• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Жыцця не чэрпаюць на жмені, Жыццё бяруць усё зараз. Інакш людзей не будзе з нас, Інакш з нас будуць толькі цені.
    He я спаборніцтва баюся 3 касою, плугам, тапаром. Надыдзе час і Беларусі Паслужым мы яшчэ пяром. Надыдзе час і на пракосы Быллём парослай стараны Спадуць адклёпаныя косы, А ў нетрах гракнуць перуны Раскатным рэхам тапароў,— Тады скажу і я: «Гатоў!
    3 батрацкім стажам за плячы.ма Патрэбны будзе авангард, Ў той час і я сваёй айчыне Аддам рукі працоўнай гарт. Цяпер, пакуль на нашых весях Тэрор крывавы пралятае, Славянскім пасынкам на крэсах Я дні ліхія каратаю, 1 толькі часам, так, украдкай, Калі ўсё навокал спіць, Чыркнеш у схованых нататках: Народ жыве!.. I будзе жыць, He змусіць нас панам служыць.
    мы жывем
    Наша песня недапета, Грымнуць нам яе пара 3 большым жарам і імпэтам Па абломках алтара.
    Ўецца полымя-стыхія Беларускіх свежых сіл. Ой, дарэмна бура вые, Дыша холадам магіл;
    Ой, дарэмна гоніць хвалі Новых лютых навальніц — He заліць ўжо ёй пажару, He спыніць жывых крыніц.
    3 новай песняй на прасторы Выйшаў новы маладняк.
    3 дымам пойдуць ўсе запоры, Стане вольны к сонцу шлях.
    Мы ідзём. Дык хай жа значыць След наш чорныя крыжы,— Нас ужо не апалячаць, Мы жывём і будзем жыць!
    # Ф
    Аплакаў долю я сваю Яшчэ ад дзён сваіх дзіцячых, Цяпер я слёз ужо не лью, I хай па мне ніхто не плача.
    Ў руках маіх сталь рэвальвера, Правераны ў баю кінжал.
    3 дарогі прэч! Я ўжо не веру Hi ў гнеў багоў, ні ў людскі жаль. Я — крык скатованай ахвяры, Я — енк распачы і адчаю.
    Я — помсты меч.
    Я — біч.
    Я — кара,
    Кідаю кліч:
    з дарогі прэч!
    АДНОЙЧЫ
    Ночкай цёмнаю аднойчы
    Чую смелы стук.
    Рапта.м брызгае мне ў вочы
    Святла цэлы пук.
    Грымнуў голас: — Стаць, ні кроку!..— Пэўны і сухі.
    Бачу, бачу, сярод змроку —
    Ззаду, спераду і збоку
    Зіхацяць штыкі.
    Сон ці ява — вось пытанне —
    Хто адкажа мне?
    Ў хаце плач і нараканне, Быццам дом ў агне.
    Сталь кайданаў, чую, ўецца
    Змейкай каля рук.
    Нехта жудасна смяецца
    3 нашых горкіх мук.
    ЛУКАШ КАЛЮГА (1909—1937)
    Канстанціну Пятровічу Вашыну — такое сапраўднае імя пісьменніка — быў наканаваны нядоўгі жыццёвы лёс. Нарадзіўся ён на Міншчыне, у вёсцы Скварцы.
    Пісаць Лукаш Калюга пачаў рана, будучы яшчэ вучнем Станькаўскай сямігодкі. Яго першыя апавяданні былі надрукаваны ў «Чырвоным сейбіце» (1927).
    У 1931 г. Лукаш Калюга скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ, на Беларускім радыё. Лукаш Калюга ўваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». Але хутка яго напаткаў тыповы для свядомага беларускага інтэлігента лёс — арышт, турма, беспадстаўныя абвінавачанні ў нацыяналізме, прысуд, выгнанне ў далёкую Сібір і, як завяршэнне зямных пакут, гвалтоўная смерць у 1937 г.
    Даволі своеасаблівы талент Лукаша Калюгі праявіўся ў гумарыстычных апавяданнях. Найбольш значная мастацкая праца Лукаша Калюгі — аповесць «Ні госць ні гаспадар» была надрукавана ў 1928 г. Праз тры гады з'явілася ў друку першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні».
    Пісьменнік не толькі сцвярджаў каштоўнасці традыцыйнай народнай маралі, але і адным з першых паспрабаваў разабрацца ў сутнасці новага грамадства, у тых маральных і ідэалагічных дэфармацыях, якія адбываліся ў ім. Лукаш Калюга — самабытны празаік, які ўмеў праз жывое і трапнае беларускае слова паказаць душу чалавека, душу свайго народа.
