Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Друкавацца Юрка Лявонны пачаў у 1924 г. Выйшлі яго зборнікі паэзіі: «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960).
Лявонны выступаў і як празаік. У 1931 г. выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С. Грахоўскім Ю. Лявонны пераклаў раман Жуля Верна «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937). На словы яго вершаў напісаны песні.
ЗІМОВАЯ РАДАСЦЬ
Есць настроі... А ў іх — пералівы. Есць часіны — здаюцца сном. Толькі той на свеце шчаслівы, Хто узімку жыве, як вясной! Я стаю адзінокі на полі,— Ціха сыплецца золкаў пясок... Распрануўся вецер — і голы — Па раллі — ў карагодны скок!.. Дуб галлё пабялелае звесіў, I не ведаю — можа ўва сне — Паваліўся зялёны месік На калені ў срэбны снег... Вецер шэпча ліхія пагрозы— Колькі злосці... Куды ж яе дзець?.. Прытулілі б мяне вы, марозы,
Да асмужаных беллю грудзей!.. Я раздумаў — не вылью слязамі, За мяне— хай скрыгоча зіма... Ой ты, замець — сівая замець,— Прыгажэй за цябе—• няма!..
HE СХІЛЯЮСЯ
He схіляюся, не плачу, не малю
Пад надрыўны стогн шкляной гітары;
Ведаю: прыходзяць на зямлю
3 новай песняй — новыя удары.
Паўстае дзянніца з-за сяла, Шлях асвеціць чырванню і бляскам. I на словы, поўныя цяпла, Ціха кіне промневую ласку.
I тады — ні ўзрыдаў тых, ні болю He адчуе сэрца аніколі.
Ўстане дзень — як волат-буравей!
Толькі ты не падай, не нямей: Загуляла на зацвіўшым полі Радасць нашых здзейсненых надзей!
АЛЕСЬ МІЛЮЦЬ (1908—1944)
Аляксандр Макаравіч Мілюць — сын беднага селяніна з вёскі Скорычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыўшы два класы пачатковай школы і не маючы магчымасці вучыцца далей, займаўся самаадукацыяй і, дзякуючы сваёй настойлівасці, дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
Упершыню яго творы ўбачылі свет у 1928 г. на старонках заходнебеларускіх выданняў, а з 1939 г. яны з'яўляюцца найчасцей у стаўбцоўскай раённай газеце, у рэдакцыі якой Алесь Мілюць пачаў працаваць.
Шукаючы сябе ў паэзіі, Алесь Мілюць выпрабоўвае розныя вершаваныя формы і рытмічныя інтанацыі — фальклорную, апавядальную, публіцыстычную, нярэдка арыентуючыся на вядомыя ўжо літаратурныя ўзоры, створаныя папярэднікамі.
Алесь Мілюць шчыра і горача любіў сваю радзіму, хацеў бачыць яе шчаслівай.
Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку Буду шчыра я любіць...
Вершы паэта змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
Алесь Мілюць загінуў на фронце ў баі ва Усходняй Прусіі.
ЯШЧЭ ЎЗЫДЗЕ СОНЦА
Яшчэ ўзыдзе сонца, Ночкі змрок развее...
Яшчэ прыйдзе доля 3 лепшаю надзеяй...
Песня салаўіна Вольна разліецца, Сэрца беларуса Радасна заб’ецца...
Яшчэ ўзыдзе сонца — Злая моц загіне...
Яшчэ край наш родны Сваё гора скіне!
ПОКЛІЧ
Мы ідзём па шчасце, Мы па долю йдзём...
Усіх, хто шчэ ў няшчасці, За сабой вядзём.
Хоць ўстаюць прад намі Хмары з злым віхром, Ўласнымі рукамі Мы іх моц сатром...
I пакажам свету, Што і мы народ... Гэй, хутчэй да мэты, Гэй, браты, ўпярод!
3 РОДНЫХ ПЕСЕНЬ
Беларусам я радзіўся, Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку Буду шчыра я любіць.
Бо радзімая старонка Над усё мне прыгажэй, Беларуская гаворка Над усё мне даражэй.
Славу родную і волю Я нікому не прадам, За народ свой беларускі Я жыццё сваё аддам.
Хай загіне наша гора, Здзек, пагарда і прымус, Хай жыве для славы вечнай Край наш родны — Беларусь!
БРАТУ
Ты будзь, брат, верны да канца Сваёй зямлі, свайму Народу, Што стогне з гора год ад году. Ты будзь, брат, верны да канца.
Хоць мо спаткаем шмат нягодаў — Май дух адважнага байца!
Ты будзь, брат, верны да канца Сваёй зямлі, свайму Народу!
МІКОЛА ЗАСІМ (1908—1957?
Вядомы ў былой Заходняй Беларусі паэт Мікола Засім нарадзіўся ў вёсцы Шэні каля Пружан. Зарабляў на жыццё сялянскай працай. 3 юначых гадоў змагаўся супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту беларускага народа і падпольна, і легальна як актывіст Беларускай сялянска-рабочай грамады, Таварыства беларускай школы, Літаратурнага фронту, Народнага фронту. У 1925 г. быў арыштаваны і адсядзеў у Пружанскай турме тры месяцы. Пасля гэтага не аднойчы выклікаўся на допыты, быў пад пільным наглядам. Каб уратавацца ад паліцэйскіх рэпрэсій, паэт хаваўся пад рознымі псеўданімамі: Міз,
Агонь, Асот, Хлопец, Крывіцкі і іншымі, але гэта мала дапамагала.
Пачатак яго творчай дзейнасці прыпадае на час турэмнага зняволення. Пасля гэтага ён пастаянна друкуецца ў розных прагрэсіўных выданнях, але значна часцей выступае са сваімі вершамі перад сялянамі, якім падабаюцца яго творы, бо яны адлюстроўваюць тагачасную рэчаіснасць менавіта селяніна-працаўніка. Вершы таленавітага паэта маюць пераважна сатырычны характар, адметныя рысы яго паэзіі — сарказм, гумар, гіпербалізаванасць вобразаў, канкрэтнасць мыслення, афарыстычнасць, што імпанавала слухачам і чытачам.
У час Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Арцёмавіч партызаніць на Брэстчыне, піша пранікнёныя, натхняючыя на барацьбу вершы. Яны складаюць яркую старонку ў беларускай літаратуры.
У 1946 г. Засім становіцца членам Саюза пісьменнікаў БССР, працуе ў рэдакцыі брэсцкай газеты «Заря», выбіраецца старшынёй абласнога літаратурнага аб'яднання. На яго паэзію звяртае ўвагу Аркадзь Куляшоў, лепшыя вершы перакладае і друкуе ў «Новом ммре» А. Твардоўскі.
Выходзяць кнігі М. Засіма «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), а ўжо пасля смерці паэта — «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973).
ВЯСНА
О вясна, вясна-сястрыца, Ты ізноў да нас прыйшла, На цябе я надзівіцца He магу з свайго акна!
Ты магутнаю рукою
Родны кут прыбрала ў май.
А з тугою што маёю Ты зрабіла — не пытай.
О вясна, вясна, чаму ты Век між намі не жывеш I нашто зіме ты лютай Край на здзекі аддаеш?
НА З’ЕЗД ЗАХОДНІХ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ У г. ВІЛЬНА У 1933 г.
Гэй, паэты вёскі й поля, Я ваш сябра—Засім Коля, 3-пад Пружанаў, з вёскі Шэні, I ў мяне, браты, у кішэні Часта грошаў брак на марку, Рэдка ў страве бачу скварку, Бульбай ўсёнька пакрываю, Гумы цяжкія цягаю. Ды не падаю на дусе! Для працоўных Беларусі Цераблю я шлях дзярновы, Ў верш ўплятаю з сталі словы I аб радасці змагання Пяяць буду да сканання. Вас прашу, сябры-вяскоўцы, Цешце вёску шчырым слоўцам, Словам бойкім, шчырым словам, Каб вясковы брат гатовы Быў адпор даць паняверцы. Ой, як цяжка мне на сэрцы, Што быць з вамі не прыйдзецца. Ды, сябры, няхай смяецца 3 песняў нашых вораг люты — Нашы песні з сталі скуты! Перашкоды ўсе здрузгочуць! Яны волі, волі хочуць!
Дык вітаю й дабра зычу, На ўсе грудзі пяяць клічу!
ЛІСТ 3 ТУРМЫ
— Ці здаровы мама, тата? — Піша сын Сцяпан.— Для мяне прыдбалі хату, I жыву, як пан.
Маю я пакой асобны, Гардэробы шмат: Нары, столічак свабодны, Проста як магнат!
Спаць паложаць, збудзяць рана, Есці паднясуць
I на шпацыр пад ахранай, Як туза, вядуць.
Ну, бацькі, пакуль, бывайце, Шкода вас да слёз.
А панам там перадайце, Што папомняць нас.
СЯРГЕЙ ДАРОЖНЫ (1909—1943)
Нарадзіўся Сяргей Дарожны ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і служачага. Сапраўднае імя паэта Сяргей Міхайлавіч Серада.
У час першай сусветнай вайны сям’я будучага паэта пакінула родныя мясціны і апынулася ў бежанстве ў Варонежы. Бацьку мабілізавалі ў армію. Неўзабаве ён загінуў, і хлопчык вымушаны быў выхоўвацца ў Мазырскім дзіцячым доме. У 1924 г. скончыў школу, вучыўся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме. Затым паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта.
Першыя яго вершы з'явіліся ў друку ў 1925 г. Яны спадабаліся К. Чорнаму. Сталаму майстру ў іх убачылася свежасць і глыбіня здольнага маладога паэта. У 1926 г. выйшла ў свет першая кніга С. Дарожнага ў сааўтарстве з I. Плаўнікам «Звон вясны». Затым былі яго яшчэ дзве кнігі паэзіі: «Васільковы россып» (1929) і «Пракосы на памяць» (1932). У 1966 г. пасля смерці пісьменніка выйшлі «Выбраныя вершы».
С. Дарожны працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў. Быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». У 1936 г. незаконна рэпрэсіраваны, асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, будаваў Камсамольск-на-Амуры. Там і загінуў у 1943 г., не дачакаўшыся вызвалення. Па хадайніцтву сястры ў 1957 г. быў рэабілітаваны.
ПАД ВЫСОКІМ СОНЦАМ
Па квяцістай зямлі
Я дйрогай ступаю, Лёгкі ветрык за мною бяжыць Па траве.
Я іду
I вясёлую песню спяваю Пра вясну, і дзяўчыну, I стан на жніве.
Сонцам поўніцца сэрца маё
I спяванка,
I вятры нізавыя Зямлі маладой, Што расціла мяне Непагодай і ранкам, Што паіла мяне Жыватворчай вадой.
Я прыгадваю гэта I так запяваю, Як пяюць касары Над высокай травой, Што красуе мой край I сярпамі іграе Над шчаслівай зямлёй Залатое жніво.
ВЕСНАВОЕ
Бязмежна рады я сягоння, Здаюся ў песенны палон... Кудысьці коні мчацца, коні Вясенніх і ружовых дзён.
Мінулі золкія завеі, I клён забыты ля акна, Ў лятунках ранніх ружавее Там, за фіранкаю, вясна.
Там, у вясновым шуме саду, Зімовыя забыты сны, Там кожны клён бязмерна рады, Адчуўшы подыхі вясны.
Такая слаўная пагода, Лятункаў мітусіцца рой...
Я паланён душы разводдзем, Палескай роднаю вясной.
3 такого цеснага пакоя Душа ірвецца ўдалячынь, Туды, дзе ў бэзавым спакоі Бярозы ходзяць паначы.
I я схіляюся ў знямозе, Бо гэта ж толькі сніцца мне: Зіму апошнія марозы Дарысавалі на акне.
Ніяк за імі не паспець — Такія дні ў натоўпе гончым. Ужо сады губляюць медзь I клёны раздаюць чырвонцы.
Здаецца, позняя пара, Сяджу, атулены у поцем, А за акном гарыць зара Агнём рабінавым на плоце.
I нездарма вароны дзесь
У сад зляцеліся на сходку: Між дрэў паволі нечы цень Блукае восеньскай паходкай.
1, можа б, так было дармо, Каб я не жыў у гэтай хаце, Дзе ходзіць вецер між дамоў У адвячоркавым халаце.
Але ці згодзіш на адно
Усё, што стане па-за намі... Стучыцца восень у акно Заледзянелымі рукамі.
I я, аддаўшы ноч пяру, Чакаю нечаканай стрэчы, Каб заўтра ў гэткую ж пару Камусьці горача пярэчыць.
А покуль думы цягнуць нас, А покуль з рыфмаю няўвязка — Нясе ля весніц жоўты вяз Гадоў замуленую вязку.
Але я знаю, хопіць сіл, Мяне вядзе мая стараннасць.
Вароны каркаюць з асін... Напэўна ранак!