• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    ры» і «Герой нацыі». У 1934 г. Эдуард пераязджае ў Мінск, дзе цалкам прысвячае сябе літаратурнай дзейнасці.
    Творчы кругагляд Эдуарда Самуйлёнка вельмі шырокі, ён шмат чым цікавіўся, і гэта пераходзіла ў яго творы.
    У маі 1935 г. Э. Самуйлёнак з іншымі пісьменнікамі паехаў на тры месяцы ў Грузію па культурнаму абмену. У гэты час грузінскія пісьменнікі былі ў Беларусі. У выніку гзтай цікавай паездкі з'явіліся творы на грузінскай мове на беларускія тэмы, а ў Беларусі выйшаў раман Э. Самуйлёнка «Будучыня». Гэта быў яго першы і апошні раман. Будучы вельмі хворым, Э. Самуйлёнак скончыў першую кнігу рамана «Будучыня» ў 1938 г. і падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў «Дачка эскадрона». А адразу пасля гэтага напісаў драму «Пагібель ваўка», але яе прэм'еру ўбачыць на сцэне не давялося. Ен памёр, не рэалізаваўшы сваіх планаў і задум, у росквіце творчых сіл. Яму было тады ўсяго трыццаць два гады.
    УРАЧЫСТАЯ МЕСА
    Усё выйшла ад залішняе набожнасці генерала Лопеца, камандуючага калонай. Набожнасць была адной са шматлікіх генеральскіх цнот. Пад тугім, расшытым мундзірам генерал насіў медальён, у якім знаходзіўся талісман, сухая масліная ягадка з Віфліема, і перад тым, як падпісаць чарговы прыгавор, генерал заўсёды цалаваў крыж. Але ў даным выпадку з-за генеральскае благачэснасці здарылася бяда.
    Ужо некалькі дзён на сектары генерала Лопеца ішлі ўпартыя баі. Рэспубліканцы націскалі так, што вымушаны былі адысці самыя надзейныя часці, і становішча пагражала катастрофай, нягледзячы на падмацаванні з чужаземнага легіёна. Рэспубліканцы занялі пазіцыі на спадах гор, выбіць іх адтуль не было ніякай магчымасці, бо ў генерала не было авіяцыі. Салдаты генерала Лопеца штодзённа ішлі ў атаку пад незмаўкаемыя громы артылерыйскае кананады з абодвух бакоў, і кожны раз генерал бачыў праз бінокль, як бравыя мараканцы, ахопленыя панікай, натоўпамі бягуць у даліну і шмат з іх застаецца на месцы. Фронт пасоўваўся ўсё бліжэй, грымотнае рэха рэспубліканскіх батарэй сатрасала сцены генеральскай штабкватэры. Рэспубліканцы імкнуліся абкружыць горад, і хаця ў іх таксама не было авіяцыі, поспех быў на іх баку. Прыслухоўваючыся да грознага рэха, што, набліжаючыся, грымела ў цяснінах гор, генерал адну за другой пасылаў
    радыёграмы ў галоўны штаб. Генерала мучыла бяссонніца, і калі ўдавалася заснуць, ён бачыў у сне эскадрыллі самалётаў. Яны лёталі над гарамі, і генерал бачыў праз бінокль яркія зарніцы выбухаў па лініі рэспубліканскіх акопаў. Мараканцы ішлі ў атаку, рэспубліканскія байцы пакідалі пазіцыі і беглі натоўпамі, і, націскаючы іх, скрозь па спадах гор узрываліся бомбы, высока ўгару ўзнімаючы зямлю. Але сон, гэта толькі сон, і генерал абуджаўся ад першага ж залпу рэспубліканскай батарэі.
    Нарэшце, галоўны штаб прыслаў радыёграму:
    «Генералу, камандуючаму калонай. У Ваша распараджэнне высланы тры цяжкія бамбардзіроўшчыкі «Капроні».
    Далей генерал не чытаў. Ен, спяшаючыся, расшпіліў мундзір, здабыў медальён і пацалаваў масліну. Дзень пачаўся шчасліва. Ад самае раніцы рэспубліканцы маўчалі. Генерал аддаў патрэбныя загады і разам з ад’ютантам выйшаў у сад.
    Неўзабаве пачуўся цяжкі гул. Ен мацнеў з кожнай хвілінай, і хутка генерал убачыў тры вялізныя машыны, што плылі высока ў лазурным небе. Яны прайшлі над горадам, зрабілі разварот і з глухім рычаннем пачалі зніжацца. 3-пад крыла вядучай машыны пырснула ракета. Гэта азначала, што камандзір карабля прыняў генеральскі загад аб пасадцы. Генерал загадаў ад’ютанту падаць аўтамабіль. Ен быў усхваляваны так, што не мог спакойна стаяць на месцы, і сам пайшоў следам за ад’ютантам.
