Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
В. Таўлай пачаў друкавацца вельмі рана — у 1928 г., але толькі у 1947 г. выйшаў яго першы зборнік «Выбранае», які вызначаецца высокай паэтычнай узнёсласцю і цэласнасцю. Прызнанне Таўлая, як і многіх іншых таленавітых паэтаў, прыйшло пасля яго смерці. Потым былі выдадзены і такія зборнікі паэта: «Выбраныя творы» (1951, 1958), «Вершы і паэмы» (1955), «Творы» (1961), «Выбраныя вершы і паэмы» (1967).
Валянцін Таўлай плённа працаваў і як перакладчык. Ен перакладаў творы А. Міцкевіча, I. Крылова і інш. Пісаў таксама літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы і Я. Брыля) і публіцыстычныя артыкулы.
СКАВАНЫ БУНТАР
Навокал ціш... Звініць ланцуг шнура...
Гарачым тварам я да крат прынік...
Таемна скрозь... А тамака — за мурам — гучаць шагі — то ходзіць вартаўнік...
Я — малады!
Хачу п’янець прасторам і араматы траўкі раскошна удыхаць, хачу лунаць арлом
над полем і над борам, хачу кахаць!
Прастору!
Волі мне!
Гэй — месца для разгону!
Я болей не магу гібець ў астрожным сне. Тыраны!
Бойцеся бунтарскага праклёну: праклён скаванага мільёны ўскалыхне.
ЛУКІШСКІЯ ВЕРШЫ
Калі наспее ў сэрцы гром і задрыжаць Лукішкі — пішу я вершы не пяром, не ў запісную кніжку.
Тут і агрызак алаўка недатыкальней табу, а знойдуць — аднаго чакай: за ўсё адкажуць скабы!..
Але нашто душой крывіць?
Знайсці — не іх рукамі: я верш пад ззянне бліскавіц запісваю у памяць.
Няхай вісіць загад-пятля і суліць карцэр, голад...
Спалі маланка вас датла, халодныя назолы!
Я сам і пасядзець магу, а вершам — часу шкода: шумець ім трэба на сцягу і калыхаць паходы.
Глядзі ў ваўчок як дзень, так ноч — не ўбачыш, чорт зіркаты, што я заўзята і даўно пілую вершам краты.
БАЦЬКУ
Зноў цябе, мой родны, сустракаю за маўклівай брамаю турмы. He такая то сустрэча, не такая, пра якую летуцелі мы!..
Слова шчырае на вуснах вяне — ўсё чужыя вушы на віду...
Толькі вочы свецяцца вітаннем, толькі сэрцы гутарку вядуць.
Ціхі сум апаў табе на вочы, выглядае з іх і любасць, і дакор, быццам кажаш: «Сыне, мой сыночак, ну калі ж ты выйдзеш на прастор?
Вось каторая вясна ўжо будзе прыбіраць, аквечваць наш садок! Гэты мур вясну ізноў астудзіць, замарозіць у карэнні сок...»
Ах, мой любы! Хто ж тугі не знае? — I ў турме яна разносіць боль...
Толькі ноччу на пасцель, хоць з краю, сесці пані гэтакай дазволь.
Мы яе, праклятую, ўсё гонім, каб не путала ні думкі, ні крыла, і яснеем, калі ў холадзе далоні пачынаюць заціскацца і палаць.
He ў адным мільёне рук заўзятых, да крыві заціснутых, ізноў спее сіла нашае расплаты з катамі, праклятымі даўно.
Прыйдзе час — абваліцца пад ломам гэты мур падточаны, стары і на першым сонечным праломе абмяняюцца слязой сябры.
Пот абцёршы, выйдзем, хто не згінуў, п’яныя ад полымя, ў крыві.
Толькі ты, мой родны, мой адзіны, да хвіліны гэтай дажыві.
АБ MA1X ВЕРШАХ
Маякоўскі па-сяброўску радзіў не збываць адразу верша з рук: напісаў — замкні яго ў шуфлядзе, як адлежыцца — судзі, здавай у друк.
He забыцца добрае парады, колькі мог, і пан мне «дапамог», замыкаючы замест шуфляды з вершамі і аўтара ў астрог.
Праўда, іх судзілі — не затоіш — і шпікі, якога ні вазьмі, кожны прысягаў на крыж за тое, што не вершы гэта — дынаміт.
Пракурор праз кодэкса артыкул углядаўся ў кожны мой радок, нават пальцам асцярожна тыкаў і ацэньваў: за радок — гадок.
Адсылаў ізноў ляжаць на нары, шліфаваць і вершы, і бакі і аб друку час ад часу марыць: жыў на свеце Скарына такі...
