• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    Так і не ўдалося прыцягнуць яго да сцэны. Прыйшлося махнуць на яго рукой, пакінуць у спакоі.
    Любілі Чаплюка ўсе чыста: і армейцы, і сяляне. Нават старыя і тыя ахвотна з ім час марнавалі, не гледзячы на тое, што і камуніст. I не злаваліся дужа, калі ён над імі
    часамі жарт які выкіне. Былі ў яго і асаблівыя прыхільнікі сярод сялян, з якімі ён вёў самую заўзятую дружбу. Цікава было бачыць, як калі-небудзь спатыкаўся ён з каторым ад гэтых сваіх сябрукоў. Яшчэ здалёк крычаць абодва ва ўсё горла:
    — Чаплюк!
    — Дзядзька Змітрок!
    — Дзень добры!
    — Добры дзень!
    — Куды?
    — Адкуль?
    Сыдуцца — і пачалося. Толькі:
    — Га-га-га-га! Го-го-го-го! — рагоча на ўсю вёску барадаты селянін...
    А што свая братва — армейцы, дык тыя без Чаплюка жыць не маглі. Ен неяк умеў злучаць усіх — і простых армейцаў і камандзіраў у адну дружную, сяброўскую сям’ю. Чуць калі вольная часіна, збяруцца, бывала, усе ў чытальню, балалайка, гітара аднекуль з’явяцца — і пойдзе вясёласць! Іграюць, пяюць, а больш Чаплюка слухаюць. А той адчувае сябе на сваім месцы і «працуе» ад усяго сэрца. Канчалася ўсё гэта звычайна на тым, што, замарыўшыся ад смеху і спеваў, армейцы сядуць разам з сваімі камандзірамі ў гурток і пачнуць доўгую сяброўскую гутарку, і кожны тады адчувае сябе сябрам адзінай, моцнай і дружнай пралетарскай ся.м’і.
    Трапляліся ў армейскім жыцці гадзіны, калі цяжка прыходзілася хлопцам. I тады Чаплюк быў незамянімы. У яго была нейкая дзіўная здольнасць ніколі не адчайвацца. Як бы дрэнна ні было яму, ён усягды быў вясёлы, бязрупатны, і сваёю бязрупатнасцю ён захапляў усіх.
    Помню, нешта аднаго разу нашай часці прыйшлося пільна перабрацца з аднаго месца на другое. У тры дні трэ было зрабіць пераход блізка ў паўтараста вёрст. Надоўга застаўся ва ўсіх у памяці гэты пераход.
    Была зіма. Жорсткая, сцюдзёная зіма. Завея і завея. Дарогі няма. Па калена вязнуць ногі ў сыпкім, глыбокім снезе. Куды ні зірнеш — белае мора, смутнае, бяскрайнае... Нідзе канца не відаць. Цяжка і нудна. Ног не чуваць, а ў галаве быццам туман нейкі — зыбкі, цягучы... Неяк міжвольна роспач бярэ, неахвота. He хочацца йсці. Лёг бы, здаецца, у мяккі, пульхны снег і спачыў у салодкай нерухомасці.
    Але зірнеш убок: воддаль у снезе калупаецца маленькі, недалужны. Рукамі махае, рупіцца, каб не астацца.
    Зірнеш на яго, а ён міну скорчыць табе насустрач ды пракрычыць што смяхотнае. I, змораны, зняможаны, не ўтрымаешся, каб не зарагатаць.
    I не прыкмеціш, як сілы прыбавіцца. Смялей і адважней засігаеш у бела-туманную даль.
    Неяк улетку, у самы разгар сенакосу, у той час як армейцы дружна працавалі на сялянскіх пожнях, далучаючы да сялянскага поту кроплі свайго чырвонаармейскага, у часці атрымалі загад аб звальненні ў двор старых гадоў.
    Заварушыліся, загаманілі армейцы. Адны радаваліся, як шалёныя, другія адкрыта зайздросцілі. Звальнялася адразу колькі гадоў; блізка што палавіна ўсяе часці рыхтавалася ехаць.
    Адразу змяніўся настрой ва ўсіх. Усе інтарэсы сучаснага жыцця адышлі ўбок, і некаторы час блізка ўсе чырвонаармейцы жылі салодкімі, ап’яняючымі настроямі сваіх родных вёсак, сваіх родных краін. Заціхлі спевы, гульні; замярцвела вясёла-ёмкая праца ў палях. Замест гэтага сям-там гурткамі па двое, па трое збяруцца, зякаюць жвава, узрушана. Адны радуюцца, другія сумуюць.
    А ў штабе пісалі дакументы...
    Чаплюк таксама падлягаў дэмабілізацыі. Яго год яшчэ раней звольнены быў, а ён затрыманы як партыйны. А цяпер і яго чарод прыйшоў...
