Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння


Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
А па вогнішчы імчыцца Белы конь.
Скача ўлева, скача ўправа — He стрымаць.
Захацеў улан на славу Пагуляць.
Расступіся, свет, дарога — Аднаму!
«За айчызну і за Бога».
Што яму?!
Яго сіла, яго права, Есць бізун...
Скача ўлева, скача ўправа Конь-скакун.
Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок,
Без пары не праваліся У масток.
На вадзе ляжыць мост новы, На агні.
He праедзеш ты дубровы — Пагані?!
Усхадзіўся лес шумлівы,— Вые воўк.
Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок!
На балоце і на полі Зноў агні.
He гуляць табе тут болей — Павярні!
15
Вёскі і гарады Дымам спавіты Днём.
Уночы глянеш куды — Неба абліта
Агнём.
Слёзы... кроў на траве...
Як у магіле Спіш.
— Бач, чырвоны плыве
Па небасхілу Крыж.
Цёпла, і груганы
Ўсе на чужыне... Эх!
Чуеш гоман? Яны!
Леташні гіне Снег.
Нам не шкода: бяры
Стужы зімовай Цень.
Крыж! Ты стань на гары: Радзі нам новы
Дзень!
16
На вогнішчы басанож, У руках вінтоўка, нож...
Здабываць галодным славу: «Даёш Варшаву?!»
— Нам не трэба гарады: Волі сцяг нясём туды,
Іскры гонім мы пажару, Смялей ударым!
«Нам дарогу — уцякай!»
Чуваць крыкі: а-я-яй!..
Бач, улан астатні едзе: «Ах, цо то бэндзе?..»
А чырвоныя ідуць,
Песні волі зноў пяюць,
Адусюль бягуць к ім людзі: — Нам цёпла будзе!
17
Замоўклі песні грознай сілы...
Адкуль прыйшлі? хто яны?
Што рвуць няволі кайданы I сыплюць свежыя магілы?..
Яны — байцы вялікай раці.
Іх хата там, дзе ёсць прастор.
Няволя, крыўда — вось іх маці!
Ідуць яны да сонца й зор.
За імі йдзе, хто голы, босы, Ў пакуце жыў хто цэлы век... Дарогу чорны снег заносіць — Загінуць можа чалавек.
— Загінуць? Што ж! На той магіле, Якая зможа прыгарнуць, Вясною ранняй урадлівай Прыгожа кветкі зацвітуць.
Прывабіць колер іх чырвоны Схіліць калені над пяском Таго, хто шле цяпер праклёны I вострыць меч на нас тайком.
— Браты, за намі! Кінь маленне, Хто праўдай жыць не даў зарок...
Смялей!.. Нас будуць біць каменнем Мы — нашых вольных дней Прарок.
18
Босыя ходзяць па вуліцы. Тыдзень не елі стравы... — Жыць будзем — нічога! Буржуй за вугал туліцца, Шэпча: «Дрэнныя іх справы...
Дзякуй Богу!» Хмары, дзе заход, Падняліся...
— Што? зноў непагода?
—г Вецер! — крычыць народ, — Вецер, уздыміся!..
Вецер адказвае: «Згода!» Хто слабы — дзяржыся.
...Хто рэжа, Таму не балюча.
Баліюча — каго рэжуць. — Цяжка жыць ваюючы.
Зрабілі межы...
А вецер свішча, гудзе... Сціхнуць не хоча.
— Гэй, хто там ідзе?
Сцягам белым махае? Рагоча?!
Вецер, плюнь яму ў вочы! — Пачакаю!..
19
Мы — дзеці краіны, Дзе бура бушуе...
Мы на прадвечных руінах Працы палац пабудуем, He любяць нас — босых, Хто век быў абуты... На нас узіраецца скоса, Хто, як і мы, быў закуты... I вы, хто гімны пеў гаротным, Хто ў цемру слаў жыцця праменні,— Ў руках трымаеце каменні I нас пабілі бы ахвотна.
А можа, Чырвань Сонца Волі Вам асляпіла раптам вочы...
А помніце, як вы кляліся Братам, сялянам і рабочым, Што вы не здрадзіце — ніколі?!
Пявун не прапяяў тры краты, Вы — адракліся...
Супастаты!!!
Без вас раць наша узрастае, Рады шчыльнеюць, крэпне дух! Вы чуйце! Песня не сціхае:
«Паўстань, хто з голаду век пух!..»
20
Бягуць яны... Іх рукі, ногі Ў крыві... пякуцца на агні... Куды бягуць яны дарогай, Дзе страшна ехаць на кані? Яны баяцца спатыкнуцца,— He ўсякі будзе верны конь... Хутчэй каня яны нясуцца 3 агню ў агонь і праз агонь... Пакуты крыж чырвоным крыжам Яны наважылі змагчы...
