• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    — Разумная знайшлася! Нехта падпарыў цябе! Калі ня ўбачыш вокам, дык і няма!
    Хвёдар не хацеў больш гаварыць на гэту тэму. 3 практыкі ведаў, што калі ўлезе д’ябал у яго жонку, дык ніякім вожыгам ня выганіш яго адтуль, а толькі наслухаешся розных ня вельмі прыемных для мужчын мянушак. Лепш справіцца з ею дома. Тады ён дасьць Адарцы дыхту!
    Адарка падсела да маткі і слухала яе. А матка гаварыла:
    — Цяпер уся праца наша па гадзінах вядзецца. Як проклятыя працуем. Вунь, зірні!
    — Павесіў плюгавы гадзіньнік, ды мне здаецца, што ўсяродку ў мяне сядзіць, ды тыхае, тыхае!
    II
    Дзьверы адчыніліся. Увайшла прыгожая маладзіца. Гэта была Матруна. Дала дзеньдобры, зірнула на гадзіньнік, падышла да калыскі. Дзіцёнак яшчэ спаў. Яна схапіла вядро і вышла з хаты. Домна кінула ёй усьлед:
    — Падой спачатку Анпяратрыцу, а тады ўжо Антанту!
    Хвёдар заёрзаў на лаўцы ад сьмеху:
    — Хвароба на ўсіх вас! На выстаўку трэба Яўмена!
    Домна тлумдчыла:
    — Дзьве кароўкі ў нас, ды кабыла. Нядаўна прывяла дужа добрага жарабочка. Дык Дзянікіным празваў. Спаклалі ўжо Дзянікінага гэтага самага...
    Хвёдар памаўчаў троху, а потым пачаў усьміхацца. Як відаць, надзвычайна ўдалая думка прышла яму ў галаву, і ён пасьпяшыў выказаць гэту думку. Лавіў толькі момант.
    Домна жалілася, што сын ні ў чым яе ня слухае: прасіла ў Яўмена на хустку, дык ня даў, сказаў, што заробіць у лясьніцтве — тады купіць, а цяпер газэту трэба выпісаць. На газэту ёсьць, а матцы няма!
    Домне ўсё, што ні рабіў яе сын Яўмен, здавалася дзікунствам. Каля сьцяны стаялі тры тапчаны, засланыя саматканымі коўдрамі. Домна сказала: Вунь, зірні! Упокат ужо ня сьпім, як у старой хаце. Нарабіў тапчанаў, набіў сенам. Адным словам, як у заежджым дварэ. Хоць падарожных пускай.
    Хвёдар, хітра сьмяючыся, запытаўся:
    — Мамка, я чуў, ці праўда толькі гэта, што ты свайго Яўмена ня менш як 8 дзён раджала?
    Домна аўтаматычна кіўнула галавой.
    Вярнулася Матруна з вядром малака. Радасна сказала:
    — Зірні, маці! Анпяратрыца сёньня яшчэ больш дала! Шклянак 30 будзе.
    Адарка не паверыла:
    — Ня можа гэтага быць! Я-ж ведаю гэтую Анпяратрыцу! Гэта Красулька?
    — He Красулька, а Панедзя!
    — Дык Панедзя яшчэ менш давала! Што-ж вы ёй даеце? Нашу-ж Пяцёну, каб яе агні высмалілі, цыркаеш, цыркаеш, усё жыльлё павыцягнеш, а ўсяго таго малака з дзьвюх каровак — крупеню забяліць, ды дзіцёнку.
    Матруна пачала падрабязна тлумачыць пра Яўменавы «фокусы» з каровамі, пра турнэпс, бульбу ды буракі, што прыбаўляюць малака.
    Домна зірнула ў вакно і заўважыла Яўмена.
    Шапарнула Матруне: выгань цялё ды парася, а не — лаяцца будзе.
    — He пасьпееш ужо! Убачыць, дык яшчэ сьмяшней будзе.
    Яўмен ужо ўваходзіў у хату. Гэта быў чалавек гадоў 30, абголены, з шырокім тварам, высокім лобам і шапкай белых, як кужаль, валасоў. Высокі рост, шэрыя жывыя вочы, магутныя плечы і выпуклістыя грудзі — усё гэта рабіла Яўмена безумоўна прыгожым чалавекам.
    Яўмен быў ня менш рады гасьцям, чым матка.
    — Вось добра, што вы завярнулі! Даўно ня бачыліся! Як жа вы жывеце?
    Хвёдар глядзеў на Яўмена і ня верыў вачом сваім.
    Няўжо гэта Яўмен? Сталасьць, самаўпэўненасьць, задаволенасьць! Адказаў усьміхаючыся:
    — А што мы? Чапаемся патроху! А вось у вас дык усё дагары нагамі!
    Яўмен раней добра ведаў Хвёдара, нават супольна быў з ім яшчэ ў старой ар.міі.
    — Больш,— сказаў ён: — па-старому нельга жыць — затруць. Ды і самому хочацца жыць вальней, чысьцей, хоць троху пачалавецку. Вось на два дні адлучыўся, дык ужо сьвінушнік з хаты зрабілі — цялё ды парасё ўвалаклі!
    Матка распалілася:
    — Табе праціўна ўсё, што матка зробіць! У цябе няма Бога ў сэрцы! На дварэ-ж мароз, а цялё яшчэ дзіцёнак, няхай хоць пагрэецца!
    — Ат! Звыкліся ў гразі жыць! Смрод ды нечысьць! Есьць жа цёплая пуня!
    Хвёдар усё ўглядаўся ў Яўмена:
    — Да цябе цяпер і на кані не пад’едзеш! Усё хочаш жыць на шырокую нагу! Двор вялікі, нават тратувары паклаў...
    — Ня сьмейся, Хвёдар! На новым месцы трэба пановаму і жыць. Я цяпер ніколі не зьвярнуўся-б на старое месца, у вёску. Як падумаю, у якой цясноце ды крыўдзе жывеце вы, дык шкода мне вас!
    — Ня вёска, а пекла! Вулачкі, закавулачкі, праваліцца ім. Хата адна на другую лезе! Пажар, дык усё скіпіць! Hi кусточка, ні гаёчка. Гола ўсё, як калена. Дрэваў ня любяць...
    Дзіцё ў калысцы прачнулася і моцна заявіла аб сваіх правох. Матруна падышла да калыскі. Яўмен запытаўся ціха: а рукі ня мыла?
    Матруна адказала: забылася! і пашла да мыцельніка. Яўмен узяў на рукі Акіянчыка.
    Дзіцёнак лыпаў вочкамі, плюшчыўся ад зімовага сонца! Адарка ўмяшалася:
    — Адкуль ты чысьцёхай такой стаў? Божаволіш! Рукі
    пагнаў жонку мыць! А калі нам часта некалі ня толькі памыць, а нават зьесьці, як чалавеку.
    — Што другое, а гэта трэба! А то сьвіньням мяшала, з гаршкамі вазёкалася, а потым да дзіцёнка!
    На дварэ зьявілася нейкая кучмастая галава і закрычала ў вакно:
    — Яўмен вярнуўся ці яшчэ няма?
    — Вярнуўся Яўмен — адказаў ён сам:—Заходзь, Зьмітрок! Увайшоў ня дужа стары гаспадар і, даўшы дзеньдобры, адразу перайшоў да справы:
    — 3 раёну прышлі па нашай заяве білеты на выйгрыш, Тады мы ўсе ўзялі ўскладчыну. Па два рублі з двара. Дык ці ёсьць у цябе?
    — Есьць, ёсьць!
    Хвёдар недаверліва паматаў галавою:
    — Эйш ты! Ня тое, дык другое, а ўсё вернуць на старое! На што гэта глупства — выйгрышы?
    — Выйграеш чорта лысага.
    Домна пачала бубнець Адарцы:
    — Як на хусту прасіла, дык няма, а чорту ў зубы дык ёсьць.
    Яўмен супакоіў:
    — Будзе табе хуста, ня зьвер, у лес не ўцячэ, а дзяржаве чаму не дапамагчы! Наша-ж!
    — Багата яна табе дала?
    — А ці-ж мала? Ці жылі-б мы тут, каб не яна?
    Адарка нічога не разумела, на што гэтыя білеты.
    — А як ня выйграеш, дык у вагонь кінеш?!
    Хвёдар аўторытэтна заявіў:
    — Канешне, выйграе чорта лысага!
    — Хоць ня выйграем, страта невялікая! А грошы не прапалі, па білетах процанты даюць!
    Перайшлі да сваіх сялянскіх спраў. Перабралі ўсё жыцьцё па костачках: колькі падатку наклалі, колькі ўжо сплацілі, колькі жыта намалацілі, які прыплод жывёла дала! А бабы пра лён, пра воўну казалі, пра суседзяў, пра забойствы, пра новых камандзёраў, пра камсамольцаў ды піянэраў, йкія ўжо паўсюды распладзіліся і гнуць сваю лінію! Шмйт аб чым ёсьць гаварыць, калі больш як 5 гадоў ня бачыліця!
    Госьці начавалі, а як на другі дзень яшчэ ў досьвітку зьяжджалі яны з двара, Яўмен прасіў радню:
    — Вясною прыяжджайце. Тады будзе добра ў нас!
    — Прыёдзем, прыедзем! На твае фокусы, Яўмен, толькі й паглядЗець! Здаецца, і сам заварыў бы кашу, зірнуўшы, як у вас усё як у гаршку кіпіць!
    ш
    Вясною Хвёдар і Адарка зноў наведаліся на Яўменаў колектыў. Па ўсім раёне толькі і гаварылі што пра гэты пасёлак! Як уваліліся госьці ў хату, Хвёдар пачаў крытыкаваць:
    — Усё нутро адбілі, покуль праехалі па вуліцы. Як у горадзе, брукам выслалі. I тратувары, як у павятовы.м горадзе. Нават двор і той забрукаваў!
    Хацелася яму завесьці доўгія спрэчкі, ды цёшча пасадзіла за стол і пачала частаваць.
    Хвёдар захапіў з сабою гарэлку. Тлум падняўся. Зяць разышоўся і пашоў атакай на Яўмена.
    — Ты кажаш, што трэба жыць па пляну, дружна, грамадой! Глупства! Грамадой не разбагацееш’ Вунь двор брукам выслаў, што з гэтага?! А што далей, што далей будзе? Што будзе з твайго пасёлку? Чуў я, што ты яшчэ нешта замышляеш?
    — Што далей будзе? Лепш будзе, чым цяпер!
    — Комунію будзеце заводзіць?
    — А што-ж? Мы не такія ўжо цёмныя! Наш пасёлак будзе, як у Нямеччыне! Галоўнае ў тым, што ўсё робім дружна, грамадой, па пляну. Цяпер будзе ў нас школа, хата-чытальня. Ніхто нам не дапамагае. Самі!
    — На якога радзімца? — не ўнімаецца Хвёдар. На шыю сабе лішні цяжар. Багацеі знайшліся!
    — Я ведаю, што з вас ніхто б гэтага ня ўзьлюбіў. У вас заікніся — дык заплююць.
    — Скажу табе па праўдзе,— хітра кажа Хвёдар,— я першы забіў бы цябе, каб ты ў нас гэта пачаў...
    — Чаму?
    — He даеш супакойна жыць!
    — He даю ў гразі калупацца! Так! Дык у турму сеў бы!
    — Што-ж там такое? Гады два адсядзеў бы! За тое радзімца зжыў бы!
    Яўмен сьмяецца.
