• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    — Ваш завод работае, пэўна, круглыя суткі? — запытаў ён.
    — Круглыя суткі,— кажа старэйшы.— Мы работаем на войска. А табе што? — пытае ён у сваю чаргу і ўважліва аглядае Адася ўсяго адразу.— Праведаць што хочаш? — пытае і праз плячо пазірае на залаплены Адасёў рукаў.
    Адась выняў папяросу, але не закурыў, прыпомніў, што ў вагоне курыць забаронена.
    — Я шукаю работы,— сказаў ён.— Я трэці год хаджу без работы. Я цэлае лета гуляю.
    — Цэлае лета, кажаш, гуляеш? Гм, дык чым жа табе нядобра? Дзівак чалавек... Хе-хе!
    I стары крывіць рот ухмылкай.
    — Гуляе чалавек — і нездаволены. Та-а-к...
    — Цэлае лета гуляю,— зноў кажа Адась.— Зімой хоць калі-нікалі снег з вуліц прыбіраю, а ўлетку няма чаго рабіць.
    — Нашаму брату, выходзіць, і мяцеліца на карысць,
    a? — I стары зноў ухмыляецца.— Мерзнеш, ды рад ёй, бо, выходзіць, і яна кавалак хлеба дае. Та-а-к. А чаму ты наш завод выбраў? — пытае ён у Адася.
    — Мне так параілі. Сказалі, што ў вас часта наймаюць і што на ваш лёгка наняцца.
    — Ту-у! — Стары паціснуў плячом і кіўнуў галавой у бок на маладога хлапца, што сядзеў насупроць.— У яго запытай. Лёгка наняцца! — ён прысвіснуў, а тады сказаў, косячыся ў бок да Адася.— Хоць... як каму, канечне. Каму і лёгка, каму і вельмі лёгка, а каму дык і ніяк не можна, гэта справа такая.
    Змоўк, зірнуў яшчэ раз на Адасёў лаплены рукаў і, прыжмурыўшы вока, неўзаметку падміргнуў малодшаму.
    •— У нас,— умяшаўся ў гутарку малодшы,— трэба, каб паручацельства было ад двух чалавек, вядомых на заводзе, або ад дэфензівы.
    — Чаму ад дэфензівы?
    Стары зноў зірнуў паверх пляча на Адася і гэтак жа непрыкметна, хітравата падміргнуў малодшаму.
    — Вот, як у нас,— сказаў ён.— I калі ў цябе, малойчык, ёсць там добрыя знаёмыя, тады ўраз паступіш на Шкодаўскі завод.
    — А ты якой прафесіі? — запытаў малады.
    — Я токар па металу.
    —■ Токар? Токараў набіралі часта. Я сам токар,— сказаў і адвярнуўся да акна, а праз нейкі час зусім нечакана зноў загаварыў:
    — Ім яшчэ нічога! — ён кіўнуў галавой на старога,— a такім, як я, вельмі цяжка. Да прыкладу: год я рабіў без ніводнай капейкі, а цяпер трэці год раблю— і раблю не горш за дарослых, а плоцяць мне разоў у восем менш.
    Адась пазірае на свае крыху зашмальцаваныя калені і слухае, як бразгочуць пад вагонам колы.
    — Значыць, ніякай надзеі няма,— кажа ён ні то сабе, ні то пытаючы кагось.— А мне нагаварылі, нараілі...
    — А ведаеш што,— кажа малады,— пайдзі да стралецкай арганізацыі. На наш завод часам прымаюць па іхняму паручацельству. А я табе пасаблю паступіць у стралецкую арганізацыю.
    — Пан, пэўне, даўно ў стральцах,— заўважыў стары.— Так ці не?
    — He. А яны пасобяць?
    •— Могуць пасобіць. У нас на заводзе амаль уся моладзь пайшла ў стралецкі саюз. Гэта значна спакайней. Больш на рабоце пратрымліваешся.
    — Дык ты пасобіш мне ў гэтым? Я даўно хачу ў стралецкі саюз,— кажа Адась.
    — Ладна, чаму ж.
    — Ну і ладна. А я табе, можа, што зраблю. У нас часта збіраюцца вячоркі, весялосць. Калі хочаш, будзем сябраваць. Хочаш?
    — Вельмі добра.
    — Я жыву ў Прывіслінскім.
    — А я на Касцёльнай, у дзевятнаццатым нумары. У нас сумна, прыяцеляў у мяне небагата, жывуць усе далёка вельмі.
    — А ў нас часта бываюць вячоркі. Як будуць, я сустрэну цябе, і тады пойдзем. А цяпер я злезу.
    Адась падаў малодшаму руку, а пасля прыўзняў шапку і кіўнуў галавою старэйшаму. Той ледзь кіўнуў у адказ і зноў хітравата падміргнуў.
    * * *
    Праз два дні Адась блукаў па Касцёльнай, шукаў дзевятнаццатага нумара. Ен павольна крочыў па тратуары ўздоўж усяе вуліцы, азіраўся на таблічкі каля дамоў і пачынаў нервавацца. Дзевятнаццатага нумара не было. А пайсці ў двор наўгад і пытаць ён не хацеў дый не ведаў, каго пытаць, ён не ведаў прозвішча свайго знаёмага. I акурат у гэты момант, калі ён разгублена прыпыніўся, мяркуючы, што рабіць, перад ім нечакана з’явіўся ягоны знаёмы.
    — А я цябе здалёк пазнаў. Ну, што? Нідзе яшчэ не працуеш? — запытаў ён.
    — He, што ты, хіба гэта так лёгка? Oro! А я хацеў перадаць табе, што сёння ў нас вячорка.
    — Сёння? — перапытаў знаёмы.— А скажы, багата вас збіраецца?
    — Як калі. Сёння нас трое будзе і трое дзяўчат. Дзяўчаты свае, добрыя і прыгожыя. Любата.
    Знаёмы Адася на хвіліну задумаўся.
    — А ведаеш,— сказаў ён пасля кароткай паўзы.— Давай цяпер да мяне падойдзем, папалуднуем, пасядзім у мяне, а як звечарэе,— іюйдзем туды.
    — Гэта то добра, толькі ці зручна мне?
    — А чаму ж? У мяне дома толькі старая маці.
    — Давай так,— згадзіўся Адась.— Толькі дзе ты жывеш тут? Я ні за што не знайшоў бы. Вось тут жа недзе павінен быць дзевятнаццаты нумар, а яго няма.
    — Фу ты! А я забыўся сказаць табе, што ў дварэ жыву. Во, тутака ж,— паказаў ён у двор.— Вунь у той камяніцы.
    Дома знаёмы пакінуў яго ў пакоі аднаго, а сам пайшоў на кухню, дзе рыхтавала маці страву. Быў ён на кухні нядоўга і прыйшоў адтуль рагочучы. Рагатаў з парога і, адышоўшы ўбок, ківаў галавой у бок маці.
    — А мама баіцца, што ты камсамолец,— сказаў ён.— Яна вельмі баіцца, каб я ў камсамол не пайшоў, баіцца майго арышту.
    — Ну во, найшоў што казаць.— Маці засаромелася і вінаватым тонам, каб апраўдаць сябе перад сынавым госцем, сказала: — Баюся, як і ўсякі кожны баіцца.— А потым дадала: — А якая ж маці за сваіх дзяцей не баіцца? Песціш, гадуеш... Ды не дай бог што якое, дык як жа я тады зусім адна застануся? Што ж вы гэта?
    Яна паставіла на стол страву, пастаяла перад сталом, азіраючы, ці ўсё патрэбнае падала да полудня, а тады, звяртаючыся да Вінцуся, сказала:
    — Дык садзіцеся ж есці, садзі, Вінцусь, хлапца, чаго ж ты.
    — Я сяду, цётачка, дзякую.
    Маці выйшла. Вінцусь падсунуў да стала крэсла і сеў. За сталом захацелася нешта сказаць да Адася, але не знаходзілася слоў, і ён еў моўчкі. Еў і адчуваў сябе нязручна, што вось гаспадар ён і маўчыць. Але на дапамогу прыйшоў сам Адась. Ен адклаў убок відэлец, усміхнуўся і, звяртаючыся да Вінцуся, запытаўся:
    — Тваё імя Вінцусь? Ведаеш, неяк смешна. Ходзім, сябруем і яшчэ адзін аднаго не ведаем. Неяк так яно ў нас абыходзілася.
    — Ну так, праўда ж. Я Вінцусь Мальцэвіч.
    — А я Адась Такарчук. Вось і знаёмства.
    — А сапраўды ж смех,— згадзіўся Вінцусь.— Каб каму сказаў, дык не паверыў бы. Сустрэліся, пагутарылі троху і пасябравалі, і адзін аднаго не ведаем. Фу ты!..
    Цяпер абое адчувалі сябе зручней, вальней. Адась еў хутка, а пад’еўшы, загледзеўся на картку, што вісела над канапай.
    У чорнай касцяной рамцы мясцілася картка шыракаплечага паголенага мужчыны. Выглядаў мужчына дужым і нестарым яшчэ, і Адась падумаў, што, пэўне, гэта Вінцусёў бацька і што ён, пэўне, маладзей за маці. У маці багата глыбокіх зморшчын на твары і галава ў сівых
    валасах. Ен узняўся з крэсла, падышоў да канапы і спыніўся, каб уважлівей агледзець картку.
    — Твой бацька, відаць, вельмі дужы чалавек,— сказаў ён.
    Тады Вінцусь стаў побач з ім і вытлумачыў:
    — Бацьку летась забіла на заводзе. А быў дужы, ого!
    3 кухні прыйшла маці.
    — Вось і вечар,— сказала яна, прыбіраючы посуд.— Дзень пакуль пратупаеш, дык і ногі і рукі баляць. I каб яшчэ хто ў хаце быў, а то ж адна,— паскардзілася яна.— Сядзіш і чакаеш вечара, калі ён прыйдзе.
    Сын усміхнуўся. А Адась заўважыў, што разам са старой прыйшла ў пакой шэрасць восеньскага вечара. Яна знізіла столь у пакоі, адсунула ў бакі сцены і шчыльней саставіла па кутках хатнія рэчы. Так іх, зусім па-інакшаму, убачыў цяпер Адась. I яшчэ цяпер ён услухаўся ў вячэрнюю цішыню. Цішыня авалодвала ўсім. У цішыні асобныя гукі, як ніколі выразна, даходзілі ў пакой і ўрэзваліся ў памяць. Угары, над столлю, хадзіў нехта цяжкі, у ботах і раз-пораз глыбока ўздыхаў. Пад нагамі ў яго дзеці рассыпалі драўляныя вытачаныя цацкі. Цацкі падалі на падлогу і са стукатам каціліся па ёй у розныя куты пакоя, што быў угары.
    Цяжкія чалавечыя крокі і ўздыхі параджалі ў Адася сум, і ён сказаў да Вінцуся:
    — Давай пойдзем ужо, гэта далекавата.
    — Ну давай, давай,—■ заспяшаўся Вінцусь.— Давай, а то я гатоў задрамаць, так ціха ў нас.
    Праз хвіліну хлопцы былі на вуліцы.
    * *
    Цёмна, ціха і пуста ў вуліцы. I крокі ў цішыні, у пустэчы, чоткія, далёка чуваць.
    Насустрач ідзе пара, хлопец і дзяўчына. Яны абое косяць непрыкметна на Вінцуся погляды і, падаўшыся крышку ўбок, аглядаюць яго. Вінцусь ловіць іхнія погляды, пазірае проста ў твар ім і ветліва ўсміхаецца. У яго цяпер добры настрой, і ён хацеў бы сказаць гэтай пары нешта добрае. «Вось так, каб зайшоў наперад, паклаў ім на плечы рукі і сказаў...» Але тут жа ён дакарае сябе: «Ну і надумаўся, называецца, сказаў бы што, а тыя чорт ведае што падумалі б, яшчэ пакрыўдзіліся б, вылаялі б».
    I ён ідзе далей, слухаючы свае крокі, адрозніваючы
    іх ад чужых, тых, з кім размінуўся толькі што. Яшчэ чуваць, як шоргаюць па асфальце іхнія ногі, але гукі іхніх крокаў слабеюць, згладжваюцца і хутка перастаюць успрымацца. 1 тады ён слухае толькі свае крокі. Ногі ступаюць лёгка і ў кроках імкнуцца захаваць знаёмы ўжо рытм.
    Ад вулічнага спакою прыйшло лёгкае забыццё. Вінцусь не адганяў гэтага забыцця, нават рад быў яму.
    ...Тая, якую звалі Марысяй, паклала шырока далонь на струны, і гітара замоўкла. Спынілі скокі. Сябра Адасёў апавядаў пра стачку на іхнім заводзе.
    А потым зноу нрала Марыся. Іграла і спявала пад гітару. Песня была знаёмай Вінцусю, але ён адразу не мог прыпомніць яе слоў. Потым услухаўся ў мелодыю песні, пачаў прыпамінаць яе, чутую дзесьці раней некалі, a прыпомніўшы, заспяваў:
    На барыкады, люду рабочы,
    Чырвоны штандар до гуры ўзнесь!
    А Марыся ветліва, шырока заўсміхалася насустрач яму і, выбіваючы такт песні нагой, непрыкметна адклала гітару, радасна замахала рукамі, кіруючы песняй, у якую ўплялося і яшчэ некалькі ціхіх галасоў. За Марысінымі рукамі, следам за рухамі іхнімі рос, дужэў Вінцусёў голас.
    — Жар іскры той! — чуў свой голас Вінцусь і гэтак жа радасна і шырока ўсміхаўся да Марысі!..
    Прайшла, пазіраючы на Вінцуся, яшчэ адна пара і яшчэ.
    На скрыжаванні вуліц калыхнуўся ад лёгкага ветру ліхтар на слупе, павярнуўся ў твар да Вінцуся і дапытліва агледзеў яго. За ліхтаром цень Вінцусёў ажыў і захістаўся на тратуары. Цень рытмічна гойдаўся ў бакі, выцягваўся на ўсю даўжыню тратуара, вырастаў на сцяне камяніцы і галавой нік у цемры, ідучы наперадзе Вінцуся на сваіх даўгіх нагах.