Наляжаліся — аж скабы забалелі вершам, аўтару, народу-чытачу.
Вершы многія ад гэтага ссівелі, многіх — і зусім не далічу...
Толькі аднаго адкінуць нельга: шліфаваў радок, як сталь звяна;
ланцугі тады на мне звінелі,— можа, й вершы ад таго звіняць.
* * *
Гэта ўсё — знаёмыя шляхі. Аглянешся — затанулі ўдалеч.
На адных — палын расце глухі, на другія — зоры ападаюць.
Пры юнацтве, што здалёк звініць, і арлы садзіліся ахвоча, часам — каб да лёту заманіць, часам — каб выдзёўбваць вочы.
Але мы, ўлюбіўшыся насмерць у шляхі, пракладзеныя ў заўтра, навучылі песню разумець, што ў змаганні і загінуць варта.
Вокам на шляхі куды ні кінь,— тлеюць косці звестуноў прадвесня і ляжаць жалобныя вянкі анямелых з болю верных песень.
He даклічацца ніякая вясна,— голас расплывецца ў чыстым полі, не збудзіўшы стомленага сна змагароў, загінуўшых за волю.
Але хай высокі маладняк боль магіл кране карэннем шчырым,— і насустрач заўтрашняга дня нашы песні зазвіняць з-пад жвіру.
МІНУЎ АСТРОЖНЫ ДЗЕНЬ
1. Вечар
Апаў паволі цень, паволі гоман сціх: мінуў астрожны дзень, як многа дзён другіх.
Вячэраць я не мог, вячэра — слоў шкада: казалі, што гарох, далі — адна вада.
Пасля прыйшлі жадаць спакойнае начы: лічыць і замыкаць на ўсе замкі, ключы.
Мінуў астрожны дзень, як многа дзён другіх, а колькі ж праміне яшчэ дзянькоў такіх?
2. Трызна
Сплыве змрок з-за крат атрутай на душу... He на вясёлы лад я гэты верш пішу.
Жалоба цень кладзе на верша тонкі стан: яшчэ адзін мой дзень сканаў, як арыштант.
Стаю ля смерці дня — ля братняе труны: і доля ў нас — адна, і крыўды ў нас — адны...
Саджуся я ў журбе за стол жалобны свой, і трызны па табе не спраўлю, браце мой.
ДА МОЛАДЗІ
Гэй ты, моладзь, гэй ты, моладзь, Лёс будучы краю!
Хто няшчасце можа здолець? Толькі ты! — я знаю.
Дык прымі ж ты лёс народу
Да смелага сэрца I здабудзь яму свабоду, He давай памерці.
Вызваль народ ад пакуты, Пей змагання песню, I ланцуг, якім мы скуты, Хутка, хутка трэсне!
МАСЕЙ СЯДНЁЎ (Нарадзіўся ў 1915 г.)
Масей (Майсей Ларывонавіч) Сяднёў нарадзіўся ў вёсцы Мокрае Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930—1932 гг.).
У 1933 г. паступіў на літаратурна-лінгвістыі'нае аддзяленне Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута, але на апошнім курсе (кастрычнік 1936 г.) быў арыштаваны. Высланы на Калыму, дзе адбыў 5 гадоў у лагерах.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны перавезены ў Мінск на перагляд справы, а ў час акупацыі апынуўся на волі. Жыў у вёсцы Мокрае.
У 1943 г. выехаў у Беласток, затым у Берлін. Спачатку жыў у Германіі, настаўнічаў у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе. У 1950 г. перасяліўся ў ЗША, выкладаў рускую мову ў адным з універсітэтаў штата Індыяна. У 1969—1983 гг. працаваў на радыёстанцыі «Свабода» (Мюнхен, ФРГ). Жыве ў горадзе Глен-Коў (ЗША).
3 першымі вершамі і апавяданнем выступіў у друку ў 1933 г. у перыядычных газетах і часопісах.
У час вайны ў Беластоку быў падрыхтаваны зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» (меўся выйсці ў Кёнігсбергу, але згарэў падчас пажару).
Аўтар кніг паэзіі «У акіяне начы» (Рэгенсдорф, 1946), «На край света» (Міхельсдорф, 1947), апавяданні (Рэгенсбург, 1947), «Ачышчэнне агнём» (Глен-Коў, Нью-Йорк, 1985) і раманаў «Раман Корзюк», «I той дзень надышоў».
Ім напісаны ўспаміны пра Янку Купалу і Якуба Коласа.
Усё найбольш значнае, што створана М. Сяднёвым, прысвечана Беларусі і сабрана ў кнізе «Ачышчэнне агнём».