    — Слухай, што мы яшчэ надумалі! Цяпер будзем у вольны час гліну вазіць. Абмажам хаты ўсяродку і знадворку. Як у хахлоў будзе: і цёпла і чыста!
    Хвёдар робіць сур’ёзны твар, хітра сьмяецца і просіць Яўмена:
    — Скажы мне на міласьць, ці ня зьбіраецеся вы свае фіназоміі вымазаць як усяродку, так і знадворку?
    Матруна, Адарка, Домна, і нават маленькі Акіянчык, зарагаталі.
    Яўмен весела сказаў:
    — Сьмяешся ты з зайздрасьці! Бачыш, што ў нас людзі ўзяліся за розум! Доўга спалі, цяпер перасталі быць дурнымі!
    Домна стала за Хведара:
    — Спалі, а цяпер дык зусім ня сьпім! Апантаная нейкая ўсьсела. Вы толькі паслухайце! Яўмен кажа, што з будучага году будуць разам, кучаю, засяваць зямлю!
    Хвёдар нічога не сказаў на гэта, ён пачухаў калена, тады пад пахай, перайшоў потым на сьпіну і, як нейкую таемнасьць, паведаміў Яўмена:
    — А ўсё-такі, хоць і культурны ты чалавек, блох у цябе ліха ведае колькі! Ці не гадуеш ты іх на сельскагаспадарчую выстаўку? Дык беражыся, калі кожная з іх ад вальготнага жыцьця будзе па 10 пудоў. Як скокне на ляшку, дык задавіць і цябе і тваю культуру.
    — Ну й лухту панёс! — спыніла яго Адарка. Кінь ужо! Насусьліўся! Дагаворышся чорт ведама да чаго!
    Вылезьлі з-за стала. Яўмен прапанаваў Хвёдару адпачыць, а сам сабраўся ісьці да суседа, каб забраць у яго газэты.
    — I я з табою пайду! — заявіў Хвёдар. Палаюся яшчэ з тваім суседам.
    Мужчыны выйшлі з хаты.
    Праз некалькі хвілін у хату ўвалілася цэлая куча людзей на чале з Яўменам. Ззаду ўсіх плёўся Хвёдар. Усе былі ў незразумелым хваляваньні. Яўмен прыбег без шапкі.
    Бабы ўспалашыліся.
    — Што? Што там? Гавары!
    Яўмен махаў газэтай і ва ўсю глотку, жадаючы перакрычаць усіх і самога сябе, як на трыбуне, гулка адчаканіў:
    — Наш пасёлак выйграў! Гурра!
    — Што выйграў, каб табе праваліцца! — сказала матка.
    — 5.000 выйграў.
    Усе аслупянелі. Ніхто не паверыў гэтаму.
    А Яўмен, супакоіўшыся троху, не зьвяртаючы ўвагі на страшэнны тлум, які ўзьняўся ў хаце, гаварыў свайму суседу Зьмітраку:
    — Цяпер у нас усё будзе! Трактар, клюб, школа, электрычнасьць...
    А матка заўважыла Адарцы:
    — Цяпер у мяне хуста напэўне будзе!
    ІГНАТ ДВАРЧАНІН (1895—19371
    Ігнат Сымонавіч Дварчанін нарадзіўся на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Погіры. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе. Працаваў нейкі час настаўнікам. У 1915 г. яго мабілізуюць у войска. У 1919—1920 гг. працуе ў Дзятлаўскім павеце і вядзе культурна-асветніцкую работу, за што быў зняволены ўладамі Польшчы ў Беластоцкі канцлагер. Пасля турмы I. Дварчанін едзе ў Даўгаўпілс, дзе арганізоўвае беларускія настаўніцкія курсы, стварае беларускі тэатральны калектыў і хор. 3 1926 г. выкладае беларускую літаратуру ў беларускай гімназіі ў Вільні. Скончыў ГІражскі універсітэт са ступенню доктара філасофіі.