    Чаплюк адразу, як пачуў новую вестку, узрадаваўся нейкай дзіцячай шаленан радасцю. Ен пачаў скакаць, кідацца к усім, лямантаваць так, як сілы хапала... Кінуў работу і пайшоў падымаць гвалт па вёсцы.
    Толькі нядоўга цягнулася яго шалёнасць. Увечары таго самага дня я, увайшоўшы ў гаспадарскі сад, убачыў, як ён у глыбокай развазе сядзеў пануры ў куточку на бервяне. Я падышоў да яго.
    — Ну, што... едзеш, значыцца?..
    — А што там!.. Дакуль служыць?.. Час дахаты... Эх, знаеш, брат... цяпер я... Скрыдлы развязаны... вольная птушка!..
    — Куды ж ты думаеш падацца: на Урал ці на Украіну?
    — А ўсё роўна. Я яшчэ не надумаў. Ды мне што! На Урал паеду, там на завод з’яўлюся. Брат ты мой! Усе свае хлопцы. Эх, зажывём! A то на Украіну. Брат усё піша, каб прыязджаў. Зямлю буду араць на валах...
    Адразу відаць было, што ўсё гэта Чаплюк гавора не ад
    сэрца, што ўся гэта яго бадзёрасць, рызыка падробленая, што ён проста не хоча выгляду даць, а на сэрцы ў яго зусім іншае. Я зразумеў гэта, і мне неяк шкода-шкода стала гэтага маленькага чалавечка.
    У Чаплюка не было свайго двара. Ен быў, як кажуць, чалавек без роду і племені. Яшчэ змалку ён пазбыўся бацькоў і пайшоў вандраваць па свеце. У апошні час жыў дзесь на Урале, на заводзе працаваў; адтуль і ў войска пайшоў. Быў у яго брат: той недзе на Украіне на гаспадарку ўзбіўся, жыў нішто, заможна. Да яго і меўся паехаць Чаплюк або на Урал, на знаёмы завод...
    Я знаў, што не надта ўсміхалася Чаплюку будучыня, хоць ён і хваліўся. На Урале голад: пасунься туды, дык здохнеш, пакуль заробіш што-колечы. А к брату — таксама мала прыемнага... Мала што піша, а там запяе што другое... ды і на зямлі не прывык працаваць Чаплюк — цяжка.
    I відаць было, што ён і сам цяпер не ведае, што рабіць; страшна яму зрывацца з пэўнага, бяспечнага месца і ехаць у невядомую даль. Мусіць, надта цяжкім бярэмем ляжалі на яго душы ўспаміны аб мінулых бадзяннях.
    А паказваў выгляд, быццам сапраўды давольны, што з войска звальняюць.
    У наступныя дні Чаплюк трымаў сябе вельмі дзіўна. Калі дзе на людзях — смяецца, весяліцца, жартуе, а адзін застанецца — адразу засмуціцца, задумаецца, убярэцца ў сябе... Сядзіць, глядзіць у адну кропку. Колькі раз заставалі мы яго ў гэтым стане. Як падыдзеш, усхамянецца, быццам засароміцца, і пачне гаварыць-гаварыць усё адно, аб адным: як ён рад, што паедзе. Неяк цяжка, балюча было яго слухаць, і мы кожны раз стараліся пакідаць яго ў адзіноце...
    Чым бліжэй надыходзіў дзень ад’езду, тым дзіўней быў Чаплюк і тым цяжэй і неяк напружней станавілася ў нашай камуне. Мы ўсе разумелі, што дзеецца з нашым Чаплюком, усе наскрозь бачылі яго пачуцці, яго сумлеўкі. I, апрача таго, што нас усіх надта цяжарыла, маркоціла блізкасць разлукі з сваім лепшым сябруком, нам было непамерна цяжка глядзець на яго пакуту. Ясна было, што Чаплюк зусім не хоча, баіцца ехаць, а паедзе... Паедзе, можа, на гора, бядоту толькі затым, што яму пасля выказанай радасці неяк сорамна ўжо заставацца.
    I мы ўсе думалі, радзіліся, як памагчь. справе, як выручыць сябрука. I, урэшце, надумаліся.
    На другі дзень камісар заявіў Чаплюку, што, згодна
    толькі што атрыманага распараджэння, усе сакратары ячэек на нявызначаны час затрымліваюцца ў войску і што яму, Чаплюку, таксама прыйдзецца астацца.
