Першацвет адраджэння
Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
Друкавацца М. Васілёк пачаў з 1926 г. у прагрэсіўных заходне-беларускіх выданнях. Першы зборнік паэта, выдадзены ў 1929 г., быў канфіскаваны паліцыяй. Такі ж лёс чакаў і другую кнігу маладога паэта.
У 30-я гг. паэт прымае ўдзел у рабоце Літаратурнага фронту рабоча-сялянскіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі. А ўлетку 1939 г. ён быў мабілізаваны ў польскую армію, у гэты ж год трапіў у нямецкі палон, але ўцёк адтуль у жніўні 1941 г. У гады вайны быў сакратаром падпольнага камітэта антыфашыстаў, выступаў у друку пад псеўданімам Язэп Гром.
У пасляваенны час Міхась Васілёк стаў прафесійным пісьменнікам і да апошніх дзён свайго жыцця працаваў з моладдзю на пасадзе літаратурнага кансультанта ў газеце «Гродзенская праўда».
Выйшлі яго кнігі «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Памёр Міхась Васілёк на Гродзеншчыне.
Што плачаш, песня?
Дні нядолі
Цябе стамілі і змаглі?
Звіні бадзёра, слёз даволі — Сын мазаля я і раллі!
Пакінь ты з сумам і трывогай Глядзець нясмела навакол I ападаць жыццю пад ногі, Як пажаўцелы ліст на дол...
He плач, ужо да шчасця мэту Даўно мы ўбачылі ўдалі... 1 для таго я стаў паэтам, Каб веру ў сэрцах распаліць!
Каб заклікаць на бітву смела За лёс, за светлую пару, Каб прыгажэла, багацела Радзіма — маці-Беларусь!
TAM КРАІНА МАЯ
Там, дзе высяцца стромкія хвоі, Дзе бярозы лісцём шапацяць, Дзе знаходжу спачынак душою, Як вясной зацвіце сенажаць,— Там краіна мая.
Дзе ў бары маё сэрца вітае
Вольных птушак нямоўкнучы хор
I плыве ноччу з водарам мая Салаўіная песня да зор,—
Там краіна мая.
Дзе у сонечных, шчодрых праменнях Расцвітаюць бары і палі, А вячэрнія, ціхія цені
Шэпчуць казкі між сонных галін,— Там краіна мая.
Дзе на нівах, слязою палітых, Горкім потам у спёку паўдня, Да грудзей прытуляючы жыта, Пяе песню нядолі жняя,—
Там краіна мая.
Дзе ад здзеку, бяды і няволі Цяжка стогне матуля-зямля, Дзе народ наш да лепшае долі Пракладае упэўнена шлях,—
Там краіна мая.
ЗА ПРАЦАЙ
Праца цяжкая...
На рукі мазольныя гляну свае —
I сіл прыбывае.
Ўзрадуйся, сэрца, сонца ўстае!
Сустрэнь яго чыстым вясновым блакітам, Напеўныя струны насустрач крані ты.
О светлае сонца, о радасны май!
Вітаю цябе я, сын працы — ратай.
Гэй, коні!..
Прысталі?
Ну, што ж, супачыньце, а я запяю, Паслухайце ж, далі,—
Душу я вам песняй адкрыю сваю...
I вольная песня мая палілася, Ў бары адгукнулася, к небу ўзнялася!
Тварыў яе рання чароўны спакой, Вясняныя краскі, бунтарны настрой.
А з-за высокага цёмнага бору, Святлом заліваючы межы, разоры, Спакойна ўставала магутнае сонца, Свяціла надзеяй пакутнай старонцы.
ВІХОР
Свішча вецер, глуха стогне, Завывае ля дамоў,
To суцішыцца, прыглохне, To ўсходзіцца ізноў.
Стогны роспачы чуваці,
Стогне вецер у бары, Бы па сыну плача маці, Пахаваўшы без пары.
Раздаецца рогат дзікі, Жудасны, страшэнны смех ■— Граюць д’яблавы музыкі, Рве салому з бедных стрэх.
Вецер мчыцца у прасторы, Узнімае снег сцяной, Нібы пену хваль на моры Неспакойнаю парой.
Гэй, віхор, віхор магутны, Ты не траць дарэмна сіл, Лепш астрожны мур пакутны Здрузгачы і разнясі!
Там сядзяць браты-героі,
Што пачулі веснаход, Там сядзяць арлы-героі За свабоду, за народ!
ОЙ, HE ВЕЧНА...
Эх, пакінь, жыццё, даволі!
Чым я вінен прад табой?
Можа, тым, што лепшай долі Жду збалелаю душой?
Тым, што з гора праклінаю Я, пакутнае, цябе I часамі знемагаю У няроўнай барацьбе?
Мо таму цярпець я мушу, Што аддаць заўжды гатоў Я няскораную душу За зняволеных братоў?
Дык пакінь, жыццё, даволі!
Ці ж не хопіць гэтых мук, Ран глыбокіх ад нядолі, Крыўды горкай і дакук!
Ой, не вечна ж гэтым хмарам Цемрай дыхаць — да пары! Згоніць сонца цені з твараў, Сэрца ласкай азарыць...
СЯРГЕЙ НОВІК-ПЯЮН (1906—1994)
Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн нарадзіўся на Нясвіжчыне ў вёсцы Лявонавічы. 3 дзяцінства цягнуўся да навукі, быў вельмі назіральным хлопчыкам, якога вабіла прырода. У 1924 г. скончыў Нясвіжскую гімназію, а праз два гады—беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Гіасля заканчэння настаўніцкіх курсаў працаваў у Лявонавічах, дзе арганізаваў вядомы Лявонавіцкі народны хор, беларускую школу.
Першы верш «Ой, званы» напісаны ў 1926 г. С. НовікПяюн пісаў п'есы для дзяцей, вершы. Яны змяшчаліся амаль у кожным нумары часопіса «Заранка», які рэдагавала Зоська Верас. Друкаваліся таксама і малюнкі НовікаПяюна пад псеўданімам Малады Дзядок. У канцы 20-х — пачатку 30-х гг. пад гэтым жа псеўданімам выйшлі дзіцячыя п'есы «Елка Дзеда Мароза», «Цудоўная ноч», «Пакой у наймы», «Прадка пад крыжам».
Паэта, на жаль, не мінула рэпрэсія. На высылках пісаў вершы, якія не меў магчымасці запісаць на паперы, таму запамінаў іх, каб пасля аднавіць на паперы. Складаў песні, якія прынеслі яму папулярнасць. Асабліва
любімаю стала песня «Зорачкі», якая спявалася не толькі вязнямі Сібіры, але была папулярная на радзіме і далёка за межамі Беларусі. He забыта яна і ў наш час. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны паэт зведаў фашысцкую няволю: спачатку — слонімская турма, потым — калдычэўскі канцлагер, славуты сваёй жорсткасцю. У час акупацыі С. Новік-Пяюн напісаў вершы, у кожным з якіх — асабістыя ўражанні і перажыванні.
У 1934 г. выйшаў зборнік паэзіі «Заўсёды з песняй».
ЗОРАЧКІ
Дні праходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам хвалі рэк бурлівых ўдаль бягуць, Трэці год ўжо на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.
Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат, He працягне рук зычлівы родны брат, He падзеліш нават думак ні з кім тут, He прыгорне ў адзіноцтве родны кут.
Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам з неба на мяне яны глядзяць, Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне Ў маёй роднай ды далёкай старане?
Ці татулька і матулька мае спяць?
Ці таксама на іх зорачкі глядзяць? ААо й яны пытаюць зорак аба мне, Што раблю цяпер ў далёкай чужыне?
Калі толькі мае родныя не спяць, Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць, Занясіце ім, пакуль не бліснуў свет, Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!
I скажыце, каб не плакаў ні адзін, Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын! Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май, Прыляту тады, як птушка, ў родны край.
3 новай верай, з новай сілай зажывём, Беларускі гімн свой родны запяём,
Гэты гімн, як гром, памчыцца ў аблакі— Ўсе пазнаюць, што ўжо вольны бедакі.
Сонца з неба будзе край наш саграваць, Беларусаў ўсіх да працы прабуджаць, Беларускай песні роднае пад тон Заарэм мы і засеем свой загон.
Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць, Што, як сёння, ў небе будуць зіхатаць... Занясіце ж вы, пакуль не бліснуў свет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!
КАЗКА
У небе срэбнаю касой Прарэзаў месяц хмуры-хмары, I паліліся паласой
На дол загадкавыя чары.
Бліснула ў возеры вада, Як шкло, пры месяцавым ззянні, I салавейкаў чарада Распачала свае пяянні.
Лясун заенчыў у бары, У такт з ім — совіны чароды. Да самай ранічнай зары Русалкі водзяць карагоды.
