Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
I толькі сніцца мне азёраў гладзь ды недаслуханы напеў калосся.
Яшчэ зямля ў зяленіве жыве і сонцам жнівеньскім яшчэ сагрэта, ды бачу я па смуглай сіняве — канчаецца раптоўна лета.
ДОМІК У МІНСКУ
Драўляны дом, блакітны дом! Маіх найлепшых мар прытулак! Ці так жа ўсё сваім акном глядзіш на вузенькі завулак?
Ці шчасцем ты сваім багат, ці шашаль сцены твае губіць? Ці так жа ўсё зялёны сад тваю ідылію галубіць?
Скажы ты мне, скажы ты мне, дзе зараз тая, што начамі малілася сваёй вясне — такая... з сінімі вачамі?
Ці ёй цяпер, як і тады, ад нечага ўсё сумна, цяжка? Як пражывае малады свой век прыгожая манашка?
Што з ёй цяпер? Свой ціхі сум яна ў вачох па мне ці носіць? Гаротнасць цяжкіх яе дум каго развеяць яна просіць?
Драўляны дом, пястуй свой сон, гадуй у садзе свой спачынак! Ты мар найлепшых пантэон, адзіны дум маіх прыпынак.
ЛЕАНІД ГАЎРЫЛАЎ (1918—1941)
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў нарадзіўся ў вёсцы Бердаж на Гомельшчыне. Бацька яго працаваў сезонным рабочым. Сям'я вельмі часта пераязджала з месца на месца. I толькі перад самай вайной Гаўрылавы асталяваліся на жыхарства на торфазаводзе «Давыдаўка» каля Гомеля.
Вучыўся Леанід вельмі добра і старанна. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, ён паступіў на вучобу ў Мінскі белпедтэхнікум, а потым у Інстытут народнай гаспадаркі. У 30-я гг. пачынаецца яго літаратурная дзейнасць. Вершы
Леаніда Гаўрылава друкаваліся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда» і «Літаратура і мастацтва». Літаратурная справа захапіла маладога паэта, таму ён пераходзіць вучыцца на літаратурны факультэт Гомельскага педінстытута, які заканчвае ў 1940 г. Пасля чаго Леанід Гаўрылаў прызываецца ў армію і служыць на граніцы ў танкавых войсках механікам-вадзіцелем.
Заўчасная смерць не дала паэту на ўсю моц разгарнуць паэтычныя крылы. Акрамя таго, большасць яго твораў загінула ў рукапісах у гады вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Выйшаў у свет толькі адзіны зборнік вершаў Л. Гаўрылава «Вернасць» (1961), калі яго ўжо не было ў жывых. Зборнік быў складзены дзякуючы маці паэта, якая ў гады ліхалецця здолела зберагчы творы свайго сына.
МАЛАДЗІК
Спавіты тугою
У пасмах журбы Сухі маладзік На галінах вярбы Павіс над гарою, А потым і знік.
Журылася матка, Туманіўся зрок, I зоры слязамі Мігцелі здалёк, Шаптаў ёй здагадку Шырокі разліў:
— Шмат хваль уцякае, Іх чуе вярба, He ведае іх
Hi вайна, ні журба, Ім смех нецікавы, I плач не для іх.
Шмат хваль уцякае Ў прасторную сінь, Іх толькі адных Папытаеш:
— Дзе сын?..
Ды доля цяжкая, Ці ж скажуць яны?
* * *
Запахнуць ноччу духавітай травы, Лагоднасцю павее ад ракі,— I блізкае становіцца яскравым, Хвалюючым, кранаючым такім.
Бляск месяца, і вішань белых цені, I пустацвет гарбузны на плятнях Снуюць запеў, і лёгкім летуценнем Спавіта песня аб цвітучых днях.
У водары палёў плыве здалёку Узрушаны і жвавы вобраз твой, Плыве спакоем зорак яснавокіх Над вішнямі, над хатай, над травой.
Чаму ж усё сама ты не прыходзіш На бераг мой, дзе лодкі чарадой Калышуцца, дзе нізка над вадой Каліны сняць каханне на выгодзе?
Я жду цябе, паніклыя туманы Па цёплай разаслаліся вадзе, Дзесь плюхнуў сом, і качкі крык стрыманы Успалашыў сон дзеркача ў лазе.
Бяскрайнія шумлівыя прасторы Шмат выткалі квяцістых пуцявін.
I як мне разгадаць тут, па каторай Ты пройдзеш між узгоркаў і нізін?
Мы ў човен сядзем, плёскатам вясла Маладзіка разломім палавіну, Каб лётам смелым, лётам сакаліным Дужэла песня, спела і расла.
ПАЭТУ
У пошуках слоў глыбіні пачуццёвай, Каб выказаць шчырыя думкі свае,—
Я часта хвалююся ў віры жыццёвым, А поўнасці цэльнай ніяк нестае.
I зараз я слоў не знайду ў хваляванні, Сказаць вам ад сэрца, па-простаму так, Каб вы адчувалі маё прывітанне, Як вашу спагаду шануе юнак.
Мо я не паэт,— хараством славасека He ўмею за выдумкай плюшчыць павек.
Я бачу ў паэце, у вас, чалавека
I хочу сказаць гэта як чалавек.
Прабачце нязграбнасці гэтага верша
(Пяру маладых уласцівы яны), Радкі мае —
кволыя водпрыскі першай, Зялёнай маёй
паэтычнай вясны.
Мне помніцца першая наша сустрэча.
А гэта зусім так нядаўна было.
Я гэтак наіўна
і так недарэчы Прыехаў сюды, занядбаўшы сяло.
I ваша адна
чалавечая чуласць Жывіла, вяла, акрыляла мяне!
Пагэтаму зараз
так шчыра хачу я Узнесці яе
за вясну
па вясне!
АЛЯКСЕЙ КОРШАК (1920—1945)
Аляксей Ігнатазіч Коршак нарадзіўся на Случчыне, у вёсцы Вуглы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Коршак пачаў пісаць вершы яшчэ ў дзесяцігодцы, яго першыя вершы былі змешчаны ў газеце «Літаратура і мастацтва».
У 1938 г. ён паступае на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута імя Максіма Горкага, дзе вучыцца тры гады. Будучы ў інстытуце, Аляксей многа працуе над сабой, захапляецца мовай, літаратурай і іншымі навукамі. Студэнты жартаўліва называлі свайго сябра «хадзячай энцыклапедыяй». Доўгі час ён рэдагаваў літаратурны часопіс інстытута. Аляксей меў цудоўны характар, празрыстую душу. Ен наскрозь свяціўся нейкай незвычайнай дабрынёй, быў вельмі шчырым у адносінах да сяброў, разумным і простым чалавекам. Ен быў завадатарам літаратурных вечароў, якія заўсёды праходзілі ажыўлена і цікава.
Вершы А. Коршака вызначаюцца асаблівым шчырым лірызмам, сардэчнай цеплынёй. Гэта творы пра вялікае сяброўства, студэнцкае жыццё, юнацкія пачуцці, красу маладосці. Аляксей Коршак па складу свайго паэтычнага таленту быў найбольш блізкі Максіму Багдановічу, у яго ён вучыўся майстэрству, яму прысвяціў адзін з лепшых сваіх вершаў.
У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Коршак быў разведчыкам, але малады паэт не спыняў творчай працы. Цяжкія выпрабаванні, суровыя абставіны баявога жыцця для маладога паэта з'явіліся крыніцай творчага росту.
Загінуў Аляксей Коршак ва Усходняй Прусіі.
Малады паэт пакінуў невялікую спадчыну — асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). Асабісты зборнік паэта выйшаў у 1963 г.— «Апаленыя пялёсткі». Талент
Аляксея Коршака, на жаль, не паспеў расквітнець. У творах паэта выяўляецца высакародная душа маладога чалавека нашай эпохі.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Б’ецца мора аб бераг дзікае, Пер’е пены губляе скрозь.
Зноў з тугою, як свет, вялікаю Ен прыйшоў сюды з краю кроз*.
Кіпарысы вакол, як волаты.
Вецер гне іх і не сагне.
Кінься ўдалеч і стрэнеш волю ты Ці на хвалях, ці мо на дне.
Блудзіць погляд жывымі далямі...
Што там бліснула на скале?
Белы ветразь мільгнуў між хвалямі I у пеннай растаў імгле.
Можа, гэта Страціму-лебедзю Расставанне з жыццём прыйшло?
Ці патала ў сухотах з’едзенай Маладосці твае крыло?
3 дарагімі юнацтва рысамі Адыходзіць яна без слёз... Вузкаплечымі кіпарысамі, Здэцца, свет тут увесь зарос.
А далёка, дзе край азёрамі Заглядзеўся у неба сінь, Ночы сыплюць густымі зорамі, Ветры сцелюць лісцё асін.
Скарга, лепшую долю хвалячы, Высцілае прастораў гладзь.
Трэба, трэба у тыя далечы Песню славы, як гром, паслаць.
Б’ецца мора аб бераг дзікае, Дык тугу ад сябе гані, Хай палаюць ярчэй вялікія Залатыя жыцця агні.
Несучы у душы ўзрушанай Мора сіняга грозны гнеў, Ен прыбег у пакой аглушаны, Ен за столік з паперай сеў.
I калі ён, ад кашлю стомлены, Адышоў ад гарачых слоў, На паперы гарэлі полымем Палкі верш і жывая кроў.
ЖУРАВІНЫ
Тут зара, як хустка, палыхала, Воблакам барвовым плыў усход.
Як упала ў возера — прапала, Патанула ў глыбі сонных вод.
Дзень высокі ўстаў на пуцявінах, Толькі засталіся ў бары
Спелыя, як ранак, журавіны — Кроплі патануўшае зары.
ВЕЧАР
Белы месяц локцем на сасну Абапёрся й думае аб нечым.
На руках калышучы вясну, У прасторах марыць шэры вечар.
Белакрылых зорак сотні стай Паплылі павольна над крыніцай.
Абступіў раку высокі гай, Хоча срэбнай свежасці напіцца.
Цішыня бязмоўная плыве, Апускаецца ў кустах ракіты.
Сук бярозы, падаючы, рве На кускі рачныя аксаміты.
Часам птушка спуджана ўзляціць Над густою роснай асакою.
Хараства другога не знайсці, Тону ў шчасці гэтым з галавою.
ЛАСТАЎКА
Простае, звычайнае здарэнне.
Думы ж! Паспрабуй іх супыні.
3 поўным песень радасных бярэмем Ластаўка мільгнула ў вышыні.
Погляд твой сачыў за ёй: стралою Жвава праімчалася яна.
Села на вяршку кудлатай хвоі, Вырасшай ля самага акна.
Ціха пасядзела. Спачывання Доўга не сцярпела. Ў вышыню Успырхнула і ў сінім акіяне Песні панясла насустрач дню.
Шчасная, ў паветраных абшарах Весела купалася яна.
Потым знікла ў небе, нібы мара,— Сіняя ўтапіла вышыня.
Знікнула... Ты поглядам за ёю Доўга ў далі ясныя плыла.
Сэрца агарнулася тугою Лёгкаю, як майская імгла.
Мілага, напэўна, вобраз любы Дум паклікаў сонечных палёт...
Дзе ён, чарнавокі, чарначубы, Сёння свой кіруе самалёт?
Мо над сенажаццю ці шырокім Морам зелянеючай тайгі...
Як ляціць ён — нізка ці высока, Сумны ці вясёлы, дарагі?
Пэўна, шлях любімаму далёкі, Гэткі, як і ў радасным жыцці, Хутка ці няхутка чарнавокі Любую пабачыць прыляціць?
Простае, звычайнае здарэнне: Ластаўка мільгнула — і ўсяго.
Колькі ж незвычайных летуценняў, Клопатаў і думак — ад таго.
У ЛЕСЕ
Лізне агонь чырвоным языком У твар імглу, і тая ўбок адходзіць, I падыходзіць зноў яна. Кругом Аб нечым шэпча, нейкі шорах водзіць.
Маўкліва сосны мараць навакол, На медзі іх камлёў святло і цені.
I адзінокі дуб ўпёрся ў дол
Упаў прад ім ядловец на калені.
Глядзяцца зоры зверху ў гэты лес.
О, як забыць пра гэтую хвіліну: Шчарбаты месяц вышай лез і лез I зачапіўся краем за хваіну.
I скрозь спакойна. Скрозь тут ціш і ціш — У травах росных і ў празрыстых зорах.
Яна паўзе ад хвой да ног маіх, Глынае кожны гук і кожны шорах.
I я, што ў песнях славіў гоман той, Шукаў уцехі ў гуле, ў воч ірдзеннях, Сяджу ўначы і п’ю ўначы спакой 1 зорак ясных зорнае натхненне.
СЛ ОЎ Н1 к
абжэнь — абгані
аблбнь — заліўны луг
асвір — журавель калодзежа
башта — вежа
брбсня — плесня
бурнбс — традыцыйная верхняя вопратка з даматканага сукна
бусайла — п’яніца, гуляка
валатбўка — высокае пясчанае месца
віціна — дубец
выпруціцца — памерці
габдзюр — кіпцюр
гарнец — мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра
гігёль — хвошч
гнўшка — накрыўка
гонцы (гбні) — старая мера ворнай зямлі ад 50 да 100 м