Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Веру, не змарозяць краты і каменні Сэрца, што так верыць у праўду і дабро.
* * *
Я не буду грудзьмі надрывацца, Што юнацтва праводжу ў турме: Яшчэ воля ўсміхнецца і мне, Яшчэ гімн я злажу і вясне, Яшчэ буду і жыць і змагацца — He ў турме, не ў турме!
Цяжкі сон Беларускай старонкі Уцячэ на лясы і бары.
Разнясецца жалейкі тон звонкі, Запяюць дудары-песняры.
Дзірваноў неараныя гоні Будзе трактар жалезны лупіць, Аўтабусамі зменяцца коні, У раскошных жытах край патоне,— Дык ці ж варта журыцца і ныць?
На падвалінах моцных граніту Стане новага ладу харом.
Будзе поўна прастору-блакіту Пралетарскім стварцом-дударом!
A ХТО Ў ПОЛІ?..
А хто ў полі рана пагукае, А хто поле рана абуджае? Во ці лебедзі, во ці сокалы Абудзілі прастор, даль шырокую? Ці аўсы-жыты спелым коласам Так гудуць-шумяць людскім голасам? Ці бароў густых задуменны шум На палі-плугі ды навеяў сум?
Ой, не лебедзі, ой, не сокалы, He бароў густых задуменны шум — Абудзілі прастор, даль глыбокую I навеялі на краіну сум.
За высокі мур, з цэглы складзены, За жалезныя перакладзіны —
Павялі сыноў —льецца ціхі стогн — Мчыцца ціхі стогн з па-за крат-акон.
He шуміць там бор ды не шастае, He відаць з акон сонца яснага, He шуміць жытцо спелым коласам, He пяе жняя поўным голасам.
He бадыль сухі к долу хіліцца, Аб асфальт-сцяну б’е патыліцай. Бы падрэзаны ды касой чарот, Смягне там ратай малады з сухот...
Ой, не чуць яму слоў пяшчотлівых, Ой, не сніці сноў бесклапотлівых. Дзе глядзяць цяпер вочы ясныя? Дзе падзелася доля шчасная?
Дзе гамоніць ноч ды з сасонкамі, Дзе бурляць, не спяць хвалі Нёмана Ў ночы летнія, ночы цёмныя?
АЛЕСЬ ЗВОНАК (Нарадзіўся ў 1907 r.J
Алесь (Пётр Барысавіч) Звонак нарадзіўся ў Мінску ў сям'і муляра. У сувязі з прызывам бацькі ў дзеючую армію ў першую сусветную вайну некалькі гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме, пасля батрачыў, працаваў падмайстрам на мулярцы, вучыўся. Жывучы ў змрочных падвалах на ўскраіне Мінска, ён змалку пазнаў цяжкую працу, каб здабыць свой кавалак хлеба. Алесь Звонак вучыўся спачатку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, потым у Маскоўскім універсітэце, у аспірантуры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе.
У 1925—1927 гг. Алесь Звонак працаваў адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына», узначальваў полацкую філію «Маладняка», пазней у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», на геалагічных аб'ектах поўначы.
3 вершамі ў друку Алесь Звонак выступіў у 1925 г., а ў 1926 г. разам з Я. Бобрыкам і Я. Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне». Неўзабаве з'яўляюцца новыя кнігі вершаў: «Буры ў граніце» (1929), «Каршун» (1930), «Загай» (1931), «На лінію агню!» (1932), «Мая Радзіма» (1935), «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (1974), «Санеты» (1982).
Алесь Звонак актыўна выступае ў галіне крытыкі, драматургіі тэатра і кіно. Творчыя партрэты аб дзеячах сучаснай літаратуры і тэатра сабраны ім у кнізе «Неспакойныя сэрцы».
Высока ацэнена перакладчыцкая дзейнасць А. Звонака. Ен пераклаў на беларускую мову творы Ш. Руставелі, М. Някрасава, А. Чэхава, Р. Гамзатава і іншых.
Алесь Звонак — патрабавальны майстар мастацкага слова, паэт высокай культуры, якому падуладны і лірычны верш, і паэма, і санет. У сваіх творах ён імкнецца захаваць і развіваць лепшыя традыцыі беларускай паэзіі.
ЦЕНЬ ЕФРАСІННІ
Па руінах разбураных келляў, Там, дзе зеўраюць з трэшчын вякі, Я спускаўся ў твае падзямеллі, I спалохана ў пальцах трымцелі Свечак доўгія языкі...
Пачарнелыя глыбы скляпенняў, Лабірынты бясконцых хадоў Праглыналі дрыготкія цені...
Быў, як мудрасці сімвал нятленны,— Сцёрты надпіс далёкіх гадоў.