    Невядома, ці дагадаўся Чаплюк, што гэта яму наўмысля гэткую штуку падладзілі, ці не. Пасля ўжо, як прайшло нямала часу і мы раскрылі яму свой сакрэт, ён запэўніваў, што і ў думках у яго не было нічога падобнага. Як там ні было, але наш Чаплюк, дзеля прыліку палаяўшы некага за тое, што яго «сілком трымаюць, копцяць тут у войску», астаўся служыць... 1 адразу супакоіўся...
    Праз колькі дзён мы праводзілі ад’язджаючых таварышаў, і Чаплюк, як і раней, пацяшаў усіх сваімі вострымі жартамі, выкладаючы ад’язджаючым самыя недарэчныя пажаданні.
    Каго-каго, а Чаплюка мы будзем доўга помніць!..
    У САЎКАХ
    1
    У Саўках чорная, густая, што дзёгаць, ноч распаўзлася па хмызняку. Заляпіла ўсе шчылінкі, усё ў адну цемру зліла. Равы патуліліся, схаваліся ў воўне арзшніку. Нешта ў сабе затаілі — таемнае, страшнае і ждуцьпадсцерагаюць, гатовыя праглынуць у сваё чорна-аксамітавае нутро. Маўчаць... Ды і ўсё навакол маўчыць у нейкім чакаючым напружанні. Быццам во-во нешта здарыцца — дзікае, страшэннае...
    Далёка-далёка, на колькі вёрст, цягнуцца бяздонныя прорвы-равы. Папарэзалі яны туды і сюды шырокае ўзгор’е. Быццам волат-асілак праехаў з сахой велізарнай і глыбокія раны парабіў у целе зямлі. Раны зараслі хмызняком-поўсцю, але такімі ж глыбокімі засталіся...
    Страшна ноччу ў Саўках. Узгоркі, абрывы жывымі становяцца, сочаць вачыма чорнымі... Быццам з пагрозай гавораць: «А ну-ка, увайдзі!..» I мала хто адважыцца ў нетры пайсці, як цяжка заляжа ў равы хмурная ноч...
    Ціха ў Саўках... Але зыкі чуваць... Ціхія зыкі-шэпты. Саўкі шэпчуць скрыдламі птушак-начніц, цікуючым хрустам сухіх ветак пад лапамі дзікіх звяроў...
    У самай глушы, там, куды вока людское не загляне ніколі, сумна-дрыготны бляск прашчупвае цёмныя веткі. Вогнішча... Людзі навакол... На тварах іх вогнішча грае дрыжачымі плямамі. Воддаль, афарбаваныя ў жоўта-чыр-
    вонае, галіны схілілі галоўкі і слухаюць... А за імі — цемра-жудасць...
    Іх пяцёра... Адцятых ад усяго свету. Уцяклі, вырваліся з кіпучага мора жыцця. Ад іх адраклося жыццё,— і яны ад яго адракліся. У Саўках знайшлі сабе схову.
    Дзеці зямлі. Ад свае вёскі таксама адарваліся. Перш была сувязь: хлопцы прыходзілі, нават дзяўчаты часамі заблуджвалі. Апавядалі, што дзеецца там. Есці насілі даволі. Саломы на будку, таго-сяго.
    А потым усё слабей ды слабей сувязь трымалася. Нешта расло паміж тымі і гэтымі... Нейкая сцяна. Асабліва, як маладыя пайшлі. Тыя сюды схавацца не адважыліся, пайшлі ваяваць. I цяпер — як адвярнула ўсю вёску...
    Ужо з тыдзень, як не было нікагутка. Два дні ўжо, як есці няма чаго. Пяклі грыбы, ягады збіралі, але ўсё ў жываце нешта ссе, нешта цягне...
    Цяпер — хто ляжыць, хто сядзіць вакол вогнішча, і кожны думае сваю думку асобную. Маўчаць, а ў кожнага з вачэй глядзіць пытанне, рашуча паўстаўшае:
    — Што далей?..
    Грышка маўчанку парушыў...
    — Ну што, хлопцы, прызаўнылі? Га?.. Дрэнна, кажаце? Што, Смоўж, нос павесіў?..
    Смоўж, або Змітра Кандратаў, павярнуў ад свету ў цень свой твар. He сказаў нічога.
    — Во што, хлопцы! Трэба думаць. Ці тое, ці другое. He здыхаць жа...
    Сцёпка ўзняў галаву...
    — Жраць хочацца. Здаецца, вала б з’еў... Вунь Смоўж, халера на яго, яўляцца ўжо надумаў... Га, Смоўж?..
    Невядома, хто з іх падумаў аб гэтым: ці Сцёпка, ці Смоўж. Мусіць, у абодвух думка гэта лунала.
    Смоўж і не зварухнуўся — быццам і не да яго казалася. А Грышка-завадатай пачуў хістанне сярод сябрукоў. Каб зніштожыць яго, гукнуў бадзёра-пагрозна: