Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Ліст гэты пішу я да вас з Беларусі, Дзе зоры вачэй аніколі не плюшчаць.
Вітанне з паклонам зрываецца з вуснаў: Бывайце, бывайце... Вітае вас
Пушча.
ЧАМУ TAK СЭРЦА ЛЮБІЦЬ?
Чаму так сэрца любіць Вясны зялёны шум? Для Беларусі любай Я радасць дзён нашу.
Люблю, нашто хавацца, Як васільку у жыце.
У светлай, новай хаце Шчасліва ўсе жывіце!
He трэба песню клікаць, Яна спявае ў сэрцах.
Зайгралі гімн музыкі — Струна струне смяецца.
Яны на лад нязнаны
Цымбалы завялі:
Жыве хай песня з намі На бацькаўскай зямлі!
ДАЖЫНКАВАЕ
Ой, у полі бялявая зорка Ды ключамі бліскучымі звоніць, А жнейка маладая за ўзгоркам Дажынае апошнія гоні.
Дажынае і песню заводзіць: «Ой, каціўся вяночак ды з поля...». Ясны месяц над лесагл ўзыходзіць, У росах срэбных красуня-таполя.
Пракацілася песня дубровай, Пракацілася песня лагчынай, I ўжо вечар, юнак чарнабровы He галубіць у мэндлях дзяўчыны.
Яна зараз з сярпом і вяночкам Уваходзіць у хату-святліцу.
Усміхаецца зорамі ночка...
Пот па твары не будзе больш ліцца.
Праліла яго многа у полі Беларусі жняя-маладзіца,
Праліла, ужо хопіць, даволі, Песня новая мусіць радзіцца.
Я РАНІЦЫ КЛАНЯЎСЯ Ў ПОЯС
Туляўся ў выбоінах грэблі Заплаканы променя вырыс, Апрануты латаным зрэб’ем, У хаце сялянскай я вырас.
Падслухаў там родныя песні, Як пелі дажынкамі жнеі, Сахою я гонейкі песціў, Кілзаючы сонца у шлеі.
Туман, ацярушаны пытлем, Цадзіў белаватую боязь.
Падпаскам ганяючы быдла, Я раніцы кланяўся ў пояс.
Кудлата-зялёныя хвалі Чупрынаю кудзер кудзеліў, I ветры мяне калыхалі
У ядрана-жытняй пасцелі.
Зразаў я лазінкі на прывязь,— А зоры мне сыпалі срэбра, У хаце сялянскай я вырас, Апрануты латаным зрэб’ем.
МІХАСЬ МАШАРА (1902—1976)
Міхась Антонавіч Машара нарадзіўся на хутарьі Падсосна, што на Пастаўшчыне. Пасля заканчэння вучылішча ў Глыбокім васемнаццацігадовы юнак ідзе добраахвотна ў Чырвочую Армію. Пры Польшчы працаваў на гаспадарцы ў в. Таболы, удзельнічаў у нацыянальнавызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. У 1927 г. рэдагаваў газету «Наша воля».
Польскі ўрад негатьіўна стазіўся да беларусаў, якія вялі палітычную барацьбу за аўтансмію, за аб'яднанне. I М. Машара быў зняволены ў віленскую турму на
Лукішках. Паэт пазней перанясе перажытае ў свае раманы «Крэсы змагаюцца» і «Сонца за кратамі».
У час Вялікай Айчыннай вайны М. Машара працаваў на радыё, потым у часопісе «Полымя», у «Настаўніцкай газеце». Друкавацца пачаў у 1927 г. Праз год выйшаў першы зборнік «Малюнкі». Плённа працаваў у розных паэтычных жанрах. Добрую славу мелі яго паэмы «Вяселле», «Смерць Кастуся Каліноўскага», вершаваныя казкі «Зязюльчыны слёзы», «Зелянушка і Кракатушка».
У Вільні выйшлі зборнікі вершаў «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «3-пад стрэх саламяных» (1937).
Асноўныя тэмы вершаў — маральны максімалізм, пратэст супраць галечы, вера ў свабодалюбівыя сілы нарэда.
Творы ваеннага і пасляваеннага перыяду змешчаны ў зборніках «Беларусі» (1944), «Праз навальніцы» (1948), «Урачыстасць» (1952). Апошнія гады жыцця і творчасці пісьменнік прысвяціў напісанню аўтабіяграфічных раманаў — «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968), «Лукішкі» (1970), «Ішоў дваццаты год» (1973), «I прыйдзе час...» (1975).
РОДНАЕ ПОЛЕ
Белае,
снежнае
роднае поле
сніць каласяна-прыгожыя сны.
