Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Хай магілаў ў ноч прыбаўляецца, хай браты свае адхіляюцца... Сцежка трэцяя йдзе няроўная, праз бары, лугі праз чароўныя, паміж сёламі, паміж хатамі, паміж сэрцамі паміж братнімі. Ўжо не ворагі не магутныя, а вітацімудь рукі скутыя.
Рукі цвёрдыя ды мазольныя, сэрца з крыўдаю паднявольнаю! Вочы з просьбамі, душы з ранамі ўсё пытацімуць свету ранняга.
Пры дарозе той чабор сцелецца, узышло на ёй волі зелейца. Паліваць яго трэба з ласкаю, нат слязамі, нат крывёй уласнаю.
Каб расло яно ды магутнае, красавалася, рвала путы нам. Гэй, зарэе там ранне светлае! Прывітанне шлюць дзеўкі ветліва...
Гэй, лунае там даль бярозамі...
Вораг вязніцай страшыць грознаю, гневам пеніцца, грозіць смерцяю — ўсё ж пайшоў дзяцюк сцежкай трэцяю...
Сонца лашчыла асалодаю, краскі сыпала зямля родная. Вецер калыхаў пахам ліпавым, на дарогу з ніў росы сыпалісь.
АЛЕСЬ ЖАЎРУК (1910—1942)
Таленавіты беларускі паэт нарадзіўся ў Сянно, у сям'і служачага. Яго сапраўднае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін. Дзяцінства будучага паэта было нялёгкае, маці
адна выхоўвала чацвёра дзяцей. Сінічкіных у гарадку ведалі і паважалі: дзеці ў акушэркі раслі паслухмяныя, сумленныя, працавітыя. Рамантык і аптыміст, Шура рана пачаў пісаць вершы, якія змяшчаў у насценнай газеце «Смех і слёзы». Друкавацца пачаў у абласной газеце «Магілёўскі селянін» і бабруйскай акруговай газеце «Камуніст», калі яшчэ вучыўся ў восьмым класе.
А. Д. Сінічкін скончыў Рагачоўскі педтэхнікум, настаўнічаў на Палессі ў славутым тады саўгасе «Сосны», пасля паступіў на вучобу ў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, займаўся ў аспірантуры пры АН БССР.
Алесь Жаўрук піша вершы апантана, хутка, адзін і разам са сваім сябрам А. Ушаковым. Што тады хвалявала паэта? Як і многіх — інтэрнацыянальная дружба, рэчаіснасць у Іспаніі, а найбольш — любасць да беларускага роднага краю. Залішні пафас тады не бракаваў, бо паэт пісаў шчыра, узнёсла, выразна. Алесь Жаўрук сціплымі сродкамі ўмеў паглыбіцца ва ўнутраны свет чалавека, у сутнасць жыцця наогул.
Жаўрук выдае кнігі «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Паэт адчувае душу дзіцяці, падлетка, юнака, таму ў сааўтарстве з А. Ушаковым ён піша творы для дзяцей: паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950).
У 1939 г. паэт прызваны ў армію. 3 пачатку вайны быў на фронце ваенным карэспандэнтам. Ен пісаў артыкулы, вершы, у якіх заклікаў біць ворага.
Паэт, воін, грамадзянін загінуў пры масавым налёце авіяцыі пад Сталінградам. Пакінуў ён нам не вельмі багатую літаратурную спадчыну, але досыць прыкметную, шчырую і лірычную.
У 1960 г. выйшла кніга А. Жаўрука «Выбранае».
ПЕСЕНЬКА
Кожны дзень увечары Песня калабродзіла, Ліхтары успыхвалі Ў парку ля кіно. Стройная і лёгкая, Ты заўжды праходзіла Кожны дзень увечары Паўз маё акно.
Я не ведаў, любая, Хто, адкуль ты гэткая, Лідай ці Наташаю — Як завешся ты;
Ці кіруеш ў небе ты Лёгкай авіэткаю, Ці рыхтуеш к сесіі Нудную латынь.
Толькі бачыў: слалася Даль табе рамонкамі, Яблыні працягвалі Снежных кветак бель, Частыя гармонікі 3 салаўямі звонкімі Гімны адмысловыя Ладзілі табе.
Ноч ішла па вуліцах Ў песнях, у гармоніках, Майку атуляючы Белую тваю.
I сядзеў гадзінамі Я на падаконніку, Палахлівасць лаючы Прыкрую сваю.
Ліўнямі пявучымі Чэрвень пачынаецца, Далі клічуць смоламі, Свежасцю лясной.
3 гэткімі турботамі У мяне зрываюцца Ўсе мае экзамены Гэтаю вясной.
Як дрымотным ветразем Подыха чаканага, Як даліне прагнучай Быстрае ракі,— Так у цэлым горадзе Мне тваёй, каханая, Нестае маленькае Дужае рукі.
ТУГА
Помню жнівень позні гэты, Помню: над вадой стаім... Ліда Іванова, дзе ты
3 простым прозвішчам сваім?
Ля высокай нашай брамы Стрэў цябе выпадкам я — 3 тога часу мы сябрамі Сталі, светлая мая.
Два гады мінулі роўна, Толькі цішаю начной Ўсё мне сніцца смех чароўны, Крок знаёмы за сцяной.
Мы ж з табою дзён без ліку У чыталках правялі, Мы з табою на залікі Вечна першымі ішлі.
Толькі як раскідаў шаты За акном вячэрні змрок.
He са мной — з другім ішла ты
У кіно ці на каток.
Шлях мігцеў пад ліхтарамі...
Я душыў сваю тугу: Мы ж лічыліся сябрамі, Я спрачацца не магу.
Я імкнуўся быць цвярозым: Кніжку браў, Гартаў лісты, Толькі зноў
ішлі на розум Ноч марозная і ты.
Ды нарэшце нечакана Звёў увечары нас лёс: Памятаю, чамаданы На вакзал табе я нёс.
Ты спяшалася. Праз залу Мы прайшлі да цягніка. Ты мне шчасця пажадала Пасля трэцяга званка.
Вось вагон хіснуўся лёгка I паплыў...
Бывай, спакой!
Дзесьці ты цяпер далёка — He дастаць цябе рукой, He паклікаць.
Ў сінім світры Ноч. Снягі, як дываны, Ціхі гарадок Дзімітраў Сніць прадранішнія сны.
Дні вяртаць дарэмны спробы, Як жа міма ты прайшла, Ты ж ударніцай вучобы, Ты ж выдатніцай была.
Ўсё ў жыцці магла, умела, He пытала ні ў каго. Як жа ты не зразумела Сэрца простага майго.
ЗМІТРОК АСТАПЕНКА (1910—1944)
Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч) Астапенка нарадзіўся на Смаленшчыне, у вёсцы Калеснікі. Сын настаўніка, Змітрок Астапенка вырашыў пайсці бацькавай дарогай і ў пятнаццацігадовым узросце паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Ен даўно марыў аб літаратуры, паэзіі і знайшоў тут аднадумцаў — Юлія Таўбіна і Аркадзя Куляшова. У тэхнікуме Змітрок пачаў пісаць вершы і выступаў з імі ў друку. Яшчэ ў 1928 г. Змітрок Астапенка атрымаў ад Я. Коласа кнігу з надпісам, у якім народны пясняр выказвае ўпэўненасць, што 3. Астапенка будзе вядомым паэтам. Гэты надпіс быў своеасаблівай рэцэнзіяй на першыя творы пачынаючага паэта.
У 1929 г. паэт пераехаў у Мінск, Ен пісаў не толькі вершы, але і творы для дзяцей, займаўся перакладамі.
Адзін за адным выйшлі паэтычныя зборнікі 3. Астапенкі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933). Напісаў навукова-фантастычны раман «Вызваленне сіл» («Маладняк», 1932). Пасля смерці выйшлі яшчэ дзве кніжкі «Выбранае» (1957) і «Вершы і паэмы» (1968).
У 1936 г. 3. Астапенка быў арыштаваны і асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі. Змірыцца з лёсам палітычнага вязня, так званага ворага народа, было не ў натуры 3. Астапенкі. У 1942 г. яму ўдалося ўцячы з лагера і прабрацца на фронт. Тут ён напісаў дзесяткі вершаў, апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў. Гэтыя творы — дзённік душы паэта і мужны летапіс жыцця яго пакалення. У гады вайны 3. Астапенка напісаў аповесць у вершах «Ганна», паэму «Два таварышы», баладу «Помста партызана», вершаваную нізку «Спаленая вёска» і сваю лепшую рэч: паэму «Эдэм». Творы 3. Астапенкі вылучаюцца майстэрствам будаваць сюжэт, багатай канкрэтыкай вобразаў, імкненнем да іх псіхалагічнай распрацоўкі.
Паэзія Змітрака Асталенкі — гэта сумленны і таленавіты дакумент мужнай чалавечай душы, што вынесла на сабе ўвесь драматызм і цяжар сваёй супярэчлівай эпохі, не зламалася, не страціла сябе.