    На аэрадроме лётчыкі былі прадстаўлены генералу. Разам з імі генерал абышоў самалёты. Ен быў у захапленні. Вялізныя машыны стаялі ў рад, шырока распластаўшы магутныя крыллі. Гулка працавалі маторы, па крыллях гэтых грозных караблёў поўзалі механікі.
    Генерал успомніў: некалькі месяцаў таму назад адзін такі «Капроні» на працягу некалькіх хвілін дашчэнту знішчыў шведскі шпіталь у Абісініі. Генерал глянуў на грэбні высокіх гор, дзе былі пазіцыі рэспубліканцаў, і ўсміхнуўся. Потым ён паглядзеў на «Капроні» і нечакана адчуў у сваёй рэлігійнай душы моцны наплыў экстазу. Ен адвярнуўся і аддаў ад’ютанту загад. Камандзір флагманскага карабля нездаволена паціснуў плячыма. Ен крыху ведаў іспанскую мову, зразумеў, што сказаў генерал ад’ютанту, і лічыў, што генерал сказаў глупства. Камандзір флагмана адышоўся ў бок, зняў свае цяжкія рукавіцы і намацаў пад камбінезонам флягу. Зрэшты, яму добра плацяць, і калі ягоную машыну хочуць пакрапіць святой
    вадою, матэрыяльная частка ад гэтага не папсуецца. Да вылету заставалася яшчэ пара гадзін, машыны былі ў парадку, і калі генералу прыспічыла памаліцца, калі ласка!
    Генерал паехаў у штаб, ад’ютант званіў у загарадную рэзідэнцыю біскупа, а па астатніх тэлефонах супрацоўнікі штаба запрашалі найбольш паважаных грамадзян горада прыбыць на ўрачыстую месу, якая мела адбыцца на аэрадро.ме.
    Тут патрэбна ўказаць на адну нязначную акалічнасць. Каб генерал ведаў, што рэспубліканцы за паўгадзіны да таго, як прыляцелі «Капроні», занялі загарадную рэзідэнцыю біскупа, зайшоўшы ў тыл яго войскам, яго не ахапіла б такая набожнасць, і «Капроні» даўно былі б у паветры. Але генерал аб гэтым не ведаў, бо сувязь у тылу была дрэнная, рэспубліканцы трымалі сябе пакуль што спакойна, і з гэтага ўсяго, нарэшце, выйшла шмат непрыемнасцяў.
    — Патрабуюць рэзідэнцыю біскупа. 3 штаба калоны,— сказаў баец народнай міліцыі, які дзяжурыў на камутатары.
    — Злучай,— адказаў другі і ўсміхнуўся. Ен усміхнуўся таму, што ў біскупскім палацы знаходзіўся штаб атрада.
    — Яго эксцэленцыя? — спытаў ад’ютант генерала Лопеца.
    — Я слухаю,— без запінкі адказаў начальнік рэспубліканскага атрада (яго эксцэленцыя на тую пару знаходзіцца ў каморы, разам з двума прэлатамі і вікарыем пад надзейнай вартай).— Я слухаю вас!
    — Гаворыць ад’ютант генерала Лопеца, камандуючага калонай. Генерал просіць вас, ваша эксцэленцыя, прыбыць на аэрадром і асабіста служыць месу. Акрамя таго, генерал просіць аб цырымоніі хрышчэння бамбардзіроўшчыкаў, якія прыбылі сёння...
    — Прызываю на вас бласлаўленне,— адказаў начальнік рэспубліканскага атрада.— Я буду маліць бога, каб ён умацаваў зброю вашу, сын мой... Але, на жаль вялікі, я сам прыехаць не магу... Перадайце генералу, сын мой, што я папрашу айца прэлата... Сын мой, пачакайце хвіліну.
    Начальнік атрада паклаў трубку, глянуў на анямелых ад здзіўлення таварышаў, што сядзелі вакол манументальнага біскупскага стала, зрабіў ім знак, каб было ціха, і задумаўся. Ен быў начальнікам перадавога атрада. Яго заданне было трымаць заслону да тае пары, пакуль не па-
    дыдзе суседні атрад і яны не злучацца такім чынам з правым і левым флангамі. Тады калона генерала Лопеца будзе акружана. Але начальнік атрада бачыў «Капроні» і ведаў, што гэта азначае. У яго адразу пасля першых жа слоў ад’ютанта ўзнік план. У яго не было магчымасці абсудзіць яго з таварышамі, бо ад’ютант чакаў. Ен вырашыў ісці на рызыку і ўзяць на сябе адказнасць.
    — Сын мой! — сказаў начальнік атрада.— Айцец прэлат і два вікарыі прыбудуць на аэрадром, як таго жадае генерал. Хай з вамі будзе міласць боская. Амен.
    Начальнік паклаў трубку і звярнуўся да сваіх здзіўленых таварышаў. Ен расказаў ім план. План быў настолькі зразумелым і настолькі смелым і простым, што ён быў прыняты без супярэчанняў. I адразу прыступілі да яго выканання.
    — Па-.мойму,— сказаў начальнік аднаму з камандзіраў,— ты можаш пайсці за вікарыя. Згодны?
    — Згодны! — адказаў камандзір.
    Хутка быў знойдзен і другі вікарый.
    — Толькі лапы ў цябе занадта мазольныя,— сказаў начальнік.— Ты іх памый і вельмі з імі не вытыкайся.
    Затрымка выйшла з прэлатам. Прэлат, па замыслах начальніка, павінен быць таўстым. Такога ён у сваім атрадзе не памятаў.
    — Хуан! — раптам успомніў адзін з камандзіраў.— Новар Хуан! Ен служыў у рэстаране ў Мадрыдзе. У яго ёсць нешта падобнае да папоўскага бруха...
    — Але ці ёсць у яго адвага? — спытаў начальнік.
    — Я думаю,— адказаў камандзір.— Ен два дні карміў атрад пад агнём.
    — Давайце сюды гэтага Хуана,— загадаў начальнік. Хутка з’явіўся Хуан. Гэта быў высокі, немалады чалавек з шырокім нездаволеным тварам. Ен быў нездаволены тым, што яго не пушчаюць у акопы. Байцам падабаюцца ягоныя абеды, якія ён гатуе з кансерваў і іншых няхітрых прысмакаў, і яго не бяруць у строй. Ўсе кажуць, што ён добры повар, але Хуан хоча быць страявым байцом. Разноска абедаў пад ураганным агнём у разлік не прымаецца. Ен усё-такі не баец, а повар. Хуан падышоў і стаў па правілах.
    — Ты хочаш быць прэлатам? — спытаў начальнік.
    — Досыць з мяне і повара!— панура адказаў Хуан. Але калі яму расказалі, у чым справа, Хуан ажывіўся.
    — Я паеду! — сказаў ён.— Са здавальненнем паеду.
    Толькі вось я не ўмею маліцца. Ніводнага слова не ведаю...
    Усе засмяяліся.
    — Гэта не важна,— сказаў начальнік.— Табе месы служыць не трэба. Ты будзеш махаць крапідлам. На ўсякі выпадак, пастарайся запомніць пару слоў... Паўтарай: Confiteor Deo omnipotenci... Bentae Maviae... Cemper et virgini...
    — Confiteor Deo...— пакорна паўтарыў Хуан,— omni­potenci...
    — A цяпер пойдзем y папоўскі гардэроб,— сказаў начальнік.
    Праз некалькі часу прэлат і два вікарыі селі ў машыну, і шофер, зашпільваючы на хаду ліўрэю, заняў сваё месца. Шыкарная машына з біскупскімі гербамі выехала з двара рэзідэнцыі і памчала па дарозе ў горад. Рэспубліканскія пікеты яе не затрымоўвалі.
    На аэрадроме ўсё было гатова. Супроць флагманскага карабля, пад самым яго агромным носам, быў пастаўлены паходны алтар. Экіпажы «Капроні» былі выстраены пад крыллямі. Генерал Лопец стаяў акружаны світай, трымаючы пад руку жонку банкіра. Генерал быў хрэсным бацькам, банкірша — хрэснай маткай вядучага бамбардзіроўшчыка. За імі стаяў натоўп фракаў, цыліндраў і ўсяго астатняга, чым адрозніваюцца паважаныя грамадзяне горада ад іншых людзей. Чакалі ўжо некалькі хвілін. I вось на шасэ з’явілася чорная біскупская машыпа. Яна павярнула і знікла на завароце. Хутка машына імчала па аэрадрому, і ўсе бачылі біскупскія гербы. Ад’ютант генерала Лопеца падбег і адкрыў дзверку. 3 машыны выйшлі тры духоўныя асобы. Адзін з патэраў асцярожна нёс срэбнае вядро са святой вадою і крапідла.