Сэрца, ты хочаш так шчасця і волі, сэрца, ты просіш ізноўку вясны?
Я ўжо даўно не прашуся, не плачу, крыўду прымаю без крыку і слёз, роднай краіне прарочу удачу, песні складаю пра будучы лёс.
Знаю я моц тваю,
роднае поле, сілу жывую карэння люблю. — Будзь жа і ты, маё сэрца, такое. Сэрца!..
Карэнні глыбей у зямлю.
ЖНІВА
Высахлі каплі расы на узмежках, з неба ласкавае сонца глядзіць. Сцелецца шоўкам трыпутнік па сцежках, спуджаны коршак над полем вісіць.
Белымі птушкамі ў жыце галовы, шастаюць жнеі, звіняць галасы, вецер па межах гуляе у сховы, гнуцца і ціха шумяць каласы.
Зелень узмежкаў, струны-разоры, ў роўных радах залатыя снапы — сам разгарнуўся настольнік узорны, ткуць яго, ззяючы срэбрам, сярпы.
Дзе толькі глянеш — навокал далёка беліцца жоўтая гладзь каласоў.
Працай расквечана, полем шырокім лета праходзіць, як песня без слоў.
КЛЕН
Поле маё, поле, поле над ракой, мне душу да болю мучыць твой спакой.
Брыліянты-вочкі зорак увышшы рассявае ночка, полем ідучы.
Ціха над абрывам спіць альховы гай. Толькі белым нівам сніцца, можа, май...
Далей там Таболы — плямай на снягу, гэтым словам полым сэрца скалыхнуў.
Бачу бацькі хату з клёнам пад акном.
I здалёк, як брату, ён мне б’е паклон.
Клён ты мой вяковы, раскажы мне, клён, доўга йшчэ над полем будзе гэты сон?
Быў я там далёка, да людзей хадзіў, варажыў у змроку, пад муром тужыў.
3 сумам ў дружбе цеснай, пад віхуры свіст, раскідаў я песні, як ты медны ліст.
Ды ў мястовым моры, пад рытмічны шум, не раскідаў гора, не пазбыўся дум.
Часта сніцца вёска плямай нежывой і над ёю ночкі мёртвы непакой.
Клён мой прыдарожны, поля вартаўнік, што ж і ты трывожна галавой панік?
ВЁСЦЫ
Чым ты ўстрывожана, вёска мая?
Сны, можа, сняцца благія?
Глянь, як прыгожа пакрыла зіма сцежкі і стрэхі сівыя.
Змораны вецер на дрэвах заснуў, ледзьве калыша бярозы;
я наша гора тапіць панясу, беды павешу на лозы.
Цёмнаю ночкай, як згасне зара, стану на варце ля хатаў.
Сэрцам маім і душой песняра сум твой вялікі засватаў.
Бура надыдзе,— я поплеч з табой рады спаткаць навальніцу.
Хутка жыццё будзе ў нас барацьбой, сёння трывога хай сніцца.
Пройдзена многа вандроўных дарог, пройдзена з торбай жабрачай;
каб не было ўжо ні мук, ні знямог, сёння пачаць трэ іначай.
ЗВАНАР
Звані, званар, звані трывогу!..
У самы большы звон удар! Заві на бой, на перамогу, на радасць новую, званар!
Навокал ноч...
1 блудзяць людзі,
Шукаюць шлях даўно яны, а хутка, хутка бура будзе... Званар, хутчэй звані, звані!
Паўзуць па небе страхі-хмары I цені-дзівы па зямлі, ўстае далёка лунь пажару, крыжы хістацца пачалі...
Ты чуеш рэха бур удалі і ціхі векавы праклён?
Гані хутчэй трывогі хвалі, удар у самы большы звон!
Будзі людзей з сваёй званіцы, a то яшчэ праблудзяць век, заві — няхай праз навальніцы ідзе да шчасця чалавек!
Звані, каб выйшлі на дарогу яны дні новыя спаткаць.
Звані, званар!
Звані трывогу, каб зноў вясну ім не праспаць.
МІХАСЬ ЯВАР (1903—1933)
Міхаіл Андрэевіч Явар (сапраўднае прозвішча Карась) нарадзіўся ў вёсцы Мінявічы на Мастоўшчыне. 3 дзяцінства яго захаплялі краявіды роднай прыроды, рамантычныя мары падарожжаў. Працаваў рыбаком. Друкавацца пачаў у «Беларускай газеце» і ў часопісе «Шлях моладзі». Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, Міхась Явар адлюстроўвае ў сваіх вершах не толькі рамантычнае ўспрыманне жыцця. ААногія вершы яго прасякнуты грамадзянскім пафасам, адчуваннем сацыяльнай і нацыянальнай неспразядлівасці. Міхась Явар шырока выкарыстоўваў народна-песенныя паўторы ў сваёй творчасці, характэрныя фальклорныя традыцыі. Вершы вызначаюцца таксама глыбокім гуманістычным спачуваннем народнаму ropy, драматычнажурботнымі матывамі.
ПАКЛОН ЧАЛАВЕЧАМУ СТРАДАННЮ
He перад бажніцамі, дзе светлыя праменні Агнёў нязлічаных гараць і зіхацяць, He там, браты, о не! — я кленчу на калені, He там, дзе алтары у золаце блішчаць.
He там, дзе бляск багацця вабіць многіх вока, He там, дзе золата і срэбра чуцен звон,— Я чалавечаму ўсяму страданню, мукам, Крывавым слёзам іх сягоння шлю паклон!
Туды, да хаткаў тых,
і шэранькіх, і цёмных,
Туды, адкуль ляціць і крык, і плач, і стогн;
Жабрацтва дзе й нуда,
да тых вякамі бедных,
Да тых, пакрыўджаных, я шлю гэты паклон!
Да тых, што землю-матку паліваюць, Што кормяць хлебам свет
ўжо шмат мільёнаў дзён,
А самі часта так без хлеба галадаюць, 3 якіх смяюцца ўсе,— да тых я шлю паклон!
Да тых, што пры станках, да чорных рук мазольных, Багацце што куюць, ўсе цуды новых дзён, Да твараў жоўтых тых, да вуснаў іх бяскроўных, Сям’і вялікай той — я сёння шлю паклон!
Да ўсіх, якія век працуюць і страдаюць, Якім нясе спакой магільны вечны сон... Якія без пары свет белы пакідаюць,— Да мучанікаў тых я шлю гэты паклон!
Я мучанікам тым, каму ў страданнях вечных
За волю мілую пяе кайданаў звон...
Я скатаваным ўсім... я ценям іх — магілам, Касцям струхнеўшым іх — я шлю гэты паклон!!!
ТОДАР КЛЯШТОРНЫ (1903—1938)
Тодар Тодаравіч Кляшторны нарадзіўся на Лепельшчыне ў вёсцы Парэчча. 3 маленства рабіў усё, што даводзілася рабіць вясковым дзецям. Вучыўся на Аршанскім рабфаку. У 1925 г. у альманаху «Аршанскі маладняк» з'явіліся яго першыя вершы. У 1926 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт і з гэтага часу пачаў друкавацца ў перыядычных выданнях. У 1927 г. выйшаў першы зборнік вершаў маладога паэта — «Кляновыя завеі». У гэтыя ж гады трапіў у палон песімістычных настрояў, пачатак пераадолення якіх засведчыла яго паэма «Калі асядае муць» (1927—1928). Як і многія маладыя паэты тае пары, Т. Кляшторны пэўны час знаходзіўся пад уплывам паэзіі Сяргея Ясеніна. Але ён настойліва шукаў свой адметны голас, свой стыль, сваю галоўную тэму. Адным з першых сярод маладых паэтаў Т. Кляшторны пачаў асвойваць апавядальны сюжэтны верш.
Нягледзячы на кароткае жыццё, творчая спадчына Т. Кляшторнага вельмі багатая. За дзесяць гадоў ён
выдаў дзесяць кніжак сваёй паэзіі. Гэта «Светацені» (1929), «Ветразі» (1929), казка для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935) і інш. На беларускую мову пераклаў раман Ф. Панфёрава «Брускі», а таксама асобныя творы У. Маякоўскага, М. Асеева, А. Безыменскага і інш.
У самым росквіце таленту і творчага станаўлення жыццё Тодара Кляшторнага трагічна абарвалася, а яго імя і творы на многія гады былі выкрэслены і забыты.
* * *
Завечарылася бярозавая просінь, У далях вечар дым пераліваў. А Млечны Шлях
На сіняватых плёсах Заранкамі дарогу вышываў.
Мне марыцца:
Нібыта той дарогай
3 адвечнасці вярнуліся гады...
Я не паэт,
А хлопчык басаногі,— За рубяжамі свет і гарады.
Нібы з туманаў выплыла паданне Пра гэта возера,
Як сведку дзіва-дзей;
Я ўспа.мінаю першае каханне
1 першы хмель разбураных надзей.
3 тае пары я шмат перамяніўся (Цвітуць да часу ў жыце васількі), 0 вечар, вечар, Што завечарыўся, Куды сплылі ружовыя вянкі?!