Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
I пад ветру гучны посвіст Над сумётамі лагчын Пяць дарог сышліся ў ростань I пабеглі ўдалячынь.
3 аднаколерным абліччам, 3 гібкім выкрутам змяі Пабрысці з сабою клічуць У нязнаныя краі.
Палі белыя палотны На далёкія шляхі. Адзінота. Адзінота... I наўсцяж снягі, снягі...
Мару, думаю і шчыльна Прытуляюся да стрэх. У палёх нібы дзяўчына Рассыпае ціхі смех.
Паглядае з-за сумётаў Ля маўклівага сяла Казка-сон, што незваротна Адышла і адцвіла.
Мары, мары і лятункі!..
Гэта бродзіць-грае кроў...
Палкасць слоў і пацалункаў He вароціцца ізноў.
На аснежаным прасторы Ветры коцяцца ў імглу... Снег ляціць, і не гаворыць, I нямее на шляху.
Свежым сенам пахнуць пуні.
Мары, мары... ўсё хлусня! Добры дзень, мая красуня, Невыказная зіма!..
АЛЕСЬ ДУБРОВІЧ (1910—1942J
Алесь Дубровіч, сапраўднае імя Аляксей Рыгоравіч Рэдзька, нарадзіўся ў вёсцы Галубічы, што на Віцебшчыне.
Скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Алесь Дубровіч удзельнічаў у рэвалюцыйна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. У 1933 г. прымае ўдзел у першым нелегальным з'ездзе пісьменнікаў, які ўтварыў Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. У 1934 г. паэт быў арыштаваны і пасаджаны ў віленскую турму на Лукішках, дзе адбыў два гады. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) працаваў у сялянскіх камітэтах, выбіраўся старшынёй сельса-
вета. Быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку (1939). Перад Вялікай Айчыннай вайной працаваў у Віленскай раённай газеце. 3 пачатку вайны — падпольшчык.
Жыццё Алеся Дубровіча рана абарвалася: ён быў расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Што датычыць творчага шляху, то друкавацца Алесь Дубровіч лачаў з 1928 г. у газеце «Доля працы», а таксама ў перыядычных выданнях «Літаратурная старонка», «Беларускі летапіс», «Калоссе». Змяшчаў вершы ў турме на Лукішках — у рукапісным часопісе палітвязняў «Краты» пад псеўданімам Макар.
Паэзія Алеся Дубровіча ўслаўляе героіку змагання за свабоду роднага краю, сцвярджае багацце духоўнага свету беларускага народа. Яна арганічна спалучае публіцыстычны пафас і мяккі лірызм. «У асобе Алеся Дубровіча наша паэзія страціла паэта значных магчымасцей»,— так пісаў у артыкуле пра яго творчасць паэт Валянцін Таўлай.
Нізкі яго вершаў змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
МЫ
Мы — скрыўджаных няпраўдай струны, Адным распалёны агнём.
Мы гімн пакуце граем сумны
I славу барацьбе пяём.
Натхненне наша у змаганні За шчасце новага жыцця, Мы летуцім аб светлым ранні, I шмат у песнях пачуцця.
Мы сэрцам полымным і чыстым Асвецім шлях сябрам другім, I верым — песняй урачыстай Мы перамозе зложым гімн.
КІНУ СВАЕ ДУМЫ
Кіну свае думы жураўліным лётам — Хай лятуць да сонца, у далёкі край.
Сам пайду і сяду пад лазовым плотам
I пра тое сонца буду ціха граць.
1 хоць скасцянеюць пальцы на марозе, He пакіну кратаць залацістых струн, Хай зімой завеі выюць на дарозе Ці ў барах сасновых плачуць, як лясун.
А як пашарэе белы снег пад плотам — Падкручу ў цымбалах кожную струну I на ўсіх, залітых ранняй пазалотай, Я зайграю з ветрам маладым вясну.
I па хатах людзі вечарам лучынным Пра вясну, пра сонца будуць гаварыць; Выйдуць на узгоркі з туманоў лагчынных, Каб вясеннім сонцам грудзі апаліць.
Дык ляціце ж, думы, жураўліным лётам, Каб хутчэй сустрэцца з сонцам і з вясной! Я іграць не кіну пад лазовым плотам, Рукі не самлеюць, воч не сплюшчу сном!