    У 1974 г. выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць ні гаспадар».
    ТРАХІМ — ШТУЧНЫ ЧАЛАВЕК
    Гэта й праўда, што штучны чалавек. Ці добра ён гаворыць, ці на глум, а ўсё здаецца, што штукуе. Людзям раіць, што як рабіць, а таго не толькі рабіць, але і слухаць няма чаго. Толькі ніхто з нашых людзей не бачыў, каб ён сам сабе добрую параду даў ды каб сам сябе й паслухаў — зрабіў так лёгка, як лёгка языком брахануць.
    Усяго раз і было такое здарэнне, што Трахім паквапіўся на сабе практыку зняць, ці добра будзе тое, што людзям раіў.
    Усё лаганіў*, па сяле ходзячы, што як работа робіц-
    ца ў чалавека, дык і яда тады есца. Ці ты яму смачнага дай, ці не смачнага — не разбіраецца чалавек, калі добра напрацуецца. Яму тады абы міску вялікую пад нос паставіў, абы ў місцы было многа, каб было на што расчыняцца. Хоць камень дай працавітаму чалавеку. Калі, не агледзеўшыся, глынуў яго замест скваркі, дык і толькі таго. Стравіць і жывата не прыпсуе. Ен з’есць тое, што сабак трое. А адзін сабака паўздохлага цяляці можа асіліць.
    Але ж у гэтай Трахімавай мове нічога новага. I без яго гэта ўсякі ведаў.
    Ды не аднаго працавітага чалавека ведае Трахім. Гультай, што толькі каля вуглоў ціцюляе*, ці не дзядзькам яго прыходзіцца. Ведае ён, як і таму жывецца. Гэты, кажа, чалавек не жыве, а сохне. Ен, і за стол сеўшы, пераборлівы і не варушкі надта, з’есць тое, што адзін абскубены верабей. Гэтакія людзі й шукаюць сабе лёгкага хлеба. Тут і дзіва з іх няма. Хоць дарагі лёгкі хлеб, але колькі ім трэба. Гэта каб працавіты чалавек выстараўся сабе лёгкага смачнага хлеба, дык на адну кішку мала было й вунь якой пенсіі: гэта — не тое, што гаршчок картоплі ўвавіць* аднаму.
    Чортведама што б з’еў працавіты вясковы чалавек, каб не была капейка патрэбна.
    Трахім, як чалавек разумнейшы за іх абодвух, паглядзеў і на працавітага чалавека і на гультайскага. Падумаў, як ім жыць даводзіцца. Падумаў і дадумаўся, што работу рабіць няма ніякага сходу. Трахім так усё людзям напроціў гаварыў, а гэты раз сказаў, што іх прыказка да праўды ўходзіць. Людзі кажуць: работа дурня любіць, а дурань работу. Так яно й ёсць.
    Ды не толькі да гэтага Трахім дадумаўся, што ўжо даўно ўсе людзі ведалі. Ен толькі сам праз сябе дазнаўся, як чалавеку на свеце жыць. Трэба работу ад першага дня кідаць рабіць і памаленьку патроху адвыкаць есці. Што ж чалавеку інакшае трэба, калі не яда й адзежа? Дзеля чаго чалавек працуе так цяжка, калі не для таго, каб кішку напхаць і сякую-такую рызу налажыць на сябе ад холаду і ад людзей? Есці, Трахім дазнаўся, што льга адвыкнуць. А калі работы не рабіць, нідзе не хадзіць, а толькі ў цёплым месцы ляжаць не варушачыся, калі ў два месяцы раз перакаціцца з аднаго боку на другі ды, гаворачы калі хто нагодзіцца, рукамі нічога не паказваць, дык і адзенне не будзе насіцца.
    Раіў Трахім людзям гэта сваё перакананне ад шчырага
    сэрца, а яны ўсё думалі, што штукуе. Што ж ты зр.обіш, калі такі штучны ён чалавек удаўся — няма ніякай паверкі. Дармо, што мядзведзя ўсе за разумнага звера прымаюць (соннага ды мёртвага не кране чалавека), дармо, што й ён так робіць, а потым баркаўчане Трахіму не паверылі, што чалавеку так жыць добра б было.
    Немавернікі нашы людзі.
    Ды Трахім не раіць якраз гэтак рабіць, як мядзведзь. Мядзведзь на зіму кладзецца ў логава ды бярэ лапу ссаць. Трахім жа раіць, як толькі згоніць з поля снег і аж да вялікіх марозаў, класціся людзям у ложак. Тады самая работа, сама што адзежа носіцца. Ды тады не толькі ў ложку ляжаць лыа будзе. Можна дзе ў халодную будыніну зайсці і там сабе добрае ціхае месца выбраць. Зімою ж мусіш устаць, як мароз прыцісне. Якое там чорта лежава, калі трэба коўдраю накрывацца, а па коўдры кажухом, ды шчэ папраўляць яго на сабе, як дзе крыху з’едзе. Ужо работа хоць невялікая робіцца, адзежа хоць непрыкметна, але дзярэцца — а зараз і есці гатова захацецца — от тады прапаў за адзін раз увесь шчыры пост.
    ...Дзіва, што Трахім зіму пралежваць не раіць.Нямадзіва, і што ён дома ніколі не распратваецца.
    Усё штукуе Трахім. А раз вымкнуўся ды і ўляцеў са сваімі жартамі. Якраз яго на тое і павяло, каб, што з таго выйдзе, паспрабаваць.
    Быў раз надта з жонкаю пасварыўся.
    Усё яна ўпікала, што людзі адной картопляй усю зіму абыходзяцца, а хлеб на вясну пакідаюць — як пойдуць на поле, дык трэба ж што смачнейшае, лепшае з’есці. А ў іх гэтай ашчаднасці няма: адзін хлеб цяпер жаруць, а на вясну нічога не застанецца — ні хлеба, ні картоплі: хлеб самі ўпатрэбяць, а картоплю свінням скормяць.
    У такую вялікую спрэчку зайшлі былі, што траха ўзалабкі не спляліся.
    Трахім ніколі ж нічога сваёй жонцы не хваліўся. Гадкі жаночы звычай яна мае. Калі верыць, што праўда будзе што-небудзь, дык знарок будзе гаварыць наперакор, каб яшчэ больш пачуць, што так яно й мае быць, каб самой яшчэ лепш паверыць. Трахіму, мужыку свайму, яна бывае што й верыць, а наперакор гаворыць.
    — Ат! Што ты задумаў, стары?! Дзе гэта відана, каб так і было, як ты кажаш?!
    Калі ж бывае і ўвалжэцца Трахім, дык і тады яму жонка злажыцца не дасць.
    — А ідзі ты! — кажа.
    Толькі ўсяго, што гэты раз не так ласкава ганіць яго мову, як той раз, калі міла слухаць было.
    Ужо Трахім і пераканаўся, што немаверніца жонка. Дабра яна яму не мысліць. Ніводнага слова не перапусціць. Сам-насам яны ўдваіх ніколі ад шчырага сэрца не пагавораць. Ужо як бывае Трахіму драчыць язык, а слова да яе не прагаворыць, бо яму абы пачаць, а тады ўжо ўсё роўна ўгаворыцца — усё што ведае раскажа. Трахім адваротны чалавек: ён што далей жыве, дык таго не забываецца, што ўмеў, а што больш жыве, дык усё да лепшых (ці то горшых — хто яго разбярэ) баек дадумляецца.
    Яму як прыпрэ ахвота з добрымі людзьмі пагаварыць, дык апранецца й пойдзе з хаты. От чаму ён і звык па сяле валачыцца; як з аднаго канца ў другі ідзе — дадому не заходзіць. Бяда чалавека прымусіла свае хаты цурацца. Нядоля навучыла па людзях хадзіць.
    Цярпеў бывала. Лішняга слова баяўся да жонкі прагаварыць. А гэты раз пад злосць узяў і вымкнуўся:
    — Чорт жа цябе й бяры, калі гэтак, калі табе шкада, што я час-часом скібачку хлеба зжую. Чорт твой хлеб будзе есці! Але ж — трасцу я табе буду і работу рабіць!
    — Калі ж можна б было й прыдзержыцца. А калі ты на задзёр,— і не еш. Чорт ад цябе будзе й работы даходзіць.
    — I на чорта мне твая яда. Пражыву й так.
    — I жыві. Я табе, як добраму... А калі ты на задзёр — трасцу: не пападзеш жа ты ў мяне нічога.
    Трахіміха ў сваёй хаце моцная пані. Яна дома ўсю работу робіць, яна й парадкуецца, яе й слухаюць. А Трахім — чалавек валачашчы. Яго й дзеці, як малыя былі, мала ведалі. Хто яго ведае, ці гэта тата іх, ці так які чужы чалавек ходзіць да мамы, як толькі есці пара, а як пад’есць, зноў за парог уцякае. Спаць, яны ні разу не бачылі, калі прыходзіў, і ні разу яго на ложку сплючы не засталі.