Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння


Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
II
Ты чакаеш сына, ведаю, 3 гора, ведаю, з тугі Ўпалі вочы, губы бледныя, Старыць, сівіць лёс благі.
I нястрымнае, і лютае
He пазбудзешся нуды;
1	клапотамі, пакутаю Гнуць суровыя гады.
Як бярозка тонкім веццейкам, Ў сум прыбралася сама, Бачыць сонца ясным лецейкам, Што табе пацех няма.
I падслухае пшанічанька, Як на постаці адна
Ты ўздыхаеш, і крынічанька Жалю ўскіпвае са дна.
А зімою ноч паглядае Доўга, сцішна пад акном, Як прадзеш, прадзеш, нярадая. He пазбудзеш думак сном.
Як праз ветру спеў з трывогаю Ловіш з снегавых далін, Ці не едзе хто дарогаю, Ці не стукне ў дзверы сын...
Маё сэрца поўна любасці Да радзімае мае,
Паміж тлумам у загубнасці Песні помняцца твае.
А калі лучыць нягодная Доля згінуць ў чужыне, He ўздыхне душа ніводная, He ўспамяне пра мяне.
Толькі ты згаворыш пацеры Над нядоляю маёй, Толькі вочы мае мацеры Затуманяцца слязой.
* * *
Месячыку-месяц, Срэбранькія рожкі! 3-за хмарынкі, месяц, Выгляні хоць трошкі.
Бедная галоўка, Што не мае долі: Дажынаць свякроўка Кінула на полі.
Супраць ночы цёмнай Ледзь дамоў вяртаю, Цішынёй таёмнай Цемната пужае.
Мгліца ў вочы лезець. He відаць дарожкі, Месячыку-месяц, Срэбранькія рожкі.
УЛАДЗІМ8Р ДУБОЎКА
(1900—1976)
У багатай вялікімі і самабытнымі талентамі беларускай літаратуры Уладзіміру Дубоўку належыць пачэснае месца. Свой першы верш ён надрукаваў у 1921 г., а верш апошні — за некалькі месяцаў да смерці. Гэта быў высокаадукаваны чалавек, знаўца сусветнай паэзіі, таленавіты
перакладчык твораў Шэкспіра, Байрана, Ду Фу, Славацкага.
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейскага павета Віленскай губерні ў небагатай сялянскай сям'і. 3 ранняга дзяцінства бацькі прывівалі сыну любоў і пашану да працы. Маці адкрыла яму мудрасць і прыгажосць народных казак, красу і чароўнасць песень. Яна добра ведала беларускую мову, і нават тады, калі воляю лёсу сям'я апынулася ў Маскве, дык і там маці размаўляла толькі па-беларуску. «Я,— пісаў паэт,— ніколі не вучыўся ў беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы — ад маці і з вёскі. Вось чаму маю пэўную падставу называць беларускую мову — матчынай мовай».
Пачатковую грамату Уладзімір атрымаў у Манькавіцкай школе, пасля два гады вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы. Восенню 1914 г. У. Дубоўка паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю. Аднак першая сусветная вайна перайначыла ўсе планы: бацькі назаўсёды пакінулі родныя мясціны. У 1918 г. У. Дубоўка паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта, але вучыцца там не давялося. Ен едзе настаўнічаць у Навасельскі павет Тульскай губерні. Праз два гады Дубоўку прызвалі ў Чырвоную Армію, а пасля дэмабілізацыі ён працаваў інспектарам Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута.
Як бачым, будучы паэт усё жыццё цягнуўся да ведаў, ніколі не пераставаў займацца самаадукацыяй. Працуючы ў Маскве, Дубоўка прымаў дзейны ўдзел у грамадскім, навуковым і літаратурным жыцці Беларусі. Ен быў арганізатарам і першым рэдактарам дзіцячага часопіса «Беларускі піянер», затым адказным сакратаром консульства Беларусі пры ўрадзе. Паэт актыўна ўдзельнічаў і ў літаратурным жыцці Беларусі. Спачатку Дубоўка ўваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», а ў 1926 г. быў адным з ініцыятараў стварэння аб'яднання «Узвышша». У 1931—1957 гг. У. Дубоўку давялося жыць далёка ад роднай Беларусі — у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, Грузіі, Краснаярскім краі. 3 1958 г. Уладзімір Мікалаевіч жыў у Маскве і плённа працаваў у паэзіі, прозе, драматургіі, крытыцы. Першыя кніжкі паэта ўбачылі свет у далёкія дваццатыя: зборнік «Страла» (1923), «Трысцё» (1925), «Там, дзе кіпарысы» (1925). Ужо тады Дубоўка пачынае
настойліва працаваць у галіне буйнога эпічнага жанру, стварае паэмы на матэрыяле сучаснасці.