ВОСЕНЬ
Ў небе ў’ецца хмарамі восень непагодная, туманом, імшарамі
сцелецца галодная.
3 ветрам, расшалелая, цешыцца свабодаю, лісце пажаўцелае
ліжа, як галодная.
Але мне дарэмна ты церушыш мак роспачы — ветрык думак росквіты
не затопча поўначчу.
Я надзеі променем
ў дні вясенне-зорныя распалю іх полымем, бурна-непакорныя.
Веру, што гарт выкуем барацьбой штодзённаю, з праўдаю вялікаю
зможам ноч асеннюю.
ЯНКА ЧАБОР (1911—1943)
Янка Чабор (Іван Сцяпанавіч ГІатаповіч) нарадзіўся ў вёсцы Рачканы, што непадалёку ад Ляхавіч. Пасля заканчэння Віленскай беларускай гімназіі паступіў вучыцца ў Віленскі універсітэт. Разам з В. Таўлаем, П. Пестракам, А. Дубровічам і інш. быў ініцыятарам стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў у Вільні.
Жыццё Янкі Чабора было вельмі насычаным — акрамя публікацый у «Беларускай газеце», ён рэдагаваў часопіс «Літаратурная старонка», быў арганізатарам кааператыўнага руху ў вёсках Заходняй Беларусі, вёў значную культурна-асветніцкую работу. У 1934 г. быў асуджаны ўладамі Польшчы на 5 гадоў турэмнага зняволення як арганізатар Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Вершы, напісаныя Я. Чаборам, носяць маральна-выхаваўчы, павучальны, іншы раз — публіцыстычны характар. Яго вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Ростані волі».
* * *
Гэй, арліна мая сіла, Ты ўзнімі мяне увысь. Над маёй старонкай мілай Ты крыламі размахнісь.
Заспяваю песню люду, Каб пакінуў ён цярпець. Заклікаці моцна буду, Што даволі ўжо галець.
Буду клікаць люд рабочы 3 хатаў, вёсак, гарадоў, Каб скідалі цемру ночы, Што лягла ў цягу гадоў.
Каб жыццё стварылі самі, Каб збіраліся ў паход.
— Гэй, язнаю.лопнуцьтамы, Зварухнецца наш народ!
Пойдзе рэчышчам ён новым Да дабра усіх людзей, Створыць розумам здаровым Дабро людскасці усёй!
ЮЛІ ТАЎБІН (1911—1937)
Сапраўднае імя паэта — Юлій Абрамавіч Юдаль. Нарадзіўся ў г. Астрагожск Варонежскай вобласці ў сям'і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў, дзе вучыўся ў сямігодцы. Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, потым Беларускі дзяржуніверсітэт. У 1933 г. быў беспадстаўна прыгавораны да двух гадоў высылкі на Урал. Жыў у Цюмені.
Першыя вершы Ю. Таўбіна з'явіліся на старонках часопіса «Маладняк Калініншчыны» ў 1926 г. А ў 1930 г. выйшаў яго першы зборнік «Агні». Неўзабаве ўбачылі свет і іншыя яго зборнікі: «Каб жыць, спяваць і не старэць» (1931), «Тры паэмы» (1931), «Мая другая кніга» (1932), паэма «Таўрыда», пасля смерці «Выбраныя вершы» (1957) і «Вершы» (1969).
Пачатак 30-х гг.— перыяд, калі розныя беларускія паэты звярталіся да жанру публіцыстычнай лірыкі, і Ю. Таўбін — адзін з актыўнейшых у гэты час беларускіх паэтаў-публіцыстаў («Знаёмства чатырох», «Каляндар»).
У час знаходжання ў Сібіры Ю. Таўбін вывучаў англійскую мову, шмат перакладаў з яе. Частка яго перакладаў змешчана ў «Анталогіі новай англійскай паэзіі» (1937). Перакладаў і з іншых моў.
У 1937 г. Ю. Таўбін быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны толькі пасля смерці, у 1956 г.
ВЯСНА
Вясна!.. За акенцам вясна...
Ахлынулі цяжкія думы, I зноў заклікае яна Вясёлым і ўзрушаным шумам.
Вясна!.. Маладая вясна!..
На вуснах — жывая усмешка...
Цяпер бы блукаць да відна Ў лясах незнаёмаю сцежкай.
Цяпер бы ў палях заспяваць Пра сіні Дунай і атаву...