Загінуў 3. Астапенка ў кастрычніку 1944 г. на адным з горных перавалаў Татраў.
НА ШЧАСЦЕ ПЕСЕНЬ
Прымі мяне ў свае абыймы, Непераможнае жыццё!
Рукамі дужымі, грубымі Расклаў я светлы свой касцёр.
На вогнішчы яго вясёлым Дрыжыць мільённы шумны смех — Аб чым прыснілі мае сёлы, Зямлёй натруджаны лямех.
Гняла пачварная прытуга У моры згадак і надзей. На шчасце песень, цвёрдасць духа Я не згубіў між дробных дзей.
Збярогшы песень белы статак, Прайду, як сон мае зямлі.
Пакіну іншым сотні згадак, Як тыя, што да нас прайшлі.
Начэй не сплю ў глухую бессань
3 усімі разам і за ўсіх.
А сэрца ў тым жа ладзе б’ецца, Як б’ецца ў сяброў маіх.
Спакойна будучыню стрэнем, Ва ўсіх якая уваччу .
Такім, як дыямент, як крэмень, Сягоннячы я быць хачу.
Я буду першым з самых першых —
I сынам сонечнага дню, Аддаўшы краю ў шчырых вершах Сваю сумленную данню.
ЛЕС
Зноў ты, лес!.. Дыхнуў і будзіш сілы... Зноў шумяць дубовыя лісты, Лёг таемна змрок зялёна-сіні На твае вяршыні і кусты.
Сцежка, пратаптаная звярамі, Цягне ў нязведаны паход.
На траве — вясёлкавыя плямы Сонца і расквечаных лістот.
Радасна і шумна лес ракоча...
Ен — не мне, я знаю, што не мне...
Кожная галінка і лісточак Ладзіць гімны проспе* і вясне.
У гэтым шуме — радасць і прыгожасць, Лес шуміць, і шастаюць лісты.
Ногі дзеразою мне трыножаць
Нізкія пукатыя кусты.
Я блукаю... Сцежку загубіў я...
Ўсюды лес... Навокал звон лісця.
Хіляцца з насмешкаю рабіны, Ясені ад смеху шалясцяць.
Ціха йду. Шумяць-звіняць асіны, У траве звярыныя сляды.
Зноў ты, лес! Дыхнуў і будзіш сілы, I шумяць дубовыя лісты.
* * *
Высокі дом, шчаслівы дом, Рукой сумленнай майстра зроблен. 3 высокіх яблынь звоняць кроплі Увечар за яго вакном.
Пасля дажджу такая радасць Прайсці проставалосы сад.
Няспынна пахне палісад, I спеюць агуркі на градах.
Я зноў прыйшоў у гэты дом.
Тут будзе спын маім шуканням. Навала шумная з дажджом Над ім заціхла на змярканні.
Нікога ў ім цяпер няма, Нікога й не было, прызнацца.
Супольнікаў сваіх па працы Я зроду жаднага не маў.
Яны прайшлі, як шум дажджу,—
3 тым разышоўся, той — памершы... Я зноў сам-насам тут хаджу, Выношваючы ў думках вершы.
Увечары, калі ў сад Ўрываецца наземны вецер,— Пішу на той жа самы лад Пад лопат яблынькава вецця.
3 героямі маіх паэм
Цяпер ніколі я не ладжу...
Яны супроць адменных тэм... ...Ўвесь повен сад глухога плачу.
Дажджу свінцовых кропляў... Вось
Я зноў адзін з сабой сам-насам. Самота нелюдская скрозь, Ажно задумаешся часам.
Глыбокай ноччу нада мной, Здаецца, нехта ў белым стане...
Сад пахне шалаю вясной, I белы месяц на паркане.
Магчыма, гэта зноўку тая — Ў звычайныя прыйшла часы, I гладзіць ціха валасы, I тое, што пісаў,— чытае.
Я зноў спакойны. Нада мной Той самы свет, якім быў зроблен. Сад пахне даўняю вясной, Ўсе дрэвы ў шуме звонкіх кропляў.
Даволі позна. Усе ўжо спяць.
I я ізноўку ў сваіх вершах He адступаю ні на пядзь Ад светлых дум маіх найпершых.
Да позняй ночы прахаджу, Наскрозь запоўнены, шчаслівы...
Усё ідзе, як шум дажджу, Як светлых вёснаў цёплы лівень.
* * *
Добры дзень, мая красуня, Беларуская зіма...
Ля дарог бялеюць пуні
I стаяць кляны тарчма.
На абветраным прасторы Снег праносіцца ў імглу...
I шапоча, і гаворыць,
I нямее на шляху.