Памёр паэт у Масквэ.
Уладзімір Дубоўка ўзбагаціў беларускую літаратуру вьісокамастацкімі творамі, узняў культуру беларускага вершаскладання, паіііырыў жанравьія магчымасці нацыянальнай паэзіі і прозы. Юны чытач любіць і будзе любіць аповесці «Жоўтая акацыя», «Як Алік у тайзе заблудзіўся», «Ганна Алелька». Паэт быў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Я. Купальі.
ЛІСІЦА, ЛЕЎ 1 ВОЎК
Лісіца, Леў і Воўк пайшлі на паляванне. Прастор увесь замоўк ад страху і чакання. Ідуць паляўнікі, здабычу ловяць, давяць.
Здабытак быў такі: каза, алень і заяц.
Леў кажа да Ваўка: — Дзялі на ўсіх здабычу! Дзялі папраўдзе, так, як вучыць даўні звычай. Воўк атрымаў загад, не траціць часу марна. Ідзе дзяльба на лад. — Каза — табе, ўладар наш. Лісіцы — зайца дам. Аленя — з’ем я сам...
Угневаўся наш Леў, што Воўк яго зняславіў.
3 Ваўка і скуру здзеў і ад жыцця пазбавіў. — Падзеліш ты цяпер,— Лісіцы кажа ветла,— чакаю ад цябе
я праўды самай светлай... Лісіца па зямлі хвастом матнула доўгім. — Каб вы, ўладар, жылі заўсёды без трывогі...
Я так і падзялю, як вучыць звычай даўні: казу тваю даю табе я — на сняданне.
А зайца — на абед. Аленя — на вячэру... — Ну, дзякую табе! Тваёй дзяльбе я веру! Скажы ты мне цяпер, хто навучыў цябе разумна падзяліць так?! — О ўладар вялікі!
Вось гэты самы Воўк, навекі што замоўк...
вяльможны пых
Калісьці, ў старадаўні час, жыў ганарысты пан у нас.
Хоць ганарыстымі яны былі тады усе паны, але вось гэты — над усіх. Яго празвалі — Васпан Пых.
Ен выхваляўся, што з людзей ніхто, ніколі, анідзе не зможа ашукаць яго. А у дадатак да ўсяго ён абвясціў людзям усім: хто ўсё ж ткі возьме верх над ім,
таму ён без ніякіх слоў дасць падарунак — сто рублёў.
Ну, без абвестак зналі ўсе, што ім няўдача прынясе:
дадуць на стайні бізуноў, каб не раўняўся да паноў.
А быў у нас хлапец адзін — звычайны, сціплы селянін.
Ен, як і многія з сялян, быў разумней, чым важны пан.
Яго ўсе зналі навакол. Але да пана ён не йшоў,
не квапіўся на грошы. «Ат!
Я з працы ўласнае багат!»
Сказалі пану: — Есць хлапец.
Хоць малады, але мудрэц.
Калі б да пана ён прыйшоў, напэўна ўзяў бы сто рублёў.
Пан аж падскочыў: — Так, так, так!
Чаму ж не йдзе па іх, дзівак?!
Ану, паклічце да мяне!
Пабачым, хто з нас разумней!
У пана лёкай не адзін.
I вось праз некалькі хвілін вядуць хлапца таго ў палац. Ля пана госці ўсе стаяць.
Цікава ўсім дазнацца ім, што будзе ў паядынку тым.
У хлопца торбачка ў руках і дзве смяшыначкі ў вачах.
— Паночку!
Мне цяпер не час.
Я прыбягу пазней да вас.
На бераг рыба ўся ідзе, аж возера шуміць-гудзе.
Вазамі возяць там яе.
Мне хопіць торбы аднае...
Сказаў —
і з торбачкай бягом. Падняўся тут і шум і гром.
— Як так,— грыміць вяльможны Пых,— я рыбу гадаваў для іх?!
Вазамі мой цягаюць скарб, гібее мой срабрысты карп?!
Я пакажу ім!
Гэй!
Каня!
За мной!
Усе вазы спыняць!
Паселі.
Капыты — цок, цок!
3-пад капытоў ляціць пясок.
Застаўся вецер ззаду дзесь, як хмара, следам пыл ідзе.
На бераг выскачылі ўсе.
Там хвалі возера нясе.
Спакой, зацішша пры вадзе.
Вазоў ніякіх анідзе.
Адзін той хлопец ля вады.
Ен толькі што прыбег сюды.
У хлопца торбачка ў руках і дзве смяшыначкі ў вачах.
— Дзе тая рыба?
Дзе вазы?
Я з іх вазьму у два разы!..
А хлопец пану ў гэты час: — Дазвольце супакоіць вас, паночку, рыба ўся ў вадзе!
А пан няхай мне пакладзе
у гэту торбу сто рублёў, бо пана я сюды прывёў...
Аж спалатнеў вяльможны Пых. А сто рублёў даў, залатых!
ДОЖДЖ У МАЗЫРЫ
Павольна, ціха над зямлёй, нібы валы, бліжэюць хмары. Дзе — чарадой, дзе — грамадой, дзе — падабраныя да пары.
На небе месяц, як пастыр, на плечы ўскінуўшы сярмягу, зганяе хмары ўсе ў Мазыр, каб паратунак даць на смагу.
Магчыма, там грыміць пярун?
Ці дзе варочаюцца жорны?
Ці, можа, ляскае бізун за даляглядам цымяна-чорным?
Туды і месяц наш нырнуў, сярмягай да вушэй закрыты.
А цераз цемру-цемніну паліўся дождж, як цераз сіта.
He спіць ніхто у Мазыры. Глядзяць усе праз вокны, дзверы, як неба шле людзям дары без ліку, без ніякай меры.
Знікае смага тая скрозь, што панавала тут праз лета.
А дождж, як наймілейшы госць,— вясёлы госць! — ідзе над светам...
3 высокіх дрэў знікае пыл, знікае з вуліц брукаваных.
У Прыпяць пыл увесь паплыў завулкамі, як рукавамі.
Калі спыніўся дождж зусім, а ён спыніўся каля золку, ў праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам.
Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма. Тады пазналі мы усе: быць прыгажэйшым — немагчыма!
ЯНА ПАСЫПАЛА НА ДОШЧАЧКУ
ЗЯРНЯТАК
Яна пасыпала на дошчачку зярнятак і, стаўшы крыху збоку, паглядае, як прыназемілася птушачак грамадка...
Хвіліна урачыстая якая!
ВЯЛ5К2 КОШЫК ПАДНЯЛА МАТУЛЯ
Вялікі кошык падняла матуля, а сын маленькай ручкай памагае. Матулю дапамогай ён расчуліў...
Хвіліна урачыстая якая!
СЫМОН 5АРАНА8ЫХ
Яшчэ адзін наш таленавіты пісьменнік, сялянскі сын Сымсн Баранавых, памёр у самым росквіце сіл далёка ад роднай Беларусі, пражыўшы на свеце ўсяго сорак два гады. Дзякуючы сваім апавяданням, аповесцям, раманам ён пакінуў значнь: след у нашай літаратуры першай паловы XX стагоддзя.
Што адрознівала яго прозу? Востры канфлікт, дасціпны гумар, дынамічнасць і пачуццё трывожнага аптымістычнага часу. Апавяданні яго простыя, нібы замалёўкі, але ўсе праўдзівьія, рэалістычныя, жывыя накіды сялянскага побыту.
Сымон Баранавых (Баранаў) нарадзіўся ў вёсцы Рудкава Ігуменскага павета Мінскай губерні. Бацькі яго былі малазямельныя сяляне. 3 дзяцінства Сымон зведаў увесь цяжар сялянскай працы, палюбіў вёску, яе люд і паверыў у неабходнасць рэвалюцыйных змен.
У Чырвонай Арміі Сымон праслужыў тры гады кулямётчыкам. У 1924 г. працаваў старшынёй сельсавета, цягнуўся да вучобы і паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт. Вось тут і праявіўся ягоны талент добрага артыста, здольнага журналіста, які пачаў з допісаў у газеты, з фельетонаў. Знаёміцца і сябруе з Чаротам, Купалам, Чорным. У 1931 г. Баранавых працаваў на беларускім радыё. У 1933 г. была створана арганізацыя сялянскіх пісьменнікаў, якая пачала выдаваць часопіс «Беларусь калгасная». Сымон Баранавых, можна сказаць, трымаў часопіс уласным талентам і арганізацыйнымі здольнасцямі. Ен радаваўся жыццю, пісаў добрыя творы, але ў 1936 г. быў беспадстаўна арыштаваны і высланы ў Новасібірскую вобласць, а затым на Калыму, адкуль не суджана было вярнуцца. Засталіся яго творы: аповесці «Пастка», «Межы», «Новая дарога», раман «Калі ўзыходзіла сонца» і шэраг апавяданняў.