Творы М. Сяднёва вабяць перш за ўсё нацыянальнымі, чыста беларускімі тэмамі, крынічнай мовай, высокімі пачуццямі, з'яднанымі тугой па Радзіме. Яго лірычны герой — сціплы, адкрыты чалавек, з па-сапраўднаму беларускім цярплівым характарам, безаглядна ўлюбёны ў далёкі, але дарагі і незабыўны край.
АДЗІНСТВА ХАРАСТВА
Свет разнастайны і багаты. Многа у ім і з’яў, і фарбаў, і прымет.
Але ў блісканні сонца агнявога адзінствам хараства чаруе свет.
Растуць зялёным морам травы, пасля дажджоў такая цішыня!
I сонца вогненная слава нясе ў руках паходню дня.
Як мудрасць звечная стагоддзяў, яго нам асвятляе шлях.
Зажмурыш вочы на выгодзе — і свет звініць тады ў вушах.
Зямля імчыць. I ные цела. 3 зямлёй плывеш у забыцці. Мая душа яшчэ не мела такога шчасця у жыцці.
Нібы радзіўся зноў ты. Яснасць, і глыбіня нябёс, і пышны цвет. Гатоў ад радасці рукамі ўспляснуць— адзінствам хараства так вабіць свет.
сосны
Са ўсіх сіл намагаліся сосны шумець — мне хацелі паведаць быліну вякоў.
Я маўкліва стаяў, я хацеў зразумець іх даўгую аповесць без слоў.
Сосны веццем ківалі, вяршыняй траслі
і скідалі кару, нібы медзь.
Я ж маўкліва стаяў — чалавек на зямлі,— іхнай мовы ніяк я не мог зразумець.
Сосны дыхалі цяжка асілкам-камлём, пашчапацца на трэскі хацелі яны: не знаёмы мы з іхнім стагоднім жыццём,— спіць быліна сівой старыны.
У ДАРОЗЕ
Падае снег апаўночы, ліпне на голлі ялін.
Дрэмле маўклівая змрочнасць ціхіх далін.
Падае снег. Пасцілае ночцы пасцель на начлег.
Белае поле без краю — снег і снег.
Поўніцца радасцяй сэрца, шчасцем нязнаных уцех. Што гэты снег!
Мне здаецца — тае ад сэрца снег.
Сэрца маё весяліцца, б’ецца гарачы ў ім смех.
Сэрцу майму толькі сніцца белы апоўначы снег.
ЖЫЦЦЁ
Добра жыць на свеце бесклапотным і не мець ніякіх нудных спраў, выйсці ў поле, нахадзіцца, потым заваліцца ў зелеьь цёплых траў.
Сонцу ледзь зажмураныя вочы падстаўляць і чуць яго цяпло.
I тады і верыць нат не хочаш, што з душы зямное адплыло.
Цешышся сабою і ўсім светам, разамлеласць спешчаную п’еш. Мімаволі робішся паэтам, сам сабою наплывае верш.
...Светлае заносіць лёгкім дымам, дум няўтомных зноў снуецца ніць. Бесклапотным быць нам немагчыма, немагчыма на зямлі не жыць.
СНЕГАПАД
Развітаўся з табой назаўсёды як быццам я —
горда і смела У завулках завеямі злосна круціла зіма.
Да цябе я не йшоў, хоць і сэрца хацела,— я чакаў, покуль ты не паклічаш сама.
Цэлы тыдзень у хату маю ветры лютыя білі.
Кажны дзень я ішоў да цябе і вяртаўся назад.
Але раптам спакой лёг на цэлыя мілі, і уночы пачаўся лагодны, як пух, снегапад.
Раніцою было невымоўна ўсё бела.
Як размочаны цукар, сінявата-халодная гасла імгла. Чысціні дакрануцца нага нічыя не пасмела, толькі сцежка адна да парога твайго пралягла.
РАЗВІТАННЕ 3 ЛЕТАМ
Яшчэ зямля ў зяленіве жыве і сонцам жнівеньскім яшчэ сагрэта, ды бачу я па смуглай сіняве — канчаецца раптоўна лета.
Нішто да сонца так вясёла не імкне, і глыбіня нябёс ужо не тая...
Там, на радзіме, ціха без мяне апошнім цветам краскі адцвітаюць.
He давялося мне ў палёх пажыць, пачуць, як сок зямлі ўпіваюць травы. Злавіць, замёршы сэрцам, ніць яшчэ нязведанай праявы.
He давялося мне... Ды што казаць, мне шмат чаго ў жыцці не давялося.