Сустракалі няветліва госця, He ўставалі з сатлелых грабніц Мудрых продкаў пажоўклыя косці... А жылі ж, пракліналі кагосьці, Перш чым пасці закутымі ніц.
Пахла воскам у прыцемку сінім.
I здавалася, з дна тайнікоў Свецяць вочы Вялікай Княгіні... Гэта здань твая, Ефрасіння, Мільганула з глыбінь вякоў!
Плывуць над полем журавы
У далеч сінюю без краю... I водбліск дня яшчэ жывы Зарой вячэрняй дагарае.
Плывуць... I след іх чарады
Знікае ў змроку чарнахмарным...
Вось так юнацкія гады Сплылі, патрачаныя марна...
Мне сон ружовы ваш знаём
I абуджэння буйны галас... Юнацтва светлае маё, Цябе даўно чакае сталасць!..
Хоць і шкадую — дагарай, Юнацтва ранак, светлавокі! Мой родны край, зялёны край Чакае дзей і спраў высокіх!
Хай жураўлінай чарадой
Гады плывуць між хмарак срэбных, Праз пыл дарог, гушчар гадоў Мы шлях у Заўтра працярэбім...
* * *
Асенні холад, стынь і бездарожжа.
Як не прыстаць?
Як не дрыжаць у вечар непагожы Лістам?
Туман і дождж, і восеньскае слоты Курыцца дым,
1 сыплюць, сыплюць лісцяў пазалоту Сады.
О вобраз восені! О вобраз адцвітання! Крані і згінь!
Мне халадок бадзёрага світання Пакінь.
Крані рукой сваёй усход праменны, Ясноту дум!
Свой ясны шлях пад шум вятроў асенніх Знайду’
Ускалані душу крыві прылівам, Пачуццяў бунт, Як навальніцы буйныя парывы Вярбу!
Хай белы дзень адзсне снегам чыстым Зямлю маю.
Яе красу і поступ урачысты Пяю.
Часы падзей нястрымнай чарадою Ідуць, ідуць...
J ніці светлыя для срэбнага сувоя Прадуць...
ДЗВІНА
Дзвіна, Дзвіна!
Люблю ў імгле вячэрняй Павольны ўсплёск Тваіх гуллівых вод!
На берагах зялёнашумны чэрвень 3 табой шапоча роснаю травой...
Дзвіна, Дзвіна!
Хадзілі плытагоны, 3 журботнай песняй Гналі ўдаль плыты, Ты ратавала вольніцу з прыгону, Была ім роднай мацеркаю ты!..
Дзвіна, Дзвіна!
Дажджы і непагоды
Хадзілі часта берагам тваім, Грымелі ўвесну грозна крыгаходы, Лясных пажараў слаўся горкі дым...
Дзвіна, Дзвіна!
3 высокай стромкай кручы Глядзіцца сонца ў жвірыстае дно, А час імчыцца хваляю бягучай, А свежы вецер дыхае вясной...
Дзвіна, Дзвіна!
Табой зачараваны,
Стаю і бачу, Як вядуць чаўны У доўгі шлях Да сонечнага рання Рукамі смелымі твае сыны...
Шуміць вада, Сінее цёплы чэрвень, Губляе золата ў раку заход... Дзвіна, Дзвіна!
Люблю ў імгле вячэрняй Прыветны ўсплёск Тваіх празрыстых вод!
ФРАНЦІШАК КАРАВАЦКІ (Нарадзіўся ў 1907 r.j
Францішак Казіміравіч Каравацкі нарадзіўся ў фальварку Каладзянка Свірскага павета Віленскай губерні, які належаў пану Скірмунту, у сям'і парабка. У 1923 г. сям'ю Каравацкіх пан прагнаў за непавагу да сябе. На працягу некалькіх гадоў ёй прыйшлося батрачыць у розных вёсках, каб зарабіць на жыццё.
Вось як піша пра гэта ў сваіх нататках Ф. Каравацкі: «Мы пачалі сям'ёй батрачыць на «запашках» як палавічнікі*, 1923—24 гады ў вёсцы Яневічы, 1925—27 — у фальварку Зоўчына Шаматоўскай гміны, 1927—29 — у фальварку Малінаўка Кабыльніцкай гміны, 1929—31 —у засценку Балашы той жа гміны...»
У 1925 г. Ф. Каравацкі ўступіў у польскую Незалежную сялянскую партыю.
Першы верш на беларускай мове паэт склаў у пастаўскай турме. Гэта быў своеасаблівы заклік да барацьбы за вызваленне Заходняй Беларусі. У 1929 г. Каравацкага засудзілі на 9 гадоў па палітычных матывах. Пакаранне ён адбываў у віленскай турме на Лукішках. Але паэт не перастае складаць вершы. Піша ён на дзвюх мовах, аддаючы перавагу беларускай. Тут жа, у турме, Каравацкі стварыў шмат вершаў, на якія пазней была напісана музыка, і яны сталі папулярньімі песнямі. 3-за рэвалюцыйнага зместу яго песні, як ананімныя творы, даводзілася запісваць Піліпу Пестраку і Рыгору Шырме.
Сакрэт даравання Каравацкага заключаецца ў тым, што ён востра адчуваў настрой працоўных людзей, умеў проста і непасрэдна выказваць іх пачуцці ў сваіх творах.
ГОЛАС 3 ЛУКІШАК
Глыбокія лёхі*, высокі забор, Збройная стража на вышках.
Начальнік-пілсудчык і кат-пракурор Нас жмуць у турме на Лукішках.
Крывавыя плямы на шэрых мурох Чырвонай зарой зіхацяцца.
Гудзіць збунтаваны лукішскі астрог: «Мы будзем за волю змагацца!» Калоцяць і мораць паганай ядой, Пайкі раскрадаюць лоўка...
Часамі фунт чорнага хлеба з вадой, Часамі саўсём галадоўка.
Крывавыя плямы на шэрых мурох Чырвонай зарой зіхацяцца.
Гудзіць збунтаваны лукішскі астрог: «Мы будзем за волю змагацца!» Паляк, беларус, украінец і жыд Злучыліся ў стойкай камуне.
He сцерпім ніякіх зняваг, ні абід, У морду фашыстам адплюнем!
Крывавыя плямы на шэрых мурох Чырвонай зарой зіхацяцца.
Гучыць збунтаваны лукішскі астрог: «Мы будзем за волю змагацца!»
Увесь палітзэкаў лукішскі атрад — Галоў не сагнем у няволі.
He станем пад сценкай «на бачнасць» у рад Ніколі, ніколі, ніколі!
Крывавыя плямы на шэрых мурох Чырвонай зарой зіхацяцца.
Гудзіць збунтаваны лукішскі астрог: «Мы будзем за волю змагацца!»
САДОЎШЧЫНА
Садоўшчына — мая радзіма, Малы засценак з пяці хат. Чаму назвалі так? Магчыма, Цвіцеў там продкаў маіх сад?
He бачыў я яго ніколі, He каштаваў яго пладоў, Толькі адна стаіць у полі Старая груша спрадвякоў.
Гэты засценак сэрцу мілы,
Там жыў мой бацька, дзед, прадзед, Там на пагосце іх магілы, На полі іхняй працы след.
Крушні каменняў іх рукамі Насыпаныя на мяжы. I асаблівы адзін камень На іх паселішчы ляжыць: Круглы валун, на верху чорны, А у дзіры — зялёны мох. Знаць, рыхтаваў яго на жорны Мой дзед, ды выкапаць не змог.
Пры ім ляжыць кусочак скалы, Дубовы скамянелы крук...
Гэта ж і ёсць той след трывалы, След продкаў мазалістых рук.
ЭДУАРД САМУЙЛЁНАК (1907—19391
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак нарадзіўся ў Пецярбургу. Бацька яго быў родам з Полаччыны, але працаваў у той час у Пецярбургу. У 1918 г. Людвіг Сцяпанавіч быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, а жонка з дзецьмі вымушана была пераехаць на Віцебшчыну. Неўзабаве гэта мясцовасць была акупіравана белапалякамі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1920 г. Людвіг Сцяпанавіч вярнуўся да сям'і. 3 гэтага часу ён працаваў пільшчыкам, а маленькі Эдуард яму дапамагаў. Ен разам з бацькам хадзіў на заработкі ў бліжэйшыя населеныя пункты.
Вучыўся Эдуард спачатку ў Пецярбургу. Там скончыў пачатковую школу польскай гімназіі. Гіотым вучыўся ў сямігодцы, але яе не скончыў. Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак заўсёды імкнуўся да ведаў, займаўся адукацыяй самастойна.
Першай літаратурнай школай для Эдуарда была газета «Чырвоная Полаччына», дзе з 1928 г. ён працуе селькорам. У гэтай газеце і з'яўляюцца яго першыя творы: нарысы, артыкулы.
Вайсковую службу Эдуард адбываў радавым на аэрадроме ў Смаленску, але неўзабаве ў яго выявілі туберкулёз, і ён быў дэмабілізаваны. У 1930 г. ён зноў працуе ў газеце «Чырвоная Полаччына». Спачатку літаратурным работнікам, пасля загадчыкам аддзела, а з канца 1931 г.— адказным сакратаром рэдакцыі. На працягу ўсёй працы ў газеце Э. Самуйлёнак напісаў шмат апавяданняў і аповесцей. Гэта «Русалчыны сцежкі», «Цагліна каземата», «Паляўнічае шчасце», «Тэорыя Каленбурн», «Пункт апо-