Бо покі срэбнаю касой Спрэс рэжа месяц цёмны хмары, Ліюцца сіняй паласой На дол загадкавыя чары.
ЖЫЦЦЁ
Шкада мне дзён дзяцінных, Юнацкіх жаль мне дзён, Якія марна гінуць, Як сон, як сон, як сон.
Калісь між косаў сонечных Без думак і клапот
Шчасліва дні і месяцы Плылі мае ўпярод.
Нішто не верне прошласйі! За днямі дні бягуць, Як хвалі мора бурныя, Удаль плывуць, плывуць.
Ах, сумна, адзінока Жыццё маё бяжыць, Удзень, увечар, зрана Кудысь спяшыць, спяшыць...
31MA
Зіма сярдзітая з марозам, 3 завеяй белаю прыйшла, Дыван прыгожанькі, сняжысты Да нас з паўночы прынясла.
3-за хмарак выпаўз ціха месяц, Збірае зоркі ў карагод, I заблішчэлі, як брыльянты, На дрэвах іней, снег і лёд.
Ці то ад іх, ці то ад зорак, Ды відна стала, як удзень, А шэранькія хаткі вёскі На белым снезе, нібы цень.
АЛЕСЬ САЛАГУБ (1906—1934)
Алесь Салагуб — адзін з вядомьрс заходнебеларускіх паэтаў 20-х гг. Нарадзіўся ён у вёсцы Зарудзічы непадалёк ад Смаргоні. Улюбёны ў родны край, у яго паданні, легенды, народную паэзію, прагны да ведаў юнак з 1922 па 1927 г. вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі, бярэ актыўны ўдзел у барацьбе за свабоду беларускага народа. За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы (у 1924 і ў 1927 гг.) быў зняволены ў віленскай турме Лукішкі. Створаныя за гэты час вершы Салагуба, якія ён пачаў пісаць у 1924 г., выйшлі асобнай кнігай у 1929 г. у Мінску пад агульнай назвай «Лукішкі». Пафас іх складае
ўзнёслая мара пра светлую будучыню народа, загнанага Польшчай за «краты». Для стварэння ў вершах адпаведнага ідэйна-пачуццёвага настрою А. Салагуб, добры знаўца фальклору, часта карыстаецца выяўленчымі сродкамі вуснапаэтычнай творчасці. Акрамя вершаў, паэт піша апавяданні, п'есы. 3 празаічных твораў найбольшую вартасць мае «Лукішскі дзённік», які ён вёў у 1927 г. Тут яскрава адлюстраваны турэмны побыт, дадзены выразныя характары многіх вязняў, палымяных патрыётаў-беларусаў. Паэт пісаў і сатырычныя творы, якія падпісваў псеўданімам Лявон Чачотка.
3 1928 г. А. Салагуб жыве ў Савецкай Беларусі, вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які заканчвае ў 1931 г., пасля паступае ў аспірантуру пры Акадэміі навук. Адначасова займаецца літаратурнай працай. Як літаратуразнаўца і крытык, ён даследаваў заходнебеларускую літаратуру, надрукаваў некалькі грунтоўных артыкулаў. У зборніку «Сцягі і паходні» (1965) змешчана нізка вершаў паэта. Творчы шлях Алеся Салагуба быў перапынены арыштам і высылкай у 1934 г.
ВОСЕНЬ У АСТРОЗЕ
He свіргочуць ластаўкі над акном астрожным, Пошчак салаўіны змоўк, прыціх, замёр...
Толькі ліст пажоўклы зашуміць трывожна,— Дроту тэлеграфнага чуцен перабор...
Лета адкацілася дзесь удаль упрочкі, Да вясны замкнулася вузкае акно. Я адзін самотны буду цёмнай ночкай Аб краіне роднай сніць чароўны сон. He забыць мне волю, сенажаць, пакосы, Каласоў нашэпты, песні верацён... Як забыць мне цяжка маці роднай слёзы, Першае каханне мдладняцкіх дзён.
He свіргочуць ластаўкі над акном астрожным...
Лета улятнілася, адплыло ў нябыт.
Толькі сэрца б’ецца радасцю трывожнай.
Веру! Засмяецца мне вясной блакіт.
Нас не зломіць цемра, сіла капітала —
Мы гартуем волю на граніт і сталь, Каб істота наша хараством зіяла, Каб штодзень святлейшы быў наш ідэал. У грудзях іскрацца, зіхацяць праменні Веры і надзеі ў сонца і святло.