё, што збіралі вякамі, Сёння марнее ў агні... — Маўчы! Мы цябе кулакамі, Чуеш? Ні-ні!
Цэрквы, палацы, харомы — Памяць мінулага — з дымам! Што не запалім мы — зломім! Знізу наверх ўсё падымем! Страшна вам? страшна?
Пажару агонь ломіць вочы? Затое нам відна ўночы...
He ліце крыві — не пагасне. Маліцеся, грэшныя, небу, Рукі ўгору узняўшы, Вас не паслухаюць хмары.
Таварышы!
Што нам трэба? — Пажа-ары!
3
I пылае мур струхнелы, Іскры скачуць па страсе. Раптам вецер, вецер смелы, Крыж Чырвоны нам нясе. — Адным крыжам будзе болей,— Шэпча змучаны народ...
На крыжы чытаюць «Воля». — Братцы! Гляньце на Усход!
To ж агонь, агонь збавення Нам нясе Чырвоны Крыж. — Братцы, песню вызвалення! Люд гаротны, што маўчыш?
Паняслася песня волі
Між лясоў густых, балот...
I аб лепшай вольнай долі Стаў ля рэчкі пець чарот.
4
Крыжы... курганы на балоце... Заросшыя дзёрнам магілы — Ўсё ў вогненнай зноў пазалоце: Бушуюць дзве страшныя сілы,—
Змагаюцца праца з багаццем: Свет новы жыццё утварае.
Зышліся дзве моцныя раці, I праўда няпраўду змагае.
Глядзяць, пацяшаюцца людзі, Зюзюкаюць бабы паціху: — Цяпер мо і нам добра будзе? Забудзем бяду ўсю і ліха!
Баіцца наш пан-непаседа, Нябось яго кончыцца песня!
— He будзем больш мець дармаеда, Да працы сам пойдзе, аж трэсне!
5
—• Стойце, хлопцы! будзь на месцы!
He кідайце на бяду...
— А казаў паганы ў Брэсце, Што вайною не пайду...
А цяпер — глядзі!.. Ну, дзіва?! Пачакайце... як жа нас?
— К вам мы прыйдзем, прыйдзем жыва, А цяпер мы: раз! — два!! — раз!!!
Пры запаленых будынках Чуем плач мы беднаты... — Дзе ж цяпер шукаць прыпынку? Ці даваць мо ла-та-ты?
Пан з падпанкамі рагоча, Гладзіць тоўсты свой жывот I пад нос сабе бармоча: — Йдзе Хвядот, але не тот!..
6
Над палямі Белай Русі Стогне віхар-бура...
— Зноў прыйшлі дзянькі прымусу,— Шэпча люд пануры.
Арол чорны ўецца ў высі, Крыллямі махае.
Над пахілымі крыжамі Песню напявае;
Чуе пах сваёй ахвяры, Когці распраўляе,
Ўніз спусціцца — там пажары, Дымам павявае.
I змагацца стаў угоры
3 бураю мяцежнай...
Рэжа крыллямі узоры Ў небе чарнаснежным.
7
А на зямлі — даждаліся раю: Старыя лады і манеры,
У пагонах ідуць афіцэры...
— Упакой раба Мікалая...
— Аляксея на многія лета...
Босыя кажуць: — Што гэта?
3 кукардай, акуляры на нос, Чыноўнік па скверы гуляе...
Ў кішэні няма папярос,— Мусіць, шмат зарабляе?
На Захараўскай вуліцы Дзень як уздзене чорны халат, Толькі песня чуваць блудніцы: — Палюбі ты хоць трошкі, камрад.
А босыя ходзяць па попелу, На Ўсход пазіраюць з надзеяй:
— Покуль што нам яшчэ цёпла, Але мы вам ўспомнім,
Зладзеі!..
8
Бура страшная вырвала пер’я Арлу чорнаму ў высі...
— Зямля! ах, зямля, цяпер я Ўніз паляту—сцеражыся!..
I рэха адклікнулася: «Ах!..» Буржуі крычаць: «Які страх! Вось цяпер нам будзе скок...» Дружна, роўна, крок у крок Ідуць чырвоныя палкі, I чуваць напеў стары: — Эх, сякі-такі, Чорт вас пабяры!..
Босыя спаткалі іх: Гоман, жарты, крык... Туды бег, назад прыехаў, Бач ты, бальшавік!
9
Босым дарогу!
Поп, памаліўшыся Богу, 3 цэрквы ідзе па завулку: — «О времена ныне...»
