Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння

Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
Творы П. Труса перакладзены на рускую, украінскую, польскую і іншыя мовы.
Памёр Паўлюк Трус ад тыфу.
ЯК ПАЖОЎКНУЦЬ ЛІСТЫ
Як пажоўкнуць лісты, Адцвітуць за акном, Як пагаснуць халодныя зоры,— Тады прыйдзе Яна, Што пакляўся даўно, I са мной ад душы пагаворыць.
Прыйдзе ўвечар адна,
Прыйдзе ў шэлесце сноў, На парозе пастукае ў дзверы. I барвовасць красы, Дум цярновы вянок Прынясе ў адзінокі мой церам.
Дзверы сам адчыню, Месяц зойдзе ў пакой,—
Сустракацьмем далёкую госцю. . ...Ціха гасне свяча, На душы супакой,—
Неяк радасна й сумна чагосьці.
Мы прыходзім у свет, Каб уславіць яго, Ўсё аддаць за жыццё і змаганне. Зоры ў сэрцы маім Зацяплілі агонь
I сагрэлі хвіліны маўчання.
Я стаю ля акна,
Клёны журацца ў сне,
Сцені рукі прасцерлі на плечы, ...Сёння прыйдзе Яна, Завітае ка мне
Ў гэты ціхі зажураны вечар.
Будзе радасць цвісці Каляровасцю руж, Струны ўроняць маўклівыя ўсхліпы, I ў апошні мо раз
Хтосьці скажа — «Даруй!..» I заплачуць асеннія скрыпкі.
Гэны плач навальніц, Гнеў глыбокай цішы — Чары-казкі мелодый адвечных — Я ў грудзях затаю, Каб душой перажыць,—
А ці ўславіць сімфоніяй вечнасць?
Мы прыходзім у свет, Каб уславіць яго, Ўсё аддаць за жыццё і змаганне. Зоры зноўку ў душы Зацяплілі агонь, Зноўку хвілі тугі і маўчання.
Ноч фіранку зняла Беласнежнай рукой, Дзесьці скрыпкі нямеюць у далях. He прыходзіць ніхто,— Толькі думы са мной, Быццам лебедзі ўвечар на хвалях.
Той жа ціхі пакой, Я сяджу за сталом; Прад вачыма разгорнуты Гётэ. Я пазбыўся трывог, На душы супакой, I паволі знікае самотнасць.
Змрокі чэзнуць, як дым, Сцені ўпалі ля ног,— Іх развеяў плашчом Мефістофель. ...Сёння ж прыйдзе Яна...
Адчыняе акно, Мне знаёмы ўсміхаецца профіль.
Клёны сыплюць на дол Кроплі-пацеркі слёз, Ноч губляе ў красе павалоку. Хтосьці ціха ўзмахнуў Белай пасмаю кос, I замерлі нясмелыя крокі.
Хтосьці лёгкай хадой Адышоў ад акна
I пастукаўся ў дзверы ізноўку. Дзверы я адчыніў, Уваходзіць Яна
У кволых строях чарнявага шоўку.
Вочы — ўсмешкі вясны, Думы — гоман крыніц;
Льну палойкі — бялявыя косы.
Зоры-знічкі ў душы, Ў сэрцы іскры-агні I такая чароўная постаць...
— Я прыйшла прывітаць Гэты сённяшні дзень, Залатыя шумлівыя нівы...
Я прынесла дары — Кветкі светлых надзей, Я развею тугу і маўклівасць...
я-
Мадонна красы, Ты —
Паэта-тварэц;
Я-
Эмблема жыцця
Й прыгажосці...
Я прыйшла да цябе, Каб душою гарэць, Каб уславіць парыў маладосці.
О, як хочацца жыць, Упівацца красой, Ў моц краіны мне хочацца верыць. ...I бясшумнай хадой Адышла й, нібы сон, Прычыніла кляновыя дзверы.
Той жа ціхі пакой.
Я сяджу за сталом, Прад вачыма разгорнуты Гётэ. ...Ноч губляе ключы, Лебядзіным крылом Адганяе тугу і самотнасць.
* * *
Зіма... I золкія завеі...
Дарогі снегам замяло.
Таполі ў наквецці сівеюць,—
I нікнуць боты за сялом.
Як здані, белыя бярозы
Да болю журацца ў прастор.
На іх сузорныя марозы Чароўны выткалі узор.
Нямая бель... Гаі... Дубровы... Маўчаць за возерам стагі, Згубілі вербы каляровасць, А там... снягі... снягі... снягі...
Які прастор... Ў прасторы іней... Я сам не ведаю чаму,—
Люблю аснежныя раўніны I беларускую зіму!
Зіма!.. Зіма!.. Ў палях туманы...
Нервова плачуць палазы.
Бялеюць сонныя паляны Ў завеях дзікае красы.
Ў далінах ноч... Імчацца коні...
А бомы ўсхліпваюць да слёз.
Ў такім аснежаным разгоне
He страшны замяці й мароз!..
He спі, хурман!.. Спявай «Каліну»!..
(Там скора хутар за сялом.) Я ўспомню любую дзяўчыну I вочы чорныя без слоў!..
Ах вочы... вочы!.. Што за вочы!..
Такіх вачэй ты і не сніў.
Заглянеш раз... Заглянеш двойчы...
I гюгляд згасне ў глыбіні...
На дне, дзе слёзы снегавыя, Як чыстай моладасці смех, Як зоры смугла-залатыя, Ў дакорах сыплюцца на снег.
Бо зоры гаснуць, дагараюць
Пад кволай наквеццю брывей...
Кармэн — цыганка маладая!..
He знаў я гэтакіх вачэй!..
Ах, вочы!.. Вочы!.. Што за вочы!..
Пад смехам палкія ў іх сны. Цыганскай гордасці дзявочай Да краю поўныя яны!..
Ў іх знойдзеш сум... Ў іх знойдзеш думы...
Загубіш плач!.. Адчуеш смех!..
Я ў тых вачах глыбока-ўдумных Кахання тайну зразумеў!
Я зразумеў... Таму й дзіўлюся, Што ў снежнай наквеці душы
Ніколі сэрца не прымусіш Красу і гордасць патушыць!..
Ў далінах ноч... Імчацца коні...
А бомы ўсхліпваюць да слёз.
— He спі, хурман... У такім разгоне He страшны замяці й мароз!..
ТРЫЯЛЕТЫ
Як струны звонкія цымбалаў, У сэрцы песня зазвінела I змоўкла ў лузе анямелым, Як струны звонкія цымбалаў.
Яна у думках зарунелых Расою ранняй не апала...
Як струны звонкія цымбалаў, У сэрцы песня зазвінела.
*
Чаго ты плачаш апаўночы? Слязьмі, як росамі крыніц?
Яшчэ у красках твае дні, Чаго ж ты плачаш апаўночы?
Лепш смутак песняй адгані, Калі цвітуць зарою вочы... Чаго ты плачаш апаўночы? Слязьмі, як росамі крыніц?
У НЯДЗЕЛЮ
У нядзелю рана, Яшчэ сонца спала, Маці выпраўляла: — Ой, ідзі, сыночак, Барані ты волю!
Плакалі у полі Стромкія таполі, Ды гаі драмалі Ў вераснёвым смутку.
Стыне кроў у жылах, Грудзі жалем скуты.
I з вачэй пахмурных Падалі слязінкі, А ў палях дарожкі, Беглі пуцявінкі.
Беглі ды знікалі
У густым тумане. Пад вярбою ў полі Ўспомніла Мар’яна.
— Помню, як учора 3 торбачкаю зрэбнай Ты ганяў каровы Раніцою срэбнай,
Раніцою роснай, Ты ж і не журыўся, Як на дол-пракосы 3 твару пот сачыўся.
А цяпер — сягоння Выпраўляю сына. Гнецца над ракою Тонкая каліна.
— Дык ідзі, сыночак, Барані ты волю.
Плакалі у полі Стромкія таполі.
if! -t"S’
To не гул завірухі мяцежнай I не рокаты ўпартага мора,— Гэта Нёман разліўся бязмежна На грудзях Беларусі прасторнай.
Чую песні стыхіі-разводдзя, He стрымаць твае вольнае плыні! Упусціла старое паводдзе, Калі вір маладога нахлынуў.
I шумяць аграмадзіны-крыгі, Разганяюцца ўдаль безупынна!.. Анямелі мінулага ўздрыгі Ў хвалях жыцця магутна-няспынных.
О, бурліва-кіпучыя хвалі!..
Вам не страшны пажар навальніцы;
У прыгожа люстраныя далі
Разам з вамі і мне не спыніцца.
Адпіхнуўшы ад берага човен I махаючы прысам кляновым, Я плыву,— і надзеяю повен, Што спаткаю сусвет вольна-новы!
* * *
Плакалі ветры ў дуброве параненай, Плакалі ў лузе шаўковым.
Помніш ты першае наша спатканне?
Плакалі ветры ў дуброве.
Вольна кацілася песня вясновая, Ей у грудзях было цесна!..
Смела, свабодна да светлага, новага Вольна кацілася песня!
Плакалі ветры, ў дуброве галосячы, Плакаў і бор смуглабровы.
Помніш ты наша спатканне увосень?
Плакалі ветры ў дуброве...
УЛАДЗІМІР ХАДЫКА (1905 — 1940)
Уладзімір Хадыка нарадзіўся ў вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна. У 1923 г. ён скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску і некаторы час працаваў настаўнікам. Быў членам аб'яднання «Маладняк». 3 1929 г. паэт жыў і працаваў у Мінску.
Першы зборнік У. Хадыкі «Суніцы» выдадзены ў 1926 г., а найбольш важкае з напісанага паэтам прыпадае на пачатак і сярэдзіну трыццатых гадоў.
Паэт пражыў кароткае жыццё, аднак дзякуючы пры-
роднаму таленту ён нямала зрабіў для развіцця беларускай паэзіі. Увесь свой нялёгкі паэтычны шлях, які ён паспеў прайсці ад «маладнякоўства» да адкрыцця ў сабе і ў жыцці ўласна-лірычнай тэмы, ён даверыў сваім вершам.
Пры жыцці паэта былі выдадзены яшчэ два зборнікі яго вершаў: «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935), у якіх ён імкнуўся авалодаць грамадзянскай тэмай.
Значнае месца ў творчасці У. Хадыкі займалі пераклады на беларускую мову твораў вядомых аўтараў рускай літаратуры. Ім былі перакладзены творы М. Горкага — «Песня пра Буравесніка», п'есы «Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і іншыя. Акрамя таго, у перакладзе У. Хадыкі загучалі на беларускай мове раман К. Гарбунова «Ледалом», кніга выбраных твораў У. Бахмеццева «Людзі і рэчы» і раман М. Шолахава «Ціхі Дон».
* *
Дрыжыць, калоціцца дрыгва, Грыміць у злосці лютай захад. Застыла спуджана трава, He можа зрушыцца ад страху.
Ў лазе зялёная рака
Палошча белае вятрыла...
I хмара — думка ветрака — На крыллі голаву схіліла.
3 даліны вечар — хмуры дзед —
Нясе бярэма дробных хатак, У прысак сонечны кладзе Зара блакітавы аплатак.
Павіс над полем чорны дым, Прастромлены агнём маланак, Напорнай мклівасцю хады Ўзыходжу я на зорны ганак.
На доле кінуўшы журбу, Гару адтуль ў трывожным русе Ад музыкі мяцежных бур Над новым полем Беларусі!
* * *
Я доўга і ўпарта марыў Скрух вечных разгадаць цыб’ё. Пад шкло вучоных акуляраў Жаданне трапіла маё.
Мой век, выразнасцю працяты, Узяў з вялікай кнігі кніг Перыяду свайго пачатак, Трывогу будняў маладых.
Узброенага часу скутак На атайбованых слядох...
Пад дзён сваіх іржавым путам He ведаў славы скамарох.
Знайшла на могілках паданняў Знябытая туга свой кут.
Гадованы я новым дбаннем Пра даль на маладым вяку.
I жарт мой, порахам пракуран, He можа смехам не згадаць Натуру караля Батуры, Калі смяяцца не шкада.
* * *
Абрысы старадаўняй пушчы, Святую смагу баек там
Нутром на попел ператрушчу, Змяшаю з друзам папалам.
Ўскапаю дзедаўскі дрывотнік, Па каліву перабяру...
I што не змог народ нямотны — Я да канца дагавару.
Праз грані дум прайду у негаць Прыгонных продкаў, курных хат... За ўласным ценем мне не бегаць, He зводзіць вершамі дзяўчат.
Залёты, што былі дагэтуль, Пазбаўлены свайго кутка... Прыдумаць дрўжыну паэту Цяжэй, як вобраз для радка.
He схілены на ласку, сорам
Замрэ ў ладах натхнёных струн,— Тады ніякім загаворам He збыць паэзіі каўтун.
Ды лепш змагацца з невядомым, Ісці благому насустрэч.
Я сон знайду, я буду дома, Як спыняць рух вужакі рэк.
Зляту на сухазем’е лістам — Ўладар начэй і дзён ўладар.
Вятры на горле галасістым Прагоняць вір крыві і хмар.
Тады сваіх здабыткаў кайстру — Што не дабраў, што стойваў сам,— Я перадам другому майстру, Другому сэрцу перадам.
МІХАСЬ ВАСІЛЁК (1905—1960)
Васілёк — такі літаратурны псеўданім Міхася Восіпавіча Касцевіча. Нарадзіўся ён на Скідзельшчыне ў вёсцы Баброўня. Бацька служыў лесніком. Гады дзяцінства прайшлі ў роднай вёсцы. 3 набліжэннем імперыялістычнай вайны сям’я эвакуіравалася спачатку ў Казанскую, а пасля ў Саратаўскую губерню. Маці памерла ад сухотаў у першы год бежанства. Неўзабаве сям'я вяртаецца ў родную вёску. Вучыцца Міхасю давялося толькі ў эвакуацыі, дзе ён скончыў сярэднюю школу. Працаваў на гаспадарцы.