Што шаг — пабеда бліжай, бліжай, Іграйце песню, трубачы!
Тру-ру-ру, тра-та-та! Гэй, за намі, бедната! На дарозе макрата... Тру-ру-ру, тра-та-та!
Тухне вогнішча ў крыві,— Песню іграйце: «дзін-дзі-ві!» Каго зловіш — разарві, Хто не наш — таго даві... Босы хто — за намі ўслед, Хто ўбогі, хто раздзет... Гэй, за намі — ў новы свет!.. Цёпла там і там прастор, Небасхіл там повен зор... Сонца тчэ жыцця узор!.. Там спачынеш, бедната... Тру-ру-ру, тра-та-та!
Бягуць яны... Іх ловяць вочы Золата сонечны прамень, Які і родзіць з цемры ночы
Вялі(кай будучыні дзень...
Што шаг — пабеда бліжай, бліжай...
Штандар чырвоны на плячы...
Чым крыж цягнуць — лепш спаць пад
крыжам...
Іграйце песню, трубачы!!!
КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО (1893—1986)
Канстанцыя Буйло нарадзілася ў беднай сям'і панскага аб'ездчыка. Месца яе нараджэння на Ашмяншчыне. I таму першае свядомае ўражанне паэтэсы аб тым, што яе акружала, што запомнілася, звязана з Ашмяншчынай.
Цяжкую працу і несправядлівасць Канстанцыя спазнала ўжо ў маленстве. Яе бацька, бунтар па натуры, цяжка ўжываўся з гаспадарамі, і сям'я часта пераязджала з вёскі ў вёску.
У шэсць гадоў Канстанцыя ўжо магла чытаць, рана пазнаёмілася з творамі вядомых аўтараў (Ф. Багушэвіча, М. Лермантава, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.). Асноўную адукацыю будучая паэтэса атрымала дома ў хатніх настаўнікаў і толькі некаторы час хадзіла ў сельскую школу.
Першы надрукаваны верш быў «Лес». Канстанцыя мела ўсяго дзесяць гадоў, калі яго памясцілі на старонках «Нашай нівы».
Пачатак творчасці Буйло быў шчаслівы. Яе часта друкавалі, вершы падабаліся чытачам. Пад апекай Янкі Купалы, які ацаніў талент маладой паэтэсы, быў выдадзены першы зборнік Канстанцыі Буйло «Курганная кветка» (1914).
Узлёт таленту паэтэсы спыніла першая сусветная вайна. Закрылася «Наша ніва» — не стала газеты, дзе можна было друкавацца на беларускай мове. Канстанцыя выходзіць замуж і пераязджае ў Маскву. Цяжкія падзеі таго часу і адрыў ад радзімы і сяброў-пісьменнікаў не спрыялі творчасці паэткі.
Ей зноў дапамагае Янка Купала, ён прапаноўвае выдаць новы зборнік Канстанцыі, але і тут усё сапсавала ўжо наступная вайна. Рукапіс згарэў у доме Я. Купалы ў першыя ж дні вайны.
Пасляваенная творчасць Канстанцыі Буйло больш шчаслівая. Увесь час яна плённа працуе. Гэты перыяд жыцця паэткі адзначаецца як «сапраўдны песенны дождж». Многія яе вершы сталі народнымі песнямі. Выйшлі збор-
нікі паэзіі «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), зборнік вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968).
Памерла Канстанцыя Антонаўна ў Маскве.
TO HE ПЕСНЯ...
To не песня мая так далёка ляціць,
Як хаўтурнытой звон, гулкім сумам гудзіць — To не песня мая, He пяю гэтак я...
Гэта вырваўся стогн з набалелай душы I расплыўся кудысь сярод сумнай цішы, I паплыў ён удаль, I таіўся ў ім жаль, Тонам ціхім паплыў Між калосістых ніў... To не песня мая — He пяю гэтак я...
Сваім болем глухім з дна душы ён людской Зварушыў, разбудзіў розных думачак рой, 3 імі ўшыр паляцеў, Рэхам гулкім гудзеў, Разліваўся ўдалі між дрыгвы і балот, To пад неба шыбаў, то кідаўся пад спод, Аж расплыўся і сціх, Як пражыты той міг, Што мільгнуў у жыцці
I прапаў ў забыцці... To не песня мая — He пяю гэтак я!..
* * *
Ціхім гоманам гордых вяршынь, Шапаценнем зялёных галін Лес адвечную казку казаў. Казкі той зразумець не маглі Птушкі, што ў ім гнёзды вілі, Ані вецер, што там пралятаў...
Казку тую адчуў чалавек: Баіў лес пра мінулы ўжо век, Ен гісторыю пеў старыны, Што было таму сотні гадоў,
Аб жыцці-быцці нашых дзядоў, Як і дзе векавалі яны.
Ен аб войнах крывавых казаў, 3 кім і дзе наш народ ваяваў, Пеў аб долі-нядолі яго;
Ен аб славе яго гаварыў, Як ён дружбу з сябрамі вадзіў I за ворага меў ён каго.
Ціхім гоманам гордых вяршынь, Шапаценнем зялёных галін Баіў лес пра мінулы ўжо век. Казкі той разумець не маглі Птушкі, што ў ім гнёзды вілі, Яе ўсю зразумеў чалавек.
ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСНЯ
Плыла яна, лілась, як громы, так магуча 3 прапоўненых грудзей, з прапоўненай душы; Як ветры, лёгкая, як буры, так кіпуча Прамчалася кудысь у пустыннае цішы.
Мільёны тонаў там, у песні тэй спляліся: Любоў, нянавісць, гром, агонь і бура ўраз. Той, з чыіх грудзей такія зыкі паліліся, Раз першы ў жыцці пяяў, ды ўжо ў апошні раз?
I змерлі тоны дзесь ў пустыннай сумнай далі, Без рэха расплылісь у невядомым краю I горны вецер там высока ўскалыхнулі...
А лебедзь?.. Ен памёр, спяяўшы песнь сваю...
КУРГАН
Там, дзе быстраю хваляю рэчка плыве,
У даліне між цёмнага лесу, Прытаіўся высокі зялёны курган Пад плакучых бярозак завесай.
Руж здзічэлых кустамі зарос ён увесь, Хто садзіў іх — ніхто тут не знае, Між руж камень стаіць; пазалоту з яго Сцёрла часу рука векавая.
А на камені надпіс: «Пад тым курганом Ляжаць двое — хлапец і дзяўчына: Пад бярозкай зялёнай схаваны Янук, Пад кустом ружы дзікай — Галіна».
Хто іх тут пахаваў і былі кім яны — Надпіс гэты не кажа нічога.
Аб усім давялося даведацца мне Ад вандроўнага дзеда старога.
— Шмат гадоў працякло, як было гэта ўсё,— Пачаў дзед.— На гары над далінай Двор вялікі стаяў. У двары тым жыў пан Нейкі з дочкай прыгожай, Галінай.
Тут, бывала, штоноч цэлы двор у агнях; Шмат паноў адусюль наязджае, Цэлу ноч п’юць, пяюць і гуляюць яны;
Без устанку музыка іграе,
А чуць свет раз’язджаюцца ўсе, хто куды; Спаць кладуцца і пан і дружына.
Як замрэ цэлы двор... Адна толькі не спіць У дварэ маладая Галіна.
Яна хутка ўстае, бо пад дубам ужо Янка ціха на дудцы іграе, Тут, бывала, штодзень статак белых авец Ен на пашу у лес прыганяе.
I прыгожы ж быў Янка: хлапец, хоць глядзі! Твар, як кроў з малаком памяшана;
А яго валасы чорны й цёмны, як ноч, У стручочкі былі пазвіваны.
Там, бывала, пад дубам пасядуць яны, Ціха-ціха на дудцы ён грае,— Стада белых авечак паляжа укруг, А Галіна вяночкі сплятае.
Але трэба ж бяды. Адзін пан малады Прысьілае сватоў да Галіны.
Бацька рад, на вяселле склікае гасцей, Хоць ре хоча йсці замуж дзяўчына.
У двары зноў банкет: п’юць, гуляюць, пяюць, Рой дзяўчат маладую ўбірае:
Яна ж, вочы самкнуўшы, на крэсле сядзіць, Толькі белыя рукі ламае...
Потым ўстала, памалу ідзе да дзвярэй...
— Пачакайце, вярнуся! — сказала. На дварэ чакаў Янка — на рукі яго, Абамлеўшы, Галіна упала.
Час ляцеў — маладая назад не ішла...
Праляталі мінуты, гадзіны...
Над ракой нейкі крык... скаланулась вада...
Ў ёй прапалі Янук і Галіна...
Тут, пад тым курганом, бацька іх пахаваў...
Скончыў дзед і закрыў твар рукою;
Па сівой барадзе ўперагонку з сабой Плылі ціха сляза за слязою.
— А скажы мне, стары, адкуль ведаеш ты Ўсю гісторыю Янкі й Галіны?..
Тут стары памаўчаў і, абцёршы слязу, Мне сказаў: — Янук быў маім сынам...
Дзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі, Я ў сумнай задуме стаю;