А ў разбітай вітрыне Спекулянт шукае булку. Чыноўнік казённай палаты Скінуў парадны сурдут... Бурчыць пад нос: «Праклятыя!
Зноў яны тут!»
Паны за граніцу
Давай Бог ногі...
Гром... навальніца...
Б-о-с-ы-м д-а-р-о-г-у!.. Паўцякалі? Ну, так што ж! На вогнішчы, басанож, Пагуляем... Эх, глядзі!
Бедната ўся, выхадзі!
Учора там — а сёння тут...
Буржуазіі капут!
Зноў гуляем на балоце!
У войска, братцы,— па ахвоце... Ухапіўшы сваю частку, Расчынілі людзі пастку: — Вой, вой, вой!
Будзе бой!..
10
Чырвоным завешаны вуліцы, Вокны, балконы і плот, Белы дом толькі журыцца: He йдуць туды на сход... Чытаюць адны пацеры,— У Бога пытаюць, як быць?.. А босыя на сабранні Пасылаюць к... мацеры... Пану даволі служыць —
Вось наша заданне!
— А як жа?
Кім будзем звацца?
Як жа будзе вось гэта ды тое? — Давайце ўсе разам змагацца,
Пакуль не знішчым старое!..
Замоўклі яны,— ні слова.
Чакаюць другога адказу...
Толькі шэпчуць, стуліўшы галовы: — Паслаў Бог бальшавіцкую заразу. Зноў мы безгалосыя,
I цярпі, як сабака шалёны: Ўласць усю забралі босыя, А іх тут —• мільёны!
11
He ціхне бура. Стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!.. Лясун стары к русалкам злез Спраўляць над возерам ігрышча. Чырвоны колер ціхіх хваль...
У іх відаць адбітак неба, I з тых краёў, дзе смерць і баль, Руччы крывавыя шле глеба. Русалкі скачуць з лесуном. Музыка грае — «бух ды бразь!» I вось, хто спаў адвечным сном,— Усплыў над возерам — «сам князь!»
He далі спаць. Вайна, агонь Руйнуе ўсю яго краіну.
Пад ім стаяць не хоча конь.
I кліча князь сваю дружыну...
Русалак рогат. Ночы ціш... Пужаюць князя над вадою... Адказ чуваць: «Чаго крычыш? Твая дружына там, з табою».
— А дзе паслухны мой народ? Ен за мяне у бойцы ляжа!..
I чуе шум крывавых вод: — Цяпер ён сам сабою княжыць!
I злосна князь рвануў каня, Падняў уверх пярэдні ногі,— На ўсход зірнуў, дзе золак дня, Дзе кроўю змочаны дарогі...
Воісь чуе раптам — «бух ды бразь!» У саму поўнач ціхай ночы...
I зноў паплыў на дно наш князь, Закрыўшы шлемам твар і вочы.
Блакітна-белы князя цень Заслаў ўсё возера туманам, I ходзяць хвалі ноч і дзень, Шумяць і вечарам і рана.
Лясун, русалкі там рагочуць, К сабе ўсіх маняць, кажуць: «Глянь!» Ў вадзе чырвонай шмат хто хоча Уночы бачыць князя здань.
12
На вогнішчы стала пячы.
На вуліцы вецер... бура...
— Трэба ўцячы,
Каб была цэлая скура.
— А мы, босыя, адступаем...
He дадзім ахвотаю
Новай зямлі!
Таварышы, страляем!
Ротаю!..
Плі!..
Разлягаецца грук...
Чорны жук
I павук
Сядзяць у падвале, слухаюць, Баяцца выткнуць жывот, Дзеці сабачыя!
Босыя патыліцы чухаюць, Пазіраюць праз плот, У кулак плачуць:
— Бач, нашы паўцякалі, Куды дзявацца нам?
Зноў служыць панам
Мы прычакалі?..
Людзей мала на вуліцы.
Ноч прыйшла, горад — пустка, Толькі новы крык чуецца:
«Пшэ-пу-устка»!!!
13
Застагналі вёскі і сёлы... Брычка стаіць ля святлічкі. А народ схаваўся ў касцёлы: Моліцца, чытае кантычкі... «Бэндзь, люд спанялы...» На шапку «ожал бялы»,—
Блішчаць гузікі,— Чыноўнік зноў на скверы
Лушчыць гарбузікі, Думае, якой ён веры? — Ах, халеры!
Каб дастаць работу, Пытаюць, хто ты?
А босым — холадна... Абутым — голадна... Жыць не ахвота.
14
Над балотамі дыміцца — Згас агонь.