Вітаць пералётную раць, Як павадак змые заставы...
Дзень добры, мая старана!..
3 вясёлай і шчырай вясною!.. Вясна... За акенцам вясна, I ўсё веснавое са мною.
* * *
Панарама лясоў і балот, Краявіды імшыстых нізін...
I на Захад, на Поўнач, на Ўсход — Я ды край мой — адзін на адзін.
Будзь здароў!..
Пакахай і пястуй У абдымках ліпнёвых начэй... Чуеш сэрца ўстрывожаны стук, Бачыш палкасць гарачых вачэй...
Я прыйшоў ад каменных будоў, Ад асфальтавых сцежак і троп, Я прынёс табе шчырасць-любоў I ў напевах — жалезны настрой.
Я прыйшоў на прасторы палос Палюбіць і сказаць, што я сын Родных сэрцу лясоў і балот, Краявідаў імшыстых нізін.
* * *
Люблю я край, дзе вечары Ў далёкім небе сцелюць столкі I промні ранішняй зары Вітаюць юныя пасёлкі.
Там дымнай заніззю палі He будуць звіты і затканы, Там буры-ветры размялі Сляды забытага кургана.
Цвітуць сады... Сінее высь...
Бруіцца зорнае насенне... Як добра будзе тут калісь Зарыцца з галавою ў сене!
Ці пад няўпынны зорны бег У неабсяжным сінім глянцы Раскласці вогнішчы-начлег Ля стромкіх сосен на палянцы.
Калоссяў спелых сумны звон Супыняць людзі, бы асілкі, I прынясуць ім буйны плён Зубцамі жорсткімі касілкі.
А потым прыйдзе лістапад,— I восень смуглая угледзіць, Як будзе вецер лашчыць сад I граць на яблынькавай медзі.
Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — «Беларусь» Надалі назву продкі нашы.
ВАЛЯНЦІН ТАЎЛАЙ (1914—1947)
Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся ў Баранавічах у сям'і чыгуначных тэлеграфістаў. Дзяцінства паэта прайшло ў в. Рудаўка Слонімскага раёна, куды сям'я пераехала пасля звальнення бацькі польскімі ўладамі як «неблаганадзейнага». У 1927 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, але ў 1929 г. за ўдзел у студэнцкай забастоўцы супраць фашызацыі гімназіі быў выключаны і прымусова дастаўлены на вёску. В. Таўлай вёў у Рудаўцы падпольную работу, за што ў канцы 1929 г. быў арыштаваны і заключаны ў турму, у якой прасядзеў амаль год.
Па рэкамендацыі Віленскага акружкома камсамола ў кастрычніку 1930 г. Валянцін Таўлай накіраваны ЦК КПЗБ у БССР. 3 1930 г. па 1932 г. паэт жыў у Мінску, працаваў у газеце «Звязда», вучыўся на вячэрнім курсе газетнага аддзялення літфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Друкаваўся ў часопісах і газетах. У 1932 г. В. Таўлай адкліканы ЦК КПЗБ на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь, дзе ён працуе рэдактарам «Беларускай газеты» (у Вільні), рыхтуе да друку першы літаратурны часопіс «Літаратурная старонка». Літаратурныя
псеўданімы паэта — Янка Дванаццаты, Паўлюк Сірата, В. Тарскі.
У 1934 г. Таўлай быў зноў арыштаваны — пасля двух з паловай гадоў следства ён быў прыгавораны да васьмі гадоў турмы. Знаходзячыся ў няволі, быў арганізатарам і членам рэдкалегіі літаратурнага штомесячніка камеры палітвязняў віленскай турмы Лукішкі пад назвай «Краты», які выдаваўся толькі ў рукапісе.
22 верасня 1939 г. палітычных вязняў у гродзенскай турме вызваліла Чырвоная Армія. 3 гэтага часу і да пачатку вайны В. Таўлай жыў у г. Лідзе, дзе працаваў літработнікам гарадской газеты «Уперад», друкаваўся ў розных газетах і часопісах.
У час вайны В. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада ў былой Баранавіцкай вобласці, разведчыкам спецгрупы «Буравеснік».
Пасля вызвалення Беларусі працаваў адказным сакратаром навагрудскай раённай газеты «Звязда», а з 1945 па 1947 г.— старшым навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску.