• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    — Я яго гэтак уяўлюся, што не пазнае!
    Аднак усе маўчалі. Грышка змяніў тон...
    — Аб тым, што яўляцца, і гаварыць не варта. Нашто б тады і ўцякаць было! He, ужо, як на мяне, дык калі зрабіў што — не вярні назад. Ды што там? Бачыш ты: не паелі дзень, гора якое... А там што, пірагамі б цябе кармілі? Чулі, якось жыццё там...
    — Ды гэта глупства... Яўляцца, яўляцца... Хто гэта
    захоча яўляцца? Турмы не бачылі? Вось жраць няма чаго. 3 вёскі не нясуць, баяцца, мусіць.
    — He баяцца, а што ім за ахвота дармаедаў карміць? Пайшлі во маладыя, думаюць — і гэтыя могуць служыць, нечага лайдачыць.
    — Ну, дык ідзі, чаго ты...
    — Ды я не аб тое...
    Грышка рашуча прамовіў:
    — Во што, братцы! Бацькі карміць не хочуць — пражывём і без іх. На работу станем!
    — На якую?
    —■ На якую?.. А на такую, на якой за раз можна зарабіць столькі, колькі на іншай за год не заробіш...
    Зразумелі хлопцы... Быццам засаромеліся, пахілілі галовы. Адзін на аднаго не глядзелі...
    — Што замаўчалі? Спалохаліся? Страшна?
    Зноў маўчалі... Потым азваўся адзін:
    — Чорт яго... Каб было з чым... Голымі рукамі...
    — Чаго? Адна ёсць стрэльба... Сцёпка да сваіх дабярэцца, двухстволку возьме.
    Грышка з чаканнем углядаўся ў твары хлапцоў.
    Сцёпка ўдарыў Смаўжа па спіне.
    — Як, Смоўж, га? Пойдзем на паляванне?
    — Усё роўна...
    Сказаў, а ў самога нутро халадзела. Бегчы адсюль, уцячы захацелася. Нялюбай, страшэннай здалася кампанія хлапцоў. Жудасць душу ахінула. Эх, і нашто ён прыйшоў сюды? Нашто паддаўся спакусе?
    А хлопцы памалу разварушыліся. Іх захапілі новыя планы. Вочы жвава блішчэлі, як гаварылі, згаворваліся... Пасталі вакол вогнішча, асветленыя чырвоным дрыжачым бляскам. Як здані якія... Доўга яны гаманілі, доўга парушалі глыбокую ціш, панаваўшую ў Саўках...
    I згаварыліся...
    2
    Праз Саўкі прабягала дарога. Кулялася ў равы, узбягала на ўзгоркі... To тулялася па хмызняку, то вясёла, адкрыта ўсміхалася жоўтаю пакручастаю стужкаю.
    Было адно месца, дзе дарога шпарка збягала па крутому скелзу. 3 аднаго боку — гара, абросшая густым хмызняком, з другога — глыбокая прорва. Небяспечнае месца. Дарога вузенькая — толькі калёсам праехаць. Уга-
    ру яшчэ нішто, а во ўніз — глядзі ды глядзі. Добра, калі конь стрымае, не пабяжыць, a то — беражыся! Троху-троху — і пакоцішся.
    У гэтым месцы хлопцы заселі. Праслухалі, што з горада валасны будзе ехаць з грашыма. Рашылі пераняць тут.
    Смоўж, што мышанёнак, прытуліўся ў кустах ля дарогі. Яго абавязак не трудны: як будзе спускацца, знецікі выскачыць, спудзіць каня, каб убок ірвануўся. Дарога вузенькая — напэўна пакоціцца ўніз. А там ужо хлопцы чакаюць — канчаць.
    Доўга ўжо ждуць. Сонца хіліцца пачало к захаду. Цені пацягнуліся даўгія, даўгія... На кусты, на траву пачала класціся пазалота...
    А яго ўсё няма...
    Смоўж ляжыць дагары на зямлі. Скрозь галіны алешніку глядзіць у далёкае неба блакітнае і думае шчырую думу. Яму ўспамінаецца ўсё, што перажыў ён у апошні час. Як яго бралі ў жаўнеры, як не хацелася яму разлучацца з роднай вёскай, з роднымі людзьмі, як ён аж плакаў, ад’язджаючы ў войска. А там — жыццё цяжкае, жорсткае... Колькі ён слёз папаліў, колькі ночак не спаў — усё думаў аб роднай краіне. 3 Сцёпкам сышоўся. Бывала, чуць вольная часінка — усё гаварылі, успаміналі... Той і пабегчы яго падбухторыў.
    Ой, як хацелася дахаты! Смоўж і не думаў тады, ці добра, ці дрэнна ён робіць; не думаў аб тым, што можа быць у канцы. Толькі б дахаты...
    Вось і прыбеглі. Нядоўга дома жыць прыйшлося. Небяспечна было заставацца ў вёсцы. У Саўкі пайшлі. 3 Грышкам злучыліся, яшчэ два хлопцы прысталі. Сп&рш нішто было. Нічога не рабілі, гулялі, дурэлі, апавядалі адзін аднаму пра свае вандроўкі. Хлопцы прыходзілі з вёскі — яшчэ весялей было.
    А потым іначай пайшло. Адзін аднаму надакучылі, жыць па-воўчаму ў лесе абрыдла. Дый без работы мутарна неяк. Так захацелася жыць, як усе, акунуцца ў жыццё з галавой.
    3 вёскі пайшлі маладыя. Некаму стала й прыходзіць. Зусім забылася на іх вёска. Голад пачаўся. I ўсё цяжэй на душы рабілася. Чуў Смоўж, што не вытрывае.
    I вось... урэшце...
    He, не чакаў гэтага Смоўж. He хацеў, баяўся. Натура яго не згаджалася з гэтым. Але штось прымушала згаджацца і рабіць. Хто яго ведае? Ці сябрукоў ён баяўся,
    ці слабасці сваёй саромеўся. Але вось ляжаў і чакаў, гатовы на страшэннае дзела.
    Здалёк затарабаніла каламажка... Сэрца ў Смаўжа закалацілася моцна, балюча. Быццам яго хто ціснуў, трымаў, а яно вырывалася... Думкі змяшаліся, як віхор, закруціліся... Міганулі сябрукі —далёкімі, чужымі здаліся... Двор праляцеў, і чагось асабліва выразна прадставілася сястрыца Гануля...
    Бліжэй, усё бліжэй... Вось угары і конь паказаўся... За ім каламажка, у ёй нейкі ў чорным... Ен!..
    Ці злезе, ці не?.. Калі злезе — не трэба тады: усё роўна нічога не выйдзе... О, каб ды злез!..
    He... Толькі накруціў лейцы на рукі... Едзе, спускаецца... Яшчэ хвілінка адна...
    Міжвольна Смоўж зірнуў на каня. Конік напружыўся, трымае як мага... У вачах гэткая шчырасць, стараннасць, апаска... Смоўж успомніў свайго Палавога... Шкада да болю стала канька... Ужо наязджае... Яшчэ колькі крокаў...
    Смоўж кіпцямі ўпіўся ў глебу...
    Вось ужо тут... ужо трэба... ужо час...
    He... He здолеў...
    Конік, праехаўшы самую строму, смела пабег. Весела заляскатала каламажка... Усё далей і далей...
    Смоўж схамянуўся... Што гэта? Як гэта так? Што цяпер будзе? Ці гэта добра, ці блага? Хлопцы... Яны што... Біць будуць, пэўна... Прагоняць...
    Блізка пачуліся галасы. Смоўж як непрытомны кінуўся ў хмызняк, убіўся ў самы вялізны і густы куст і прытуліўся да зямлі, што зайчык. Усё яго цела траслося, як у ліха.манцы. У галаве білася адна думка: каб скарэй, каб скарэй... 1 ўся істота яго ў гэты момант была працята адным жаданнем: каб скарэй пайшлі хлопцы!
    А хлопцы гукалі, шукалі, лаяліся, пагражалі. Урэшце Грышка сказаў:
    — Уцёк, трасца яго матары. Ну, добра; трапіць ён калі-небудзь нам у рукі... Пойдзем, хлопцы!
    Чароўнай музыкай празычэлі ў вушах С.маўжа крокі прайшоўшых. Счакаўшы колькі хвілін, ён асцярожна вылез з куста і пачаў прабірацца па хмызняку. Шпарка, паспешна.
    Дух занімала, сэрца зрывалася, а ў галаве, як кляўцом, біла:
    — У горад... у войска... Няхай будзе што будзе. Турма дык турма. Абы да людзей, абы жыць так, як людзі, а не туляцца, што воўк, па лясах...
    А над Саўкамі ноч свае скрыдлы ўжо раскідала, усё ахінала ў таемную цемру...
    ЯЗЭП ПУШЧД (1902—1964)
    Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі) нарадзіўся ў вёсцы Каралішчавічы, што на Міншчыне. Бацькі яго, нягледзячы на беднасць, стараліся вучыць сына, які прагнуў навукі. Іосіф Паўлавіч, скончыўшы Мінскае рэальнае вучылішча, настаўнічаў у Каралішчавіцкай пачатковай школе. У 1922 г. пасля курсаў беларусазнаўства ў Мінску працаваў павятовым інспектарам народнай асветы, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мінскім музычным тэхнікуме. У 1923 г. Я. Пушча актыўна ўдзельнічае ў стварэнні літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Скончыўшы Ленінградскі універсітэт, працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
    На жаль, Язэп Пушча ў 1930 г., як і многія яго сябры па пяру, вымушаны быў расстацца з роднымі мясцінамі. Чатыры гады (1931—1935) працаваў на Урале, потьім жыў у Анапе і доўгі час быў дырэктарам Чаадаеўскай школы Уладзімірскай вобласці (1937—1958). I толькі ў 1958 г. паэт вяртаецца ў Мінск.
    Першыя вершы надрукаваны ў 1922 г. Творчы перыяд Я. Пушчы да высылак быў вельмі плённы — адзін за другім выходзяць з друку паэтычныя зборнікі: «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), а таксама паэмы «Песня вайны» і «Цень Консула», прасякнутыя ўражаннямі аб першай сусветнай вайяе. Раннія вершы Язэпа Пушчы, хоць часам і недасканалыя, кранаюць сваёю шчырасцю, непасрэднасцю, захапленнем. Яго творы былі вельмі папулярныя сярод моладзі — яны адпавядалі настраёвасці маладых людзей.
    Своеасаблівы адбітак на творчасць Язэпа Пушчы зрабіла расстанне з радзімай, а потым — вайна. Усю сваю горыч ён выказвае ў вершах ваеннай пары.
    Пасля прыезду ў Мінск Яззп Пушча, натхнёны вяртаннем, плённа працуе. У друку з'яўляюцца не толькі яго новыя вершы, але і паэмы, казкі. У 1960 г. выйшла ягс кніга «Вершы і паэмы», у 1963 — зборнік «Пачатак легенды».
    СНЕЖАНЬСКАЯ СВЕЖАСЦЬ
    Дываны ў палях пасланы, Еду ў госці да радні.
    На развалках саламяных Абмінаю смутку дні.
    Ўрасцяжную па выбоях Мчынь мяне мой вараны. Белы віхар па-над полем Намятае курганы.
    Сыпкай замяці іскрыстасць Мітульжыцца у вачах.
    Сэрца хочацца расхрыстаць, Плыць у далі на чаўнах.
    Палазы сумёты рэжуць
    I бягуць на ўскрай зары.
    Ў гэту снежаньскую свежасць Веюць песнямі бары.
    Я хачу душой паслухаць Роднай песні зорны ўзлёт. He засее замяць скрухай Нашых сонечных яснот.
    Сэрцу роднае так блізка, Колькі ў ім ласкавых слоў!
    Аганёк здалёк забліскаў, Вось і дома я ізноў.
    Тут шумела песняй лісце, Зноў іх шум мяне сустрэў.
    На чало маё зваліўся Колас з саламяных стрэх.
    ЛІСТ ДА ПАЭТАЎ
    He змогуць завесціся ў словах мікробы: Патручаны ўсе сулемою і воцтам.
    Паэты Заходняй, Усходняй Еўропы, Вам ліст пасылаю сакрэтнаю поштай.
    Вялікую страту дзяржавам учыніць:
    He возьмуць з яго ні цэнзурных, ні мытных. Паэты, хто дзверы з вас першы адчыніць? Хто хоча пачуць беларускія рытмы?
    Іх шчодраю жменяй пасеяў Купала, Яны яго сэрцам гарачым сагрэты.
    У нашай краіне пад гукі цымбалаў Уцешныя песні спяваюць паэты.
    У пушчы шумлівай, дуброве зялёнай Мы любім і ловім таемнае штосьці;
    Там нашы эстрады, там нашы салоны, К нам вецер увосень заходзіць у госці.
    Яго мы частуем рабінавым сокам, Каб ведалі толькі, якая ў нас восень!
    Ліст кожны ўзвіваецца ў неба высока, I ветры між яснымі зорамі носяць.
    У нашых прасторах шмат казачных шумаў, Ці быў хто калі з вас на нашым Палессі?
    Ці бачыў, як сінія хвалі шумуюць, А людзі спяваюць спрадвечныя песні?
    У гэтым сягоння і наша ўцеха, Ад гэтых вось песень і вучымся ладу.
    Паэты у нас не разбіты на цэхі, Ніхто не складае дакучных баладаў.
    Ў нас новыя творацца песні і жанры,— Мы толькі не любім кляймо на іх ставіць, Паслухайце раніцай, вечарам раннім, Як ветры старонкі кніг нашых гартаюць.
    Мы блізкія сёння людзям і прыродзе,— Ў нас пульсы крывёю гарачаю б’юцца. Ці чулі што-небудзь аб нашым народзе? Ці чулі, як рэчкі крынічныя льюцца?